• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Тыя, хто прыехаў з Украіны, ведалі ўкраінскую мову. Паводле звестак перапісу насельніцтва Беларусі 2009 г. з апытаных 2474 немцаў 2109 чалавек у якасці роднай указалі рускую мову беларускую — 146, нямецкую — 158. Яшчэ 5 немцаў з апытаных лічаць сваёй роднай мовай украінскую і 2 — літоўскую.
    учасныя немцы, якія жывуць у Беларусі, ведаюць стравы, якія гатавалі іх продкі: выпечка, якая доўгі час не чарсцвее і нават робіцца смачней, велікодная здоба, «кільдшнідэры» — звычайны сухі батон, які размочваюць ў малацэ (потым гэты хлеб падсмажваюць), «крэплі» — аладкі з мукі і смятаны, шнітсуп — салодкі суп з сухафруктаў.
    Таксама традыцыйнымі для немцаў з’яўляюцца стравы са свініны, рыбы. Раней былі распаўсюджаны стравы з гусакоў асабліва на святы. Мясцовае насельніцтва калісьці вырошчвала гэтых птушак на асабістых падворках у велізарнай колькасці.
    Штрудзель з курыцай.
    Запечаная свіная рулька.
    115 —
    м
    JL ▼ Аногія немцы, якія доўгі час жывуць у Беларусі, не ведаюць каляндарныя нямецкія святы, таму і не адзначаюць. Яны прытрымліваюцца ў асноўным беларускага святочнага календара. Вернікі ж святкуюць рэлігійныя святы згодна вызнаванай рэлігіі. Для ўсіх найбольш значныя святы — Каляды, Вялікдзень. Лютэране і католікі яшчэ адзначаюць Свята Трох Каралёў. Лютэране ў Беларусі праводзяць хрышчэнне і адпяванне. У многіх немцаў рэлігійныя традыцыі страчваліся праз пакаленні. У цяперашні час яны, па магчымасці, адраджаюцца.
    У канцы XX ст. у Беларусі стала магчымым задаволіць патрэбы вернікаўнемцаў. Тут пасля Другой сусветнай вайны аж да 1993 г. не існавала афіцыйна зарэгістрыраваныхлютэранскіх абшчын. Іх з’яўленне стала выконваць этнакансалідзіруючую ролю сярод мясцовых немцаў. Да
    1998 г. лютэранскія абшчыны ў Беларусі існавалі аўтаномна. Толькі некаторыя з іх далучаліся да ЕвангелічнаЛютэранскай Царквы ў Расіі і іншых краінах. У канцы XX — пачатку XXI ст. адбылося павелічэнне колькасці зарэгістраваных лютэранскіх абшчын таксама і ў сумежных краінах.
    У культурным жыцці людзей вялікая роля адводзіцца грамадскім аб’яднанням. У Рэспубліцы Беларусь у 2006 г. было зарэгістрыравана і ажыццяўляла сваю дзейнасць некалькі нямецкіх грамадскіх аб’яднанняў: «Wilkommen» — Сардэчна запрашаем», «Віцебскі саюз немцаў» (абодва г. Віцебск), «Цэнтр нямецкай культуры» (г. Гомель), «Бабруйская нямецкая суполка «Цэнтр нямецкай культуры», аб’яднанне нямецкай культуры «Die Brucken» («Масты»), Беларускае таварыства немцаў «Нямецкі дом» (абодва г. Мінск).
    Дэлегацыя немцаў на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    Лютэранская кірха ў Гродне.
    116
    У 1992 г. у Беларусі было зарэгістрыравана таварыства немцаў «Wiedergeburt» («Адраджэнне»). Асноўнай мэтайяго існавання было згуртаванне немцаўі прадстаўнікоў іншых супольнасцей для вывучэння нямецкай культуры. Таксама ў цэнтры нямецкай культуры «Wiedergeburt» з 1998 г. рэгулярна друкаваўся альманах «Wie geht’s?» («Як справы?»). Тэмай яго першых нумароў была паэзія, творчасць I. Гётэ. Тэксты на нямецкай мове дубліраваліся перакладам на рускую. Біяграфічныя ўспаміны беларускіх немцаў ляглі ў аснову трэцяга выпуску альманаха. Пры таварыстве былі адкрыты курсы, арганізавана выступленне хору, правядзенне тэматычных вечароў і святочных канцэртаў адзначэнне нацыянальных святаў. Дзякуючы грамадству «Wiedergeburt» павялічылася колькасць жадаючых вывучаць нямецкую мову.
