Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Міграцыі насельніцтва, цесна звязаныя з эканамічнымі і палітычнымі працэсамі, уплываюць на этнакультурную мазаіку Беларусі і ў сучаснасці. У XX ст. на карце Беларусі з’явіліся маладыя гарады, дзе была прадстаўлена большасць этнасаў СССР, сярод іх Наваполацк, Жодзіна
і інш. У апошнія дзесяцігоддзі сфарміраваліся новыя этнічныя групы, звязаныя як з працоўнай міграцыяй, так і з міграцыяй насельніцтва з ачагоў канфліктаў Прычына гэтаму — этнічныя праблемы, якія ў канцы XX ст. праявіліся ў перыяд распаду СССР. Стварэнне групы нацыянальных дзяржаў замест былога СССР, а таксама канфлікты на этнічнай глебе ў многіх з іх прывялі да міграцыі насельніцтва. Паводле афіцыйных дадзеных, у перыяд з 1990 па 2000 г. з блізкага замежжа ў Беларусь прыбылі 627 тыс. чалавек, выбылі — 289 тысяч. У 2001— 2004 гг. з краін СНД і Балтыі прыбылі звыш 69 тыс. чалавек. Найбольшы прыток мігрантаў быў з Расіі, Украіны, Казахстана, балтыйскіх дзяржаў У 2003 г. прыбылі 1252, у 2004 г. — 530 чалавек. Гэта ўкраінцы, расіяне, туркі, балгары, англічане, немцы, кітайцы, палякі. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, за апошнія 10 гадоў у сувязі з міграцыйнымі працэсамі адзначаецца рост этнічнай групы арабаў колькасць якіх на тэрыторыі Беларусі вырасла ў 2,7 раза, туркменаў — у 2,3 раза.
Эканамічная інтэграцыя паўплывала на павелічэнне ў нашай краіне колькасці кітайцаў, в етнамцаў японцаў
Плакат X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.
8
цяперашні час Беларусь з’яўляецца іпматэтнічнай дзяржавай, у якой назапашаны багаты вопыт міжэтнічных зносін. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 г. у Беларусі амаль 84% жыхароў адносяць сябе да беларусаў, а астатнія 16% прадстаўляюць больш за 140 этнасаў, пераважная частка якіх невялікая. Аднак даволі значнай з’яўляецца колькасць рускіх, украінцаў татар, яўрэяў палякаў, літоўцаў цыганоў немцаў якія пражываюць на беларускіх землях шмат стагоддзяў. Сярод найбольш шматлікіх этнічных груп у Беларусі: рускія — 8%, палякі — 3%, украінцы — каля 2%, яўрэі — 0,1%. Буйнымі этнічнымі супольнасцямі з’яўляюцца таксама татары (больш за 7 тыс. чалавек), армяне (больш за 8,5 тыс.), цыганоў (больш за 7 тыс.), літоўцы (больш за 5 тыс.), азербайджанцы (больш за 5,5 тыс.), немцы (каля 2,5 тыс.), малдаване (каля 3,5 тыс.), грузіны (2,4 тыс. чалавек). Многія прадстаўнікі гэтых этнічных груп займаюць высокія статутныя пазіцыі ў сацыяльнай структуры, эканоміцы, палітыцы і культуры сучаснай Беларусі.
У многіх этнічных групах захоўваецца цесная сувязь паміж рэлігійнай і этнічнай самасвядомасцю, калі прадстаўнік пэўнага веравызнання адносіць сябе да тых этнічных груп, якія атрымалі дастаткова шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі. У гэтым выпадку праваслаўе, каталіцызм, іслам, іўдаізм успрымаюцца не толькі як рэлігія, але і як ўсведамленне сваёй прыналежнасці да пэўнай этнічнай групы (руская — праваслаўны, татарьш — мусульманін, паляк — католік, яўрэй — іўдзей і г.д.).
У час правядзення Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.
ш матэтнічны склад насельніцтва стварыў свае аб’ектыўныя перадумовы для добрасуседскіх зносін. Міграцыйныя працэсы, якія сталі прычынай пасялення ў Сярэдневякоўі на беларускіх землях кампактных груп татар, яўрэяў палякаў рускіх і іншых народаў далі беларускаму грамадству вопыт вырашэння праблем у этнаканфесійнай сферы і сталі штуршком для фарміравання верацярпімасці. Павага да чужых традыцый успрымалася яшчэ з даўніх часоў, увайіпла ў звычаёвае права і паўсядзённую культуру беларусаў.
