Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Перакачаўнік — гэта тонкараскатанае цеста без дражджэй, якое клалі пластамі, кожны з якіх змазвалі маслам і прыправамі; паміж пластамі клалі разнастайнае начынне з рубленага мяса з дабаўленнем вялікай колькасці цыбулі, сыру і разынак. Начыненае цеста закручвалі рулетам, клалі на змазаную тлушчам патэльню і выпякалі ў печы.
Выпечка складае асобную групу абрадавых страў беларускіх татар. Распаўсюджанай стравай з’яўляецца джайма (ад цюркскага джаймак — рассцілаць) — невялікія блінчыкі, якія раздаюць удзельнікам пахавальнага ці памінальнага абраду. Джайму гатавалі з пшанічнай мукі, вады і солі. Спачатку рабілі маленькія булкі, затым раскатвалі іх на тонкія круглыя блінчыкі і смажылі ў алеі на патэльні. Адметнае месца сярод традыцыйных абрадавых страў займае гальма, якая ўяўляе сабой крутое цеста з мёду мукі і масла ў роўных прапорцыях. Цеста раскатвалі на патэльні і рэзалі на кускі. Гальму, як і джайму раздаюць у выглядзе садагі (міласціны) удзельнікам пахавання і штогадовых памінальных мерапрыемстваў на могілках (мізарах).
Традыцыйным напоем беларускіх татар з’яўлялася сыта — засалоджаная мёдам вада. Сыту падавалі падчас урачыстасцей і сямейных абрадаў (напрыклад, падчас абраду надання імя дзіцяці, заручэння, пахавання і інш.).
Пражываючы на тэрыторыі Беларусі доўгі час, татары запазычылі многія элементы касцюма беларусаў. Актавыя дакументы XVI— XVII стст. паказваюць, што адзенне шляхціцаўтатар мала чым адрознівалася ад адзення мясцовай хрысціянскай шляхты. Аднак яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., як сведчаць этнаграфічныя крыніцы таго часу, этнічныя прыкметы захоўваліся ў касцюме татарскіх жанчын.
Традыцыйнаму татарскаму жаночаму адзенню былі ўласцівы яркая каляровая гама, архаічны галаўны ўбор тыпу галовачкі, багатыя нагрудныя ўпрыгажэнні. Жаночы абутак — чаравікі з чырвонымі ці жоўтымі абцасамі. На працягу XX — у пачатку XXI ст. касцюм татар практычна нічым не адрозніваўся ад тыповага адзення насельніцтва Беларусі і ў сваім развіцці падпарадкоўваўся ўплыву агульнаеўрапейскай моды.
Мячэць у горадзе Іўе. 1882 г.
103
На працягу многіх стагоддзяў беларускіх татар аб’ядноўвала ісламская рэлігія. Яна выконвала важную ролю ў захаванні імі сваёй культурнай адметнасці і этнічнай самасвядомасці.
Адарваныя ад мусульманскіх цэнтраў татары не адмаўляліся ад традыцыйнага для іх веравызнання. Пэўны ўплыў на рэлігійныя абрады татар аказала шматгадовае суседства з хрысціянскім насельніцтвам.
Сцяпан (Мустафа) Крычынскі.
Мацей Сулькевіч.
Аляксандр (іскандэр) Талькоўскі.
Фота перыяду Першай сусветнай вайны.
Якаў Юзефовіч.
д
||ухоўньші цэнтрамі татарскіх абшчын у Беларусі з’яўляліся культавыя пабудовы мусульман — мячэці. Першыя мячэці ў Вялікім Княстве Літоўскім будаваліся ўмесцах аседласці татар. У перыяд праўлення вялікага князя Вітаўта існавалі мячэці ў населеных пунктах каля Вільні: Сарака Татарах, Лукішках і Некрашунцах. Раннія культавыя пабудовы беларускіх татар былі драўляныя, невялікіх памераў не мелі мінарэтаў. Характэрнай асаблівасцю мячэцей Беларусі быў падзел унутранай прасторы на дзве часткі: мужчынскую і жаночую з асобнымі ўваходамі ў кожную палавіну. Набажэнствы праводзіліся ў мужчынскай частцы ў асноўным у дзённы час, прыкладна з 12 да 14 гадзін. У час посту (прыпадае на свяшчэнны і галоўны для мусульман месяц Рамадан) пакланенне Алаху (намаз) ажыццяўлялася ўвечары і ноччу.
