• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    В. Гразноў. Царква ў Мураванцы. 1879 г.
    24
    Ян Баршчэўскі.
    25
    працэс фарміравання нацыянальнай культуры беларусаў Яны надоўга падзялілі беларускую культуру на «сваю» і «чужую», і ўз’яднанне яе адбылося толькі ўХХ стагоддзі.
    У канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая знікла з карты Еўропы, падзеленая паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Да апошняй былі далучаны землі сучаснай Беларусі, а замест паланізацыі пачаліся працэсы паступовай русіфікацыі. Аднак за гэты час у гісторыі еўрапейскай думкі адбыліся значныя перамены, якія сталі лёсавызначальнымі для станаўлення беларусаў як нацыі. Сярод важнейшых было так званае адкрыццё народаў. Пісьменнікі і навукоўцы спачатку ў Германіі, а пасля і па ўсёй Еўропе раптам усвядомілі, што побач з імі існуе багатая і цікавая народная культура, на якую раней звярталі мала ўвагі. Дзякуючы сваёй «незаўважнасці» гэта народная культура засталася мала закранутай зменамі, якія перажывала культура арыстакратыі. Менавіта гэта народная культура дала новы старт, новае дыханне развіццю ўсяго беларускага этнасу стала асновай яго станаўлення як нацыі.
    Спачатку яна заявіла пра сваё існаванне ў творах польскамоўных пісьменнікаў з Беларусі — Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Тамаша Зана. Беларускія песні і легенды ляглі ў аснову многіх іх твораў. Ян Баршчэўскі напісаў свой знакаміты зборнік «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—1846). Аднак гэтага было недастаткова для ўпэўненага сцвярджэння, што беларуская культура знайшла свой уласны голас. Старабеларуская мова фактычна выйшла з ужытку і была забыта, а новая беларуская мова яшчэ не мела слоўнікаў правілаў невядома нават было, якім карыстацца алфавітам — кірылічным ці лацінскім.
    Нягледзячы на гэта, ужо з 1850х гг. пачынаюць выходзіць асобныя творы, напісаныя на беларускай мове. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч выдаў у Мінску ў 1855 г. зборнік «Гапон», і гэта зрабіла яго першым класікам беларускай літаратуры. Кастусь Каліноўскі ў 1862— 1863 гг. друкаваў пабеларуску сваю нелегальную газету «Мужыцкая праўда». Цікава, што ўжо з першых радкоў першага нумара можна бачыць, як гучна заяўляе пра сябе нараджэнне новай мовы: «Дзецюкі! Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі для сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядлівую, як Бог на небе».
    У XIX ст. менавіта народная культура дала новы імпульс развіццю беларускага этнасу, стала асновай яго станаўлення як нацыі. Ужо ў сярэдзіне XIX ст. пачынаюць выходзіць асобныя творы, напісаныя на беларускай мове. Паралельна са з’яўленнем новай беларускай літаратурнай мовы адбываўся другі важны працэс: пісьменнікі і навукоўцы ад простага захаплення народнай культурай перайшлі да сапраўды сур’ёзнага яе вывучэння.
    Вінцэнт ДунінМарцінкевіч.
    26
    I аказалася, што беларусы маюць цікавую, складаную і самабытную культуру. Большасць этнографаў, якія даследавалі беларусаў, былі нашымі землякамі і нярэдка вывучалі ў першую чаргу свае родныя мясціны. 3 многіх такіх кніг і артыкулаў як мазаіка, па
    ступова складаўся вобраз беларускага народа. Нехта напісаў пра абрады і звычаі, нехта пра архітэктуру; адзін даследаваў поўнач, другі поўдзень, і так паступова сабралася поўная карціна таго, што такое Беларусь і беларусы.
    Жанчына з вёскі Ліпава Кобрынскага раёна ў традыцыйным строі. Пачатак XX cm.
    Ю. Азямблоўскі. Сяляне з ваколіц Барысава. 1849 г.
