Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
З’яўленне нямецкіх пасяленцаў на землях Беларусі адносіцца да XIV ст. і звязана з іх рэлігійнай дзейнасцю ў Вільні і Навагрудку, адкрыццём нямецкіх гандлёвых двароў у іншых гарадах. У тыя часы нямецкія рамеснікі славіліся сваімі вырабамі, таму некаторыя з іх па запрашэнні вялікага князя Гедзіміна таксама пасяліліся ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Масавыя перасяленні немцаў на беларускія землі ў больш позні перыяд звязаны з праўленнем Кацярыны II, якая сама па паходжанні была немкай. Вырашальную ролю ў гэтым адыграў выдадзены ёю маніфест ад 22 ліпеня 1763 г. У ім прывілеі і значныя льготы надаваліся жыхарам замежных дзяржаў, якія пасяліліся ў Расійскай імперыі. Іх прыцягненне было ажыццёўлена з мэтай засялення памежных раёнаў і асваення прыродных рэсурсаў гэтых тэрыторый.
Ill
Немцы славіліся сваім майстэрствам. Іх запрасіў на працу гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз, які па загаду Станіслава Аўгуста Панятоўскага наладжваў вытворчасць на каралеўскіх мануфактурах. Галандскія і немецкія рамеснікі разам працавалі і маліліся. На той момант у Гродна прыехалі каля 200 сем’яў такіх майстроў. У горадзе не было такога вялікага будынка, дзе б усе яны маглі сабрацца разам. Таму Станіслаў Аўгуст Панятоўскі іменнай граматай надаўлютэранскай абшчыне дом і зямлю. Лічыцца, што кірха ў Гродна была заснавана ў 1793 г. У лютэран з’явіўся і першы пастар. Для яго таксама быў пабудаваны дом.
У XIX ст. Расійская імперыя панесла вялікія страты у гады войнаў. На тэрыторыі сучаснай Беларусі таксама шлі баі. У напалеонаўскіх войсках у вайну 1812 г. трэцюю частку складалі немцы. Значная колькасць іх ваявала пад сцягамі французаў не па добрай волі. Таму ў Расійскай імперыі праводзілася работа па агітацыі немцаў для сумесных дзеянняў супраць войск Напалеона. У верасні 1812 г. у Расіі стаў фарміравацца легіён з перабежчыкаў і ваеннапалонных, сярод якіх былі немцы з Гродна, Віцебска, Мінска, Барысава. Некаторыя палонныя нем
цы, якія пачалі служыць у нямецкім легіёне, засталіся тут і ажаніліся. У1813 г. ваенныя нямецкага легіёна змагаліся ў Паўночнай Германіі. У ім налічвалася 8 тыс. чалавек.
Пасля вайны 1812 г. у Расіі зноў паўстала патрэба засялення і аднаўлення гаспадарчай дзейнасці значных тэрыторый. Пры Аляксандру I немцам, якія прыбылі на пастаяннае месца жыхарства ў спустошаныя вайной тэрыторыі, давалася зямля, падаваліся ільготы для вядзення сельскай гаспадаркі. 3 канца вайны да 1840 г. на землі Беларусі пераехалі 1443 сем’яў. У наступныя двадцаць гадоў каланісты ўтварылі тут 32 калоніі. Людзі пераязджалі ў асноўным з Германіі, а таксама сярод іх былі тыя, хто перабіраўся з Валыні. У 1887 г. расійскія ўлады забаранілі пасяляцца каланістам на гэтых землях, таму што адносіны з Германіяй пагоршыліся.
Паводле перапісу 1897 г. на беларускіх землях было каля 49 тыс. немцаў (0,49%). Іх асноўнымі заняткамі былі сельская гаспадарка (таксама садоўніцтва), рамёствы, гандаль, апрацоўчая прамысловасць і г.д. Гаспадаркі, якія даглядалі немцы, былі вельмі акуратнымі, узорнымі.
Аад жыцця немцаў якія жыді ў Беларусі, істотна змяніўся з пачаткам Першай сусветнай вайны. Частка з іх выехала ўглыб Расіі. Тых, хто апынуўся у прыфрантавой паласе, на працягу сутак прымусова высялілі. У 1919 г. частка немцаў з Беларусі адправілася ў Германію разам з кайзераўскім войскам. Таму колькасць беларускіх немцаў у пачатку XX ст. значна зменшылася, зніклі нават іх некаторыя паселішчы. У 1921 г. паводле Рыжскага мірнага дагавора значная частка Беларусі, на якой жылі немцы, адышла да Польшчы.
