• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Сярод іх двойчы Герой Савецкага Саюза генералмаёр танкавых войск А. Асланаў (у 2009 г. у горадзе Вілейка яму адкрыты помнік), палкоўнік А. Везіраў (у 2010 г. яму адкрыты помнік у Магілёве), малодшы лейтэнант Н. Рафіеў (у яго гонар у Мінску названа адна з вуліц). У 1959 г. на тэрыторыі Беларусі пражывалі 1402, у 1999 — 6362, у 2009 — 6600 азербайджанцаў. У Мінску ў 1991 г. заснавана таварыства «Габустан», у 2003 г. зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Кангрэс азербайджанскіх абшчын». Беларускія азербайджанцы апрача беларускіх свят і памятных дзён адзначаюць нацыянальныя: 28 мая — Дзень рэспублікі, 18 кастрычніка — Дзень незалежнасці, 31 снежня — Сусветны дзень салідарнасці азербайджанцаў, 20 студзеня — Дзень трагедыі, а таксама Гурбанбайрам, або свята ахвярапрынашэння, і Оруджбайрам — заканчэнне традыцыйнага мусульманскага посту. Любімым святам азербайджанцаў з’яўляецца Наўрузбайрам, які адзначаецца ў дні вясенняга раўнадзенства (21—22 сакавіка) і сімвалізуе надыход вясны і аднаўленне прыроды.
    Культура азербайджанцаў, якія пражываюць у Беларусі, развіваецца пры падтрымцы пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікоў азербайджанскай дыяспары, якія ўваходзяць у «Кангрэс азербайджанскіх абшчын» і розныя грамадскія арганізацыі азербайджанцаў, што спрыяе вывучэнню і захаванню гісторыкакультурнай спадчыны, самабытнасці народных рамёстваў, уносіць значны ўклад у духоўныя і культурныя традыцыі Беларусі.
    Азербайджанскія выканаўцы і музыканты ўдзедьнічаюць у важных грамадскападітычных і кудьтурных мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі: Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне (з 1996 г.), Мінскім гарадскім дзіцячым адкрытым фестывалі нацыянальных культур «Сонечны птах» (з 2000 г.), якія папулярызуюць сярод дзяцей і моладзі творчасць розных нацыянальнасцей, далучаюць іх да традыцый народаў свету (намінацыя «Сувенір у нацыянальных традыцыях»), Знаёмству з мастацкай і музычнай культурай азербайджанцаў спрыяюць конкурсы («Маладзічок» у Маладзечне, фотаконкурс «Старонкі гісторыі...») і выстаўкі (вырабаў народных рамёстваў і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Горад майстроў» у Гродне). Шырокую папулярнасць у Беларусі набывае азербайджанскі фестывальконкурс танца «Усходнія асалоды», які праходзіць у Мінску з 2007 г. Пасольства Азербайджана актыўна ажыццяўляе праекты па папулярызацыі азербайджанскай культуры: выкананне шэдэўраў азербайджанскай класічнай музыкі Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжораў Р. Абдулаева, Я. Адзігезалава, Э. Куліева. Гісторыя старажытнай музычнай культуры азербайджанскага народа налічвае больш за 1500 гадоў. Жанры вуснай класічнай традыцыі — мугам і ашуцкая творчасць (уваходзяць у Спіс нематэрыяльнай
    Шэсце дэлегацыі азербайджанцаў на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Члены МГА «Кангрэс азербайджанскіх абшчын» на ўскладанні вянкоў каля абеліска героям Першай сусветнай вайны ў вёсцы Баруны Ашмянскага раёна (сярод іх азербайджанец паручнік Ф. Гаібаў).
