• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    84
    ХТУ
    jl Ж A Z Лк. стагоддзе прынесла новыя змены. Паводле палажэння 1804 г. усе яўрэі павінны былі атрымаць прозвішчы, як у хрысціян, якія перадаюцца па спадчыне. Да гэтага яны карысталіся толькі імёнамі і імёнамі па бацьку што стварала вялікія праблемы і блытаніну пры стварэнні спісаў насельніцтва ці падаткаабкладанні. Указам 1824 г. Аляксандр I забараніў яўрэям Беларусі жыць у вёсках і займацца вінакурэннем. Мікалай I указам 1827 г. абавязаў яўрэяў служыць у арміі нароўні з іншымі. Гэта стала для іх вялікім выпрабаваннем, бо ў арміі немагчыма было весці паўнавартаснае рэлігійнае жыццё і прытрымлівацца традыцый. Да таго ж там рознымі спосабамі прымушалі прыняць хрышчэнне ў праваслаўную веру. Па стане на 1839 г. трэць яўрэяў якія служылі ў арміі, не вытрымала ціску і прыняла хрышчэнне. У 1844 г. былі пазбаўлены правоў кагалы, а ў 1850 г. яўрэям забаранілі насіць іх традыцыйнае адзенне, а замужнім жанчынам — галіць галаву і насіць парыкі, як прадпісвала традыцыя. У 2й палавіне XIX стагоддзя яўрэі пацягнуліся да сучасных навуковых ведаў узнікла рускамоўная яўрэйская інтэлігенцыя.
    Аднак у XIX ст. яўрэі ў Беларусі працягвалі адрознівацца сярод хрысціянскага насельніцтва, што здзіўляла падарожнікаўяк з самой Расіі, дзе яўрэі практычна не жылі, так і з Еўропы, дзе іх было заўважна менш і яны часта зліваліся па знешнім выглядзе з астатнім насельніцтвам. Нават пасля названага ўказу іх адзенне хоць і прыблізілася да звычайнага цывільнага крою, усё ж выразна вылучалася. Выклікалі здзіўленне і незвычайныя яўрэйскія абрады. Напрыклад, на свята Сукот (у кастрычніку) прынята было будаваць у двары шалашы, дзе жылі цягам тыдня. У многіх мястэчках замест гэтага ў дамах існавала спецыяльная сістэма падняцця часткі даху для таго каб можна было замест шалаша начаваць на гарышчы. Здзіўлялі яўрэйскія пахаванні з іх гучнымі галашэннямі і нясеннем цела памерлага цераз горад на могілкі на адмысловых насілках. Што ўжо казаць пра хасідаў з іх песнямі і пляскамі.
    Расійскі ўрад з усіх сіл імкнуўся зрабіць яўрэяў «такімі як усе». Іншасць культуры ён успрымаў як яе недахоп і з усёй сілы імкнуўся «цывілізаваць» яўрэяў. Але ўводзіліся абмежаванні па атрыманні яўрэямі свецкай сярэдняй і вышэйшай адукацыі (працэнтная норма ў гімназіях і ВНУ). За тысячагоддзі сваёй гісторыі яўрэі здолелі захаваць уласныя традыцыі. Чарговым выпрабаваннем сталі серыі пагромаў якія здараліся пачынаючы з 1881 г., пасля забойства Аляксандра II. Распалены прапагандай праварадыкальных партый і пры лаяльнасці многіх чыноўнікаў натоўп паліў яўрэйскія дамы і крамы, забіваў і калечыў саміхяўрэяў. 3за рэгулярных пагромаў вялікая колькасць яўрэяў выехала ў эміграцыю ў іншыя краіны. Толькі ў ЗША з Расійскай імперыі пераехала не менш як паўтара мільёна чалавек. Варта адзначыць, што ў Беларусі пагромы мелі заўважна меншы маштаб, чым ва Украіне і Малдавіі.
    Значэнне яўрэйскай культуры і саміх яўрэяў для культуры Беларусі з’яўляецца велізарным. Многія словы ў беларускай мове, якімі мы карыстаемся сёння, такія, як крама, фарба, цукар, ліхтар, гандаль, запазычаны з ідыш.
    Многія стагоддзі яўрэі з’яўляліся рухавіком развіцця беларускага гандлю і прамысловасці. Выкарыстоўваючы свае шырокія сувязі з рознымі абшчынамі, яны маглі наладзіць трывалыя каналы куплі і продажу тавараў. Гэта азначае, што большасць замежных тавараў трапляла ў Беларусь менавіта дзякуючы яўрэям. Назапашаныя капіталы ў XIX ст. яўрэі ўкладвалі ў прамысловыя прадпрыемствы, некаторыя з якіх працягваюць працаваць і сёння.
