• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    У пачатку XX ст. сфарміравалася беларуская нацыя, з’явілася новая беларуская літаратура, літаратурная мова, пачалі выходзіць беларускія газеты, была ўсебакова апісана беларуская народная культура, беларуская этнічная тэрыторыя, склалася беларуская інтэлігенцыя. Абвяшчэнне БССР 1 студзеня 1919 г. дазволіла паспяхова завяршыць працэс фарміравання беларускай нацыі.
    Пералом наступіў у выніку распаду Расійскай імперыі ў 1917 г. Ужо ў 1918 г. была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Хоць яна і не мела сапраўднай незалежнасці і праіснавала зусім нядоўга, гэта была гучная заява беларусаў на сваё права на нацыянальнае самавызначэнне і на права жыць ва ўласнай краіне. Гэта непасрэд
    на паўплывала на тое, што на тэрыторыі новай савецкай дзяржавыўжо 1 студзеня 1919 г. была абвешчана БССР — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
    З’яўленне аўтаномнай нацыянальнай беларускай рэспублікі і курс савецкай дзяржавы на падтрымку нацыянальных культур у першае дзесяцігоддзе яе існавання дазволілі паспяхова завяршыць працэс фарміравання беларускай нацыі. З’явіліся нацыянальны ўніверсітэт, тэатры, музеі, бібліятэкі, газеты і часопісы на беларускай мове, сістэма беларускіх школ, беларуская мова актыўна выкарыстоўвалася як мова справаводства. Пры гэтым беларуская культура гарманічна суседнічала з культурамі іншых этнасаў якія жылі ў Беларусі. У БССР былі чатыры афіцыйныя мовы: беларуская, руская, польская і ідыш (яўрэйская мова).
    У беларусаў атрымалася зрабіць велізарную справу: за крыху больш чым паўстагоддзе стварыць новую беларускую культуру і стаць паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй. Аднак наперадзе было яшчэ шмат праблем, якія трэба было вырашыць, і шмат трагедый, каб перажыць іх разам.
    Па выніках Рыжскага дагавора 1921 г. беларусы аказаліся раздзеленыя надвое паміж БССР і Польшчай, да якой адышла ўся Заходняя Беларусь. Тут беларусы аказаліся пад ціскам толькі што створанай польскай дзяржавы, якая адмаўляла ім у праве на аўтаномію і на адукацыю на нацыянальнай мове. Былі аднак і пазітыўныя наступствы: у Заходняй Беларусі лепш захавалася традыцыйная культура, паколькі яна не спазнала радыкальных сацыяльных рэформ, якія праводзіліся на савецкім баку. Акрамя таго, на захадзе не разбуралі храмы і шляхецкія сядзібы, таму сёння помнікаў архітэктуры тут значна больш. Такая раздзеленасць беларусаў між дзвюма дзяржавамі цягнулася да 1939 г., калі пачалася Другая сусветная вайна.
    ^^^^ Савецкай Беларусі на змену беларусізацыі 1920х гг. прыйшлі рэпрэсіі 1930х, у савецкай дзяржаве ўстанаўліваўся таталітарны рэжым. Кульмінацыяй сталі 1937—1938 гг.; калі былі расстраляны ці вывезены ў лагеры тысячы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Беларуская навуковая і мастацкая эліта спазнала страты, ад якіх не магла аправіцца многія дзесяцігоддзі. A праз некалькі гадоў пачалася Другая сусветная вайна, у якой загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі. Аказаліся разрабаванымі культурныя каштоўнасці і сярод іх адна з асноўных рэліквій беларусаў — Крыж Ефрасінні Полацкай. Былі разбураны і спалены многія вёскі і гарады.
    Пасляваенная адбудова стала важнейшым этапам у развіцці беларускай нацыі. У гэты перыяд Беларусь становіцца рэспублікай з магутнай прамысловасцю; развіваліся машынабудаванне, электроніка, хімічная
    прамысловасць. Гэта патрабавала падрыхтоўкі вялікай колькасці інжынераў і рабочых і дало новы стымул для развіцця сістэмы адукацыі. Па той жа прычыне інтэнсіўна раслі гарады, і беларусы паступова ператвараліся з нацыі вяскоўцаў у нацыю гараджан. Калі перад вайною ў 1939 г. у Мінску пражывалі каля 240 тыс. чалавек, то ў 1970 г. ужо амаль мільён. А сёння гэта лічба вырасла ўдвая.