    У Рэспубліцы Беларусь у 2006 г. было зарэгістрыравана і ажыццяўляла сваю дзейнасць Беларускае таварыства немцаў «Нямецкі дом» (г. Мінск). Мэтай грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства немцаў «Нямецкі Дом» было спрыянне этнакультурнаму адраджэнню немцаў Беларусі, умацаванне сувязей паміж народамі. Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці грамадства было рашэнне сацыяльных пытанняў. Таму праводзілася работа па аказанні дапамогі ветэранам вайны, пажылым і састарэлым людзям, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Таксама дзякуючы працы таварыства асобныя людзі змаглі прайсці навучанне, курсы, атрымаць аздараўленне.
    Для ўмацавання беларускагерманскіх сувязей ў 1993 г. было зарэгістрыравана грамадскае аб’яднанне
    «Віцебскі саюз немцаў». Дзейнасць аб’яднання была накіравана таксама на адраджэнне і распаўсюджванне нямецкіх народных традыцый і культуры, арганізацыю вывучэння нямецкай мовы, аналагічныя задачы ставяць перад сабой і іншыя аб’яднанні.
    Па стане на 1.1.2016 г. ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 2 нацыянальнакультурныя грамадскія аб’яднанні немцаў (абодва ў Мінску).
    Значную культурную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праводзяць установы культуры Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Напрыклад, у г. Мінск ужо шмат гадоў працуе Інстытут імя Гётэ. На яго базе створаны спрыяльныя ўмовы для вывучэння нямецкай мовы, дзейнічае бібліятэка і ажыццяўляецца міжнароднае культурнае супрацоўніцтва: разам з беларускімі калегамі арганізуюцца розныя культурныя мерапрыемствы, у тым ліку тэматычныя выстаўкі.
    Сярод немцаў было немала тых, хто быў вядомы ў Беларусі. Антоній Тызенгаўз (1733—1785) у 1770— 1780 гг. быў гродзенскім старостам. Пры ім у горадзе былі ўзведзены многія значныя збудаванні, у тым ліку тэатр, які захаваўся да нашых дзён. Вялікі ўклад у культуру Беларусі XVII—XIX стст. унеслі мастакі Іаган
    І.К. Глаўбіц.
    О.Ю. Шміт.
    Шрэтэр (?—1685), бацька і сын Гескія, Францішак Ксаверый Дамінік (1700—1764) і Юзаф Ксаверый (1730?—1810?), архітэктар Іаган Крыштоф Глаўбіц (1700?—1767), кампазітар Ян Давід Голанд (1746— 1827) і інш.
    3 1890 па 1901 г. Карл фон Гутэн — Чапскі (1860— 1904) займаў пост гарадскога кіраўніка г. Мінска. Начальнікам Мінскага жандармскага паліцэйскага ўпраўлення чыгунак некаторы час быў таксама немец Васіль Аляксеевіч фон Роткірх (1868—1891). 3 1875 г. і
    да самай смерці старшынёй Мінскага таварыства ўрачэй быў Вільгельм фон Гіндэнбург. У XIX ст. у Мінску працаваў таксама знакаміты аптэкар Тэафіл Гольдберг. Заслужаны дзеяч навук Беларусі Фёдар Аскаравіч Тэадор Гаусман (1868—1844) таксама быў врачом. У 1936—1941 гг. ён працаваў у Акадэміі навук Беларусі. Сусветную вядомасць атрымаў выдатны савецкі вучоны—геафізік, кіраўнік палярнай экспедыцый на ледаколе «Чалюскін» ў 1933—1934 гг., Герой Савецкага Саюза, уражэнец Магілёва Ота Шміт (1891—1956).
    Полацкі Сафійскі сабор, перабудаваны ў XVIII cm. у стылі віленскага барока І.К. Глаўбіцам.
    ЛІТОУЦЫ
    J^^Liroj^bi (саманазва летўвяй, lietuviai) — блізкі па культуры і супольнай гісторыі народ, які пражывае па суседстве з беларусамі. Складаюць асноўнае насельніцтва Літоўскай Рэспублікі (2561 тыс. чал., 2011 г.). Усяго ў свеце налічваецца каля 3,2 мільёна літоўцаў. Агульная іх колькасць на тэрыторыі Беларусі (паводле перапісу 2009 г.) — 5087 чалавек. Сярод літоўскіх вернікаў пераважную частку складаюць католікі. Гавораць на літоўскай мове. Літоўская мова — дзяржаўная мова Літоўскай Рэспублікі і адна з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза.
