• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    У Беларусі дзейнічаюць 2 агульнаадукацыйныя школы з літоўскай мовай навучання (у вёсках Рымдзюны Астравецкага і Пеляса Воранаўскага раёнаў). На іх базе створаны культурнаадукацыйныя цэнтры. Працуюць нядзельныя школы па вывучэнні літоўскай мовы (Мінск, Гродна, Ліда, Браслаўскі, Воранаўскі, Астравецкі раёны).
    3 1994 г. галоўная роля ў аб’яднанні і нацыянальнакультурным развіцці літоўцаў Беларусі належыць Рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню «Беларуская абшчына літоўцаў» (з абласнымі, раённымі і гарадскімі філіяламі), якое ладзіць штогадовыя святкаванні падзей літоўскай гісторыі, выдае інфармацыйны бюлетэнь «Наша слова».
    22 лістапада 2001 г. падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Літвы. У 20й мінскай гарадской бібліятэцы дзейнічае літоўская чытальня. Пашыраецца супрацоўніцтва ў сферы кіно, фотамастацтва, музыкі, літаратуры, ладзяцца выставы і пленэры, адбываюцца выступленні фальклорных калектываў.
    Літоўская інтэлігенцыя гістарычна мела прыязныя стасункі і добрыя сувязі з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага руху. Напрыклад, мужам беларускай паэтэсы Алаізы Пашкевіч (Цёткі) быў літоўскі інжынер, палітык і грамадскі дзеяч Сцяпонас Кайрыс. Жонкай беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, пісьменніка, гісторыка і этнографа Вацлава Ластоўскага была знакамітая літоўская пісьменніца Лаздзіну Пяледа (Марыя ІванаўскайцеЛастаўскене). Яскравы сімвал складанага выбару беларускай, польскай і літоўскай ідэнтычнасці — гісторыя прадстаўнікоў роду Іваноўскіх, якія паходзяць
    125
    з тэрыторыі цяперашняга Шчучынскага раёна. У сям’і Іваноўскіх было чатыры сыны, два з якіх мелі польскую ідэнтычнасць, а два — беларускую і літоўскую. Родны брат беларускага нацыянальнага дзеяча Вацлава Іваноўскага — Тадас Іванаўскас (Тадэвуш Іваноўскі) — стаў знакамітым літоўскім навукоўцамбіёлагам, прафесарам Вільнюскага і Каўнаскага ўніверсітэтаў, напісаў шэраг фундаментальных навуковых прац па арніталогіі, быў арганізатарам і дырэктарам Інстытута біялогіі Акадэміі навук Літоўскай ССР, заснавальнікам заапарка ў Каўнасе. 3 Беларуссю звязаны пэўны перыяд жыцця выдатнага літоўскага опернага спевака, народнага артыста СССР Кіпраса Пятраўскаса (1885— 1968) які ў пачатку XX ст. быў арганістам у касцёле ў вёсцы Гервяты і спяваў там у хоры. Вядомым гісторыкам і філосафам быў акадэмік Беларускай АН літовец Віталь Сербента (1895—1980).
    Шмат літоўцаў праяўляюць сябе ў сферы эканомікі, культуры, навукі і спорту Беларусі і ў наш час. Добрую памяць аб сабе у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці пакінуў каталіцкі святар родам з Літвы Юозас Булька (1925—2010), які быў узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне» ў 2005 г. і медалём Францыска Скарыны ў 2006 г. Значны ўклад у культуру Беларусі ўнёс пісьменнік Яўген Будзінас (1944—2007), заснавальнік этнаграфічнага музея «Дудуткі» у Мінскай вобласці. Галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе з’яўляецца чэмпіён СССР ў складзе мінскага «Дынама» (1982) Людас Румбуціс. У рэйтынгах самых паспяховых бізнэсвумэн Беларусі стала фігурыруе ўладальніца сеткі магазінаў «Суседзі» і рэстаранаў «Васількі» Алма Яўнцемене.
    Агульная гістарычная і культурная спадчына беларусаў і літоўцаў стварае трывалы падмурак для далейшых добрасуседскіх узаемаадносін у традыцыях узаемапавагі і талерантнасці.
    Троіцкі касцёлу вёсцы Гервяты Астравецкага раёна.