    Беларуская культура ў пасляваенны перыяд атрымлівала папулярнасць на агульнасавецкім узроўні. Беларускія пісьменнікі перакладаліся на рускую мову і мелі вялікую папулярнасць. Сярод іх можна назваць У Караткевіча, В. Быкава, I. Шамякіна. Беларускія музычныя гурты «Верасы» і «Песняры» сталі першымі зоркамі наднацыянальнага ўзроўню. Карысталася поспехам прадукцыя нацыянальнай кінастудыі « Беларусьфільм ».
    Плошча Перамогі ў Мінску на паштовай марцы 1958 г.
    33
    Паралельна з гэтым з 1970х гг. назіраліся і негатыўныя працэсы падзення прэстыжу самой беларускай культуры ўнутры Беларусі. Ёй было цяжка вытрымліваць канкурэнцыю з рускай мовай і культурай, якая мела агульнасавецкае значэнне. Для таго каб зрабіць кар’еру ў горадзе, дастаткова было ведаць рускую мову, а беларуская аказвалася неабавязковай. Гэта прывяло да павольнай русіфікацыі рэспублікі, якая была прыпынена толькі з распадам СССР у 1991 г.
    У 1991 г. Рэспубліка Беларусь упершыню атрымала поўную незалежнасць, а беларусы — магчымасць самім вызначаць свой лёс. Гэта падзея стала наймагутнейшым фактарам кансалідацыі беларускай нацыі.
    той жа час з’явілася неабходнасць вырашыць тыя праблемныя пытанні, якія паўсталі яшчэ стагоддзе таму ў час фарміравання беларусаў як нацыі. Першым пытаннем было пераадоленне міфа пра тое, што беларусы — гэта пераважна праваслаўныя, а католікі — гэта палякі. Ён сфарміраваўся яшчэ ў часы Расійскай імперыі і аказаўся на дзіва трывалым. Той факт, што многія класікі беларускай літаратуры, такія як В. ДунінМарцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, былі католікамі, і тое, што многія католікі Беларусі размаўляюць пабеларуску, слаба ўплываў на разуменне справы. Толькі з 1990х гг. пачалося паслядоўнае аднаўленне адзінства беларускай нацыі паза межамі канфесійных падзелаў. Сам каталіцкі касцёл стаў важным ініцыятарам развіцця беларускай духоўнай культуры. Можна сказаць, што гэты працэс прайшоў дастаткова паспяхова, і сёння не выклікае здзіўлення тое, што беларус можа належыць да любой традыцыйнай ці новай канфесіі.
    Будынак Нацыянальшш бібліятэкі Беларусі.
    34
    Другім пытаннем стала пераадоленне міфа пра тое, што беларусы — гэта сялянская нацыя. Ён з’явіўся зза таго, што новая беларуская культура фарміравалася ў XIX ст. пераважна на аснове беларускай народнай культуры і ў савецкі час менавіта на гэта рабіўся асноўны акцэнт пры развіцці нацыянальнай культуры. Навукоўцы ўжо ў пасляваенны час сталі актыўна вывучаць элементы беларускай культуры, якія з’явіліся ў асяроддзі піляхты і духавенства. Пераважна гэта былі архітэктура і мастацтва. Аднак для шырокага кола людзей усведамленне наяўнасці багатай гістарычнай культуры беларускіх эліт прыйшло толькі пасля з’яўлення незалежнай Беларусі. У памяць народу вярнуліся такія выбітныя
    асобы, як Леў Сапега і Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Чорны і Яўстафій Тышкевіч, а разам з імі і многія іншыя. Быў рэстаўрыраваны шэраг замкаў і палацаў. Аб’ектамі асаблівага нацыянальнага гонару сталі Мірскі і Нясвіжскі замкі, унесеныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
    Беларусы прайшлі доўгую і няпростую дарогу, каб стаць нацыяй, атрымаць уласную дзяржаўнасць, захаваць і развіць сваю мову і культуру. Аднак гэта дарога ніколі не бывае пройдзена да канца, па ёй можна толькі працягваць ісці, і яна не дазваляе адпачынкаў. Зрабіць гэта не горш, чым продкі, — справа цяперашніх і будучых пакаленняў беларусаў.
    На фестывалі кулінарнага мастацтва «Мотальскія прысмакі». 2008 г.
