• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Паколькі этнічных грэкаў у Беларусі няпімат, таварыствы імкнуцца аб’яднаць не толькі грамадзян Беларусі, якія маюць грэчаскія карані, але і ўсіх зацікаўленых у вывучэнні і прапагандзе грэчаскай культуры, мовы, традыцый. На базе Мінскай бібліятэкі №1 імя Л.М. Талстога
    створаны куток грэчаскай літаратуры, у якім прадстаўлены падручнікі па грэчаскай мове, а таксама буклеты і папулярная літаратура пра Грэцыю з фондаў аб’яднання «Алкестыда». 3 2011 г. у Мінскім лінгвістычным універсітэце адкрыты курсы грэчаскай мовы. У Маладзечне пры аб’яднанні «Пелапанес» працуюць бібліятэка і фільматэка; у гэтым раённым цэнтры, а таксама у пас. Чысць Маладзечанскага раёна 16 школьнікаў вывучаюць грэчаскую мову. У розных гарадах дзейнічаюць нацыянальныя творчыя калектывы: харэаграфічны ансамбль «Вясна» пры каледжы мастацтваў у Магілёве (з 2000 г.), ансамблі «Алкестыда» ў Мінску (з 2000 г.) і «Белыя Крылы» ў Маладзечне (з 2002 г.). Праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы за мяжой: у 2009 г. беларуская грачанка К. Бязмен, якая прымала ўдзел у Сусветных алімпійскіх гульнях школьнікаў Грэцыі і грэчаскіх дыяспар («Мафітыяда»), выйграла сярэбраны медаль па настольным тэнісе. У 1999—2011 гг. на аздараўленчы адпачынак у Грэцыю было накіравана 125 дзяцей членаў аб’яднання «Пелапанес».
    ДАГЕСТАНЦЫ
    ДАГЕСТАНЦЫ, агульная назва народнасцей, якія жывуць у Рэспубліцы Дагестан у Расійскай Федэрацыі. Дагестан — у перакладзе «краіна гор» — цягнецца ўздоўж Каспія ад Астрахані да Азербайджана з найстаражытнейшым ў Расіі горадам Дэрбент, які ў 2015 г. адзначыў 2000годдзе.
    Паўднёвы фарпост Расіі Дагестан унікальны — што ні горнае селішча, то са сваімі традыцыямі, майстрамі: сяло ювеліраўзолатакавалёў канатаходцаў дываншчыц, ганчароў і інш. У рэспубліцы 12 дзяржаўных моў на якіх навучаюцца дзеці ў школах, выходзяць газеты, часопісы, перадачы на тэлебачанні, працуюць тэатры і яшчэ 14, якія не маюць свайго пісьменства, але тысячагоддзямі беражліва захоўваюцца носьбітамі гэтых моў; тут адметнай рысай з’яўляецца шанаванне старэйшых і паважлівае стаўленне да жанчыны; тут народнасці вызнаюць розную веру і стагоддзямі жывуць у міры. Што ж тычыцца прыгажосці прыроды, то гэта асобная размова: стэпы, барханы, якія курацца, Аграханскі заліў дзе зімуюць пералётныя птушкі, вадаспады і кантоны, рэліктавыя гаі, горы
    вышынёй больш за 4 тысячы метраў нарэшце, Каспійскае мора, з пляжамі з залатым пяском...
    Дагестан славіцца выдатнымі вучонымі, паэтамі, спартсменамі. Беларускія дагестанцы таксама высока трымаюць сцяг беларускага спорту на міжнароднай арэне. На якой бы ніве ні працавалі дагестанцы, яны паказваюць сябе з лепшага боку, калі займаюць высокія пасады і дамагаюцца прыкметных вынікаў у працы, уліўшыся ў адзіную беларускую сям’ю.
    Дагестанцы на гасціннай зямлі Беларусі апынуліся па розных прычынах: былі накіраваны сюды пасля заканчэння ВНУ, прыехалі на працу або службу як спецыялісты. Некаторыя прыехалі да сваіх родных або знаёмых і засталіся тут жыць; аселі на беларускай зямлі спартсмены і трэнеры, ёсць прадстаўнікі бізнесу, прадпрымальнікі. Пражываюць дагестанцы ў асноўным ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі, шмат хто з іх у сталіцы — Мінску.