    Дрэваапрацоўчы завод у Пінску адкрыты ў 1880 г. братамі Лур’е (зараз прадпрыемства «Пінскдрэў»), дражджавы завод у Бабруйску — у 1870 г. X. Райцынам, пасля рэвалюцыі пераабсталяваны ў кандытарскую фабрыку «Чырвоны харчавік». Адна з буйнейшых у дарэвалюцыйнай Беларусі тытунёвая фабрыка «Нёман» у Гродне належала купцам Абраму Гардону і Лейбу Шарашэўскаму.
    Значны ўклад яўрэяў і ў фарміраванне культурнага ландшафту Беларусі. Сінагогі было забаронена будаваць у цэнтрах гарадоў і мястэчак (у апошнія стагоддзі гэта не заўсёды выконвалася, напрыклад, у Гродне сінагога стаіць у цэнтры горада), таму звычайна яны размяшчаліся на некаторай адлегласці і не мелі вежаў (якія таксама былі забаронены). Акрамя таго, такое размяшчэнне часта аказвалася зручным і для саміх вернікаў, бо сінагогі імкнуліся будаваць непадалёк ад берага ракі, дзе зручна было размясціць рытуальную лазню — мікву. У Беларусі захавалася некалькі выдатных мураваных сінагог з часоў Вялікага Княства — у Слоніме, Ружанах і Быхаве. У Быхаве сінагога мае выразныя рысы абарончага дой
    лідства — яна магла выкарыстоўвацца як адна з частак сістэмы абароны горада ў час аблогі. Непапраўнай стратай стала знішчэнне амаль усіх драўляных сінагог у XX ст. Многія з іх з’яўляліся выдатнымі творамі архітэктуры і ўражвалі сваёю складанай і незвычайнай формай. Першая беларуская газета «Наша Ніва» нават называла іху 1911 г. «сінагогаміўбеларускім стылі».
    Па меры развіцця гандлю яўрэі ўсё больш імкнуліся сяліцца ў цэнтрах гарадоў і мястэчак, каля рынкавай плошчы, бо такія месцы лічыліся найбольш прыбытковымі. Асабліва гэта сітуацыя стала заўважнай у XIX — пачатку XX ст. і супала з агульнымі зменамі ў развіцці беларускіх гарадоў: драўляныя дамы паступова сталі замяняць больш трывалымі цаглянымі. Таму аблічча жылой забудовы ў цэнтрах невялікіх гарадоў і мястэчак у значнай ступені аказалася вызначана патрэбамі і густамі яўрэйскага насельніцтва. Так яўрэі ўнеслі свой значны ўклад у гістарычнае аблічча сённяшніх гарадоў Беларусі.
    Маца — рытуальная яўрэйская выпечка на свята Песах (Пасха).
    Фаршмак з селядца.
    ўрэйская кухня развівалася ва ўмовах разнастайных абмежаванняў, якія прадпісвала традыцыя. Збор рэлігійных прадпісанняў якія дазваляюць ужываць у ежу тыя ці іншыя прадукты і гатаваць іх, называецца кашрут, а дазволеныя прадукты і стравы — кашэрнымі. Кашрут
    Хала.
    Гефілтэ фіш.
    не дазваляе ўжываць свініну і некаторыя іншыя віды мяса, віно, зробленае неяўрэямі, рыбу без лускі (асятроў самоў і інш.ў ракападобных і малюскаў спалучаць мяса і малако і г.д. Правілы кашрута шматлікія і складаныя. Асаблівая ўвага надавалася чысціні пры прыгатаванні ежы. Яўрэі ўмелі смачна гатаваць нават з недарагіх, агульнадаступных прадуктаў таму беларусы і іншыя народы ахвотна запазычалі іх рэцэпты. Сярод іх — курыны булён з вараным у ім цестам, фаршмак — халодная закуска з сечанага селядца і часта бульбы, гефілтэ фіш — фаршыраваная рыба, хала — белая плеценая булка, пасыпаная макам, якую і цяпер можна набыць у хлебных аддзелах многіх беларускіх крам. Акрамя таго, яўрэі рабілі разнастайныя паштэты для намазвання на хлеб, якія пасля таксама сталі агульнапапулярнай стравай. Трэба адзначыць, што цэлы шэраг прадуктаў завозіўся ў Беларусь і трапляў на стол дзякуючы актыўнасці яўрэйскіх купцоў. Яўрэі былі вядомыя гандлем салёнымі селядцамі, спецыямі, кавай, лімонамі і іншымі «заморскімі» прадуктамі. Досвед доўгага суіснавання ўзбагачаў як беларускую, так і яўрэйскую кухню, пашыраў набор прадуктаў якія ўжываліся ў кулінарыі.
