Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
скамоўную газеты «Украінець в Беларусі», таварыства «Заповіт» — інфармацыйны бюлетэнь «Украінській вісннк».
Украінская мова ў Беларусі вывучаецца ў Беларускім дзяржаўнымуніверсітэце па спецыяльнасці «Славянская (украінская) філалогія», на курсах у мінскім Цэнтры славянскіх моў і культур. Працуюць бібліятэкі з аддзеламі ўкраінскай літаратуры ва ўсіх абласцях краіны. У сетцы Фэйсбук існуе агульнадаступная група «Украінцы ў Беларусі». Актыўны ўдзел украінская дыяспара прымае ў мерапрыемствах, якія арганізуюцца Пасольствам (дні ўкраінскай культуры і пісьменства, святкаванне нацыянальных і рэлігійных святаў і г.д.). Праводзяцца таксама шматлікія канцэрты, вечары і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя выдатным гістарычным падзеям, дзеячам культуры і мастацтваў Украіны. Асабліва цесна падтрымліваюцца сувязі паміж суседнімі абласцямі, а таксама навучальнымі ўстановамі рэспублік.
Украінскабеларускія адносіны маюць даўнюю гістарычную аснову таму многія імёны ўкраінцаў назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю Беларусі: гэта славуты гетман і палкаводзец Канстанцін Астрожскі (1460—1530; ён належыць як украінцам, так і беларусам), вядомы тым, што ў 1514 г. пад Оршай атрымаў трыумфальную перамогу над войскамі вялікага князя маскоўскага Васіля III; гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі (1596— 1657), вызваленчую барацьбу якога падтрымлівалі беларусы ў Брагіне, Лоеве, Пінску Тураве. У XVII ст. значны ўклад у беларускую культуру ўнеслі асветнікіўкраінцы, найбольш вядомымі з якіх былі браты Зізаніі Лаўрэнцій (каля 1570 — пасля 1633) і Стафан (1550— 1634), Мялецій Сматрыцкі (1577—1633) і інш. У Мінску вучыўся гетман Паўло Цяцера. Туды ж 4 разы прыязджала вядомая ўкраінская паэтэса, перакладчык, драматург Леся Украінка (1870—1901). У в. Вялікія Лепясы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці нарадзіўся паэт Дзмітрый Фалькоўскі (1898—1934), верш якога «Очерет мені був за колнску» стаў украінскай народнай песняй.
Выступленне зборнай украінцаў Беларусі на чэмпіянаце свету па футболе сярод украінскіх дыяспар у г. Цярнопаль.
ЯУРЭІ
JL ўрэі — народ з багатай гісторыяй і культурай, вядомы з часоў глыбокай старажытнасці. Гэта нашчадкі жыхароў старажытнага ІзраільскаІўдзейскага царства. Яго прадстаўнікі пражываюць у многіх краінах свету у тым ліку ў Беларусі. He менш як шэсць стагоддзяў беларусы і яўрэі жывуць у Беларусі разам і лічаць яе сваёй радзімай. Гісторыя Беларусі — гэта не толькі гісторыя беларусаў але і многіх этнасаў сярод якіх яўрэі мелі вельмі вялікае сацыяльнае і эканамічнае значэнне ў развіцці краю. Без іх укладу ў самыя розныя сферы чалавечай дзейнасці Беларусь сёння, верагодна, была б іншай краінай. Таму важна ўважліва прыглядзецца да культуры і традыцый гэтага народа, каб зразумець яго і лепш асэнсаваць саміх сябе.
Прынята лічыць, што другім горадам рассялення беларускіх яўрэяў стаў Гродна, аднак прывілей Вітаўта 1389 г. на іх пасяленне ў горадзе, як лічаць сучасныя гісторыкі, з’яўляецца фальсіфікацыяй, таму дакладны час іх з’яўлення там застаецца пад пытаннем.
Цалкам верагодна, што першыя яўрэі перасяліліся на тэрыторыю цяперашняй Беларусі яшчэ ў часы Кіеўскай Русі у X—XIII стст., мігрыруючы сюды па Дняпры з Крыма і яго ваколіц. Аднак пісьмовых пацверджанняў гэтаму няма. Таму афіцыйным пачаткам гісторыі яўрэяў на землях Беларусі прынята лічыць KaHeu, XIV ст., калі гродзенскі і луцкі князь Вітаўт, будучы вялікі князь літоўскі, даў яўрэям прывілей на права пасялення ў Брэсце (1388).
