Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, — гэта працяг працы па прэзентацыі шырокай аўдыторыі чытачоў вынікаў даследаванняў беларускіх навукоўцаў. Яна падрыхтавана маладымі этнолагамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфй і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў
беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Калектыў аўтараў гэтага навуковапапулярнага выдання паставіў сваёй мэтай даць уяўленне аб культуры найбольш значных па колькасці этнічных супольнасцей, якія доўгі час пражываюць на тэрыторыі Беларусі, не прэтэндуючы на вычарпальнасць тэмы.
Гэтай задачы адпавядае і структура кнігі. Першая яе частка складаецца з 10 раздзелаў, прысвечаных гісторыі і культуры беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, яўрэяў, татар, цыганоў, немцаў, латышоў і літоўцаў у Беларусі. Кожны раздзел уключае звесткі аб паходжанні, асаблівасцях рассялення, традыцыяхматэрыяльнай, сацыяльнай і духоўнай культуры этнічных супольнасцей. Кніга багата ілюстравана. У яе афармленні выкарыстаны фатаграфіі з асабістых архіваў аўтараў, ілюстрацыі з фондаў музеяў і бібліятэк краіны.
У другой частцы дадзены звесткі аб этнічных супольнасцях, якія пражываюць на тэрыторыі рэспублікі не так даўно, але таксама ўносяць свой уклад у яе развіццё, захоўваючы сваю культуру і нацыянальную адметнасць. Такімі з’яўляюцца раздзелы пра азербайджанцаў, армян, грузін, грэкаў, дагестанцаў, казахаў, карэйцаў, чувашоў, малдаван, эстонцаў. Гэта частка кнігі падрыхтавана супрацоўнікамі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» на аснове ранейшых назапашаных дадзеных, а таксама з выкарыстаннем матэрыялаў апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Калектыў аўтараў і выдавецтва спадзяюцца, што гэта кніга прынясе ўсім чытачам задавальненне, дасць магчымасць убачыць культуру нашай Радзімы ў вобразе цудоўнай палітры, створанай намаганнямі розных народаў на яе гістарычным шляху. А тое, што будзе намалявана далей пры дапамозе гэтай палітры, што намі будзе прыўнесена ў сучасны свет, у якіх колерах заззяе наш адзіны беларускі народ для жыхароў усёй планеты, залежыць ад кожнага з нас.
А.В. Гурко, доктар гістарычных навук, вучоны сакратар Цэнтра даследаванняў беларускай кулыпуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
XJEAAPyCM
I ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ, ЯКІЯ СТАГОДДЗЯМІ ЖЫВУЦЬ
У БЕЛАРУСІ
БЕЛАРУСЫ
Г
I < еларусы — гэта еўрапейская нацыя, якая мае ўласную дзяржаўнасць, мову і культуру. Гэтыя словы здаюцца сёння банальнымі, але дзеля таго, каб сталася так, павінны былі мінуць стагоддзі гісторыі, а лепшыя сыны беларускай зямлі — рэалізаваць свае здольнасці і таленты ў самых розных галінах чалавечай дзейнасці — ад паэзіі да вайсковай справы, ад навукі да гандлю.
Пачаткі этнічнай гісторыі беларусаў губляюцца ў глыбіні стагоддзяў пра якія практычна не засталося пісьмовых крыніц. Вядома, што прыкладна паўтары тысячы гадоў таму тэрыторыя сучаснай Беларусі стала часткай зоны рассялення славянскіх плямёнаў. Прыйшоўшы сюды, славяне сустрэліся з насельніцтвам балцкіх плямёнаў якія ўжо жылі тут. Яны іх часткова выцеснілі на паўночны захад, а часткова змяшаліся з імі, зрабіўшы часткай уласнай культуры. Але гэтыя працэсы не адбыліся адразу а цягнуліся стагоддзямі.
Паступова, па меры росту колькасці насельніцтва і ўзмацнення гандлёвых і іншых сувязей паміж суседнімі пасяленнямі, на тэрыторыі рассялення славян пачалі з’яўляцца племянныя саюзы. Адбывалася гэта ў IX—X
стст. На беларускіх землях узніклі тры асноўныя супольнасці: крывічы, дрыгавічы і радзімічы. I рассяленне плямёнаў і ўсе гандлёвыя кантакты ў той час адбываліся па рэках. Па іх жа сюды рухаліся варагі — вайсковыя групоўкі з паўночнай Еўропы. Палетапіснай версіі, яны былі запрошаны, але цалкам верагодна, што ўсё праходзіла не так мірна. У любым выпадку ясна, што варагі належалі да больш высокага ўзроўню развіцця культуры, у першую чаргу вайсковай і палітычнай. Стаўшы на чале мясцовых племянных саюзаў яны дапамаглі арганізаваць першыя дзяржаўныя ўтварэнні на славянскіх землях.
