• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    66
    сенцы; хата + сенцы + камора. Асноўным жыллём украінцаў была глінабітная беленая хата з высокім чатырохсхільным дахам, крытым саломай або чаротам, якія значна выступалі над сценамі, абараняючы ад холаду зімой і ад спёкі летам. Для дадатковага ўцяплення зімой сцены хаты абкладвалі саломай. Жылое памяшканне ўкраінскай хаты мела не менш за тры акны. Вялікія сенцы перагароджвалі дошкамі з дапамогай «шалівок» і такім чынам ствараліся памяшканні для каморы. Традыцыя абмазвання вонкавага боку зруба глінай і пабел яго, характэрная для Украіны, мела месца пераважна ў паўднёвай частцы Заходняга Палесся. Гаспадыня і яе дочкі бялілі хату да кожнага вялікага свята, асабліва да Вялікадня, Тройцы і Пакроваў.
    тымі ручнікамі — «божннкамн». Вышытымі ручнікамі багата ўпрыгожваліся і сцены жылля. Уздоўж глухога боку дома ладзілі нізкі драўляны насціл для сну («піл»). Там таксама размяшчаліся стол, лавы, скрыні, разнастайнае начынне. Своеасаблівасць традыцыйнаму інтэр’еру жылля ўкраінцаў Палесся надавалі жэрдкі пад столлю: жэрдківешалкі над спальным памостам, жэрдкасушылка каля печы, жэрдкі для падвескі ткацкіх кроснаў і інш. У сучасны перыяд абавязковым атрыбутам інтэр’ера жылля ўкраінцаў з’яўляюцца фатаграфіі ўсіх членаў сям’і, якія вісяць на сценах хаты. Знешні выгляд сучасных вёсак шмат у чым залежыць ад архітэктурнага і прыроднага асяроддзя, на які актыўна ўплываюць аграпрамысловае развіццё, транспарт, меліярацыя.
    Своеасаблівасцю вылучаюцца тып забудовы, планіроўка жылля, тэхніка будаўніцтва, інтэр’ер, якія з'яўляюцца важным этнічным паказчыкам. Адной з найбольш важных частак матэрыяльнай культуры ўкраінскага народа з’яўляецца народны касцюм, які цесна звязаны з гісторыяй, укладам жыцця, прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі.
    Цэнтральнае месца традыцыйнага інтэр’ера жылля ўкраінцаў займала печ. Яна размяшчалася ў заднім вугле хаты справа ці злева ад уваходу, вусцем да бакавога акна, па дыяганалі да пярэдняга вугла («покуть», «червоннй кут» [літара «н» ваўкраінскай мове чытаецца як «ы»]). Чырвоны кут лічыўся святым і самым ганаровым месцам у хаце. Печ займала амаль чацвёртую частку хаты. Пустое месца пад печчу — «підпіччя», «куча», «кучка» — служыла для захоўвання паліва і зімоўкі курэй. На «покутті» віселі абразы, абавязкова ўпрыгожаныя вышы
    Народны касцюм з'яўляецца адной з найбольш важных частак матэрыяльнай культуры народа. Ён цесна звязаны з яго гісторыяй, укладам жыцця, а таксама з прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі.
    Нацыянальная своеасаблівасць украінскага народнага касцюма акрамя матэрыялу і крою праяўляецца таксама ў арнаменце і каляровай гаме. Народнаму касцюму ўкраінцаў якія пражывалі на Беларускім Палессі, былі ўласцівы як агульныя рысы, характэрныя для палескага комплексу так і лакальныя асаблівасці. Асноўным матэрыялам, з якога ўкраінскія перасяленцы шылі вопратку аж да першай трэці XX ст., было льняное і канаплянае палатно. Комплекс жаночага адзення ўкраінцаў Беларусі складаўся з чатырох асноўных кампанентаў: сподняй кашулі, паяснога адзення (сшытая спадніца і несшытая плахта), фартуха, нагруднага адзення. Жанчыны насілі белыя кашулі з невялікімі каўнярамі і шырокімі рукавамі, са
    бранымі ў вузкія абшэўкі. Каўняры і проймы рукавоў упрыгожваліся чырвонай вышыўкай. Доўгія і шырокія са мноствам складак спадніцы, пашытыя з чырвонай воўны хатняга вырабу, у цёмныя поласы або ў клетку, паляшучкі падвязвалі паяском, канцы якога звісалі па баках. Тыповым кроем жаночай кашулі на Палессі быў паліковы, пры якім пярэдняе і задняе палотнішчы на плячах злучаліся з дапамогай уставак — палікоў. Упрыгожвалі яе тканым арнаментам пераважна чырвонага колеру. Суцэльныя кашулі з’яўляліся святочным і абрадавым адзеннем. Украінскія перасяленкі ўпрыгожвалі арнаментам і падол кашулі. Паверх кашулі апраналі пашытыя з фабрычных пакупных тканін кофты («каптанн», «блузкн»), Гэта прывяло да змен традыцыйнага крою кашуль. У 1930—1940 гг. традыцыйныя сарочкі ў сувязі
    Удзельніца сусветнага праекта, прысвечанага 160годдзю Івана Франко Аліна Пілюкова.
