Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
3 2й палавіны XVII ст. у татарскім асяроддзі пачалі знікаць племянныя адрозненні, татары ўсё часцей прымалі беларускія прозвішчы: Александровічы, Канапацкія, Смольскія, Карыцкія, Раецкія і інш. Знікла і асобная татарская адміністрацыя — харунжыя (ваенныя), маршалкі (земскія), кадзі (суддзі).
У Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст., у склад якой уваходзілі беларускія землі, абшчыны татармусульман мелі пэўную самастойнасць. Пры вырашэнні спрэчных пытанняў у рэлігійных справах звярталіся да муфціяў Атаманскай імперыі або Крыма. Абшчыны выконвалі рэлігійныя і грамадскія абрады, яны выбіралі патранат мястэчак з найбольш паважаных вернікаў. Апошні клапаціўся аб усіх справах абшчыны, выбіраў мулу і яго памочніка — муэдзіна. Гэтыя пасады займалі асобы, якія добра ведалі рэлігійныя рытуалы і абрады, умелі чытаць Каран. Паводле звычаю ўсе мулы і кіраўніцтва абшчын былі шляхецкага паходжання, так званая шляхтамусульмане.
98
трох падзелаў Рэчы Паспалітай, у выніку якіх тэрыторыя Беларусі стала часткай Расійскай імперыі, татарышляхціцы ўказамі Кацярыны II, Паўла I, Аляксандра I і Мікалая I былі зацверджаны ў правах дваранства. Татары, якія пражывалі ў гарадах і мястэчках, але не мелі шляхецкіх правоў былі залічаны ў мяшчанскае саслоўе.
У канцы XVIII — 1й палавіне XIX ст. ажыццяўлялася ўнутраная міграцыя татар у межах Беларусі. Татарскія паселішчы ў сельскай мясцовасці значна скараціліся. Многія татары перасяліліся ў мястэчкі і гарады: Браслаў Навагрудак, Пінск, Слонім, Ляхавічы, Іўе. З’явіліся вуліцы і слабоды татаргарбароў і агароднікаў у Відзах, Докшыцах, Глыбокім. Разам з унутранай адбывалася і
знешняя міграцыя. Беларускія татары пераязджя м жыць у Польшчу Крым, Турцыю. 3 іншага боку, у зеларусь перасялілася некаторая колькасць крымскіх, казанскіх, сібірскіх татар. У цэлым жа да канца XIX ст. у сувязі з міграцыямі і асіміляцыйнымі працэсамі колькасць татар, якія пражывалі на беларускіх землях, скарацілася. Па дадзеных Першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г., на этнічна беларускіх тэрыторыях пражывалі 13 877 мусульман.
У выніку Першай сусветнай вайны беларускія татары апынуліся на тэрыторыі некалькіх дзяржаў: Польшчы —
Татарынпамешчык зпад Гродна. 1891 г. Фота з калекцыі А.А. Крыніцкага.
Пахаванне татарына. Гродна, 1937 г. Фота з калекцыі А.А. Крыніцкага.
99
каля 6 тыс. чалавек, Літвы — прыблізна 1,5 тыс. чалавек, БССР — амаль 4 тыс. чалавек. Частка беларускіх татар засталася ў Расіі, куды яны былі эвакуіраваны ў 1915 г.
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і Вялікай Айчыннай вайны 1941 —1945 гг. рэзка скарацілася колькасць татар у месцахіхранейшага кампактнага пражывання. Прычынамі гэтага сталі страты ў час ваеннага ліхалецця, міграцыя ў гарады, перасяленне за мяжу, выезд на працу або вучобу ў іншыя рэспублікі СССР. Аб многіх сельскіх паселішчах беларускіх татар сёння нагадваюць толькі старадаўнія татарскія могілкі (мізары). Разам з тым у пасляваенны час у Беларусь пераехалі шмат татар з РСФСР і іншых савецкіхрэспублік, што было звязана з ростам прамысловай вытворчасці і, адпаведна, патрэбай у працоўнай сіле, кваліфікаваных кадрах.
Паводле перапісаў насельніцтва, у Беларусі ў 1959 г. пражывалі 8654 чалавекі татарскай нацыянальнасці, у 1970 г.— 10 031, у 1979 г. — 10 911, у 1989 г. — 12 552, у 1999 г. — 10 089 чалавек. У наступныя гады тэндэнцыя да скарачэння колькасці татар захоўвалася.
