• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    КАРЭЙЦЫ
    КАРЭЙЦЫ (саманазва ханчук сарам, каро сарам), нацыя, асноўнае насельніцтва Карэйскага паўвострава, жыхары Карэйскай НароднаДэмакратычнай Рэспублікі і Рэспублікі Карэя. Большасць вернікаў — будысты і хрысціяне, як філасофскаэтычнае вучэнне пашырана канфуцыянства. Паводле перапісу 2009 г. у Беларусі пражывае 541 карэец.
    На тэрыторыі Беларусі асобныя карэйскія сем’і сталі з'яўляцца ў канцы 1930х — пачатку 1940х гг., але асноўная маса карэйцаў прыбыла ў 1950я гг. з Сярэдняй Азіі для аднаўлення зруйнаваных у час Вялікай Айчыннай вайны гарадоў. Сярод прыехаўшых было шмат вайскоўцаў, а таксама выпускнікоў навучальных устаноў, размеркаваных на працу ў Беларусь.
    158
    На тэрыторыі Расійскай імперыі (пераважна ў Прымор’і) карэйцы сталі перасяляцца ў 2й палавіне XIX ст., але найбольш актыўна з пачатку XX ст. пасля анексіі Карэі Японіяй. У 1937 г. яны былі дэпартаваны ў Сярэднюю Азію па лжывым абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Японіі (у 1993 г. Вярхоўны Савет Расійскай Федэрацыі прызнаў акты аб іх дэпартацыі незаконнымі).
    3за малалікасці карэйцаў у іншаэтнічным асяроддзі і адсутнасці кантактаў з гістарычнай радзімай большасць прадстаўнікоў гэтага народа падверглася моўнай і культурнай асіміляцыі. У сярэдзіне 1980х — пач. 1990х гг. у сувязі з палітыкай перабудовы і дэмакратызацыяй грамадскапалітычнага жыцця ў СССР пачаўся працэс абуджэння нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння нацыянальных культур розных этнічных груп, у тым ліку карэйцаў. У Беларусі з’явіліся нацыянальнакультурныя грамадскія аб’яднанні. У 1991 г. была створана гарадская «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў» (у 1993 г. афіцыйна зарэгістравана як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне) з мэтай вывучэння мовы, культуры, гісторыі і традыцый Карэі.
    МАЛДАВАНЕ
    МАЛДАВАНЕ (саманазва малдавень), нацыя, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Малдова (больш за 2,565 млн. чалавек). Агульная колькасць малдаван у свеце больш за 3,35 млн. чалавек. Жывуць ва Украіне (258,6 тыс. чалавек), Расіі (172,3 тыс. чалавек), Італіі (68,59 тыс. чалавек) і інш. Гавораць на румынскай мове раманскай моўнай групы. Вернікі пераважна праваслаўныя. Паводле перапісу 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь пражывалі 3465 малдаван.
    У Беларусі малдаване з’явіліся ў асноўным пасля Вялікай Айчыннай вайны як грамадзяне адзінай краіны — СССР. У 1992 г. зарэгістравана грамадскае аб’яднанне «Абшчына «Малдова». Структурныя падраздзяленні аб'яднання ёсць у Гродне, Магілёве, Маладзечне, Рэчыцы, Брэсце.
    Дэлегацыя малдаван па Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    У мінскай бібліятэцы №4 імя М. Гогаля сфарміраваны фонд малдаўскай літаратуры. Тут дзейнічае малдаўская суполка, якая праводзіць розныя мерапрыемствы. Наладжана супрацоўніцтва гэтай бібліятэкі з бібліятэкай імя М. Ламаносава ў Кішынёве. У Мінску пры аб’яднанні «Абшчына «Малдова» створаны вакальная група «Плай» («Радзіма»), танцавальны ан
    самбль «Букурыя» («Радасць»), танцавальны дуэт «Прыеценія» («Дружба»); у Маладзечне — вакальная група «Дойна», у Рэчыцы — вакальны ансамбль «Стугураш» («Гронка»). Беларускія малдаване штогод святкуюць асноўныя дзяржаўныя святы Малдовы: 27 жніўня — Дзень незалежнасці, 31 жніўня — Дзень мовы, 1 сакавіка — Мэрцышор (свята вясны).
    160
    ЧУВАШЫ
    ЧУВАШЫ сталі прыязджаць у Беларусь на сталае месца жыхарства пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны былі адзінкавыя выпадкі.
    Асноўная частка чувашоў пераехала ў Беларусь пасля вайны. Пераважна гэта былі спецыялісты народнай гаспадаркі, якія атрымалі накіраванне на працу пасля заканчэння ВНУ, афіцэры Савецкай Арміі і салдаты, якія пасля службы засталіся жыць у Беларусі. Згодна з перапісам 2009 г. у краіне жылі 1277 чувашоў.
    Зараз каля 400 чувашоў жывуць у Мінску астатнія — у розных гарадах Беларусі, большай часткай у абласных цэнтрах. Нязначная колькасць чувашоў жыве ў сельскай мясцовасці. У1999 г. было створана грамадскае аб’яднанне «Суполка беларускіх чувашоў «Атал» («Волга»). У пачатку 2007 г. зарэгістравана аб’яднанне чувашоў «Шупашкар» («Белы горад»). Мэты аб’яднанняў — вывучэнне гісторыі, звычаяў і традыцый чувашскага народа, развіццё культурных сувязей паміж Беларуссю і Чувашыяй.