    Знаёмства з украінскай газетай «Укра'інець в Беларусі».
    з распаўсюджваннем прамысловых тканін і пад уплывам гарадской моды ў прыгарадных вёсках Палесся сталі замяняцца блузкамі. Даматканыя тканіны ў асяроддзі ўкраінцаўвяскоўцаў замяняліся на фабрычныя. Паясное адзенне ўкраінцаў Палесся мела вялікую колькасць варыянтаў. Пераважным тыпам былі спадніцы: ваўняныя («андаракн», «літннкн», «плахтн»); спадніца«саян» і летняя спадніца з палатна. У пачатку XX ст. сялянкі шылі спадніцы не толькі з тканін хатняга вырабу але і з пакупных — паркалю, саціну шарсцяных. Спадніцы багата ўпрыгожваліся чырвоным стужкамі з паркалю або саціну. Часткай украінскага жаночага комплексу з’яўляўся фартух з тонкага хатняга палатна або з шарсцяной тканіны. Ён заўсёды ўпрыгожваўся тканым узорам, вышыўкай або тым і іншым разам. Нагрудным адзеннем з’яўлялася
    Украінцы каля памятнай дошкі Аесі Украінцы ў Мінску.
    68
    Народны майстар па вышыўцы Н. Німко.
    Украінскі фальклорны ансамбль песні і абраду грамадскага аб'яднання «Ватра».
    Шэсце дэлегацыіўкраінцаў на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных кулыпур у Гродне.
    70
    кароткая безрукаўка (камізэлька) прамога ці прыталенага крою або доўгая безрукаўка з разрэзамі па баках. Цёмныя (чорныя ці цёмнасінія) прыталеныя камізэлькі зашпільвалі на бліскучыя гузікі, а на шыю вешалі мноства шкляных пацерак, крыжыкаў.
    Разнастайнымі былі жаночыя галаўныя ўборы, якія адпавядалі сямейнаму становішчу і ўзросту жанчыны. У святочныя дні дзяўчыны ўпляталі ўкосы рознакаляровыя шаўковыя стужкі — «кісннкн», «стрічкн», «стяжкн», «стужкн», у буднія дні — паскі фабрычнага матэрыялу — «плеткн», «уплеткй». Шырыня традыцыйных дзявочыхгалаўных павязак была 30 см, даўжыня — 1—1,2 м. Яны заўсёды складваліся ўдвая і завязваліся вузлом на патыліцы. Нярэдка да вузла прымацоўвалі рознакаляровыя стужкі. Толькі ў канцы XIX — пачатку XX ст. павязкі
    на галаву былі выцесненыя хусткамі. Традыцыйным дзявочым галаўным уборам быў вянок. Яго аснова выраблялася з цвёрдага матэрыялу — лубу бяросты, кардону, сагнутага па аб’ёме галавы і абцягнутага палатном. Зверху палатна, з вонкавага боку, вянок абшываўся яркай тканінай, звьгчайна фабрычнай. Да гэтай асновы прымацоўвалі жывыя ці штучныя кветкі, расліны, фарбаванае пер’е, а ззаду, з ніжняга краю вянка, чаплялі рознакаляровыя стужкі. Вянкі, якія насілі кожны дзень, нічым не ўпрыгожваліся. У канцы XIX ст. вянок стаў успрымацца толькі як святочны галаўны ўбор, а ў пачатку XX ст. толькі як вясельны. Характэрнымі галаўнымі ўборамі замужніх украінак былі «наміткн», «хусткн», «очіпкн».