104
Саборная мячэць у СанктПецярбургу. 1910—1920я гг.
Архітэктары С. Крычынскі і М.В. Васільеў.
Саборная мячэць у Мінску. 2016 г.
Духавенства розных канфесій на адкрыцці Мінскай саборнай мячэці. Лістапад 2016 г. Ускладанне дэлегацыяй татар Беларусі вянкоў на вайсковых могілках Рыленкі ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. 201S г.
Адкрыццё нацыянальнага свята «Сабантуй» у Мінску.
Змены ў колькасці мячэцей на беларускіх землях непасрэдным чынам звязаны са зменамі колькасных паказчыкаў татарскага насельніцтва. Так, калі напрыканцы XVI ст. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай налічвалася амаль 400 культавых пабудоў мусульман, то да пачатку XX ст. на беларускіх землях іх засталося крыху больш за 20. У савецкі перыяд палітыка дзяржавы адносна канфесій не спрыяла
рэлігійнаму жыццю беларускіх татар, што негатыўна адбілася і на стане мячэцей. Мусульманскія святы, звычаі і абрады адзначаліся і праводзіліся ў асноўным на сямейным узроўні. У цяперашні час у Беларусі дзейнічаюць 8 мячэцей: у Іўі, Навагрудку Слоніме, Смілавічах, Відзах, Клецку, Маладзечне і ў вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна. Усе яны, за выключэннем іўеўскай мячэці, якая на
Артысты з Татарстана каля Мінскай ратушы. 201S г.
107
прыканцы 1980х гг. заставалася адзінай дзеючай у БССР, былі адкрыты ў сярэдзіне 1990х — пачатку 2000х гг., што тлумачыцца актывізацыяй у Рэспубліцы Беларусь у гэты перыяд руху беларускіх татар за рэлігійнае і этнакультурнае адраджэнне.
Традыцыйная святочная культура беларускіх татар цесна звязана з ісламскімі рэлігійнымі святамі, якія адз
Шэсце дэлегацыі татар на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
начаюцца па рухомым месячным календары мусульман. Паколькі месячны каляндар карацейшы за сонечны на 11 дзён, то святы перамяшчаюцца і ўсякі раз адзначаюцца на 11 дзён раней, чым у папярэднім годзе. У шасці месяцах мусульманскага календара па 30 дзён, і яшчэ ў шасці — па 29. Беларускія татары ўрачыста адзначаюць чатыры асноўныя рэлігійныя святы: РамазанБайрам
Татарскабашкірскі падворак на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
108
(УразаБайрам), КурбанБайрам, АшураБайрам (Дзень Ашура), Маўлюд (Маўлюд анНабі).
На працягу стагоддзяў пражывання ў беларускім асяроддзі татары захоўвалі многія свае звычаі і абрады. Абрады, звязаныя з трыма найважнейшымі вехамі ў жыцці чалавека — нараджэннем, стварэннем сям’і і смерцю — у беларускіх татар маюць іншы характар, чым у карэннага насельніцтва, што тлумачыцца асаблівасцямі іх рэлігійнага культу. Сямейныя абрады татар у цэлым не адрозніваліся ад агульных мусульманскіх, але ў іх (асабліва ў пахавальных і звязаных з шанаваннем памерлых) можна знайсці пэўныя сляды старажытнай рэлігіі цюркаў — шаманства. Некаторыя абрады амаль цалкам запазычаны ў суседзяўбеларусаў іншыя ўяўляюць сабой арыгінальнае злучэнне элементаў беларускай народнай абраднасці з элементамі мусульманскага абраду і часткова старажытнымі татарскімі звычаямі, якія доўті час захоўваліся ў мясцовых татар.
Татары абавязкова выконвалі рытуальныя дзеянні ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (ніфас) і абрад надання нованароджанаму імя з мэтай далучэння яго да сям’і (азан). Вялікае значэнне надавалася татарамі рытуалу абразання (сюнет). Урачыстасцю характарызуецца шлюбны абрад. Комплекс пахавальнапамінальнай абраднасці беларускіх татар цесна звязаны з традыцыямі ісламу. Для татар шанаваць памяць памерлых — свяшчэнны абавязак. Вясной і ў пачатку лета ў першую квадру месяца, у пятніцу ці чацвер, яны збіраюцца на мусульманскіх могілках (мізары). На могілках чытаюцца малітвы за спачын душ сваякоў і ўсіх памерлых. Удзельнікі рытуалу абыходзяць мізар справа налева, пры гэтым магілы павінны заставацца па правую руку. У гэтыя дні таксама праводзіцца ўпарадкаванне магіл. Іх абкладваюць камянямі, дзірваном, ставяць помнікі.