    ▲
    Шэсце дэлегацыі чувашоў на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    ►
    Шэсце дэлегацыі эстонцаў на Рэспубліканскім. фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    161
    эстонцы
    ЭСТОНЦЫ (саманазва ээстласед eestlased) — нацыя, асноўнае насельніцтва Эстонскай Рэспублікі. У Беларусі жывуць 407 чалавек (перапіс 2009). Масавае перасяленне эстонцаў у Беларусь адбылося ў 1860—1870я гг. Эстонцы кампактна асядалі ў Аршанскім павеце.
    Веручыя эстонцы на Беларусі пераважна лютэране. Асноўны занятак — сельская гаспадарка. У канцы 1930х — 1940я гг. колькасць эстонцаў паменшылася ў выніку рэпрэсій і выезду ў Эстонію. У 1970 г. у Беларусі жылі 854 чалавекі, у 1979 — 742 (звесткі перапісу). У 1989 г. большасць эстонцаў жылі ў Мінску (да 200 чалавек) і Віцебскай вобласці (141 чалавек).
    3 1997 г. дзейнічае грамадскае аб’яднанне «Абшчына беларускіх эстонцаў».
    У Беларусі ў 1928—1929 гг. больш за 500 эстонцаў жылі на Лёзненшчыне, дзе з 1926 г. дзейнічалі эстонскія нацыянальныя школа і народны дом, з 1932 г. — нацыянальны эстонскі калгас «Інтэрнацыянал».
    Эстонцы, што жывуць у месцах былога кампактнага пражывання ў сельскай мясцовасці, і пазнейшыя мігранты захоўваюць пэўныя асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, эстонскую мову.
    радыцыі талерантнасці, якія на працягу стагоддзяў складваліся ў беларускім грамадстве, зрабілі магчымым захаванне міжэтнічнага і міжканфесійнага дыялогу і міру ў нашай краіне. I гэта дазваляе плённа і стабільна развіваць культуру і эканоміку нашай роднай Беларусі, стварае добрыя ўмовы для добрасуседскіх адносін з іншымі краінамі.
    Для сучаснага чалавека навакольны свет перастае быць таямнічым. 3 кожным днём пашыраецца інфармацыйная прастора. 3 дапамогай інтэрнэта, тэлебачання мы можам кожны дзень бачыць невядомыя нам раней народы, іх лад жыцця, рэлігію, мастацтва. Сучасны свет стаў больш цесны. I рана ці позна мы сустрэнем на сваім шляху прадстаўнікоў незнаёмых раней традыцый.
    Каб лепей зразумець культуру гэтых народаў знайсці глебу для міжкультурнага дыялогу, трэба паспрабаваць глыбей пазнаёміцца спачатку з культурай народаў сваёй роднай краіны а потым, у параўнаннях, знайсці адказы на ўзнікаючыя пытанні. Аўтары спадзяюцца, што гэта кніга будзе карысная чытачам у разуменні этнічнай і культурнай разнастайнасці нашага свету.
    Змест
    Беларусы
    і этнічныя супольнасці, якія стагоддзямі жывуць у Беларусі	16
    Беларусы (С.У Грунтоў)	18
    Рускія (Г.І. Цяпкова)	40
    Палякі (А.У. Верашчагіна)	50
    Украінцы (І.В. Раманенка)	64
    Яўрэі (С.У Грунтоў)	80
    Татары (В.В. Шэйбак)	96
    Немцы (Н.С. Бункевіч)	110
    Літоўцы (Ю.І. Внуковіч)	118
    Латышы (Н.С. Бункевіч)	126
    Цыганы (В.В. Шэйбак)	134
    Этнічныя супольнасці,	
    якія стварылі свае дыяспары	
    ў Беларусі ў XX стагоддзі	142
    Азербайджанцы	144
    Армяне	146
    Грузіны	149
    Грэкі	151
    Дагестанцы	154
    Казахі	155
    Карэйцы	157
    Малдаване	158
    Чувашы	160
    Эстонцы	161
    Навуковапапулярнае выданне
    Сучасная Беларусь
    Гурко Аляксандр Віктаравіч, Верашчагіна Аляксандра Уладзіміраўна, Грунтоў Сяргей Уладзіміравіч і інш.
    Беларусь. Этнічныя супольнасці
    Адказны за выпуск Ю.В. Бажэнаў
    Рэдактар І.Б. Клепікаў
    Мастацкае афармленне: А.П. Сітайла
    Мастацкі рэдактар І.А. Грынь
    Камп’ютарная вёрстка: А.Л. Архіповіч, А.П. Сітайла
    Карэктары: І.М. Гудава, С.М. Несцярэнка, В.М. Чудакова
    0+
    Падпісанададруку 29.09.2017. Фармат50х100 Vs. Папера мелаваная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 18,98. Ул.выд. арк. 15,80. Тыраж 1500 экз.
    Заказ 2489.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/1 ад 08.07.2013. Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
    «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/102 ад 01.04.2014.
    Прт Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    
    4.