Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
У канцы XVIII — 1й палавіне XIX ст. пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, на іх пачаўся працэс русіфікацыі. У найбольшай ступені працэс атаясамлівання сябе з рускім этнасам закрануў прадстаўнікоў сацыяльнай эліты, гарадское насельніцтва. Тэрмін «рускія» выкарыстоўваўся ў афіцыйнай літаратуры, пе
рапісах, існаваў і ў этнічнай свядомасці як назва трох народаў (беларусы, украінцы, рускія).
Па перапісе 1897 г. у 5 беларускіх губернях пражываў 492 921 чалавек рускіх (дакладней, асоб, якія назвалі рускую мову роднай), трэцяе месца пасля беларусаў і яўрэяў. Рускімі былі ў асноўным патомныя дваране, купецтва, чыноўнікі, праваслаўнае духавенства. Але большасць (60%) усіх рускіх былі сялянамі. Для рускіх быў характэрны даволі высокі ўзровень пісьменнасці і адукаванасці, большасць іх пражывала ў гарадах.
Праваслаўны храм у гонар Праабражэння Гасподняга ў горадзе Ветка, які наведваюць праваслаўныя і стараверы.
42
Пасля Вялікай Айчыннай вайны рускія сталі адной з найбольш хутка растучых этнічных груп у Беларусі. Такое павелічэнне ажыццяўлялася галоўным чынам за кошт пасляваеннай міграцыі, выкліканай патрэбамі рэспублікі ў высокакваліфікаваных кадрах. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі, стварэнне новых галін прамысловасці суправаджалася прытокам рускіх, якія асядалі ў асноўным у гарадах.
Руская мова з'яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных моў — шостай сярод усіх моў свету па агульнай колькасці носьбітаў, a таксама самай распаўсюджанай славянскай мовай. Блізкароднасныя руская і беларуская мовы ў працэсе развіцця атрымалі ў спадчыну агульны лексічны фонд. У XVIII—XX стст. руская мова аказала моцны ўплыў на беларускую мову. У БССР руская мова выконвала ролю мовы міжнацыянальных зносін.
Руская мова з’яўдяецца і самай распаўсюджанай мовай у Еўропе — геаграфічна і па колькасці носьбітаў мовы як роднай. У яе складзе распаўсюджаны праславянскія, старажытнарускія па паходжанні словы. Гэта словы, якія абазначаюць чалавека, часткі цела, тэрміны і паняцці роднасці, многія назвы дзікіх і хатніх жывёл, насякомых, культурных і дзікарослых раслін, а таксама значная колькасць слоў якія абазначаюць розныя прыродныя з’явы, геаграфічныя паняцці, мінералы.
У XVIII—XX ст. руская мова аказвала моцны ўплыў на беларускую мову адбываліся шматлікія запазычанні на лексічным узроўні. У БССР руская мова выконвала ролю мовы міжнацыянальных зносін. У выніку правядзення ў Рэспубліцы Беларусь агульнарэспубліканскага
Бліны з чырвонай ікрой. Капуста.
43
рэферэндуму ў 1995 г. руская мова разам з беларускай набыла статус дзяржаўнай. Паводле перапісу 2009 г., рускія ў якасці другой мовы, якой яны свабодна валодаюць, назвалі ў першую чаргу беларускую мову.
^І^^арчаванне рускіх у Беларусі мела шмат агульнага з кулінарыяй беларусаў. Іх збліжала перавага жытняга (чорнага) хлеба, які лічыўся найбольш смачным і пажыўным. 3 пшанічнай мукі пяклі разнастайныя пірагі з начынкай (расцягаі, кулябякі) або безяе, маленькія булачкі, абаранкі, сушкі, пернікі і іншыя прысмакі. Нязменнай папулярнасцю карысталіся гарачыя першыя стравы: капуста з мясам у гараджан і салам у вёсках, суп з мясам, ячнымі або іншымі крупамі і бульбай; кашы з грэцкіх, пшанічных або іншых круп з алеем або на малацэ. Важнае месца ў кулінарыі рускіх займалі гародніна, ягады, грыбы.
Любімымі напоямі рускіх былі хлебны квас, які рыхтаваўся амаль у кожным доме, і гарбата — у кожным заможным сямействе. Чаяванне з’яўлялася неад’емным элементам культуры харчавання рускіх. У многіх сем’ях на бачным месцы, як правіла, на стале ў чырвоным куце, стаяў самавар. Традыцыі чаявання перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Цукар да гарбаты падаваўся не рассыпны, a кавалкам.
