Беларусь. Этнічныя супольнасці
Памер: 164с.
Мінск 2017
Армянская дэлегацыя каля помніка «Хачкар» (КрыжКамень), устаноўленага ў памяць аб ахвярах генацыду армян 1915 г. Мінск, Вайсковыя могілкі.
149
скую мову асобнымі выданнямі выйшлі анталогія апавяданняў армянскіх пісьменнікаў «Кветкі Арарата», зборнікі вершаў апавяданняў і казак «Зоры Севана», апавяданняў «Матчын дом», «Армянскія народныя казкі», творы В. Ананяна («На беразе Севана»), М. Галшаяна («Горан»), Г. Матэвасяна («Мы і нашы горы»), С. Мурадзяна («Чатыры сонцы»), А. Туманяна («Казкі і легенды», «Лірыка»), выбраныя творы Г. Эміна («ПесніАрменіі») іінш.У 1991 г.упамяць ахвяр спітакскага землетрасення 1988 г. з Арменіі быў прывезены і ўстаноўлены на Вайсковых могілках у Мінску помнік «Хачкар» (КаменьКрыж), які з цягам часу стаў месцам, дзе збіраюцца ў самотныя для армянскага народа даты прадстаўнікі дыяспары. У 2002 г. пры Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі створана таварыства «Беларусь — Арменія». Яно з’яўляецца арганізатарам літаратурнамузычных вечарын, прысвечаных беларускаармянскім культурным сувязям, удзельнічае ў мерапрыемствах, падрыхтаваных сумесна з культурнаасветным таварыствам «Айастан» і Пасольствам Рэсггублікі Арменія ў Беларусі, садзейнічае ўмацаванню двухбаковых кантактаў паміж беларускай і армянскай грамадскасцю.
ГРУЗІНЫ
ГРУЗІНЫ (саманазва картвэлі), нацыя, асноўнае насельніцтва Грузіі. Паводле перапісу 2009 г. у Беларусі пражываюць 2400 грузін. Большасць вернікаў — праваслаўныя. У вайну 1812 г. на тэрыторыі беларускіх губерняў што ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, дзейнічала 2я Заходняя руская армія, якой камандаваў генерал П.І. Баграціён, нашчадак грузінскай царскай дынастыі Багратыёні (у Ваўкавыску з 1949 г. працуе ваеннагістарычны музей, які носіць яго імя). У Першую сусветную вайну пад Смаргонню вёў баі Грузінскі 14ы грэнадзёрскі полк, камандзір 3га батальёна якога палкоўнік А. Атхмезуры вызначыўся ў 1916 г. пры адбіцці газавай атакі праціўніка (узнагароджаны ордэнам Святога Георгія пасмяротна). У Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі вызначылася шмат грузін, у тым ліку Герой Савецкага Саюза, кулямётчык, малодшы сяржант С. Чыгладзэ; на плітах мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасцьгерой» увекавечаны імёны намесніка камандзіра мінамётнай роты А. Асаціяні, радавога I. Басташвілі, радыста I. Зэдгінідзэ і старшага сяржанта А. Шэварднадзэ. У 1944 г. пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны загінуў грузінскі паэт М. Гелавані (пахаваны каля вёскі Саннікі Бешанковіцкага раёна). Асноўная міграцыя грузін у Беларусь адбылася ў сярэдзіне XX ст.
Грузіны, якія жывуць на тэрыторыі сучаснай Беларусі, для захавання сваёй культурнай спадчыны ствараюць нацыянальнакультурныя аб'яднанні. Першае грузінскае грамадскае аб’яднанне — «Гродзенскае грамадскае аб’яднанне грузін» было створана ў 2000 г. у г. Гродна.
Выступленне армянскага аматарскага танцавальнага калектыву «Эрэбуні».
Дзейнічаюць таксама Грузінскае культурнаасветнае таварыства «Мамулі» (2006) і Магілёўскае гарадское грамадскае аб’яднанне «Грузінская абшчына «Іберыя» (2007).
150
Прадстаўнікі грузінскіх суполак Беларусі актыўна прапагандуюць нацыянальную культуру сваёй этнічнай радзімы, выдаюць газету «Мамулі», у мінскай бібліятэцы №4 створаны куток грузінскай літаратуры. Дзейнічаюць таксама аматарскія аб’яднанні: вакальнахарэаграфічныя дзіцячыя ансамблі «Самшобла» (1999) і «Сонечная Грузія» пры таварыстве «Мамулі» (2011). У Мінску і Магілёве працуюць нядзельныя школы, у якіх дзеці вывучаюць родную мову, культуру і традыцыі грузінскага народа.