Паводле перапісу 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь называлі сябе татарамі 7316 чалавек. 3 іх жыхарамі гарадоў былі 6061 чалавек. У сельскай мясцовасці жылі 1255 татар. Татарская супольнасць, якую складаюць нашчадкі беларускіх татар — старадаўніх жыхароў краіны, а таксама татары, якія перасяліліся ў Беларусь у XX стагоддзі з Паволжа, Сібіры, Крыма, іншых месцаў, займае 7 месца па колькасці чалавек пасля беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў і армян.
Нямада татар пражывае ў беларускай сталіцы — 1547 чалавек. Статыстычныя дадзеныя пра рассяленне татар па рэгіёнах Беларусі такія: у Гродзенскай вобласці — 1710 чалавек, Мінскай — 1239, Біцебскай — 822, Гомельскай — 776, Брэсцкай — 725, Магілёўскай — 497 чалавек. Сучасныя татары пражываюць пераважна ў цэнтральных і паўночназаходніх раёнах краіны.
ершыя татарскія пасяленцы, якія масава мігрыравалі на беларускія землі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, размаўлялі на чагатайскай мове (фактычна, гэта адзін з усходніх дыялектаў турэцкай мовы, які адносіцца да куманскакыпчацкай групы). У хамаілах (малітоўніках) беларускіх татар ёсць шмат тэкстаў на чагатайскай мове, якія адносяцца да найбольш ранняга перыяду гісторыі іх рассялення ў Беларусі. Сляды гэтай мовы захаваліся таксама ў помніках старажытнага пісьменства беларускіх татар, у некаторых прозвішчах, назвах гербаў, а таксама ў назвах некаторых татарскіх страў.
Пасяліўшыся на землях Вялікага Княства Літоўскага ў асяроддзі мясцовага насельніцтва, татары вельмі рана страцілі сваю родную мову і таму карысталіся беларускай (пазней таксама польскай мовай).
У крыніцах XVI— XVII стст. ёсць звесткі аб моўнай асіміляцыі беларускіх татар. На беларускія землі татары прынеслі з сабой арабскі алфавіт, прыстасаваны да фане
100
тыкі той мовы, якой яны тады карысталіся (гэта значыць чагатайскай). У працэсе засваення беларускай і польскай моў складання рэлігійных і свецкіх тэкстаў на гэтых мовах узнікла неабходнасць увесці ў арабскачагатайскую графіку дадатковыя дыякрытычныя знакі для перадачы гукаў якіх няма ні ў арабскай, ні ў чагатайскай мовах. Так у беларускіх татар узнікла мова кітабаў напісаных на беларускай і часткова польскай мовах (ад арабскага алькітаб — кніга). Татары, якія атрымалі рэлігійную адукацыю, шырока карысталіся арабскатурэцкім алфавітам. Яны звярталіся да яго не толькі падчас пісьма і перапісвання сваіх рэлігійных кніг, але і ў паўсядзённым жыцці, калі ставілі подпісы, афармлялі завяшчанні, робячы розныя паметкі, а таксама пры напісанні прыватных лістоў. Гэтай жа графікай татары карысталіся, складаючы надмагільныя эпітафіі на беларускай альбо польскай мовах.
Калі беларускія землі былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі, татары пачалі карыстацца рускай мовай. У савецкі і постсавецкі перыяды гістарычнага развіцця Беларусі тэндэнцыя да пашырэння ў беларускім грамадстве рускай мовы, у тым ліку і сярод татар, захоўваецца. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 г., большасць татар (4669 чалавек) сваёй роднай мовай назвалі рускую. Беларускую мову палічылі роднай для сябе 1411 чалавек, а мову сваёй нацыянальнасці — толькі 1060 татар.
Бесперапынныя кантакты татар з беларусамі пакінулі адметны след і ў беларускай мове. На думку акадэміка Я. Карскага, у мове беларусаў налічваецца каля 50 слоў цюркскага (татарскага) паходжання, якія ўспрымаюцца сучаснымі беларусамі як звыклыя і не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.
Гэта такія словы, як гарбуз, шалаш, чай, курган, кінжал, кафтан, халат, халва, дуда, баран, бусел, туман, тавар, торба, харч, хамут, шапка, кайданы, кавун, тытунь, дыван, калач, багатыр, біклага, базар, андарак, бачыць, гойдацца і інш. Паводле падлікаў даследчыка Я. Якубоўскага, больш за 600 цюркізмаў у той ці іншай ступені ўжываюцца ў беларускай мове.