    27
    1 ясковыя беларусы звычайна жылі ў драўляных дамах, дзе быў адзін галоўны пакой, у якім сумяшчаліся і кухня, і гасціная, і спальня. Побач з домам у двары знаходзіліся разнастайныя гаспадарчыя пабудовы, так што ўсё разам нагадвала маленькае сямейнай прадпрыемства. Тут і пяклі хлеб, і трымалі жывёлу і захоўвалі запасы, і сушылі грыбы з ягадамі, і выраблялі палатно, і шылі адзенне, і выконвалі яшчэ безліч іншых прац. Галоўным заняткам беларускіх сялян было земляробства — вырошчвалі збожжа, бульбу буракі, проса, фасолю і іншыя культуры. Крам у вёсках тады амаль не было, ды і грошай таксама было вельмі мала, таму даводзілася амаль усё вы рабляць самім — і адзенне, і ежу. Але самай галоўнай каштоўнасцю для беларуса была зямля. Яе колькасць і ўрадлівасць вызначалі заможнасць сям’і і яе магчымасці. Незалежна ад гэтых абставін, усе сем’і беларусаўземляробаў знаходзіліся ў вялікай залежнасці ад таго, ці ўдалае будзе надвор’е для ўраджаю. Калі здаралася засуха ці надта мокры год, гэта магло паставіць на мяжу голаду нават заможную сям’ю, а што ўжо казаць пра бедных. Менавіта таму большая частка каляндарных абрадаў прыкмет, павер’яў была звязана з урадлівасцю зямлі і ўдаласцю земляробчых прац.
    Беларуспаляшук з дачкою. Здымак А.К. Сержпутоўскага. 1910 г.
    Другое пасля земляробства месца займала жывёлагадоўля. Гадавалі кароў коней, свіней ды авечак, а на Палессі яшчэ і валоў. Мяса елі параўнальна рэдка, часцей на вялікія святы, а ў астатнія дні абыходзіліся практычна вегетарыянскім харчаваннем. Вялікай дапамогай да сялянскага стала былі рыбалоўства, паляванне, пчалярства, збіранне грыбоў і ягад.
    Жыць для беларуса азначала працаваць. Праца пачыналася на золку і заканчвалася позна ўвечары. Да яе пачыналі прыцягваць дзяцей ва ўзросце шасцісямі гадоў і тады ўжо ўцягваліся ў працу аж да глыбокай старасці. Пры гэтым працоўныя абавязкі размяркоўваліся так, што вялікую колькасць працы выконвала жанчына. У час працы спявалі песні, расказвалі казкі, паданні, гісторыі з жыцця — усё тое, што сёння называецца фальклорам. Калі навукоўцы сталі яго даследаваць, то аказалася, што ён у беларусаў вельмі багаты, так што і дагэтуль фалькларысты працягваюць запісваць у вёсках новыя песні ды апавяданні. На літаратурнай беларускай мове толькі з’яўляліся першыя кніжкі, а ў памяці народа ўжо жылі тысячы захапляльных гісторый, якія пераказвалі з пакалення ў пакаленне. Заставалася толькі перанесці іх на паперу і гэтай справай з энтузіязмам заняліся навукоўцыэтнографы, некаторыя з якіх і самі нарадзіліся і выраслі ў сялянскіх сем’ях.
    Беларуская мова, як і многія іншыя, складаецца з вялікай колькасці дыялектаў — мясцовых гаворак.
    Янка Купала.
    Якуб Колас.
    Максім Багдановіч.
    А.Р. Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССРу 1920—1937 гг., старшыня Саўнаркама БССРу 1920—1924 гг. ЦішкаГартны (Д.Ф.Жылуновіч), першы старшыня Часовага рабочасялянскага ўрада Савецкай Беларусі ў1919г.
    П.М. Машэраў, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусіў 1965—1980 гг.
    29
    Беларуская мова складаецца з вялікай колькасці мясцовых гаворак, якія часам даволі моцна адрозніваюцца паміж сабою. Перад мовазнаўцамі стаяла няпростая задача — апісаць беларускія гаворкі і вызначыць тэрыторыю, на якой людзі пераважна размаўляюць пабеларуску. Вынікам працы, якая адбывалася ў 2й палове XIX ст., стала першая карта рассялення беларусаў, апублікаваная ў 1903 г. Я. Карскім.