Аб’яднанні падтрымліваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага мастацтва і музыкі ў час традыцыйных свят, якія адзначаюць грузіны (Ахдгома — Пасха, Тамароба — Дзень памінання Святой благавернай царыцы Тамары, Гергетоба — Дзень духоўнай любові і інш.), спрыяюць вывучэнню і захаванню нацыянальнай гісторыкакультурнай спадчыны грузін, расшырэнню культурных сувязей паміж Беларуссю і Грузіяй.
Грузінскія нацыянальнакультурныя аб'яднанні ў Беларусі спрыяюць вывучэнню і захаванню нацыянальнай гісторыкакультурнай спадчыны грузін, расшырэнню культурных сувязей паміж Беларуссю і Грузіяй. Грузінскія аб'яднанні ладзяць выстаўкі, канцэрты, прымаюць удзел у гарадскіх і рэспубліканскіх фестывалях нацыянальных культур, актыўна прапагандуюць сваю музычную і выканальніцкую культуру. Грузіны ўдзельнічаюць у важных грамадскапалітычных і культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі.
Юныя ўдзельнікі грузінскага мастацкага калектыву «Сонечная Грузія». Лепка хінкалі — грузінскай нацыянальнай стравы.
151
У ліку такіх мерапрыемстваў фестывалі: Рэспубліканскі нацыянальных культур (г. Гродна, з 1996 г.), міжнародны духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў) і інш. Пры аб’яднанні «Іберыя» працуе ансамбль «Сувенір» (кіраўнік Г. Хвасціяні), у рэпертуары якога грузінскія танцы і песні. Сярод музычных пастановак на беларускай сцэне: опера А. Тактакішвілі «Міндзія» (1972), балет «Тамар» на муз. М. Балакірава (2011) у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Яркімі прадстаўнікамі грузінскага народа, творчасць якіх узбагачае беларускую музычную культуру, з’яўляюцца кампазітар А. Мдывані, галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета М. Панджавідзэ, артысты балета А. Дадышкіліяні і Н. Дадышкіліяні.
Штогод перад Сусветным Днём бежанцаў (20 чэрвеня) праводзіцца выстаўка дзіцячага малюнка «Прымі мяне, Беларусь», у якой удзельнічаюць дзеці і падлеткі грузінскай дыяспары. 26 мая ў Дзень незалежнасці Грузіі ладзяцца выстаўкі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, нацыянальныхмузычныхінструментаў, зброі. Грамадскія аб’яднанні праводзяць дабрачынныя мерапрыемствы, удзельнічаюць разам з пасольствамі Рэспублікі Беларусь і Грузіі ў працы міжнародных круглых сталоў, у т.л. «Развіццё міжэтнічнага дыялога» (2011). Аб’яднанне «Мамулі» выдала кнігу «Грузінскае хрысціянскае мастацтва» (2009) і часопіс «Грузія сёння» (2010). 3 2010 г. у рамках беларускагрузінскага культурнага праекта штогод праходзяць выстаўкі ў мастацкай галерэі Л. Шчамялёва, карціннай галерэі Г. Вашчанкі і інш.
Грузінская дыяспара падтрымлівае цесныя сувязі з гістарычнай радзімай: штогод запрашае ў Беларусь для ўдзелу ў святкаванні нацыянальных свят вядомых музыкантаў, мастакоў і інш. У Беларусі рэгулярна гастраліруюць грузінскі нацыянальны балет «Сухішвілі», тэатр нацыянальнага грузінскага балета «Метэхі», Тбіліскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя 3. Паліашвілі (2010, Мінск), дзіцячы ансамбль «Садарыдзі», скрыпачка Л. Ісакадзэ, дырыжор Г. Чычынадзэ (2011), фальклорны ансамбль «Галасы Грузіі» (2012) і інш. У верасні 2011 г. у Беларусі адбыліся Дні культуры Грузінскай Рэспублікі (г. Гомель). Мэтанакіраваная палітыка дзяржаўнай пад
трымкі культуры грамадзян грузінскай нацыянальнасці ў Беларусі дае ім магчымасці захаваць гісторыю і культуру сваёй нацыі, этнічную самасвядомасць і самабытнасць. У снежні 2011 г. упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і апарат дзяржаўнага міністра Грузіі па пытаннях дыяспары падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве па пытаннях дыяспары.