Антоній Тызенгаўз.
112
Паводле ўсесаюзнага перапісу 1926 г. у БССР было 7075 немцаў. Больш за палову з іх жылі ва Усходнім Палессі, асабліва на Мазыршчыне. Таму там былі створаны нацыянальныя саветы (2 нямецкія і 1 украінсканямецкі). У Мазырскім занальным архіве захаваліся дакументы, якія адносяцца да жыцця і дзейнасці немцаў у Нараўлянскім і Каралінскім раёнахМазырскай акругі. 3 іх вынікае, што «...у арганізаваных нацыянальных саветах у сярэднім 95% насельніцтва з’яўляецца адпаведнай нацыянальнасці». Сярод нямецкага насельніцтва была нізкая палітычная актыўнасць. Напрыклад, у в. Анзельмаўка з 515 жыхароў з правам голасу на сходах прысутнічала 65 — 75 чалавек, гэта значыць каля 13%. Немцы таксама не імкнуліся ўступаць у камуністычную партыю, хоць у выбарчых органах нямецкіх сельскіх саветаў іх была большасць.
,t^.a будоўлю жылля на новых месцах немцы бралі мясцовыя будаўнічыя матэрыялы. Выкарыстоўваліся прыродныя камяні, цэгла (для падмурка), дрэва, вапна і інш. Матэрыялам для пакрыцця дахаў маглі служыць дошкі, дранка, салома, чарот. Звычайна пабудовы ўзводзілі самі, зрэдку звярталіся да дапамогі мясцовых майстроў. У кожнай сям’і нямецкіх перасяленцаў меліся неабходныя для гэтага інструменты. У мясцовых жыхароў ўваходныя дзверы ў жыллё адкрывалася ўнутр, у немцаў жа — на двор. Таксама немцы куплялі для сябе гатовыя дамы. Таму ў Палессі існавала падабенства ў вонкавым выглядзе і ўнутраным аздабленні жылля немцаў і карэннага насельніцтва. Найбольш распаўсюджаны
сярод немцаў былі пяцісценкі з сенцамі, трапляліся і двухузроўневыя пабудовы.
Першыя перасяленцы аддзялялі невысокай перагародкай у сваім жыллі памяшканне для жывёлы. У больш позні час яе гадавалі асобна. У кожнай хаце абавязкова была печ. У пярэдняй хаце быў стол, за якім елі, і ўсё неабходнае для гэтага. Тут таксама знаходзіліся розныя прылады працы, у тым ліку ткацкі станок, швейная машына «Зінгер». Жанчыны рабілі саматканыя палавікі і коўдры. У сумежным памяшканні спалі, яго называлі задняй хатай. Немкі былі выдатнымі ткачыхамі. Іх працы нават адзначалі на рэспубліканскіх выстаўках народнай творчасці.
Немцы не змаглі захаваць ў паўсядзённым жыцці многія элементы сваёй культуры, у тым ліку і традыцыйны касцюм. 3 цягам часу нямецкія гаспадаркі станавіліся больш заможнымі. Іх адносіны з мясцовымі жыхарамі складалісь досыць талерантна.
Насельніцтва вёскі Новая Рудня пры Кузьміцкім сельскім савеце нават звярталася з прапановай да далучэння іх да Анзельмаўскага сельскага савета (нямецкага) зза дрэнных транспартных сувязей з цэнтрам іх сельскага савета. Але ім у просьбе было адмоўлена зза нязгоды немцаў і таму што вёска Новая Рудня знаходзіцца на аднолькавай адлегласці ад Кузміцкага, і ад Анзельмаўскага сельскіх саветаў.
Пры вывучэнні працы нацыянальных саветаў Мазырскай акругі было адзначана, што ў іх адбыўся значны рост сельскай гаспадаркі і павелічэнне дабрабыту насельніцтва. Так, вытворчазбытавая кааперацыя ў Бярозавіцкім нямецкім савеце ахоплівала 70% гаспадарак, у Анзельмаўскім нямецкім сельсавеце на той час была
113
арганізавана арцель, меляратыўнае таварыства і спажывецкая кааперацыя. У нямецкіх саветах Мазыршчыны насельніцтва цалкам абслугоўвалася на нацыянальнай мове. Справаводства ж часцей за ўсё вялося паруску. Здавалася, што ў нацыянальных саветах не было кніг, бланкаў падручнікаў на роднай мове.