    Майстрыха.
    35
    У касцёле Дзевы Марыіў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна.
    Вербная нядзеляў праваслаўных беларусаў. Святкаванне дажынак.
    Народны ансамбль «Бліскавіца» Касцюковіцкага раённага Цэнтра культуры на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    38
    39
    Стравы беларускай кухні.
    Дранікі. Бульба. Борйіч.
    
    РУСКІЯ
    ускія — адзін з найбуйнейшых этнасаў свету. Разам з беларусамі і ўкраінцамі належаць да ўсходніх славян. Назва «рускія», на думку некаторых даследчыкаў паходзіць ад аднаго са славянскіх плямёнаў — росаў або русаў (доўгі час рускімі называлі таксама беларусаў і ўкраінцаў). Рускія складаюць большую частку насельніцтва Расійскай Федэрацыі, таксама пражываюць у краінах СНД, Балтыі, ЗПІА, Канадзе, Францыі і інш. Размаўляюць на рускай мове, веруючыя ў асноўным праваслаўныя.
    Рускія з’яўляюцца другой па колькасці нацыянальнай групай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь з сярэдзіны XX ст. Па перапісе 2009 г. у краіне пражывалі 785 тыс. рускіх, якія складалі 8,26% насельніцтва рэспублікі. Найбольшая колькасць пражывае ў прыгранічных з Расіяй абласцях — Віцебскай і Магілёўскай.
    Аднак ёсць населеныя пункты, у якіх колькасць рускіх даходзіць да 50%. Да прыкладу у Скрыпліцкім сельсавеце Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці па стане на 2009 г. пражывалі 1465 чалавек, 56% з якіх назвалі сябе рускімі. Такі высокі працэнт звязаны з тым, што ў Кіраўскім раёне ўжо трэцяе стагоддзе жыве шмат старавераў. У пасёлку Азярэчча Клецкага раёна Мінскай вобласці, у якім пражываюць расійскія вайскоўцы, доля рускіх складае 34%, а ў Мачулішчах — 33% рускіх, што тлумачыцца наяўнасцю авіяцыйнай базы.
    Гісторыя рассялення рускіх на тэрыторыі Беларусі налічвае шмат стагоддзяў. Яно адбывалася пад уплывам розных фактараў у першую чаргу гэта было абумоўлена блізкім суседствам рускіх і беларускіх зямель. Блізкасць моў, шмат агульных рыс у духоўнай і матэрыяльнай культуры, агульная рэлігія (праваслаўе), адзінства тэрыторыі ў перыяд Кіеўскай Русі, агульная этнічная самасвядомасць (насельніцтва называла сябе «русічамі», «руськімі») выклікалі інтэнсіўны культурнабытавы ўзаемаўплыў.
     41
    Колькасць рускага насельніцтва на беларускіх землях некалькі ўзрасла ў XIV—XV стст., што было звязана з традыцыямі міждынастычных шлюбаў паміж вялікімі князямі ВКЛ (куды ўваходзілі беларускія землі) і князямі маскоўскімі, цвярскімі, разанскімі. Колькасць насельніцтва павялічвалася і за кошт ваеннапалонных. Большасць нашчадкаў добраахвотных перасяленцаў і ваеннапалонных паступова асіміляваліся з беларускім насельніцтвам, чаму спрыялі блізкасць мовы і агульнасць рэлігіі — праваслаўе.
    У другой палавіне XVII — пачатку XVIII ст. у Беларусь перасяліліся некалькі дзясяткаўтысяч рускіхстаравераў, большасць якіх асела ў Ветцы. Стараверы — праваслаўныя хрысціянскія вернікі, якія не прынялі царкоўныя рэформы сярэдзіны XVII ст. у Расіі.
    Гэтыя рэформы выклікаді раскол Рускай царквы, a прыхільнікі стараверства да 1905 г. у Расійскай імперыі афіцыйна называліся «раскольнікамі». Іх адметнымі рысамі з’яўляюцца двухперсцевае хрышчэнне, напісанне імя Ісус (паруску) з адным «і», хрышчэнне толькі шляхам трохразовага поўнага апускання ў ваду асаблівасці вядзення службы і інш. Вядомымі стараверамі былі, напрыклад, баярыня Марозава і Павел Траццякоў (заснавальнік Траццякоўскай галерэі).