• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Дамінуючае становішча беларускага этнасу ў ВКЛ выклікала паступовую асіміляцыю літоўцаў і змяншэнне іх этнічнай тэрыторыі ў паўночназаходнім напрамку. Найбольш хутка беларусізавалася літоўскае насельніцтва ў ваколіцах Вільні, дзе знаходзілася шматлікае ўсходнеславянскае акружэнне. Літоўцы засвойвалі мясцовыя беларускія гаворкі, што давала магчымасць карыстацца да дзяржаўнай мовай ВКЛ.
    Са старабеларускай мовы літоўцы запазычылі значную колькасць слоў у першую чаргу гандлёвай і рэлігійнай лексікі (напрыклад, літ. turgus «торг, рынак», muitas «мыта», stiklas «шкло», miestas «места, горад», dvaras «двор, маёнтак», karcema «карчма», baznycia «бажніца, касцёл», koplycia «капліца», Kaledos «Каляды», Velykos «Вялікдзень», bajoras «шляхціц» і інш.). У цэлым у літоўскай мове колькасць запазычанняў са славянскіх моў дасягала 1,5%. У пачатку XX ст. яны былі і ў літаратурнай мове, але ў 1920—1930я гг. былі заменены балцкімі адпаведнікамі (замест kvietka пачалі ўжываць gele «кветка», сіЬйІё — svogunas «цыбуля», kleckai — kukuliai «клёцкі», prosas — ligintuvas «прас», cviakas — vinis «цвік» i г.д.).
    Цэпеліны.
    У беларускую мову з балцкіх моў патрапілі такія словы як адліга, апранаць, атожылак, буська, гультай, дзёгаць, дзірван, дзякла, дойлід, жвір, клуня, крушня, куль, кумпяк, лататы, лупы, наўда, парсюк, пуня, рупіцца, свіран, сцірта, шашок, чаўпці і інш. Сёння гэтыя словы ўспрымаюцца як выключна беларускія і самабытныя, але навукоўцы адзначаюць іх балцкія карані.
    Літоўцы таксама аказалі істотны ўплыў на развіццё мовы і культуры беларусаў. Культурная агульнасць абодвух народаў праяўляецца ў пераважна земляробчым характары іх гаспадаркі, аднолькавых спосабах і формах яе вядзення, прыладах працы, традыцыйных промыслах і рамёствах, планіроўцы і забудове літоўскіх і беларускіх вёсак, элементах нацыянальнага касцюма, традыцыях харчавання і інш.
    Здаўна галоўным гаспадарчым заняткам літоўскіх сялян было земляробства, другаснае значэнне мела жывёлагадоўля, дапаможную ролю адыгрывалі разнастайныя рамёствы і промыслы. 3 XII—XIII стст. у літоўцаў была развіта трохпольная сістэма севазвароту. Сярод збожжавых культур галоўнае месца належала жыту сеялі таксама пшаніцу, авёс, ячмень, з тэхнічных культур — лён. Пасля валочнай памеры XVI ст. раскіданыя зямельныя надзелы кожнай вёскі былі зведзены ў адно месца і падзелены на тры роўныя надзелы для азімых, яравых і пад папар. Галоўнай землеапрацоўчай прыладай працы ў літоўцаў была двухзубая саха (zagre), якая была 2 тыпаў: так званая літоўская — з 2 паліцамі для парнай валовай вупражы, і так званая руская — з адной паліцай, прыстасаваная для коннай цягі. Дапаможнай пры
    ладай апрацоўкі зямлі было рала (arklas). 3 пачатку XX ст. распаўсюджваюцца плугі. Пасеяны хлеб баранавалі звычайна драўлянымі баронамі (akecios). Найбольш распаўсюджаная была плеценая барана з дубовымі зубамі. Сеялі ўручную з лубянкісявенькі (setuve), жалі сярпамі (pjautuvas), косамі (dalge), паўкосамі (dalgele), малацілі цапамі (spragilas).
    Асноўнай формай пасялення літоўцаў была вёска (kaimas), якая налічвала ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў сядзіб (sodyba). Да XVI ст. пераважала бессістэмная, ці кучавая, забудова, а пасля правядзення валочнай рэформы — вулічная (адсюль і дыялектнае назва вёскі палітоўску — йіусіа). Асноўным тыпам жылля была зрубная хата (pirkia) з печчу (pecius). У двары сярэдняга літоўскага гаспадара апрача хаты звычайна знаходзіліся таксама гумно (kluonas), хлеў (tvartas) і свіран (svirnas, альбо klietis).