    X Аўрэі былі стваральнікамі і носьбітамі багатай інтэлектуальнай культуры, заснаванай на рэлігійным вучэнні. Уменне чытаць было абавязковым для ўсяго мужчынскага насельніцтва, тлумачэнне і разбор складаных момантаў са свяшчэнных тэкстаў быў звычайнай практыкай навучання, якая добра дапамагала развіваць разумовыя здольнасці. Таму яўрэйская культура дала ў XIX і XX ст. так шмат розных вучоных. Дзеці, якія з малога ўзросту праяўлялі выдатныя здольнасці, розум, вельмі цаніліся абшчынай і маглі разлічваць на выдатную кар’еру і заможнае жыццё. Гэта традыцыя дапамагала хлопцу незалежна ад нараджэння, высока падняцца па сацыяльнай лесвіцы. 3 беларускіх яўрэяў паходзіць шмат выдатных мысліцеляў сярод якіх можна прыгадаць Саламона Маймана (1753— 1800) з Жукава Барка каля Міра, філосафа XVIII ст., які зрабіў сваю кар’еру ў Германіі, быў паслядоўнікам і кры
    87 —
    тыкам Імануіла Канта. Сямён Рапапорт (1863—1920) з Чашнікаў, які пісаў пад псеўданімам Анскі, стаў адным з найбольш вядомых яўрэйскіх гісторыкаў этнографаў і мысліцеляў канца XIX — пачатку XX ст. Гілель Цэйтлін (1871—1942) з Кармы лічыцца адным з важнейшых яўрэйскіх філосафаў першай паловы XX ст.
    Беларуская зямля нарадзіла і нямала знакамітыхяўрэйскіх пісьменнікаў. Магчыма, найбольш вядомым лічыцца Мендэле МойхерСфорым (1836—1917) з Капыля, адзін са стваральнікаў і класікаў сучаснай літаратуры на ідыш. 3 Камянца паходзіць вядомы яўрэйскі мемуарыст Ехезкел Коцік (1847—1921), у Шклове нарадзіўся аўтар каларытных апавяданняў Залман Шнэур (1887—1959). У Гродне жыў паэт Лейба Найдус (1890—1918), які пісаў не толькі на ідыш, але таксама на рускай і польскай мовах. Ужо у другой палове XX ст. сталі вядомымі імёны пісьменнікаўяўрэяў якія пісалі не на ідыш, а на рускай мове.
    Саламон Майман.
    Дзяржаўны герб БССР 1927 г. Надпіс «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» дадзены на 4 мовах, у тым ліку на ідыш. Я. Кругер.Яўрэйкасец. 1929 г.
    Варта ўзгадаць хаця б Эфраіма Севелу (1928—2010) з Бабруйска і Леаніда Цыпкіна (1926—1982) з Мінска.
    Частка яўрэяў рэалізавала сябе ў межах беларускага нацыянальнага руху. Найбольш яскравы прыклад — Самуіл Яфімавіч Плаўнік (1886—1941) з вёскі Пасадзец Лагойскага раёна, больш вядомы як Змітрок Бядуля, класік беларускай літаратуры.
    эвалюцыі 1917 г. прынеслі значныя перамены
    ў жыццё беларускіх яўрэяў. Было абвешчана і практычна здзейснена раўнапраўе ўсіх народаў Расіі, у тым ліку яўрэяў. Таму яўрэйская бедната і інтэлігенцыя ў цэлым падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю, іншыя захавалі кансерватыўныя погляды і не падтрымлівалі яе. Нямала яўрэяў апынулася сярод яе кіраўнікоў. Рэвалюцыя даз
    воліла працоўным яўрэям ажыццявіць сваю шматвяковую мару аб адукацыі. Яны сталі адной з самых адукаваных і культурна развітых этнічных супольнасцей у СССР. Яўрэі з беларускіх губерняў далі сусветна вядомых вучоных і дзеячаў культуры — псіхолага Л.С. Выгоцкага
    88
    89
    (1896—1934), канструктара ракетных рухавікоў С.А. Косберга (1903—1965), фізікаў Я.Б. Зяльдовіча (1914—1987) і А.Б. Мігдала (1911—1991), біяхіміка і пісьменнікафантаста А. Азімава (1920—1992) і многіх іншых.