    146
    культурнай спадчыны ЮНЕСКА) — пастаянна дэманструюцца на сцэне Белдзяржфілармоніі народнымі артыстамі Азербайджанскай Рэспублікі. Азербайджанскае кіно неаднаразова дэманстравалася на міжнародным кінафестывалі «Лістапад» (фільмы «Чараўнік», «Вітаю цябе, мой ангел», рэжысёр абодвух О. МірКасым; «Там, дзе злучаюцца рэкі», рэжысёр Н. Фейзулаеў). Сярод вакалістаўіінструменталістаў што прадстаўляюць Беларусь за яе межамі, эстрадная спявачка Гюнеш (Г. Абасава) і інш. На тэрыторыі Беларусі жыве і працуе беларускі мастак азербайджанскага паходжання К. Камал. У розны час для азнаямлення з жыццём сваіх суайчыннікаў пашырэння творчых узаемасувязей у Беларусь прыязджалі азербайджанскія пісьменнікі. У Мінску праводзіліся вечары паэзіі, на якіх чыталіся вершы на 2 мовах — беларускай і азербайджанскай, арганізоўваліся сустрэчы з грамадскасцю. У 2008 на беларускай мове выйшлі кнігі «Гейдар Аліеў. Зігзагі лёсу» і «Ільхам Аліеў. Палітычная біяграфія» М. Зяньковіча. На азербайджанскай мове выдадзены творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, Я. Брыля, В. Быкава, П. Глебкі, А. Куляшова, М. Лужаніна, I. Шамякіна і інш. У маі 2007 г. у Беларусі адбыліся Дні культуры Азербайджанскай Рэспублікі. У кастрычніку 2008 г. беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у Днях культуры Беларусі ў Азербайджане; у Беларусі шырока адзначаўся 90гадовы юбілей выдатнага азербайджанскага кампазітара К. Караева. У выніку актыўнага супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы ў 2006 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэкай імя М.Ф. Ахундава. 3 2009 г. наладжаны сувязі па лініі Саюзаў пісьменнікаў дзвюх дзяржаў. У 2010 г. на базе Бакінскага славянскага ўніверсітэта створаны Цэнтр беларускай мовы і культуры. У 2010 г. у Беларускім педагагічным універсітэце адкрыўся Цэнтр азербайджанскай мовы і культуры, які актыўна распаўсюджвае сярод беларускай інтэлігенцыі і студэнтаў інфармацыю аб гісторыі і культуры Азербайджана, знаёміць са старажытнымі азербайджанскімі пісьменнікаміасветнікамі Нізамі Гянджэві (1141—1209), I. Насімі (1369—1417), Фізулі (1494—1556), а таксама з М.Ф. Ахундавым (1812—1878), М.А. Сабірам (1862—
    1911), Г. Джавідам (1882—1941), С. Вургуном (1906— 1956) і інш. Пачынаючы з 2010 г. у літаратурнамастацкім і грамадскапубліцыстычным часопісе «Нёман» пастаянна друкуюцца творы вялікага азербайджанскага філосафа, паэта і драматурга Г. Джавіда. У лістападзе 2010 г. пры падтрымцы пасольства Азербайджана ў Беларусі на сцэне Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра ў Мінску ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджана X. Гуліева дэманстраваўся шэдэўр пачынальніка класічнай музыкі Азербайджана У Гаджыбекава «Аршын Мал Алан», які ўвайшоў у пастаянны рэпертуар тэатра.
    АРМЯНЕ
    АРМЯНЕ (саманазва хай), нацыя, асноўнае насельніцтва Арменіі. Агульная колькасць армян у свеце каля 7 млн. чалавек (1995). Жывуць у Расіі (532 тыс. чалавек), Грузіі (437 тыс.), ЗПІА (700 тыс.), Іране (200 тыс.), Сірыі (170 тыс.) і інш. Гавораць на армянскай мове. Вернікі пераважна хрысціянемонафісіты. У Рэчы Паспалітай вялікая абшчына армян пражывала ў горадзе Львоў, мела эканамічныя зносіны з ВКЛ. Напрыклад, львоўскія «ормяне» ў XVII ст. праязджалі са сваімі таварамі праз Брэсцкі павет, накіроўваючыся на кірмаш у Гданьск (Данцыг). Заснавальнікамі вытворчасці паясоў былі ткачыармяне бацька Ян (Аванес) і сын Лявон Маджарскія (Маджаранцы). Да 1917 г. вайскоўцыармяне служылі ў армейскіх часцях, раскватараваных у Беларусі. У 1918—1919 гг. у Мінску працаваў упаўнаважаны Нацыянальнага камісарыята РСФСР па армянскіх справах, магчыма, таму ў той час у Беларусі знаходзілася пэўная колькасць армянбежанцаў (па некаторых звестках, дзейнічалі армянскія школы).
    Шэсце дэлегацыі армян на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    У гісторыі Беларусі адзначыліся армяне: адзін з кіраўнікоў устанаўлення савецкай улады А.Ф. Мяснікоў (сапраўднае прозвішча Мяснікян), удзельнік барацьбы за яе І.Я. Алібегаў (А.А. Алібегянц), савецкі ваенны дзеяч, камкор Г.Д. Гай (Г. Бжышкянц). У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 г. пры вызваленні Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў вызначыўся Г.А. Авакян, удастоены за свой подзвіг звання Героя Савецкага Саюза.