    ЛАТЫШЫ
    «^^катышы (саманазва латвіешы, latviesi) — этнас, асноўнае насельніцтва Латвійскай Рэспублікі (1 284 194 чалавек, 62,1%; 2011 г.). Таксама латышы пражываюць у краінах СНД, Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе і інш. Размаўляюць на латышскай мове. У асноўным яны вызнаюць пратэстантызм (лютэранства), а таксама каталіцызм, у меншай ступені сярод іх сустракаюцца праваслаўныя.
    Па дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 г. у краіне пражывала 1549 прадстаўнікоў латышскай этнічнай супольнасці. Большая частка з іх засяроджана ў Віцебскай вобласці (499 чалавек), што мяжуе з Латвіяй. Мінімальная колькасць латышоў была зафіксавана ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях (136 і 111 чалавек адпаведна).
    Этнакультурныя сувязі беларусаў і латышоў існуюць ужо шмат вякоў. Яны кантактавалі яшчэ ў раннім Сярэдневякоўі. 3 цягам часу кантакты пашыраліся, у асноўным гэта былі ваенныя дзеянні і гандаль. У XIII—XVI стст. па рацэ Заходняя Дзвіна (у латышоў — Даўгава) праходзіў значны водны гандлёвы шлях Ганзейскага саюза (раней частка шляха «3 варагаўу грэкі»), Прадметам гандлю служыў карабельны лес, які цэніцца за высокую якасць драўніны. Яго вывозілі з Віцебскай і Мінскай губерняў да Чорнага мора (па Бярэзіне) і праз Рыгу да Балтыйскага мора (па Заходняй Дзвіне). Для купцоў гэтыя маршруты былі працяглымі і небяспечнымі. Частку шляху тавары перамяшчалі «волакам», так як рэкі былі з парогамі. На пачатак XX ст. водныя шляхі гандлю прыйшлі ў заняпад зза развіцця наземных відаў транспарту, асабліва чыгункі.
    У канцы XIX ст. колькасць латышоў у Беларусі стала ўзрастаць, у сувязі з тым, што пасля рэформы 1861 г. латышскім памешчыкам адышлі лепшыя землі, а сялянам
    127
    часта не хапала надзелаў каб весці сваю гаспадарку і забяспечыць сябе харчаваннем. Яны былі вымушаны на вельмі нявыгадных умовах арандаваць зямлю ў памешчыкаў і таму шукалі магчымасці пасяліцца там, дзе кошт арэнды зямлі бьгў ніжэй. Віцебская губерня знаходзілася побач з мяжою Латвіі, пры гэтым тут перасяленцам прапанаваліся ільготы. Таму латышскім сялянам было шмат лягчэй пераехаць сюды, чым у глыб Расіі.
    У Беларусь першых латышоўарандатараў запрасілі абшарнікі ў пачатку 1860х гг.). Перасяленцы пераязджалі сем’ямі і выконвалі абавязкі ляснікоў. Потым яны пісалі да сваякоў і знаёмых і запрашалі іх у Беларусь. У 1870 г. сюды пераехала жыць каля 800—900 латышоў.
    3 цягам часу з’явіліся першыя перасяленцылатышы і на Гомельшчыне. Захаваліся звесткі, што 28 іх сямей на конных падводах прыбылі ў 1872 г. у маёнтак Нароўль з Латгаліі і Курляндыі. Зямельныя надзелы на новым месцы былі танней у два ці тры разы зза нізкай урадлівасці.
    Арандатары апынуліся ў розных умовах. Часта яны самі распрацоўвалі новыя землі, рабілі іх прыдатнымі да землекарыстання. Перасяленцы будавалі для сябе хаты і гаспадарчыя будынкі. Але былі такія абшарнікі, што вельмі моцна ўздымалі цану арэнды зямлі. Латышы, якія ўжо пражылі тут шмат гадоў вымушаны былі сыходзіць. Многія пераязджалі нават у Сібір.
    У канцы XIX — пачатку XX ст. сярод латышоўперасяленцаў было распаўсюджана садоўніцтва. Яны вазілі прадаваць яблыкі, грушы, слівы, агрэст нават у Пецярбург. У 1906 г. на Віцебшчыне быў створаны першы сельскагаспадарчы кааператыў «Лашнёўскае таварыства сельскай гаспадаркі», у склад якога ўваходзілі латышы. У час Першай сусветнай вайны колькасць латышоў у Беларусі павялічылася. Гэта змена была выклікана бежанствам. Са спыненнем ваенных дзеянняў іх колькасць таксама зменшылася.