Сярод усіх груп рускага насельніцтва, як і многіх іншых народаў былі шырока распаўсюджаны рэлігійныя пасты. Звычайна пасціліся ў сераду і пятніцу кожнага тыдня, а таксама падчас чатырох вялікіх пастоў: Вялікага, Пятроўскага, Успенскага, Каляднага. У пачатку XX ст. традыцыі рэлігійных пастоў аслабелі ў сувязі з памяншэннем ролі рэлігіі ў жыцці грамадства.
Будні рускіх ажыццяўляліся святамі, у якіх адно з важных месцаў адводзілася гасцяванню і святочнаму застоллю. Кожнае свята мела адмысловыя, уласцівыя толькі яму рысы. На Каляды напярэдадні Новага года стол быў асабліва багатым і з абавязковымі мяснымі стравамі — знакам дастатку ўсяго года. У гарадах звычайна запякаліцалкам гуся ці парася, у вёсках варылі халадзец, смажылі свежаніну каўбасы. На Масленіцу пяклі бліны, елі іх з маслам, смятанай, варэннем, сырам. Святочная ежа на Вялікдзень уключала пшанічныя кулічы, сырную пасху фарбаваныя яйкі. На мядовы Спас елі мёд, на яблычны Спас — садавіну і гародніну. На трэці Спас, які называюць арэхавым або хлебным, збіралі арэхі, пяклі пірагі з мукі новага ўраджаю.
На радзіны рабілі «бабіну кашу», якую гатавалі з круп з вялікай колькасцю сметанковага масла. Кашу разам з гарэлкай падносіла гасцям бабкапавітуха. Кожны, хто выпіў гарэлку кідаў у яе некалькі капеек, якія бабка затым забірала сабе. Бацьку нованароджанага падносілі салёную вострую сумесь з перцу і хрэну з лыжкай кашы, каб ён адчуў цяжкасці жонкі пры нараджэнні дзіцяці. Асабліва багатым быў стол на вяселле. Абрадавы хлеб (каравай) выпякалі з лепшай пшанічнай мукі, упрыгожвалі фігуркамі людзей, жывёл, птушак, шышачак, вылепленых з цеста, папяровымі і жывымі кветкамі. Каравай сімвалізаваў дабрабыт і шчаслівую долю. На пахаванні і ў памінальныя дні паміналі памерлых куццёй.
На працягу XX і пачатку XIX ст. адбываліся пэўныя змены ў харчаванні рускіх: з’явіліся новыя стравы, запазычаныя ў іншых народаў таксама змянілася тэхналогія іх прыгатавання. У гарадскіх умовах традыцыі рускай кулінарыі адраджаюцца ў кафэ і рэстаранах рускай і славянскай кухні. Многія беларускія стравы (дранікі, камы, калдуны) сталі для іх сваімі, нацыянальнымі.
44
радыцыйны касцюм рускіх у Беларусі захоўваўся аж да пачатку XX ст. галоўным чынам у сялянскім асяроддзі. Жанчыны на палатняную кашулю надзявалі яркія сарафаны, павязвалі хустачкі на галаву, зімой апраналі кажушкі, простыя панчохі і скураныя чаравікі, часам боты, а ў працоўны час — лапці. У дзяўчат касцюм быў багата ўпрыгожаны вышыўкай, галаўны ўбор дапаўняўся стужкай ці вянком. Для спадніц і фартухоў былі характэрны яркія колеры. Улетку дзяўчаты валасы не пакрывалі, гладка прычэсвалі, запляталі ў адну касу з лентай яркага колеру. Упрыгажэннем касцюма былі рознакаляровыя пацеркі, каралі, у больш заможных — жэмчуг. Абавязковай сакральнай часткай традыцыйнага касцюма быў нацельны крыжык, які часам дапаўняўся ладанкай. Адзенне гараджанак, асабліва з прывілеяваных слаёў насельніцтва, адрознівалася ад сялянскага больш модным фасонам, вытанчаным матэрыялам, багатай фурнітурай і ўпрыгожваннямі.
Мужчынскі касцюм сялян складаўся з паркалёвай або палатнянай кашулікасавароткі, пояса, шырокіх палатняных або баваўняных шаравар, ботаў з доўгімі халявамі, паддзёўкі без рукавоў галаўнымі ўборамі служылі каўпак, картуз або паяркавы капялюш. Святочныя кашулі расшываліся шоўкам ці пражай, у будзённых пад пахамі рабілі трохвугольныя ўстаўкі з іншай тканіны. Звычайна кашулі насілі навыпуск і падпаясвалі шарсцяным ці баваўняным поясам («падпяразкай»), Верхняя вопратка мужчын і жанчын была падобнай — суконны кафтан, бравэркі; зімой — футра, паўшубак, кажух. Традыцыйны абутак — лапці з абмоткаміанучамі, зімой — валёнкі. Паступова распаўсюджваліся боты (першапачаткова як святочны абутак).