    Часам беларускія гаворкі даволі моцна адрозніваюцца паміж сабою, так што, напрыклад, прыехаўшы на Палессе, жыхар цэнтральнай Беларусі мог і не зразумець, што ж яму кажуць. Перад навукоўцамімовазнаўцамі стаяла няпростая задача — аб’ездзіць усе раёны, заселеныя беларусамі, апісаць іх гаворкі і так вызначыць тэрыторыю, на якой людзі пераважна размаўлялі пабеларуску. Нават проста фізічна наведаць многія часткі сучаснай Беларусі было складана — не было яшчэ аўтамабіляў на Палессі ў многія вёскі можна было дабрацца толькі на лодках, a ў некаторыя — толькі зімою, бо ўвесь цёплы сезон яны былі адрэзаны ад свету непралазнымі балотамі. Такая ізаляванасць паўплывала на вялікую разнастайнасць беларускай народнай культуры.
    Вынікам працы, якая цягнулася дзесяцігоддзямі, стала першая карта рассялення беларусаў апублікаваная Яўхімам Карскім у 1903 г. Дзякуючы ёй упершыню можна было ўбачыць беларускі народ як вялікую супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі. Калі разгледзець гэту карту то лёгка заўважыць, што яна месцамі даволі істотна адрозніваецца ад карты сучаснай Рэспублікі Беларусь. Паводле карты Яўхіма Карскага зона рассялення беларусаў уключала і такія гарады, як
    Беласток, Вільня і Смаленск, але ў той жа час большая частка сучаснай Брэсцкай вобласці разам з гарадамі Пінск, Кобрын і Брэст не лічылася беларускай. Але ў гэтым няма нічога дзіўнага. Справа ў тым, што ў адрозненне ад дзяржаўных граніц межы рассялення народаў заўсёды ўяўляюць сабою шырокія палосы змяшанага пражывання. Таму калі праводзяць мяжу дзяржавы, непазбежна аказваецца, што частка народа адной дзяржавы патрапіла на тэрыторыю іншай. Сёння, напрыклад, нямала палякаў жыве ў Гродзенскай вобласці, а беларусаў — у Беластоцкім ваяводстве Польшчы. Такое змяшэнне з’яўляецца натуральным і непазбежным, яно ўзбагачае культуру краіны і палягчае ўзаемапаразуменне між суседнімі народамі.
    Беларусы, як і большасць іншых народаў жывуць не толькі ў Беларусі і яе ваколіцах, але нават у далёкіх краях. Жывучы ў чужой краіне, яны разам утвараюць дыяспару. Такіх беларускіх дыяспар даволі шмат. Напрыклад, ёсць беларускія дыяспары ў Сібіры, Вялікабрытаніі, у Злучаных Штатах Амерыкі і нават у Аўстраліі, не гаворачы ўжо пра большасць еўрапейскіх краін. Пачынаючы з канца XIX ст. беларусы актыўна выязджалі ў далёкія краі ў пошуках заробку. Напрыклад, папулярна было ездзіць у Амерыку але толькі нямногія там заставаліся назаўсёды. Большасць збірала там грошы, каб вярнуцца і набыць зямлю. Іншыя ехалі ў Сібір, дзе зямлі хапала, каб паспрабаваць там асесці. Нямала беларусаўраз’ехалася па свеце, уцякаючы ад войнаў рэвалюцый і іншых напасцей, якімі было багата XX ст. Сёння беларусы замежжа з’яўляюцца важнай часткай беларускай нацыі. Яны захоўваюць сваю культуру выдаюць кнігі і ствараюць творы мастацтва, дабіваюцца самых высокіх вынікаў у розных сферах чалавечай дзейнасці.
    У XX ст. амаль усё было гатовым для таго, каб беларускую нацыю можна было лічыць сфарміраванай. З’явілася
    30
    новая беларуская літаратура і літаратурная мова, неўзабаве пачалі выходзіць першыя беларускія газеты, усебакова была апісана беларуская народная культура, з’явіліся першыя нарысы гісторыі беларусаў, была акрэслена беларуская этнічная тэрыторыя, аформіліся першыя беларускія палітычныя партыі, склалася немалая колькасць беларускай інтэлігенцыі, якая хацела, каб беларусы мелі роўныя правы з усімі іншымі суседнімі народамі. He хапала толькі добрай сістэмы адукацыі, якая б магла данесці веды пра гісторыю і культуру беларусаў самім беларусам. Большасць з іх у пачатку XX ст. не ўмела пісаць і чытаць, а калі і трапляла ў школу то там навучанне вялося на рускай ці, радзей, польскай мове. Пра беларускую культуру настаўнікі расказвалі рэдка і толькі па ўласнай ініцыятыве.