Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Ааўрэнцій Зізаній.
Астрожская біблія 1581 г.
Кніга «Апостал», выдадзеная М. Слёзкам. Львоў. 1639 г.
Н(Н «Б«ЛЛ
Ж« НПКФЛБН «Е« ЖНБЛ netTfA^V Б’ІЛЛН^^І НС'ГНННЫ^ЗНАЛй
НІНГ'Ь • ДНЬЛХН WTAipHД«<АТЬЛ\Н МБЛА АСА HAI'S МГЛА ЫЖ( ОШТЫН СЖІН . СНН мнже нм^м , жбсл^ьлше max's шн^млн ЛЛД HfUM^WTHtA • Ш ЖДЛТН OC^TtbAHI* А&Н , ЙКІ СлЫШМ'П WAAffH • WK» KVAHH% "і^Сі Ч^тііл'кічгі. Ы(ун . 6Ы®НЛЛА’Г<К^ «ФНТНСА Л^М’Ь «ТЫЛ^, НШІЛАН’^’^р *Н. ДН^ • ОНН^С«уОІ’іанШ«<А , й'іП^ЛША^
' f^6H «ус« Шй« CATfitpH^S ОБ*^, «Д(о|нл( . ОНН^ЖАНАЧЛН , Т6« рнтнж» Н«у7НТН • ^НЮЖС ДН< ,. ЗЛП»в'&ДЛБ? АПЛМА'А AJAX'S CTSI , (Й^же Н^срл Б'АЗНШХЖ . пршнлхн
Першая друкаваная кніга Украіны «Апостал», выдадзеная Іванам Фёдаравым. Львоў, 1564 г.
радыцыйная культура харчавання ўкраінцаў Беларусі даўжэй усяго захоўвала сваю этнічную спецыфіку і ў меншай ступені схільная да змен. Ва ўкраінцаў і беларусаў Палесся галоўнымі зыходнымі прадуктамі харчавання былі збожжавыя, гародніна, малако і мяса. Гэтыя прадукты ў летнеасенні перыяд дапаўняліся грыбамі, ягадамі, дзікімі грушамі і яблыкамі. Істотнай дапамогай з’яўляліся рыбалоўства і паляванне. У XIX ст. у рэгіёне было шырока развіта бортніцтва. Мёд выкарыстоўваўся для падрыхтоўкі напояў рытуальных страў а таксама як ласунак. Значнае месца ў народнай кулінарыі ўкраінцаў займалі мучныя стравы і вырабы. Да найбольш старажытных украінскіх страў можна аднесці вараныя крупяныя ці мучныя юшкі (поліўка, суп) і кашы. Абавязковымі паўсядзённымі стравамі былі мучныя: «лемішка» з грачанай мукі, «кулеш», «мамалнга» з кукурузнай, «затірка» з пшанічнай і інш. Таксама стравы, прыгатаваныя з дапамогай квашання: «кнсіль», «кваша». Вельмі папулярны сярод украінцаў Беларусі варэнікі. Іх начынялі тушанай капустай, адварной бульбай з зажаркай, тварагом, грачанай або пшанічнай кашай з маслам, адварным мясам (часцей ліверам), адварной фасоляй, макам, ягадамі, садавінай і інш. Хлеб часцей пяклі з жытняй мукі. Па выхадных днях для ўкраінцаў асабліва характэрным было выпяканне булачак, бліноў («млннці», «блннці», «налнсннкн») ці аладак («ладкн», «оладкн»). Іх гатавалі з розных гатункаў мукі — жытняй, пшанічнай, грэцкай, прасяной, кукурузнай, ячменнай, гарохавай. Рабілі саладуху. У рацыёне ўкраінцаў значнае месца займала гародніна. У сярэдзіне XIX ст. з’явіліся стравы з бульбы, якая заняла трывалае месца ў харчаванні сельскіх і гарадскіх жыхароў Ужывалі бульбу ў адварным, смажаным і тушаным выглядзе. Гатавалі дранікі, бабку. Адной з найбольш характэрных для ўкраінскай кухні страў своеасаблівым нацыянальным кулінарным сімвалам быў і застаецца да гэтага часу боршч. Найбольш распаўсюджаны так званы
Варэнікі з ягадамі.
Варэнікі з адварной бульбай.