Яўрэі перасяляліся на заходнебеларускія землі не ад добрага жыцця, а ад пераследаў і гвалту якія яны перажывалі ў цэнтральнай Еўропе. Таму выгада тут была ўзаемная: яўрэі атрымлівалі магчымасць адносна бяспечнага пражывання, заняткаў гандлем і рамёствамі, а дзяржава — усталяванне трывалых гандлёвых кантактаў з Еўропай, прыток капіталаў і тэхнічныя запазычанні. Яўрэіперасяленцы належалі да групы ашкеназаў — так звалі яўрэяў якія
81
пераважна паходзілі са шматлікіх германскіх княстваў. У іх склалася свая асаблівая культура і падобная на нямецкую мова з назвай ідыш, якую выкарыстоўвалі для штодзённых стасункаў у той час як для малітваў, напісання рэлігійнай літаратуры выкарыстоўваўся іўрыт — мова далёкіх продкаў старажытных яўрэяў.
Для яўрэйскай традыцыі вельмі важна мець магчымасць кампактнага сумеснага пражывання. Толькі так можна належным чынам выконваць шматлікія рэлігійныя прадпісанні і абрады, мець свой культавы будынак для малітвы (сінагогу) і ўласныя могілкі (кіркут). Таму ад самага пачатку рассяленне яўрэяў ішло па прынцыпе ўтварэння абшчын з кампактным раёнам пражывання ў горадзе ў межах адной вуліцы ці некалькіх кварталаў. Стагоддзямі гэтыя раёны захоўваліся ў гістарычных назвах вуліц. Напрыклад, у Гродне сённяшняя вуліца Замкавая раней называлася Яўрэйскай. Яна размешчана ў адным з самых старых раёнаў горада паміж Замкам і Рынкавай плошчай (цяпер — Савецкая).
Беларускія яўрэі перажылі свой кароткі перыяд выгнання 1495 г., у праўленне вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, але ў 1503—1504 гг. атрымалі дазвол вярнуцца назад і ім была вернута адабраная маёмасць. У XVI ст. актыўна засноўваліся новыя абшчыны яўрэяў — у Пінску Навагрудку Мінску Полацку Віцебску Магілёве і Оршы.
Яўрэі падпарадкоўваліся законам Вялікага Княства, але ўнутры сябе абшчына поўнасцю падпарадкоўвалася кагалу — органу самакіравання, які вырашаў усе злабадзённыя пытанні і канфлікты. Яўрэі жылі закрытай супольнасцю і практычна не змешваліся з мясцовым насельніцтвам, тым ахоўваючы сваю веру, традыцыі і культуру. Такая закрытасць мела і негатыўны бок: яна вяла да адчужанасці ў грамадстве, да непаразуменняў, што стварала падмурак будучых канфліктаў. Узрастанне кантактаў Вялікага Княства з цэнтральнай і заходняй Еўропай у XVI ст. прывяло і да запазычання многіх звязаных з
Інтэр’ер новай сінагогіў Віцебску. Харальная сінагога ў Гродне.
82
яўрэямі забабонаў, што паўплывала на іх прававы стан у дзяржаве.
Паступова колькасць яўрэйскіх абшчын расла, і яны з’явіліся ў дзясятках беларускіх гарадоў як і ў іншых рэгіёнах Вялікага Княства. Кагал вырашаў пытанні адной абшчыны, аднак з’явілася патрэба рэгуляваць справы, якія датычыліся ўсіх яўрэяў у княстве. Для гэтага ў 1623 г. быў упершыню скліканы яўрэйскі аналаг вялікага сейма, які атрымаў назву «літоўскі ваад». Першы літоўскі ваад сабраўся ў Брэсце, які лічыўся нефармальнай сталіцай яўрэяў Вялікага Княства. Наступныя за ім таксама праводзіліся ці ў Брэсце, ці ў вакольных мястэчках — Сяльцы, Хомску Заблудаве і інш. Толькі ў XVIII ст. сталі часам збірацца і ў больш аддаленых месцах — Міры, Нясвіжы, Гродне, Зэльве і інш.
Яўрэі ў Вялікім Княстве Літоўскім мелі абарону і пратэкцыю караля, развівалі гандаль і рамёствы, багацелі і складалі вельмі важную і ўплывовую сацыяльную групу ў краіне. Аднак, паколькі яны не былі хрысціянамі, яны не мелі права займаць дзяржаўныя пасады, наймаць хрысціян на працу, будаваць сінагогі вышэй за цэрквы і касцёлы і падпарадкоўваліся многім іншым абмежаванням.