    Яны лічаць, што Беларусь — стабільная і надзейная краіна, дзе іх сем’і могуць спакойна жыць і працаваць, дзе
    155
    ўлада робіць усё магчымае, каб чалавеку жылося годна і камфортна.
    Зарэгістраванае ў Беларусі ў 2002 г. міжнароднае грамадскае аб’яднанне (МГА) «Горо», асновуякога складаюць больш за дзесяць нацыянальнасцей толькі адной краіны гор — Дагестана, а ў склад уваходзяць прадстаўнікі і іншых нацыянальнасцей, на працягу многіх гадоў робіць усё, каб беларусы даведаліся як мага больш пра ўнікальны край. Уся Беларусь ахоплена дагестанскімі мерапрыемствамі: так, лезгінскія мерапрыемствы праводзяцца ў Віцебску кумыкскія — у Гродне, даргінскія — у Брэсце, аварскія — у Магілёве, а агульнадагестанскія святы і акцыі — у Мінску. Аб’яднанне «Горо» штогод арганізоўвае «Лістападаўскія гамзатаўскія чытанні», прысвечаныя найвялікшаму паэту сучаснасці, народнаму паэту Дагестана Расулу Гамзатаву літаратурнамузычныя вечарыны, прысвечаныя класікам дагестанскай літаратуры, і не толькі ў сталіцы Беларусі, а і ў абласных гарадах. Праходзяць творчыя сустрэчы са студэнтамі ВНУ навучэнцамі гімназій і школ. Па ініцыятыве МГА «Горо» за апошнія гады падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве паміж гімназіямі гарадоў Мінска і Махачкалы, саюзамі пісьменнікаў Беларусі і Дагестана. На дзесяць дагестанскіх моў перакладзены творы класікаў беларускай літаратуры, а таксама Ф. Скарыны, а з дагестанскіх моў — на беларускую, выдадзены кнігі.
    МГА «Горо» — пастаянны лаўрэат рэспубліканскіх фестываляў нацыянальных культур.
    У сувязі з асаблівай датай для ўсяго чалавецтва — 70годдзем Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — беларускія дагестанцы з гонарам і ўдзячнасцю яшчэ раз успаміналі сваіх землякоў, якія пралівалі кроў абараняючы і вызваляючы ад фашыстаў Беларусь, многія з іх назаўжды засталіся ляжаць у беларускай зямлі. Гэта — абаронцы Брэсцкай крэпасці, героі, пахаваныя ў брацкіх магілах у населеных пунктах Копці, Дуброўна, Ліпаўцы Віцебскай вобласці і многіх іншых гарадах і раёнах Беларусі. Дагестанцы ганарацца землякамі, якія
    ◄
    Члены дагестанскага міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо» (трэці злева — старшыня аб’яднання Х.Г. Асадулаеў).
    адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі за ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі: Сунгурам Акаевым, Газімагамедам Гамзатавым, Хіясам Гасанавым, Мікалаем Гардзіенкам, Шыхшэрыфам Мірзабекавым; Героямі Савецкага Саюза Ісаем Ілазаравым, Якубам Сулейменавым, лётчыкам Аляксандрам Сіткоўскім, Героем Савецкага Саюза, ганаровым грамадзянінам Рагачова Эльмурзой Джумагулавым, а таксама Абдулам Вагабавым, які ўдастоены высокага звання «Ганаровы грамадзянін г. Гродна» за выдатныя дасягненні ў працы ў нашы дні, і генералмаёрам авіяцыі ваенным лётчыкам Ахмедам Махмудавым.
    КАЗАХІ
    КАЗАХІ (саманазва к;азак,тар), нацыя, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Казахстан (11 млн. чалавек). Агульная колькасць казахаў у свеце звыш 14,6 млн. чалавек Жывуць у Кітаі (1,7 млн. чалавек), Узбекістане (1,1 млн. чалавек), Расіі (650 тыс. чалавек), Манголіі (звыш 100 тыс. чалавек), Туркменістане (да 40 тыс. чалавек) і інш. Гавораць на казахскай мове цюркскай моўнай групы. Вернікі пераважна мусульманесуніты. Паводле перапісу 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь пражывала 1355 грамадзян казахскай нацыянальнасці.
