Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Большасць цыганскіх табараў вяла качавы або паўкачавы лад жыцця. Апошні вызначаўся качаваннем у цёплы вясновавосеньскі сезон і аселасцю у зімовы перыяд. Як правіла, цыганы сяліліся (ішлі «на пастой») да мяшчан ці сялян за агавораную плату і паслугі. У канцы XVIII ст. значная частка цыганскіх табараў сышла з Беларусі ў Малдавію і Бесарабію.
135
Асноўнымі заняткамі аселых цыганоў у XVII—XVIII ст. былі кавальскае, ювелірнае і сукнавальнае рамёствы, гандаль, конегадоўля, канавальства, разьба па дрэве, пляценне кашоў і інш. Жанчыны займаліся варажбой, знахарствам, збіральніцтвам, папрашайніцтвам, у дні кірмашоў давалі «канцэрты».
Новыя хвалі перасялення цыганскіх груп на беларускія землі ажыццяўляліся ў 2й палавіне XIX — пачатку XX ст. У гэты перыяд існавалі некалькі паселішчаў з амаль цалкам цыганскім насельніцтвам: вёска Цыганы Гарадоцкага павета, мыза Завячэлле Лепельскага павета, вёскі Лапатнікі і Мяшчэнцы Сенненскага павета. Па дадзеных Першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г., у Беларусі было зафіксіравана каля 3 тыс. цыганоў. У пачатку 20 ст. у Беларусь перасялілася шматлікая група цыганоў з Полыпчы, якая мела ўласную саманазву «польска рома» і па шэрагу прыкмет — культурнаэтнаграфічных, моўных (дыялектных) і канфесійных — істотна адрознівалася ад мясцовых груп беларускіх цыганоў. Мясцовыя цыганы, якія пражывалі ўраёнах з пераважна праваслаўным насельніцтвам, называлі сябе «руска рома», а ў заходнебеларускіх, дзе пражывала шмат католікоў — «літоўскарома».
У 1920—1930я гг. у БССР былі створаны сацыяльныя ўмовы для пераходу беларускіх цыганоў да аседлага ладу жыцця, для паляпшэння іх культурнага і эканамічнага становішча. У 1927 г. у Віцебскім раёне быў арганізаваны першы ў СССР цыганскі калгас, створана пачатковая цыганская школа.
Яшчэ адзін цыганскі калгас існаваў у Жлобінскім раёне ў 1930я гг. У 1926 г. была распрацавана цыганская пісьменнасць на базе кірылічнага алфавіту, а з 1932 г. у Маскве пачалі дзейнічаць цыганскія педагагічныя курсы. 3 1930 па 1936 г. у Віцебску працавала няпоўная сярэдняя цыганская школа. Аднак большасць цыганоў прытрымлівалася сваіх традыцый і не адмаўлялася ад качавога і паўкачавога ладу жыцця.
У перыяд нямецкай акупацыі Беларусі колькасць цыганоў значна скарацілася з прычыны міграцыі ў асноўным у Расію, а груп «польскай ромы» з заходнебеларускіх раёнаў — у Польшчу. Значная частка цыганоў была фізічна знішчана нацыстамі.
У пасляваенны час зноў актывізавалася міграцыя цыганоў на тэрыторыю Беларусі, дзякуючы чаму іх коль
«Мядзведжая акадэмія» ў Смаргоні.
Цыганы часта бывалі дрэсіроўшчыкамі мядзведзяў.
136
касць перавысіла даваенную. Па выніках перапісу 1926 г. у БССР было зарэгістравана 2366 чалавек цыганскай нацыянальнасці, то ў 1959 г. — 4662 чалавек.
У кастрычніку 1956 г. быў прыняты ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб далучэнні да працы цыган, якія займаюцца валацужніцтвам». Згодна яму цыганы павінны былі асесці (мець сталае месца жыхарства) і працаўладкавацца. У выніку значная частка вандроўных цыганоў на тэрыторыі Беларусі перайшла да аселага і паўаселага ладу жыцця. У некаторых месцах яны аселі кампактна (напрыклад, Паўночны пасёлак у Мінску, вёска Цітаўка каля Бабруйска і інш.). Працавалі пераважна на часовых і выпадковых работах, жанчыны — часта хатнія гаспадыні.