Аднак у краіне пачалася калектывізацыя і ўтварэнне калгасаў. Немцы не хацелі ўступаць у іх. У 1930я гг. шмат беларускіх немцаў былі рэпрэсіраваны, так як яны мелі вельмі добрыя гаспадаркі. У канцы 1937 — 1938 гг. нацыянальныя сельскія саветы былі скасаваны.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны для германскіх акупацыйных уладаў важным быў «прынцып нямецкай крыві», гэта значыць прыналежнасць асоб да нямецкай нацыянальнасці. У тыя часы іх вяртаннем на радзіму займалася арганізацыя «Фольксдойчэ мнттельштелле». Паводле дадзеных савецкай разведкі многіх немцаў што пражывалі ў СССР, фашысты мелі намер завербаваць. Таму ўзнікла пагроза ўдзелу «рускіх» немцаўу вайне на баку Германіі.
Напярэдадні вайны ў 1941 г. іх высялялі (дэпартыравалі) з Беларусі ўглыб Расіі. 3 заходняй часткі БССР усіх вывезці не паспелі. У асноўным гэта былі дзеці, жанчыны, старыя. Мужчыны, хто быў ў стане ваяваць, пайшлі на вайну ці ў працоўную армію. Аднак праз некалькі месяцаў іх адазвалі з дзеючай арміі па спецыяльнаму загаду.
Падчас вайны фашысты мэтанакіравана і актыўна прыцягвалі мясцовых немцаў — «фольксдойчэ» — да супрацоўніцтва. Яны карысталіся прывілеяваным становішчам, займалі пасады ва акупацыйнай адміністрацыі. Толькі ў Мінску іх налічвалася каля 150 чалавек (дадзеныя Ю. Туронка). Фольксдойчэ выконвалі працу перакладчыкаў начальнікаў аддзелаў іх надзялялі правамі бургамістраў і намеснікаў і г.д. У сельскай жа мясцовасці яны часта станавіліся старастамі. Часта такія кіраўнікі не карысталіся поўным даверам новай улады, і фашысты іх звалі «паўкамуністамі». Вялікая колькасць мясцовых
немцаў выехала ці была вывезена ў Германію часцямі вермахта, якія пакідалі Беларусь у 1944 г.
Пасля вайны многія немцы імкнуліся вярнуцца ў мясціны ранейшага пражывання. Але выйшаўуказ, які дазваляў ім жыць толькі ва ўсходняй часцы СССР — далей ад заходніх межаў краіны. Аднак былі выпадкі, калі добрых спецыялістаў рэдкай спецыяльнасці накіроўвалі нават у гэты час на працу ў Беларусь. Такім быў напрыклад, немец Іван Васільевіч Пфенінг, які працаваў у шахтах Салігорска. Толькі з 1972 г. немцы змаглі свабодна выбіраць населеныя пункты для пражывання.
3 1959 па 1999 г. у Беларусі адбыўся нязначны рост колькасці немцаў Паводле перапісу 1999 г. у рэспубліцы пражывала каля 4,5 тыс. этнічных немцаў У канцы XX ст. на постсавецкай прасторы ўзмацніліся міграцыя насельніцтва. Вынікі гэтага працэсу ў адносінах да Беларусі мелі свае асаблівасці. 3 аднаго боку ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства пераехалі немцы і дзеці са змешаных шлюбаў з Расіі, Украіны, Казахстана. 3 іншага — шматлікія немцы, якія дзесяцігоддзямі жылі ў Беларусі, выехалі ў Германію. У выніку іх агульная колькасць скарацілася.
Маркшэйдар І.В. Пфенінг за працай.
114
Па дадзеных перапісу 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь пражывае 2474 немцаў. Сярод іх і цяпер можна сустрэць нашчадкаў першых перасяленцаў.
Калісьці беларуская мова абагацілася словамі нямецкага паходжання, напрыклад: дах, шыба, друкаваць, папера, пляц, шынка, цукар, фарба і шмат іншых. Многія з іх былі занесены праз нямецкаяўрэйскую мову ідыш. Такія словы лёгка знайсці, так як яны маюць падабенства па гучанні ў абедзвюх мовах.
Многія з немцаў пасля вайны змянялі імя, імя па бацьку або сваё прозвішча на ўсходнеславянскія. Першыя каланісты ў сем’ях выкарыстоўвалі ў асноўным нямецкую мову. Паступова ў іх нашчадкаў сродкам зносін станавілася руская мова. Асабліва гэтаму спрыялі змешаныя шлюбы.