    Музей Літоўскага цэнтра культуры ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна.
    122
    Лакальныя і сацыяльныя асаблівасці мела традыцыйнае адзенне літоўцаў якое пачало мадэрнізавацца з 2й палавіны XIX ст. Сыравінай для ткацтва былі лён, пянька і воўна. Камплект мужчынскага сялянскага адзення складаўся з кашулі, штаноў сярмягі, кажуха, розныхгалаўных убораў. Жаночы ўбор складалі кашуля, нясшытая стракатая спадніца, безрукаўка, фартух, сярмяга, кажух, пояс, ваўняная хустка, чапец і намітка (nuometas) для замужніх жанчын і вянок са стужкамі для дзяўчат. Паўсядзённым абуткам былі лапці, клумпі і пасталы.
    рыса літоўскіх песень — лірызм. Шырокае бытаванне ў фальклоры, як і ў цэлым у народнай культуры літоўцаў мелі язычніцкія элементы і сюжэты. Народная міфалогія і яе інтэрпрэтацыі адыгралі вялікую ролю ў станаўленні літоўскай нацыянальнай культуры новага і найноўшага часу: хрысціянства літоўцы прынялі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі народамі адносна позна — ў канцы 14 — пачатку 15 ст.
    j^^LnoBy харчовага рацыёну літоўцаў складалі прадукты земляробства, агародніцтва, жывёлагадоўлі. Дадатковымі крыніцамі ежы былі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, збіральніцтва. Традыцыйныя стравы — халаднік, боршч, капуста, малочныя супы з мукой і крупамі, бліны і інш. 3 напояў літоўцы найбольш спажывалі квас, аўсяны кісель, мёд, піва.
    Шэраг агульных рыс прасочваецца ў духоўнай культуры беларусаўі літоўцаў (каляндарнай і сямейнай абраднасці, фальклоры, міфалогіі, народныхведах). Падабенства праяўляецца не толькі ў структуры і змесце, але і ў тэрміналогіі асобных элементаў духоўнай кудьтуры. Па сутнасці, аднолькавым сэнсам і вобразнасцю напоўнены і цяпер вельмі папулярныя святкаванні Купалля (літ. Jonines, Kupoles, Rasos svente), Вялікадня (літ. Velykos), Калядаў (літ. Kaledos), Масленіцы (літ. Uzgavenes) і іншых свят літоўскага народнага календару.
    Фальклор літоўцаў складаюць песнідайны, галашэнні, казкі, легенды, паданні, магічныя заклінанні, замовы, прыгаворы, загадкі, прыказкі і прымаўкі. Характэрная
    арміраванне літоўскай літаратурнай мовы звязана са з’яўленнем першых друкаваных кніг на літоўскай мове. Пачатак літоўскаму кнігадрукаванню паклаў Марцінас Мажвідас, які ў 1547 г. у Кёнігсбергу выдаў пратэстанцкі катэхізіс. Яму папярэднічалі першыя пераклады рэлігійных песнапенняў зробленыя ў пачатку XVI ст. дзеячамі Рэфармацыі Станіславам Рапалёнісам і Абрахамам Кульвецам. У 1595 г. у Вільні Мікалоюс Даўкша надрукаваў першы каталіцкі катэхіз на літоўскай мове, а ў 1599 г. — «Пасцілу каталіцкую». У сярэдзіне XVII ст. з’явіліся першыя граматыкі літоўскай мовы Данііла Клейна (на лацінскай мове ў 1653 г. і на нямецкай у 1654 г.), у аснову якіх былі пакладзены заходнеаўкштайцкія гаворкі ваколіц Коўна. Пачынальнікам літоўскай класічнай літаратуры стаў Крысціёнас Данелайціс, які напісаўпаэму «Поры года» (1765—1775).
    У 1й палавіне XIX ст. узнік літоўскі нацыянальны рух, які заклаў асновы для фарміравання сучаснай нацыі. З’явілася дастаткова вялікая колькасць публікацый на літоўскай мове. Людвік Рэза, які ажыццявіў публікацыю
    123
    паэмы К. Данелайціса, выдаў у 1825 г. першы зборнік літоўскіх песеньдайн. Збіраннем і публікацыяй літоўскага фальклору займаўся Людвік Юцэвіч, які лічыцца першым этнографам Літвы (пахаваны ў беларускім Лепелі).