Ва ўмовах працяглага сумеснага пражывання на беларускіх землях прадстаўнікоў розных культур і рэлігій сфарміравалася талерантнае стаўленне да этнічнай культуры, рэлігіі, мовы суседзяў. Нярэдка ўспрымаліся асобныя рысы іх культуры. Напрыклад, пераймаліся рэцэпты прыгатавання нацыянальных страў, навыкі вядзення гаспадаркі, спосабы будаўніцтва жылля. Пражываючы разам, прадстаўнікі розных народаў станавіліся ўсё больш падобнымі паміж сабой і ўспрымалі асаблівасці адзення, ежы, назвы, тэрміны, устойлівыя словазлучэнні, прымаўкі. У тапаніміцы, сістэме камунікацыі і рассялення, у народным жыллі, забудове двара і сядзібы, эстэтычных уяўленнях аб заселеным асяроддзі, харчаванні, вопратцы, абраднасці і фальклоры, рэлігійных вераваннях беларусаў рускіх, украінцаў і іншых народаў захавалася шмат агульных рыс, як узыходзячых да старажытнай усходнеславянскай этнічнай супольнасці, так і такіх, якія сфарміраваліся ў выніку ўзаемадзеяння культур беларускага і іншых народаў.
Прадстаўнікі розных этнічных груп уступалі ў суседскія, сяброўскія і нават роднасныя кантакты. У цяпераш
Шэсце ўдзельнікаў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культуру Гродне з эмблемай форуму.
12
ні час у Беларусі адбываецца ўзмацненне этнакультурных кантактаў, расце колькасць змешаных сем’яў Заключаецца вялікая колькасць змешаных (беларускарускіх, беларускапольскіх, беларускаўкраінскіх, беларускаяўрэйскіх) шлюбаў. Гэтыя працэсы ідуць на фоне характэрнай для беларускага грамадства талерантнасці і суправаджаюцца пэўнай мадыфікацыяй этнасу. Назіраюцца працэсы «мясцовай» асіміляцыі, калі прадстаўнікі іншых этнасаў мяняюць сваю этнічную прыналежнасць (рускія, яўрэі, гатары, палякі) і ўспрымаюць сябе як беларусаў.
Для Беларусі таксама характэрна выкарыстанне ў асабістых зносінах і дзелавой сферы дзвюх моў — рускай і беларускай. Роўны статус іх быў пацверджаны рэферэндумам 1995 г., на якім 83% грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні, выказаліся за наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай.
Сучасны стан міжэтнічных адносін у Беларусі харакгарызуецца стабільнасцю і талерантнасцю, што выяўлягцца ў адсутнасці сутыкненняў і канфліктаў на этнічнай і рэлігійнай глебе. Такое становішча складалася стагод\зямі і з’яўляецца данінай выхавання традыцый мірнага ніжэтнічнага існавання, трывалых сувязей паміж этнічаымі групамі на беларускіх землях. Дзякуючы гэтым традыцыям Беларусь у перыяд узнікнення міжнацыянальчых канфліктаў у шэрагу дзяржаў на постсавецкай прасгоры захоўвае стабільнасць у міжэтнічных адносінах.
Сучасная дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь заснавана на захаванні гарманічных адносін паміж прад:таўнікамі розных народаў. У выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на Трэдм Усебеларускім народным сходзе было сказана: «Беларусь — гэта месца, дзе няма міжэтнічных і рэлі’ійных канфліктаў і сутыкненняў. Мудрасць народа, ад<азная дзяржаўная палітыка засцераглі людзей ад гэтай :трашнай бяды. У нас дружна жывуць беларусы і рускія, /краінцы і палякі, яўрэі і татары, літоўцы, узбекі, казахі, эстонцы. Наша краіна стала родным домам для шматлікіх :ем’яў з усёй постсавецкай прасторы».
час правядзення Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.