Аднак найгоршае здаралася ў час войнаў і паўстанняў. «Чужыя» ў вачах хрысціян, якія нярэдка былі ад іх у эканамічнай залежнасці, яўрэі станавіліся аб’ектам агрэсіі і гвалту. Найгоршым перыядам быў перыяд Антыфеадальнай вайны 1648—1651 гг., калі ў захопленых гарадах і мястэчках паўстанцы фактычна ажыццяўлялі генацыд яўрэйскага насельніцтва.
Другой праблемай былі працэсы па абвінавачванні ў забойстве хрысціянскіх дзяцей. Гэты прыкры забабон прыбыў на нашы землі разам з рэлігійнымі фанатыкамі з каталіцкай Еўропы і нечым нагадваў пашыранае ў той жа час паляванне на ведзьмаў. Алраўдацца было надзвычай складана, бо натоўп лічыў яўрэяў як бы заведама вінаватымі і ў выніку надуманых прысудаў іх адпраўлялі на касцёр. Гэта ганебная старонка з гісторыі краіны, якую таксама трэба захоўваць у памяці.
Нягледзячы на названыя негатыўныя аспекты, усё ж тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай была адной з найбольш зручных у Еўропе для пражывання яўрэяў паводле заканадаўства і сацыяльнага клімату. Напярэдадні падзелаў краіны ў 1772 г. тут пражывала самая вялікая яўрэйская абшчына ў свеце. Але справа не толькі ў колькасці. На тэрыторыі ВКЛ з’явіліся буйнейшыя ў свеце цэнтры па вывучэнні іўдаізму. Вільня ў XVIII ст. атрымала назву «паўночны Іерусалім» зза свайго значэння для развіцця яўрэйскай рэлігіі. Тут жыў і ствараў свае працы Эліягу бен Шлома Залман (1720— 1797), шырокавядомы як Віленскі Гаон — «віленскі
Віленскі Гаон.
Шнэур Залман з Ляд, заснавальнік хайдскага руху Хабад.
Ю.Пэн. Развод. 1907 г.
Яўрэі Беларусі. Другая палавіна 19 cm.
геній», чалавек, які з’яўляецца адным са стваральнікаў сучаснай формы артадаксальнага іўдаізму. Нарадзіўся ён у Беларусі, у мястэчку Сялец сучаснага Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Адной з галоўных спраў жыцця Віленскага Гаона была абарона артадаксальнага іўдаізму перад уплывам вучэння хасідаў якое з’явілася ў XVIII ст. ва Украіне і пасля атрымала пашырэнне ў беларускіх землях, пераважна на Палессі і ў ваколіцах Віцебска. Хасідызм засноўваўся на шанаванні кіраўнікоў абшчын — цадзікаў. Хасіды верылі, што цадзікі маюць асабістую сувязь з Богам, таму шанавалі іх як жывых святых і давяралі ім ва ўсіх справах. Вучэнне хасідаў выразна адрознівалася ад артадаксальнага іўдаізму дэманстратыўнай радасцю перажывання блізкасці да Бога — праз малітву ці праз набліжанасць да цадзіка. Хасіды ладзілі вясёлыя сабранні і пляскі, асабліва ў шабат — у вечар пятніцы перад наступленнем суботы, якая лічылася святым днём. Статус цадзіка звычайна перадаваўся яго прамым нашчадкам, і так паступова ішло рассяленне абшчын. Хасідызм стаў адным з самых вядомых містычных вучэнняў унутры іўдаізму і дагэтуль застаецца надзвычай папулярным у яўрэйскім свеце.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. тэрыторыя Беларусі, а разам з ёю і яўрэі, якія там жылі, апынуліся пад уладай Расійскай імперыі. Спачатку яны даволі пазітыўна ўспрынялі гэтыя змены, бо Расія пры Кацярыне II адрознівалася высокім узроўнем рэлігійнай талерантнасці, а ўключэнне ў склад вялікай імперыі азначала адкрыццё новых рынкаў. Аднак хутка стала зразумела, што жыццё ў новай дзяржаве не будзе простым — увялі новыя падаткі, абмежавалі правы кагалаў а ў 1791 г. увялі сумна вядомую «мяжу аседласці», якая фактычна давала яўрэям права жыць толькі ў заходніх губернях, частках нядаўна падзеленай Рэчы Паспалітай. Гэта было зроблена пад уплывам маскоўскіх і іншых расійскіх купцоў якія баяліся моцнай канкурэнцыі. Пасяліцца за мяжою аседласці было магчыма, але такія льготы даваліся толькі яўрэйскай эліце: купцам 1й гільдзіі, асобам з вышэйшай адукацыяй і інш.