    Імёны гэтых дюдзей носяць вуліцы ў Мінску і іншых беларускіхгарадах.У 1959 г. у Беларусі пражываў 1751 армянін, у1999 — 10191.У1990 г. у Мінску пры Беларускім рэспубліканскім фондзе культуры зарэгістравана першая ў рэсггубліцы армянская арганізацыя «Айастан», якая з 1992 г. дзейнічае як афіцыйная самастойная гарадская арганізацыя. Беларускія армяне апрача беларускіх свят адзначаюць нацыянальныя: Дзень кахання і мацярынства (7 красавіка), Дзень памяці ахвяр армянскага народа 1915 г. (24 красавіка), Дзень абвяшчэння Рэспублікі
    148
    Арменія (28 мая), Дзень незалежнасці Рэспублікі Арменія (21 верасня), Дзень памяці ахвяр землетрасення ў Арменііў 1988 г. (7 снежня).
    Культура армян, якія пражываюць у Беларусі, развіваецца ў межах дзейнасці армянскага культурнаасветнага таварыства «Айастан» і грамадскіх аб’яднанняў армян «Масіс» у Магілёве, «Мусалер» у Гродне і «Урарту» ў Бабруйску. Яны падтрымліваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага выяўленчага і музычнага мастацтва, самабытных рамёстваў якія спрыяюць вывучэнню і захаванню нацыянальнай гісторыкакультурнай спадчыны, праводзяць прысвечаныя армянскім нацыянальным і рэлігійным святам мерапрыемствы (Дзень незалежнасці Арменіі, Дзень Рэспублікі, Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень і інш.); уносяць вялікі ўклад у духоўныя і культурныя традыцыі Беларусі. 3 1991 г. у рэспубліцы дзейнічае нядзельная армянская школа, дзе таксама праводзяцца заняткі па музыцы і жывапісе.
    Армянскія культурнаасветныя таварыствы ў Беларусі падтрымліваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага выяўленчага і музычнага мастацтва, самабытных рамёстваў, спрыяюць вывучэнню і захаванню нацыянальнай гісторыкакультурнай спадчыны, праводзяць прысвечаныя армянскім нацыянальным і рэлігійным святам мерапрыемствы, уносяць вялікі ўклад у духоўныя і культурныя традыцыі Беларусі.
    Армянскія выканаўцы і музыканты ўдзедьнічаюць у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне (з 1996 г.), у рамках якога адбыліся выстаўкі твораў мастакоў С. Аруцюняна, Р. Данеляна, Л. Дарбіняна, Д. Імізяна, А. Чырко, армянскіх нацыянальных касцюмаў і інш. У грамадскакультурных мерапрыемствах, арганізаваных дыяспарай, прымае актыўны ўдзел Пасольства Рэспублікі Арменія ў Беларусі. У 1995 г. у Музеі гісторыі і культуры Беларусі арганізавана выстаўка армянскіх мастакоў у 1999 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь — выстаўка армянскага мастака I. Айвазоўскага. У 1996 г. у Мінскім касцёле Сымона і
    Алены пад кіраўніцтвам В. Мнацаканава ў памяць аб армянах — ахвярах генацыду 1915 г. выкананы «Рэквіем» В.А. Моцарта. У 2003 г. у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 100гадоваму юбілею кампазітара А.І. Хачатурана. Сярод беларускіх вакалістаў і інструменталістаў якія выступаюць у рэспубліцы і за мяжой, — эстрадныя спявачкі I. Абалян, Стэла, выканаўцы эстрадных і народных песень В. Аванесян, Р. Геваркян, Ю. Давіцян, В. Карапецян, Е. Фараджан, на дудцы С. Карапецян, піяністка Л.З. ТэрМінасян. У розных кутках Беларусі працуюць музычныя калектывы, у іхліку сямейны ансамбль Фарашан «Ані» (горад Ветка), ансамбль нацыянальных інструментаў (г. Барысаў), дзіцячы ансамбль «Аравік» (горад Гродна), фальклорны ансамбль «Эрэбуні» (Мінск). Армянская дыяспара падтрымлівае цесныя сувязі са сваёй гістарычнай радзімай. Для азнаямлення з жыццём сваіх суайчыннікаў і пашырэння творчых узаемасувязей у Беларусь прыязджалі армянскія музыканты, пісьменнікі. У Мінску праводзіліся вечары паэзіі, адзначаліся юбілеі класікаў беларускай і армянскай літаратуры, арганізоўваліся сустрэчы з грамадскасцю. У 1960—1990я гг. у перакладзе на белару