    Літва (літ. Lietuva) — самая вялікая і населеная з трох прыбалтыйскіх дзяржаў. Гэта краіна мае і самую працяглую з Беларуссю мяжу (на паўночным захадзе — 660 кіламетраў). Старажытная сталіца Літвы — горад Вільнюс (літ. Vilnius, бел. Вільня) — нацыянальнагістарычны сімвал як літоўцаў так і беларусаў. Багатая культурная спадчына, тэрытарыяльная блізасць і гістарычныя сувязі робяць Літву найбольш папулярным напрамкам выязнога турызму нашых суайчыннікаў.
    Літоўцы са старажытных часоў пражывалі на тэрыторыі Беларусі. Аднак у выніку міжэтнічнага ўзаемадзеяння яны былі амаль цалкам асіміляваны славянскім насельніцтвам. Толькі нешматлікія літоўскія жыхары, якія кампактна пражываюць у памежных з Літвой вёсках Беларусі, здолелі захаваць самабытныя рысы балцкай этнічнай культуры.
    Беларусы і літоўцы маюць даўнія і трывалыя міжэтнічныя сувязі. Менавіта продкі сучасных беларусаў і літоўцаў разам стварылі і развівалі агульную еўрапейскую дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Працяглае пражыванне ў адзінай дзяржаве прывяло да заканамернага з'яўлення шэрага агульных рыс у мове, ментальнасці, народнай культуры, фальклоры, традыцыях, звычаях і абрадах жыхароў княства.
    119
    Галоўнае адрозненне беларусаў і літоўцаў — іх мовы, якія належаць да розных груп індаеўрапейскай моўнай сям’і.
    Знаходзячыся ў баку ад асноўных гістарычных цэнтраў і шляхоў змешвання народаў, балты здолелі захаваць архаічныя рысы мовы старажытных індаеўрапейцаў — продкаў большасці еўрапейскіх народаў. Літоўская мова прызнаная мовазнаўцамі самай архаічнай з усіх жывых
    індаеўрапейскіх моў і найбольш блізкай да рэканструяванай навукоўцамі праіндаеўрапейскай мовы.
    Літоўская мова разам з латышскай і зніклай у XVII ст. мовай прусаў належыць да балцкіх моў. Беларуская ж мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, славацкай, балгарскай, сербахарвацкай і славенскай належыць да славянскіх моў. Як балцкія, так і славянскія мовы, у сваю чаргу, уваходзяць у склад адной вялікай сям’і індаеўрапей
    Літоўская сярэдняя школаў вёсцы Пяляса Воранаўскага раёна.
    120
    скіх моў да якой адносяцца таксама германскія, раманскія і іншыя групы моў. Усе індаеўрапейскія мовы роднасныя паміж сабой, што пацвярджаецца як лексічнымі дадзенымі, так і граматычным ладам гэтых моў. Славянскія і балцкія мовы — найбольш блізкія адна да адной моўныя групы. Асабліва гэта тычыцца беларускай і літоўскай моў якія ўплывалі адна на адну больш за тысячу гадоў.
    У мінулым балцкіх моў было значна больш. Сваю мову (цяпер ужо страчаную) мелі яцвягі, якія яшчэ ў X— XIII стст. насялялі Беларускае і Літоўскае Панямонне. На старажытных балцкіх гаворках размаўлялі даславянскія і дахрысціянскія жыхары Беларусі, якія жылі на поўнач ад ракі Прыпяць. Пра гэта, у першую чаргу сведчаць шматлікія назвы населеных пунктаў рэк, азёр, урочышч, а таксама прозвішчы і імёны балцкага паходжання. Балцкія народы (яцвягі, літва, латгалы, прусы і інш.) займалі значную частку Беларусі аж да XIII—XV стст., калі пакрысе ўліліся ў склад беларускага і літоўскага народаў.
    У XV—XVI стст. літоўцы даволі кампактна пражывалі на захад і поўнач ад лініі Гродна— Шчучын—Ліда—Валожын—Крэва—Паставы— Браслаў. У гэты час нязначныя перасяленні літоўцаў адбываліся ў асноўным у заходнія і цэнтральныя рэгіёны Беларусі.