Вуснапаэтычная спадчына беларускіх татар вельмі блізкая да фальклору беларусаў, а такія жанры, як песні, прыпеўкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі, амаль нічым не адрозніваюцца ад беларускіх. Вызначаюцца вялікай арыгінальнасцю татарскія паданні і легенды.
«^^лноўным тыпам жылля татарскіх пасяленцаў на тэрыторыі Беларусі стаў традыцыйны для беларусаў аднапавярховы драўляны дом зрубавай канструкцыі. Звычайна ён падзяляўся на 2 палавіны: «чыстую» (святліца, грыдніца), якая служыла для прыёму гасцей і розных урачыстасцей, і «чорную» (гаспадарчую). Святліца мела драўляную падлогу і вокны вялікіх памераў сцены бялілі і часта размалёўвалі арнаментам з тэкстамі з Карана на арабскай і татарскай мовах. Распаўсюджаным элементам насценнага аздаблення былі мухіры — апраўленыя ў рамы пергаменты з вершамі Карана, малітвамі, імёнамі прарокаў. У XIX — пачатку XX ст. яны паступова змяніліся літаграфіямі з відамі славутых мячэцей, выявамі ісламскай сімволікі. Татарскія сядзібы мелі кветнік, агарод з фруктовымі дрэвамі, пладоваягаднымі кустамі. У комплекс традыцыйных гаспадарчых пабудоў татарскай сядзібы ўваходзілі клець, рознага прызначэння хлявы, склеп або стопка (варыўня), гумно, павеці.
101
Традыцыйная кухня беларускіх татар вылучаецца сваёй самабытнасцю, разнастайнасцю страў з назвамі цюркскага паходжання. Складалася з штодзённай і святочнаабрадавай. Рэцэпты татарскіх страў вядомыя з даўніх часоў. Некаторыя з іх былі апісаны ўжо ў XVII ст.
Штодзённы татарскі стол нязначна адрозніваўся ад стала беларусаў. Характэрна прысутнасць у меню татар мяса, часцей, чым у карэннага насельніцтва Беларусі. Але яны не ўжывалі каніну якая з’яўляецца ўлюбёным мясам для ўсіх астатніх татар. Беларускія татары аддавалі пера
вагу бараніне, ялавічыне, ахвотна елі гусінае, курынае, качынае мяса. Паводле рэлігійных прадпісанняў яны не ўжывалі свініну.
Да пачатку XIX ст. адным з галоўных прадуктаў харчавання для беларускіх татар быў аржаны (чорны) хлеб. Бульбяныя стравы атрымалі распаўсюджанне ў меню татар, як і беларусаў у 2й палавіне XIX ст. Бульбу варылі, смажылі, тушылі, запякалі ў «мундзіры». Гатавалі з яе «бабку», клёцкі, бліны і аладкі. Першымі стравамі, якія падавалі на стол, былі боршч, крупнік, капуста, бульбяны суп з грыбамі, мясам ці запраўлены тлушчам.
Традыцыйнымі святочнымі стравамі беларускіх татар былі калдуны (кундумы), бялюш (бяляш), перакачаўнікі, поліўка і кампот.
Татарская выпечка эчпачмак.
Татарская выпечка кош тэле.
102
Па пятніцах і на святы (байрам) беларускія татары гатавалі калдуны (кундумы) вялікіх памераў Цеста рабілася на вадзе і яйкаху форме круглых ці авальных піражкоў. Для начыння выкарыстоўвалася рубленая цяляціна ці ялавічына з дадаткам прыпраў цыбулі, перцу і солі.
Бялюш у беларускіх татар гатаваўся з тлустай бараніны ці гусяціны, якую рэзалі на дробныя кавалкі і загортвалі ў цеста, зробленае з яек, мукі, масла ці тлушчу. Начыненае цеста запякалі ў форме ці рондалі. Татары і сёння ўжываюць гэтую страву але ў розных раёнах Беларусі можна сустрэць розныя спосабы прыгатавання, і таму яе называюць у адпаведнасці з назвай мясцовасці, напрыклад, ляхавіцкі, клецкі бялюш і г.д.