Паводле дадзеных перапісаў насельніцтва, з 1959 па 1989 г. колькасць цыганскага насельніцтва ў БССР пастаянна павялічвалася (у 1970 г. — 6843, 1979 г. — 8408, 1989 г. — 10 762 чалавека). У 1990я — 2000я гг. колькасць цыганоў у Беларусі паступова скарачалася. Так, калі па выніках перапісу насельніцтва 1999 г. іх налічвалася 9927 чалавек, то ў 2009 г. — толькі 7079 чалавек.
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь па колькасці цыганы займаюць 8е месца пасля беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, армян і татар. 3 7079 цыганоў, якія пражывалі ў Беларусі ў 2009 г., большасць (4557 чалавек) назвала роднай для сябе мову сваёй нацыянальнасці (г.зн. цыганскую), для 550 чалавек роднай мовай з’яўлялася беларуская.
^^^^ягледзячы на істотныя змены ў сацыякультурным жыцці беларускіх цыганоў у апошнія дзесяцігоддзі, яны працягваюць захоўваць многія традыцыі сваёй групавой і межгрупавой арганізацыі. Групы аб’яднаны, перш за ўсё, усведамленнем роднасці па моўнай, канфесійнай і іншых прыкметах, у тым ліку і памяццю пра «тэрыторыі зыходу». Па апошняй з згаданых прыкмет сярод цыганскага насельніцтва Беларусі вылучаюцца наступныя найбольш шматлікія групы: «рускарома» (ураёнах Віцебска, Полацка, Мінска); «халадытка рома» (таксама вядомыя як «польска рома», «літоўска рома»), якія пражываюць у ваколіцах Мінска, Слуцка, Салігорска — выхадцы з Польшчы і Літвы; «сербы рома» — у раёнах Магілёва, Жлобіна, Бабруйска, Гомеля, якія звязваюць сваё паходжанне з венгерскамалдаўскаўкраінскімі міграцыямі пасля Другой сусветнай вайны. У паўночназаходніх раёнах Беларусі вылучаюцца таксама малалікія групы «латвійска рома». Існуюць і групы «беларуска рома» (іх саманазва — «манюканы»), якія жывуць у Мінскім, Маладзечанскім, Слуцкім раёнах.
У цяперашні час многія адрозненні паміж групамі цыганоў пачынаюць паступова знікаць. Аднак захоўваецца традыцыйны падзел па канфесійных і дыялектных прыкметах.
У сучаснай Беларусі існуюць цыганскія сем’і некалькіх тыпаў — малая нуклеарная сям’я (у склад яе ўваходзяць бацька, маці, дзеці) і вялікія сем’і двух відаў — патрыярхальная і матрыярхальная сям’я (дзядулі, бабулі, жанатыя дзеці, унукі). Кіраўніком цыганскай сям’і з’яўляецца мужчына. Колькасць дзяцей залежыць ад дастатку сям’і і ад традыцый роду. Тыповая цыганская сям’я налічвае ад 2 да 4 дзяцей. У апошні час расце колькасць змешаных шлюбаў цыганоў і прадстаўнікоў мясцовага беларускага, рускага і польскага насельніцтва.
Цыганы з горада Петрыкаў.
д
у у ля традыцыйнай кулінарыі цыганоў Беларусі не характэрны складаныя стравы. Даволі простая кулінарная апрацоўка — у асноўным варэнне або смажанне на адкрытым агні. Ва ўмовах вандроўкі цыганы не нарыхтоўвалі значных запасаў ежы, ім не была вядома кансервацыя ці засолка прадуктаў. Аснову цыганскага рацыёну складалі сялянскія прадукты, здабытыя на заробках — хлеб, сала, яйкі, малако, куры, розныя крупы, мука, гародніна і садавіна (бульба, буракі, цыбуля, морква, капуста і інш.). У якасці дадатковых прадуктаў ўжываліся плады збіральніцтва — грыбы і ягады. Сярод некаторых груп цыганоў было распаўсюджана рыбалоўства. Ежа рыхтавалася на вогнішчы — у кацялках і на патэльнях.