    У 2й палавіне XIX ст. інтэлігенты, пераважна сялянскага паходжання, выразна асэнсавалі сваю літоўскую ідэнтычнасць. Яны пачалі патрабаваць для сябе і сваіх супляменнікаў правоў і вольнасцей, неад’емных для кожнага народа. Гэта з’ява атрымала назву нацыянальнага адраджэння. У 1905 г. у Вільні адбыўся з’езд літоўцаў які атрымаў назву Вялікага Віленскага сейму і сабраў каля 2 тыс. дэлегатаў.
    У апошняй чвэрці XIX ст. адбыліся міграцыі літоўцаў у Беларусь, галоўным чынам у цэнтральныя і ўсходнія рэгіёны. Карэннае літоўскае насельніцтва было сканцэнтравана ў Гродзенскім (2912 чалавек), Лідскім (17 828 чалавек), Ашмянскім (8765 чалавек), Слонімскім (305 чалавек) паветах.
    Аітоўцы пражывалі ў ваколіцах вёсак Парэчча Гродзенскага, ПелясаВоранаўскага, Засецце Дзятлаўскага, Лаздуны Іўеўскага, Гервяты Астравецкага, Опса Браслаўскага раёнаў і іншых населеных пунктах беларускалітоўскага памежжа.
    Працяглыя кантакты паміж беларусамі і літоўцамі, аднолькавыя прыродныя і сацыяльнаэканамічныя ўмовы прывялі да інтэграцыі многіх элементаў іх этнічных культур. Мова стала асноўнай прыкметай (маркерам), якая адрознівала мясцовых літоўцаў ад беларусаў.
    Напрыклад, як у беларусаў, так і ў літоўцаў шырокае распаўсюджанне ў XIX ст. атрымалі стравы, прыгатаваныя з бульбы — для абодвух народаў практычна асноўнага прадукту харчавання («другі хлеб»). Агульнымі для літоўцаў і беларусаў нацыянальнымі стравамі сталі дранікі (літ. bulviniai blynai «бульбяныя бліны»), цэпеліныкалдуны (літ. сереііпаі), бабка (літ. babka, або kugelis), бульбяная каша (літ. bulvip kose) і інш.
    час Першай сусветнай вайны колькасць літоўцаў у Беларусі павялічылася за кошт бежанцаў значна вырасла колькасць літоўцаў у гарадах. У 1919—1920 гг. існавала ЛітоўскаБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, у час Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі. Паводле перапісу 1926 г. у БССР было 6864 літоўцы. У 1920—1930я гг. у Мінску выпускаліся літоўскія друкаваныя выданні, рыхтаваліся спецыяльныя кадры для школ, вяліся радыётрансляцыі на літоўскай мове. У 1927 г. у Інбелкульце працавала кафедра гісторыі Літвы. Быў створаны літоўскі сектар у АН Беларусі (1929), Інстытут літоўскай і латышскай культур (1933), літоўская секцыя Інстытута нацыянальных меншасцей (1935), які ўзначальваў літовец Стасіс Матулайціс.
    Кіпрас Пятраўскас.
    В.А. Сербента.
    124
    У 1933—1934 гг. у Беларусі працавалі 12 літоўскіх школ, існавалі літоўскія нацыянальныя калгасы, Малькаўскі літоўскі нацыянальны сельсавет. У1937 г. у БССР налічвалася 5422 літоўцы.
    Сярод беларускіх літоўцаў Заходняй Беларусі ў 1920—1930я гг. актыўную культурнаасветніцкую працу праводзілі таварыствы «Рытас» («Раніца») і Святога Казіміра, якія засноўвалі пачатковыя школы, вячэрнія курсы, хатычытальні, бібліятэкі і інш.
    На працягу 2й палавіны XX ст. адбылося скарачэнне колькасці літоўцаў у Беларусі. Іх колькасць складала 8363 чалавек у 1959 г., 8092 у 1970 г., 6993 у 1979 г., 7606 у 1989 г., 6387 чалавек у 1999 г. У наш час літоўцы ў асноўным кампактна пражываюць каля вёсак Гервяты Астравецкага і Пеляса Воранаўскага раёнаў разрознена — ва ўсіх памежных з Літвой і некаторых раёнах цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (в. Малькаўка Мсціслаўскага раёна), значная частка ў гарадах (Мінск, Гродна, Ліда).
    ^^ снежні 1997 г. у Мінску было падпісана пагадненне паміж Міністэрствам асветы і навукі Літоўскай Рэспублікі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Згодна з пагадненнем адбываецца абмен студэнтамі, выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі. У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка быў заснаваны цэнтр літуаністыкі, а ў Вільнюскім педагагічным універсітэце — кафедра беларускай філалогіі.