Вельмі важна тое, што дзякуючы гэтым зменам на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні, якія кансалідавалі насельніцтва, на аснове якога фарміраваўся беларускі этнас.
У IX—X стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Найбольш вядомым і магутным на нашых землях было Полацкае княства.
19
Важна і тое, што вельмі хутка наступныя пакаленні кіраўнікоўварагаў прынялі славянскую культуру як уласную, адаптаваліся да яе традыцый і мовы.
Другім найважнейшым фактарам кансалідацыі насельніцтва ў межах ранніх дзяржаў стала пашырэнне хрысціянскай рэлігіі ўсходняга абраду пасля так званага Хрышчэння Русі ў 988 г. князем Уладзімірам у Кіеве. Гэта быў яшчэ адзін заўважны крок наперад, бо разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйпілі
развітая сістэма пісьменства, мураваная архітэктура, адкрыўся канал для запазычання многіх дасягненняў культуры і тэхналогіі з іншых хрысціянскіх дзяржаў. Важна адзначыць тое, што ад самага пачатку насельніцтва Беларусі адчувала ўплывы як усходняга (візантыйскага), так і заходняга (рымскага) хрысціянства. Напрыклад, тураўскі князь СвятаполкУладзіміравіч быў жанаты з дачкою польскага князя Баляслава Храбрага, якая была каталічкаю.
Bid на СпасаЕфрасіннеўскі манастыр у Полацку. Здымак пачатку XX cm.
20
Прыняцце хрысціянства ўключыла насельніцтва беларускіх зямель у кола еўрапейскай цывілізацыі, вызначыла супольны з ёю лёс, спрыяла развіццю сістэмы права, пісьменства, мастацтва, вайсковай і будаўнічай справы. Яно дапамагло беларусам падняцца на агульны цывілізацыйны ўзровень з суседнімі этнасамў без чаго яны непазбежна былі б асіміляваны, паглынуты сваімі суседзямі.
У наступныя некалькі стагоддзяў сістэма ўсходнеславянскіх княстваў перажывала істотны крызіс: яны драбнелі, ваявалі паміж сабою, а ўрэшце страцілі самастойнасць, патрапіўшы ў залежнасць ад манголататарскай дзяржавы. На шчасце, апошні фактар практычна не закрануў беларускія землі, што дало магчымасць сфарміравацца тут новай самастойнай дзяржаве, якая ўпершыню аб’яднала ўсе беларускія землі, а таксама шэраг суседніх тэрыторый. Яна атрымала назву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — парадак назваў адпавядаў парадку далучэння зямель. На жаль, яе пачаткі губляюцца ў тумане гісторыі, але вядома, што ў 1240 г., калі манголататары вынішчалі Кіеў на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны і Віленшчыны ішло ўзвышэнне Міндоўга, першага вялікага князя літоўскага, які быў каранаваны ў 1253 г.
Як і ў выпадку з варагамі, літоўскія князі хутка ўспрынялі славянскую культуру як родную, і старабеларуская мова стала асноўнай дзяржаўнай мовай Вялікага Княства: на ёй пісалі законы, прывілеі, скаргі, вялі ўсё справаводства. Першыя пакаленні вялікіх князёў не надавалі вялікага значэння веравызнанню і лёгка мянялі яго ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі. Язычніцтва тут суседнічала з хрысціянствам, і гэтым закладаліся асновы будучай талерантнасці беларускай культуры.
У гэты час ужо ясна прасочваюцца тры гістарычныя вобласці, з якіх у далейшым будзе складзена тэрыторыя Беларусі: Белая Русь, Літва і Палессе. Гэта не азначае,
Крыж Ефрасінні Полацкай.