Своеасаблівасць і маляўнічасць былі ўласцівы рускаму вясельнаму касцюму. Так, у Віцебскай губерні вясельны ўбор сялянскай дзяўчыны складаўся з паркалёвага або набойчатага сарафана, галаўным упрыгажэннем служыла
вышытая серабром павязка з парчовай матэрыі. Галоўнай прыналежнасцю шлюбнага ўбору была вялікая паркалёвая або шарсцяная чырвоная хустка, распушчаная ад галавы да пят. Верхні канец хусткі пакрываў галаву і твар, завязваўся на шыі так, каб нявеста не магла нічога бачыць. Пры ёй неадлучна знаходзілася пасаджоная маці, якая, калі HexTa хацеў паглядзець на нявесту адкрывала хустку, а нявеста ў гэты час нізка кланялася. Нявеста гэтак жа нізка кланялася кожнаму сустрэчнаму па дарозе ў царкву (пасаджоная маці падштурхоўвала яе). Падчас шлюбу маладой адкрывалі твар, пасля цырымоніі хустку здымалі.
У XX ст. адбывалася ўніфікацыя адзення рускіх, сціраліся саслоўныя і рэгіянальныя адрозненні. У наш час традыцыі народнага адзення больш трывала ўтрымліваюцца ў абрадавай сферы або ў якасці сцэнічнага адзення фальклорных ансамбляў.
Рускія на тэрыторыі Беларусі маюць свае адметныя рысы ў абрадах і звычаях, традыцыйным касцюме, харчаванні, вядзенні гаспадаркі, святкаванні рэлігійных і народных свят.
^. 7 яліліся рускія як у вёсках, так і ў гарадах і мястэчках. Дваровыя комплексы рускіх у беларускіх губернях мелі шмат агульных рыс з жыллём рускіх сярэдняй паласы Расіі, а таксама з беларускім сядзібным комплексам. Дом ад вуліцы адгароджваў плот, які прымыкаў да надворных пабудоў: свірна, склепа, хлява для жывёлы і птушкі.
45
Дваровыя комплексы рускіх мелі шмат агульных рыс з жыллём сярэдняй паласы Расіі, а таксама з беларускай сядзібнай архітэктурай. Асноўнай часткай сялянскага жытла была хата.
Пабудовы рабілі з дрэва, дах пакрывалі саломай, часам дошкамі. Вокны на ноч закрывалі аканіцамі. У гарадах і мястэчках у багатых купцоў і мяшчан дамы былі вялікіх памераў уякіхналічвалася ад пяці да васьмі і больш пакояў. У канцы XIX — пачатку XX ст. павялічылася колькасць мураваных дамоў многія з якіх мелі падвалы і былі пакрыты жалезным дахам. Характэрна, што бытавала ўпрыгожванне разьбой ліштваў канькоў карнізаў дахаў варот, якія часта распісвалі фарбамі. Архітэктурны ансамбль сядзіб рускіх у г. Ветка ажыўлялі галерэі з зашклёнымі вонкавымі сценамі. Улетку ў гэтых галерэях пілі гарбату. У дамах будаваліся падвалы, з якіх праз таемныя хады можна было трапіць у суседні дом. У Ветцы склаўся асобы архітэктурны дэкор — веткаўская разьба, якая арганічна спалучае рускія і беларускія рысы.
Асноўнай часткай сялянскага жытла была хата, у якой побач з уваходам стаяла печ. Яна займала вялікую плошчу — чацвёртуюпятую частку хаты і выконвала важнейшыя функцыі ў жыцці сям’і. У ёй гатавалі ежу корм для жывёлы, ёю абагравалі памяшканне, зімовымі вечарамі на печы грэліся, спалі і сушылі вопратку. Пад абразамі ў пярэднім вугле стаяў стол, пакрыты белым чыстым абрусам; вакол сцен, ля стала — лавы. Каля печы ладзілі «палаці», дзе спала большасць членаў сям’і. Гарадскія дамы купцоў і мяшчан мелі больш багаты інтэр’ер. У некаторых багатых дамах ладкаваўся асобны пакой, дзе сям’я малілася, — «малельня». Сучасныя пабудовы рускіх і інтэр’еры іх дамоў не маюць карэнных адрозненняў ад мясцовых беларускіх.