«червоннй боріц», «буряковнй боріц». Вясной гатавалі боршч з зелянінай з кіслым бураком і лебядою, са шчаўем або крапівой. Шырокае распаўсюджванне ў традыцыйнай кулінарыі ўкраінцаў Беларусі атрымаў мак. Перад ужываннем яго таўклі ў ступе або малолі, дадавалі ў пірагі, булачкі, верашчаку, макоўнік. Украінцы любілі сала, радзей ужывалі ялавічыну. Мяса вэндзілі і захоўвалі да святаў. На Палессі свіныя тоўстыя кішкі начынялі цёртай сырой бульбай з салам, зашывалі і запякалі ў печы. 3 свіных ножак варылі халадзец («драглі», «холодець»). Рабілі розныя напоі. Улетку варылі адвары, узвары, кісялі з ягад. Шырока распаўсюджанымі былі квасы: з бярозавага і кляновага соку з садавіны і ягад, а таксама бурачны. Малаком запраўлялі розныя супы, елі кіслае малако. 3 малака рыхтавалі сметанковае масла, смятану, тварог, сыр.
Традыцыйна ўстойлівымі з’яўляюцца каляндарныя святы, звычаі і абрады, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення. У цяперашні час этнічныя элементы захоўваюцца ў першую чаргу на сямейным узроўні.
Святкі (Каляды) з’яўляліся шырока распаўсюджаным сярод украінцаў Беларусі святам, асабліва ў сельскай мясцовасці. Увечары звычайна калядавалі. Для ўкраінцаў Палесся характэрны найбольш архаічны абрад абходу з казой. Ражаны персанаж, які суправаджаў казу ва ўкраінцаў называўся «початуха», «староста», «пастух», «затягайло», а ў беларусаў — «дзед». Іншы тып калядных віншаванняў вядомы ўкраінцам, —
Сумесны Калядны вечар таварыства ўкраінцаў
«Краянй» (г. Маладзечна) і таварыства ўкраінцаў «Трембіта» (г.Ліда).
77
хрыстаслаўленне, калі дзеці, а ў некаторых месцах—дзяўчаты, хлопцы, дарослыя мужчыны хадзілі па хатах і славілі Хрыста. Галоўным атрыбутам шэсця была калядная зорка — сімвал Віфлеемскай зоркі. Часта абрады калядавання суправаджаліся паказам своеасаблівага лялечнага тэатру — вярцепа. Вечар напярэдадні Новага года называўся ваўкраінцаўБеларусі «іцедрнй вечір», «багаты вечор», «іцедруха». 1 (14) студзеня святкаваўся Новы год. Украінцы верылі: як сустрэнеш Новы год, як правядзеш першы яго дзень, такім будзе і ўвесь год. Народныя традыцыі забаранялі ў гэты дзень сварыцца, згадваць нячыстую сілу, гаварыць пра смерць, хваробу і т.п. У першы дзень Новага года дзеці хадзілі па хатах з мяшэчкамі, напоўненымі збожжам, выказваючы гаспадарам традыцыйныя навагоднія пажаданні («Сію, сію, посіваю, з Новнм рокім поздоровляю»), рассыпалі («засявалі») збожжа вакол. Іх гасцінна сустракалі ў кожным доме, адорвалі арэхамі, семкамі, мучнымі вырабамі. Заканчваліся Каляды святам Вадохрышча 6 (19) студзеня, якое ўкраінцы называлі «Вадохреіці». Святкавалі ўкраінцы Беларусі Масленіцу («Масленнця», «Масннца»). На працягу масленічнага тыдня пяклі і елі бліны. Украінцы Беларусі ў мінулым шырока адзначалі «Середохресннй тнждень» — сярэдзіну Вялікага посту калі, па народных уяўленнях, «пост ламаецца напалову». У кожнай сям’і гаспадыня выпякала спецыяльныя хлебныя вырабы ў форме крыжоў — «хреіцнкі». Крыжы бралі з сабой пры перпіым выгане хатняй жывёлы у поле, пры першай сяўбе, пры зажынках. 25 сакавіка (7 красавіка) адзначалася свята Дабравешчанне («Благовііцення»). Яно вельмі шанавалася, бо лічылася, што вясна канчаткова перамагла зіму. Пасля Дабравешчання, паводле народных павер’яў, можна было трывожыць зямлю: капаць, саджаць, хадзіць у лес. У дзень свята строга забаранялася штонебудзь рабіць па гаспадарцы. Аднак некаторыя віды сельскагаспадарчых работ, наадварот, неабходна было выконваць толькі на гэта свята (напрыклад,