Кардынальным чынам ад паўсядзённых страў адрозніваліся абрадавыя. Па святах у абавязковым парадку рыхтаваліся асабліва смачныя і рэдка ўжываемыя стравы. Гэта пірагі з разынкамі, запечаны свіны кумпяк, запечаныя каўбасы, афарбаваныя вараныя яйкі (на Вялікдзень, Радаўніцу). Да святаў нарыхтоўвалася шмат розных прысмакаў (асабліва гэта тычыцца Радаўніцы). Наяўнасць у цыганоў такой абрадавай стравы, як куцця абумоўлена запазычаннем спосабу святкавання Калядаў і Новага года ў беларусаў. У наш час для традыцыйнай цыганскай кухні паранейшаму характэрны тлустыя, простыя ў прыгатаванні стравы. Цыганы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, гатуюць ежу ў рускай печы, а часам і на адкрытым агні.
Стравы цыганскай кухні. Выступленне аматарскага цыганскага ансамбля на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
Цыганы на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культуру Гродне.
140
Адзенне цыганоў падвяргалася ўплыву мясцовых традыцый. Гэта датычыцца ў першую чаргу фактуры: цыганы насілі вопратку з тых жа простых матэрыялаў што і беларускія сяляне. Сучасныя даследчыкі цыганскага касцюма лічаць, што ў XIX ст. склаўся яго класічны варыянт, які пазней быў прадстаўлены на сцэне. Некаторыя спецыфічныя прыкметы цыганскага адзення ў жаночым касцюме захаваліся да сённяшняга часу.
Па канфесійнай прыналежнасці большасць веруючых цыганоў — праваслаўныя. У групах «літоўска рома» і «польска рома» ў заходніх раёнах Беларусі шмат цыганоў адносяць сябе да каталіцкай і розных пратэстанцкіх канфесій. Па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі цыганоў «Рома» ў 2014 годзе ў Віцебску была выдадзена Біблія на балтыйскаславянскім дыялекце цыганскай мовы (аўтар перакладу — Вальдэмар Ільіч Калінін, які нарадзіўся ў 1946 г. ў Віцебску). Аднак папулярная сярод вернікаўцыганоў рэлігійная літаратура фактычна ўся на рускай і польскай мовах. Хрысціянскія святы цыганы ўсіх канфесій адзначаюць згодна з традыцыямі, якія існуюць у мясцовага насельніцтва. У духоўнай культуры цыганоў сустракаюцца запазычанні з дахрысціянскіх язычніцкіх вераванняў народных ведаў фальклору мясцовага беларускага насельніцтва.
У сучаснай Беларусі пераважная большасць цыганоў пражывае ў гарадах і далучаецца да гарадской культуры, захоўваючы пры гэтым некаторыя элементы сваёй традыцыйнай культуры і ладу жыцця. Асобныя прадстаўнікі цыганоў сустракаюцца практычна ва ўсіх сацыяльных групах грамадства.
У Рэспубліцы Беларусь цыганы маюць магчымасці для атрымання адукацыі, сацыяльнай мабільнасці і павышэння дабрабыту сваіх сем’яў. У цяперашні час дзейнічаюць 5 цыганскіх грамадскіх аб’яднанняў, буйнейшае з іх — «Беларуская цыганская дыяспара». Цыганскія мастацкія калектывы — актыўныя ўдзельнікі і лаўрэаты Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, іншых святаў і конкурсаў.
Шэсце дэлегацыі цыганоў на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
141
ТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ, ЯКІЯ СТВАРЫЛІ СВАЕ ДЫЯСПАРЫ Ў БЕЛАРУСІ Ў XX СТАГОДДЗІ
144
АЗЕРБАНДЖАНЦЫ
АЗЕРБАЙДЖАНЦЫ (саманазва азербайджанлылар), нацыя, асноўнае насельніцтва Азербайджана (больш за 9 млн. чалавек). Агульная колькасць азербайджанцаў у свеце каля 50 млн. чалавек. Жывуць у Іране (30 млн.), Расіі (2 млн.), Грузіі (500 тыс.), Казахстане (90 тыс.) і інш. Гавораць на азербайджанскай мове. Вернікі пераважна мусульмане.
Першыя азербайджанцы з'явіліся ў Беларусі, відаць, пасля далучэння беларускіх зямель Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі (канец XVIII ст.) як вайскоўцы. Да 1917 г. іх колькасць у Беларусі была нязначнай. У Вялікую Айчынную вайну ў баях на тэрыторыі Беларусі адзначыліся 7 азербайджанцаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.