    Латышы пасля пераезду на беларускія землі працягвалі займацца сваімі асноўнымі відамі дзейнасці — земляробствам і жывёлагадоўляй. Таксама яны захавалі некаторыя традыцыйныя рамёствы — піваварства і ткацтва.
    3 1887 па 1887 г. з усіх перасяленцаў на Віцебшчыне колькасць латышоў пераважала і складала 51,5%. У асноўным гэта былі сяляне. У 1897 г. найбольш латышоў жылі ў Віцебскім і Аршанскім паветах (каля 4 тыс. і да 3,7 тыс. чалавек адпаведна). Таксама шмат латышоў было ў Полацкім (1,7 тыс. чалавек) і Быхаўскім (каля 1 тыс. чалавек) паветах. Калі на Віцебшчыне латышы сяліліся на хутарах, то на Магілёўшчыне — у асобных вёсках.
    ^^ 1й трэці XX ст. у Беларусі былі створаны латышскія школы і хатычытальні, сталі друкаваць кнігі на роднай для латышоў мове і выпускаць некаторыя перадачы на радыё.
    Паводле перапісу 1926 г. колькасць латышоў у Беларусі складала каля 14 тыс. чалавек. Большасць з іх пражывала ў Віцебскім і Полацкім акругах, у Магілёўскім і Бабруйскім было таксама шмат латышоў. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях былі створаны латышскія нацыянальныя сельсаветы і калгасы.
    128
    У 1927 г. у Інбелкульце была створана Латышская секцыя, якой кіраваў К. Шкільтэр. У ёй займаліся гісторыяй і культурай латышоў (вывучалі іх фальклор і этнаграфію). Алеўдругойпалавіне 1930хгг. шмат навуковых, культурных і іншых устаноў было зачынена. Многія латышы — супрацоўнікі навукі і культуры — былі рэпрэсіраваны.
    Таксама зза значнага адтоку латышоў у 1930—1940я гг. назад у Латвію і ваенных дзеянняў падчас Другой сусветнай вайны іх колькасць у Беларусі значна знізілася. У перыяд з 1959 па 1989 г. колькасць латышоў якія пражывалі ў БССР, вагалася з 2631 да 2658 чалавек. У канцы XX — пачатку XXI ст. адбываецца значнае зніжэнне іх колькасці.
    Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 г. мову сваёй нацыянальнасці лічаць роднай толькі 386 латышоў з 1549, якія адказалі на гэтае пытанне, для большасці з іх родная мова — руская (970 чалавек). Найменшая доля латышоўу Беларусі назвала сваёй роднай мовай беларускую (144 чалавекі). Пераважная большасць латышоў дома размаўляюць на рускай мове (1419 чалавек) і ўсяго 9 — на латышскай.
    Доказам цесных этнакультурных кантактаў латышоў і беларусаў з’яўляюцца ўзаемныя запазычанні ў нашых мовах. У некаторых мясцовых дыялектах ўсходняй частцы Латвіі запазычанымі словамі з беларускай мовы пазначаюць назвы жывёл, раслін. Таксама шырока распаўсюджаны такія запазычанні пры абазначэнні прыродных з’яў.
    ^^^ асабдівасцях традыцый харчавання латышоў адчуваецца значны этнакультурны ўплыў іншых прыбалтыйскіх народаў. Пры гэтым найбольшымі былі кантакты з немцамі (гандаль, ваенныя дзеянні і г.д.), якія доўжыліся на працягу некалькіх стагоддзяў. Латышы здаўна займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам (паўночная частка краіны выходзіць да Балтыйскага мора). Спалучэнне прадуктаў якія атрымлівалі латышы ў выніку гэтых відаў дзейнасці, паслужыла асновай іх рацыёну таксама і ў Беларусі.
    Для латышоў характэрна павага і беражлівыя адносіны да хлеба. У іх харчаванні традыцыйны кісласалодкі хлеб, які некаторыя жыхары Віцебскай вобласці пякуць самі. Хлеб з’яўляецца асновай для многіх страў. 3 яго робяць хлебны суп, бутэрброды з кількай, абсмажваюць на алеі і ядуць з часнаком. Для латышоў традыцыйныя стравы з пярловай крупы.