садзіць бульбу і высаджваць расаду). Урачыста адзначалася Вербніца («Вербннця»). 3 раніцы ўсе ішлі ў царкву (касцёл) з ахапкам вярбы або ядлоўца, дзе яны асвячаліся. Гаспадар ці гаспадыня, прыйшоўшы дадому імкнуліся тры разы лёгенька стукнуць пучком вярбы кожнага члена сям’і, прыгаворваючы: «Не я б’ю, Верба б е, за тнждень — Велнкдень, будзь здарова, як верба, будзь богата, як земля». Пасля Вербнай нядзелі пачынаўся апошні тыдзень Вялікага посту — вельмі строгага. Напярэдадні Вялікадня абавязкова мылі ў доме столь, сцены, сталы, бялілі печ. Чацвер на гэтым тыдні называлі «Чнстнй четвер», або «Страсть». У гэты дзень усе члены сям’і ўставалі рана, каб памыцца да ўзыходу сонца. У пятніцу фарбавалі курыныя яйкі ў адвары з шалупіння цыбулі. У многіх украінскіх сем’ях яйкі ўпрыгожвалі роспісам, для чаго іх абмотвалі ніткамі або шматкамі рознакаляровай матэрыі, абвязвалі анучкай і варылі ў кіпячай падсоленай вадзе, затым прамывалі і астуджалі. Рабілі кулічы і пасху. У суботу частку прыгатаванай ежы складалі ў спецыяльны плецены з лазы ці саломы кошык, каб асвяціць яе на набажэнстве ў царкве. Раніцай сям’я збіралася разам за святочным сталом. Усе віталі адзін аднаго, віншавалі са святам і хрыстосаваліся (абдымаліся і тройчы цалаваліся). Па традыцыі на другі дзень Вялікадня ў госці да дзяцей прыходзілі іх хросныя бацькі, хросныя бабулі і прыносілі падарункі: фарбаваныя яйкі, кулічы, цукеркі, абноўкі. Але часцей сярод украінцаў існаваў звычай, калі дзеці самі хадзілі да сваіх хросных за падарункамі. Вялікдзень святкаваўся цэлы тыдзень. Ва ўкраінцаў Заходняга Палесся ў гэты перыяд адзначалася два памінальныя дні: чацвер велікоднага тыдня («Навськнй Велнкдень», «Мертвнх Велнкдень») і нядзеля наступнага за Светлай сядміцай тыдня («Проводн»). Украінцы Усходняга Палесся ў аўторак на Фаміным тыдні адзначалі дзень памінання продкаў — Радуніцу. У сённяшняй абрадавай практыцы ўкраінцаў асабліва сельскіх жыхароў шырока вядома свята Тройцы («Трійца», «Зелені свята»). Напярэдадні
78
кожная сям’я прыбірала і ўпрыгожвала двор, дом, гаспадарчую пабудову галінкамі дрэў — клёну, бярозы, ліпы, якія ўкраінцы Брэстчыны называюць «маем» (літара «е» чытаеццаяк «е», а «е» як «э»), а падлогувысцілалі аерам («лепехой») і мятай. У некаторых украінскіх сем’ях напярэдадні Сёмухі, у суботу паміналі продкаў. Купальскі абрадавы комплекс украінцаў уключаў у сябе звычаі, народныя светапоглядныя ўяўленні і веды, характэрныя і для беларусаў. У жніўні, пасля ўборкі ўраджаю, украінцы святкавалі Спаса. Важным восеньскім святам у народным календары былі Пакровы. Яны з’яўляўся храналагічнай мяжой, якая падзяляла год на дзве палавіны: летнюю і зімовую. Вялікае значэнне ў святочных традыцыях украінцаў меў Міхайлаў дзень («Мнхайло»; 21 лістапада). Напярэдадні ў суботу паміналі памерлых. На сучасным этапе фарміруецца новы каляндар, які спалучае традыцыйныя і новыя святы. Украінцы, якія жывуць у Беларусі, акрамя рэлігійных і грамадзянскіх святаў агульных з беларускімі, кожны год 24 жніўня адзначаюць Дзень незалежнасціУкраіны, а таксама дзень нараджэння Тараса Шаўчэнкі (9 сакавіка), Лесі Украінкі (25 лютага).
На сённяшні час у Беларусі дзейнічае буйнейшая рэспубліканская арганізацыя — Беларускае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра», у структуру якога уваходзяць таварыствы «Верховнна» (г. Гомель), «Дніпро» (г. Магілёў), «Заповіт» (г. Мінск), «Краянн» (г. Маладзечна Мінскай вобласці), «Обрій» (пасёлак Калодзішчы Мінскай вобласці), «Роднслав» (г. Віцебск»), «Трембіта» (г. Ліда Гродзенскай вобласці), «Черемшнна» (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці). Дзейнічаюць і таварыствы, якія не ўваходзяць у структуру «Ватры»: навуковапедагагічнае аб’яднанне «Берегіня» (г. Брэст), грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Барвінок» (г. Гродна), Цэнтр украінскай культуры «Січ» і маладзёжнае музычнае таварыства «Крнннця» (абодва ў Мінску). Пры грамадскіх аб’яднаннях дзейнічаюць фальклорныя ансамблі, вакальныя дуэты, салісты. Многія з іх удзельнікі і лаўрэаты Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. «Ватра» выдае ўкраін