    У Беларусі казахі вядомы пераважна з часоў Вялікай Айчыннай вайны, калі яны як грамадзяне агульнай краіны — СССР — удзельнічалі ў абароне і вызваленні Рэспублікі, у партызанскім руху: усяго ў складзе партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі ваявала больш за 1,5 тыс. выхадцаў з Казахстана. У баях за Беларусь 80 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
    156
    У ліку герояўказахстанцаў I. Айтыкаў (бюст у Полацку), А. Жанзакаў (пахаваны ў в. Заскаркі Полацкага раёна), А. Ібраеў (пахаваны ў в. Свіслач Гродзенскага раёна), С. Іскаліеў (загінуў у Быхаўскім раёне, надпіс у яго гонар на мемарыяле «Лудчыцкая вышыня»), Б. Ісханаў Т. Каўмбаеў Т. Кенжэбаеў К. Мамутаў (ганаровы грамадзянін Рагачова, помнік у мікрараёне Уручча ў Мінску), К. Нуржанаў (пахаваны ў в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна), С. Шакіраў і інш. Б. Бейксбаеў удастоены звання Героя Расіі. Помнікі і магілы землякоў якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну з’яўляюцца найбольш значнымі і памятнымі месцамі для казахаў — грамадзян Беларусі. Мінскай школе №143 прысвоена імя казахскага пісьменніка М. Аўэзава, а каля школы яму ўстаноўлены помнік.
    Казахі сталі пасяляцца на сталае жыхарства ў Беларусь у сярэдзіне XX ст., дзе заставаліся пасля вучобы ці заканчэння службы ў Савецкай Арміі, накіроўваліся на працу. Казахі Беларусі ў асноўным належаць да найбольш адукаваных пластоў насельніцтва буйных гарадоў. Многія з іх жывуць у сталіцы Беларусі — Мінску, а таксама ў Брэсце, Гомелі, Магілёве, Гродне, Лідзе і інш. Для захавання сваёй культурнай спадчыны яны ствараюць нацыянальнакультурныя аб'яднанні.
    157
    Па ініцыятыве казахскай дыяспары ў 1999 г. было створана міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Елімай» («Бацькаўшчына»), у 2004 г. пераўтворанае ў міжнароднае грамадскае аб’яднанне казахаў «Атамекен». Казахская дыяспара акрамя беларускіх свят адзначае і святы сваёй гістарычнай радзімы: 30 жніўня — Дзень Канстытуцыі, 16 снежня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Казахстан, 1 снежня — Дзень першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, 22 сакавіка — «Наўрыз» і інш. У беларускіх казахаў ёсць сваё неафіцыйнае свята, якое адзначаецца ўліпені — «Шанырак», што азначае «Купал юрты» (сімвалізуе сямейны ачаг).
    Казахстанскабеларускае супрацоўніцтва ў культурнагуманітарнай сферы ажыццяўляецца на аснове міжурадавага пагаднення «Аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі» ад 1996 г. і «Пагаднення паміж Міністэрствам культуры, інфармацыі і грамадскай згоды Рэспублікі Казахстан і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва» ад 1999 г. У 2000я гг. стала больш інтэнсіўным культурнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Казахстан і Рэспублікай Беларусь. У 2008—2009 гг. у Беларусі і Казахстане праходзілі Дні культуры кожнага боку. У 2009—2012 гг. Беларусь наведалі розныя творчыя калектывы і майстры мастацтваў Казахстана, сярод якіх ансамбль «Гульдэр», скрыпач М. Бісенгаліеў піяніст Ж. Аўбакірава, эстрадная спявачка Р. Рымбаева, народны паэт Казахстана А. Сулейменаў і многія інш. Са свайго боку беларускіх майстроў культуры неаднаразова запрашалі ў Рэспубліку Казахстан. У Мінску пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце дзейнічае Цэнтр казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая, а ў Астане пры Еўразійскім нацыянальным універсітэце імяЛ. Гумілёва — Цэнтр беларускай мовы і культуры. Таксама створаны навуковыадукацыйны кансорцыум паміж ВНУ і навуковадаследчымі інстытутамі Казахстана і Беларусі, у Праграму навуковатэхнічнага супрацоўніцтва на 2012—2013 гг. увайшло 38 праектаў.
    ►
    Удзельнікі мастацкай самадзейнасці карэйскай дыяспары.
    Удзельнікі мастацкай самадзейнасці казахскай дыяспары.