    Мужчынскі комплекс адзення ўкраінцаў, як і беларусаў Палесся, быў даволі аднастайным. У ім яшчэ ў
    71
    пачатку XX ст. захоўвалася нямала даўніх асаблівасцей у кроі і спосабах нашэння. Сярод мужчынукраінцаў бытавала мужчынская кашуля з палікамі, упрыгожаная тканым узорам. Украінцы сталага ўзросту насілі кашулі з круглым выразам вакол шыі, які абшываўся вузкай палоскай матэрыялу. Насілі кашулі навыпуск, зверху вузкіх палатняных штаноў падпярэзваючыся рэменем. Самымі распаўсюджанымі былі тканыя паясы шырынёй ад 3 да 20 см. Мужчынскае паясное адзенне шылася з даматканага палатна і фарбаванай шарсцяной або паўшарсцяной тканіны. 3 фабрычных матэрыялаў шылі толькі святочнае адзенне. Палатняныя штаны каля пояса сцягваліся вяровачкай. Пазней мужчыны насілі скураныя рамяні. Сярод украінцаў Палесся былі распаўсюджаны камізэлькі з даматканага сукна. Іх шылі пераважна з аднатоннай тканіны. Камізэлькі з аўчыны або на ваце рабілі для халоднай пары года. Характэрнай асаблівасцю мужчынскага касцюма ўкраінцаў і беларусаў Палесся была наяўнасць дадатковых элементаў. Гэта скураная сумачка («калнта», шабета»), якую насілі цераз плячо або падвешвалі да скуранога рэменя. Верхняе адзенне, як і кашулю, падпярэзвалі шырокімі паясамі з матэрыі чырвонага, зялёнага, радзей чорнага колераў. Верхняй вопраткай з’яўляліся суконныя світы і аўчынныя кажухі. Самым распаўсюджаным кроем ваўнянага мужчынскага і жаночага верхняга адзення з’яўлялася вопратка з бакавыміўстаўнымі клінамі («з вусамі»). Яна багата ўпрыгожвалася кутасамі з каляровых ваўняных нітак. У пачатку XX ст. сярод украінцаў шырокае распаўсюджанне атрымаў кароткі кажух.
    Галаўныя ўборы займалі важнае месца і ў комплексе мужчынскага касцюма ўкраінцаў. Мужчынскія шапкі
    Мялецій Сматрыцкі.
    Васіль Канстанцін Астрожскі.
    ◄
    Украінская дэлегацыя каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску.
    72
    ОЧЕРЕТ МЕНІБУВ ЗА КОЛНСКУ
    Украінская народная песня
    Очерет мені був за колнску, В болотах я роднвся і зріс. Я люблю свою хату поліську... Я люблю свій зажуреннй ліс... ІЦо там тропікн, Цо там пампасн?
    Заглянітьно у пуіцу до нас!..
    Я оддав бн за неі' одразу I Тібет, і Урал, і Кавказ...
    А поліське похмуре болото? — ПівПолісся вода залмла...
    Тількн денеде хутір самотній, Тількн денеде клаптнк села.
    Хоч у злнднях жнвемо, у бруді, Та прнвілля яке навесні, Колн внставнш вітрові грудн I летнш, і летнш на човні. А вода і хлюпоче, і плаче, Захлннаеться в лютій злобі, Ну скажіть, в кого серце гаряче, Як весну повесні не любнть?
    I укрнють безкраі просторн Білокурі чайкн і човнн...
    Тількн слухай, як водн говорять В буйнім заспіві свята веснн. Тількн слухай, як хвнлі хлюпочуть, Як нестрнмна повідь гуде: Зайвнй рух — і за обрій заскочнш. Зайвнй рух — і навік пропадеш.
    Дзмітрый Фалькоўскі.
    73
    вырабляліся з воўны, футра, сукна і саломы і адзначаліся разнастайнасцю формаў. У канцы XIX — пачатку XX ст. сярод украінцаў Палесся былі распаўсюджаны мужчынскія шапкі цыліндрычнай і конусападобнай формы. Зімовыя шапкі шылі з апрацаванай авечай скуры: «папаха овеча», «кучма», «крнмка», «ковбанка». У пачатку XX ст. насілі шапківушанкі, падобныя па форме на сучасныя. Летам — шыракаполыя плеценыя з саломы капелюшы і фуражкі.
    Характэрным кампанентам комплексу мужчынскага і жаночага касцюма ўкраінцаў Палесся быў плецены
    з лыка абутак, зручны і практычны для балоцістай мясцовасці. Сярод украінцаў Палесся даўжэй, чым у іншых рэгіёнах Беларусі і Украіны, бытаваў плецены з кары дрэў абутак — лапці (пасталы).
    Своеасаблівасць варыянтаў народнага касцюма ўкраінцаў выяўлялася ў каларыце, спосабах нашэння асобных складовыхчастак, арнаменце. У наш час асобныя рысы народнага касцюма ўкраінцаў Беларусі захоўваюцца ў святочнай сферы або ў якасці сцэнічнага адзення фальклорных ансамбляў. Народны касцюм стаў адным з атрыбутаў нацыянальнай культуры.