14
і^^адтрыманню стабільнасці і гарманічнаму развіццю беларускага грамадства павінна спрыяць палітыка захавання яго культурнай разнастайнасці. Таму пры падтрымцы дзяржаўных органаў дзейнічаюць нацыянальнакультурныя грамадскія аб’яднанні, створаныя буйнымі этнічнымі супольнасцямі.
Па стане на 1.1.2016 г. у Беларусі дзейнічалі 213 грамадскіх арганізацый, якія прадстаўляюць27этнічныхгруп.Сяродіхяўрэйскіхгруп — 48, польскіх — 77, нямецкіх — 2, рускіх — 18, літоўскіх — 10, азербайджанскіх — 9, украінскіх — 13, татарскіх — 3, армянскіх — 4, цыганскіх — 5, грэчаскіх — 3, грузінскіх — 3, чувашскіх — 2, казахскіх — 2, афганскіх — 2, a таксама татарабашкірская, дагестанская, карэйская, малдаўская, сірыйская, турэцкая, чувашская, эстонская, іранская, палесцінская, туркменская арганізацыі.
У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фадьклору НАН Беларусі на працягу ўсёй гісторыі яго існавання (з 1957 г.) праводзілася даследаванне культур розных народаў якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Гэтаму садзейнічала значная база дадзеных палявых этнаграфічных матэрыялаў назапашаных беларускімі этнографамі ў мінулыя дзесяцігоддзі. У 1920—30я гг. у Інстытуце беларускай культуры працавалі польскі і яўрэйскі сектары, супрацоўнікі якіх займаліся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры гэтых народаў праводзіліся экспедыцыйныя даследаванні.
Гэтыя даследаванні былі працягнуты ў 1990я гг. членамкарэспандэнтам НАН Беларусі В.К. Бандарчыкам. У 2000я гг. даследаванні шматэтнічнага насельніцтва
Беларусі праводзіліся пад кіраўніцтвам членакарэспандэнта НАН Беларусі М.Ф. Піліпенкі і членакарэспандэнта НАН Беларусі, дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі імя К. Крапівы А.І. Лакоткі. У выніку ў канцы XX — пачатку XXI ст. супрацоўнікамі НАН Беларусі быў назапашаны багаты эмпірычны і тэарэтычны матэрыял, дадзеныя шматлікіх палявых этнаграфічных даследаванняў якія да
Плакат «Беларусь шматнацыянальная».
15
юць уяўленне пра асаблівасці дэмаграфічных, канфесійных, моўных і сацыяльных працэсаў, этнічнай самасвядомасці і матэрыяльнай культуры поліэтнічнага насельніцтва Беларусі.
У1994—2001 гг. пад кіраўніцтвам аднаго з найстарэйшых і вядучых этнолагаў Беларусі В.К. Бандарчыка калектывам навуковых супрацоўнікаў была праведзена значная даследчая праца, асноўнай крыніцай якой з’явіліся перапісы насельніцтва Беларусі больш як за 100 гадоў, пачынаючы з Першага Усеагульнага перапісу Расійскай імперыі 1897 г. і Усесаюзных перапісаў 1926,1959,1970, 1979,1989 гг. Вынікам гэтай працы стала выданне атласа «Беларусы» (Мінск, 1996). Былі падрыхтаваны аўтарскія арыгіналы карт, на якіх адлюстраваны ўдзельная вага насельніцтва кожнай этнічнай групы па абласцях, а таксама працэнтныя суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва, дэмаграфічныя звесткі, сацыяльны і адукацыйны склад, канфесійная структура і г.д. Усе гэтыя матэрыялы былі выкарыстаны пры падрыхтоўцы дадзенага навуковапапулярнага выдання.
Наступным этапам шматгадовага даследавання стала прадстаўленая чытачу ў 2012 г. калектыўная праца беларускіх этнолагаў «Хто жыве ў Беларусі». Гэта кніга ўпершыню прадставіла дастаткова поўную інфармацыю аб усіх найбольш шматлікіх народах, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, гісторыі іх з’яўлення на беларускіх землях, асаблівасцях матэрыяльнай (жыллё, адзенне, традыцыі харчавання, гаспадарчыя заняткі), сацыяльнай (сямейныя адносіны, грамадскія аб’яднанні) і духоўнай (святы, вераванні) культуры.