^^^^канцы XIX — пачатку XX ст. шэраг беларускіх татар сталі вядомымі ўсёй Расіі людзьмі. Талентавітым архітэктарам быў Сцяпан (Мустафа) Крычынскі (1874— 1923), які з’яўляецца аўтарам праектаў шэрагу цікавых будынкаў, пераважна ў Пецярбургу; самы знакаміты з іх — саборная мячэць (1910—1920), спраектаваная разам з М.В. Васільевым, галоўным фундатарам быў бухарскі эмір Сеід Абдул Ахадхан. Будучы патомнымі ваеннымі, беларускія татары вылучылі са свайго асяроддзя ў 1910—1920я гг. выдатных военачальнікаў якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне, а ў Грамадзянскую вайну былі на баку як белых, так і чырвоных: начальніка штаба Каўказскай туземнай («Дзікай») дывізіі генераллейтэнанта Якава Юзефовіча (1872—1929), прэм’ерміністра Крымскага краявога ўрада ў 1918 г. і начальніка Генеральнага штаба арміі Азербайджана ў 1919—1920 гг. генераллейтэнанта Мацея Сулькевіча (1865—1920), камдыва Чырвонай Арміі, начальніка і ваенкама Аб’яднанай татарскабашкірскай вайсковай школы ў Казані ў 1923— 1930 гг. Аляксандра (Іскандэра) Талькоўскага (1894— 1942) іінш.
Вядомыя сваімі заслугамі ў галіне айчыннай навукі і культуры пісьменнік, літаратуразнавец, доктар філалагічныхнавук, прафесар С.Х. Александровіч (1921—1986); гісторык, грамадскі і рэлігійны дзеяч, адзін з лідараў татарскага этнакультурнага руху ў Беларусі І.Б. Канапацкі (1949—2005); графік, член Беларускага саюза мастакоў І.Р. Гембіцкі (1900—1974); вучоны ў галіне цеплафізікі, членкарэспандэнт НАН Беларусі Б.М. Смольскі (1913—1982), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, доктар тэхнічных навук Б.А. Байрашэўскі (н. 1936); кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, народны артыст Беларусі Д.Б. Смольскі (н. 1937) і інш.
109 —
Татары ўнеслі значны ўклад у сацыякультурнае развіццё Беларусі. Буйнейшымінацыянальныміарганізацыямі татар у сучаснай Беларусі з’яўляюцца таварыствы «ЗікрульКітаб» і «Чышма». Дзейнічаюць мастацкія калектывы, якія удзельнічаюць у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і іншых святах.
Бой з мяшкамі на бервяне на свяце «Сабантуй» у Мінску. Фальклорны ансамбль «Лэйсэн». Мінск.
Выступленне салістак фальклорнага ансамбля «Лэйсэн» Гульсіны Аброськінай і Эльвіры Ляўшэвіч.
НЕМЦЫ
^^^емцы (саманазва — дойчэ, Deutsche) — этнас, асноўнае насельніцтва Германіі. Таксама немцы пражываюць у краінах СНД, Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе, Бразіліі і інш. У асноўным яны вызнаюць пратэстантызм (лютэранства), ёсць сярод іх і католікі. Размеркаванне немцаў паводле перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2009 г. выглядае наступным чынам: Брэсцкая вобласць — 468 чалавек, Віцебская вобласць — 268 чалавек, Гомельская вобласць — 442 чалавека, Гродненская вобласць — 329 чалавек, Магілёўская вобласць — 278 чалавек, Мінская вобласць — 425 чалавек, г. Мінск — 264 чалавекі.
Немцы сяліліся ў розных населеных пунктах на тэрыторыі Беларусі. У XVI ст. нямецкія сем’і сялян сталі жыць у Брэсцкім ваяводстве (каля ракі Буг). Там яны заснавалі вёскі Нойдорф і Нойбрун, дзе стаў дзейнічаць лютэранскі царкоўны прыход НойдорфНойбаў. 3 часам колькасць нямецкіх паселішчаў стала ўзрастаць.