21
ннгл премздвго цары шомо Ш РЕКОШН ПЕСНЬПЕбНЫМБ flOSH нл^тьбы. ззполне быложем» МРЗбКНН МЗЫКБ J.0KT0P0M5
фРШЦШОМй (WHHOh бШОЦЬКЯЬ
што яны з’яўляліся выключна беларускай тэрыторыяй: на Палессі беларусы суседнічалі з украінцамі, у Літве — з літоўцамі, але менавіта тут сфарміраваўся беларускі этнас. Натуральна, што ў такіх доўгіх працэсах не існуе знакавых, «юбілейных» дат, але навукоўцы пераважна схіляюцца да той думкі, што канчаткова ён сфарміраваўся ў XVI ст. Аднак ад фарміравання этнасу да стварэння нацыі трэба было яшчэ прайсці доўгі і складаны шлях.
3 канца XIV ст. адбываецца пранікненне каталіцызму на беларускія землі ВКЛ (у этнічна літоўскіх землях ка
таліцызм стаў пануючай рэлігіяй). 3 гэтага перыяду заходняе і ўсходняе хрысціянства канкурыруюць у Вялікім Княстве, вызначаючы яго складаны культурны каларыт. Дзякуючы новай хрысціянізацыі наладжваюцца трывалыя сувязі беларускіх зямель і каталіцкай Еўропы.
Без гэтых працэсаў было б немагчымым з’яўленне ў пачатку XVI ст. такой выдатнай постаці, як Францыск Скарына, які здолеў з Полацка адправіцца для атрымання адукацыі ў Кракаў адтуль перабрацца ў італьянскую Падую для абароны доктарскай ступені, а пасля асесці ў
Францыск Скарына.
Старонка скарынаўскай Бібліі. 1518 г.
22
Празе, каб заснаваць там друкарню і выпусціць першую кнігу на старабеларускай мове. Ужо сам гэты маршрут паказвае зусім новыя культурныя перспектывы, згодна з якімі стала развівацца беларуская і літоўская культура.
Пачатая Скарынам традыцыя кнігадрукавання на старабеларускай мове была працягнута пратэстанцкімі дзеячамі, такімі як Сымон Будны ці Васіль Цяпінскі.
XVI ст. — гэта перыяд новага росквіту мураванай архітэктуры на землях Беларусі. У гэты час узводзяцца такія знакавыя для сённяшняй Беларусі аб’екты, як Нясвіжскі і Мірскі замкі, абарончыя храмы ў Сынковічах і Мураванцы. Пачынаюць хутка расці гарады і мястэчкі, a з імі рамёствы і гандаль. Шырока ўводзіцца еўрапейская сістэма самакіравання гарадоў. Прымаецца адзіная сістэ
Мірскі замак.
23
ма права, замацаваная ў трох Статутах ВКЛ, ізноў такі напісаных на старабеларускай мове. Нягледзячы на неадемныя для таго часу войны і эпідэміі, гісторыкі нярэдка называюць гэту эпоху Залатым векам Беларусі. I сапраўды, старабеларуская культура дасягнула ў той час свайго найвышэйшага росквіту. Але тады ж закладаліся асновы для яе заняпаду ў наступных стагоддзях. Люблінская унія 1569 г. злучыла Вялікае Княства і Польшчу ў адну дзяржаву пад назвай Рэч Паспалітая. У 1596 г. падпісваецца царкоўная Брэсцкая унія, якая замацоўвае згоду на падпарадкаванне мясцовыххрысціян усходняга абраду Папу Рымскаму. Гэтыя дзве падзеі адкрылі шлях для хуткай паланізацыі старабеларускай культуры.
У самой па сабе польскай мове і культуры не было, зразумела, нічога дрэннага, але яе моцнае пашырэнне абумовіла фактары замаруджвання развіцця нацыянальнай культуры беларусаў. Адным з такіх фактараў быў унутраны падзел этнасу: заможныя размаўлялі папольску a бедныя — сяляне і некаторыя мяшчане — пабеларуску. Пры гэтым тыя здабыткі ў навуцы і культуры, якіх дасягнулі прадстаўнікі беларускіх эліт гэтага перыяду, ужо ў XIX і XX ст. прывялі да вялікай колькасці спрэчак і пытанняў. Ці можна лічыць кнігу напісаную беларусам, але папольску часткай беларускай культуры? Калі шляхта і магнаты размаўлялі папольску ці можна іх лічыць беларусамі? Гэтыя спрэчкі і непаразуменні істотна зацягвалі