ГРЭКІ
ГРЭКІ (саманазва элінес), нацыя, асноўнае насельніцтва Грэцыі. Большасць грэкаў, што жывуць у Беларусі, размаўляюць на рускай мове, у некаторых сем’ях паміж сабой — на грэчаскай. Вернікі пераважна праваслаўныя.
Першыя афіцыйныя стасункі грэкаў з усходнімі славянамі адносяцца да IX ст., калі быў адкрыты гандлёвы водны шлях «з варагаў у грэкі». Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) на тэрыторыі Беларусі сталі прыязджаць грэкі, якія знаходзіліся на расійскай службе. У 1789 г. контрадмірал Павел (Паніёці) Алексіяна ў якасці ўзнагароды за храбрасць у час рускатурэцкай вайны 1787—1791 гг. атрымаў ад імператрыцы Кацярыны II маёнтак Велішчы (Веліжскі павет Віцебскай губерні). Яго сын Канстанцін Паўлавіч даслужыўся да чына маёра і пасля адстаўкі больш за 10 гадоў быў веліжскім павятовым прадвадзіцелем дваранства. Яго нашчадкі валодалі маёнткамі на Віцебшчыне. У радаводныя кнігі дваран Магілёўскай губерні быў унесены старажытны род Ватацы, які паходзіў з Македоніі і займаў адно з першых месцаў сярод арыстакратычных родаў Візантыі. 3 аднаго роду паходзілі імператар Візантыі Іаан III Ватацы (1222—1254) і Э.А. Ватацы (сапраўдны стацкі саветнік, сенатар, гофмайстар расійскага імператарскага двара). У пачатку XX ст. значнае месца ў грамадскім жыцці на Палессі займалі прадстаўнікі роду ПапаАфанасопула. 3 1908 г. пінскім павятовым прадвадзіцелем дваранства быў Ілья Атанасавіч ПапаАфанасопула, з 1914 г. — яго сын Сяргей Ільіч.
Грэкі, што жывуць цяпер у Беларусі, прыехалі сюды ў асноўным у пасляваенны час. Паводле перапісу 2009 г. у краіне пражывалі 617 грэкаў. Большасць з іх жыве ў Мінску. Ёсць невялікія групы грэкаў у абласных цэнтрах, а таксама ў Барысаве, Вілейцы, Кобрыне і Маладзечне.
Асноўнай мэтай грэчаскіх нацыянальнакультурных суполак у Беларусі з'яўляецца згуртаванне ўсіх грэкаў, якія пражываюць у краіне, развіццё нацыянальнакультурных традыцый і звычаяў, стварэнне ўмоў для выхавання і развіцця грэчаскай моладзі Рэспублікі Беларусь.
3 1997 г. у Мінску дзейнічала гарадское «Грэчаскае нацыянальнакультурнае таварыства «Алкеста», пазней пераўтворанае ў рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Грэчаскае культурнае таварыства «Алкестыда». У 1998 г. створана Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў «Пелапанес» з цэнтрам у Маладзечне (з 1999 г. са статусам рэспубліканскага, на 2012 г. — 875 чалавек).
Члены Беларускага грамадскага аб’яднання грэкаў «Пелапанес».
►
Грэчаскі мастацкі калектыў Беларусі. Грэчаскі танец.
153
Сярод асноўных задач — клопат аб культурным і этнічным развіцці членаў аб’яднання. Важнай задачай з’яўляецца адкрыццё класаў грэчаскай мовы ў сярэдніх школах у месцах кампактнага пражывання грэкаў а таксама падрыхтоўка выкладчыкаў па мове, танцах і спевах. Грамадскае аб’яднанне «Пелапанес» мае цесныя сувязі з грэчаскімі аб’яднаннямі Расіі, Украіны, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Літвы, Латвіі. Наладжаны таксама сувязі з Грэцыяй, грэчаскімі дыяспарамі ў Аўстраліі, Нідэрландах, Германіі, Італіі, Чэхіі, у краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Пелапанес» актыўна прымаюць удзел у рабоце Сусветнага з’езда Панційскага элінізму (1999, 2002, 2006, 2009, 2012). У 2010 г. зарэгістравана Беларускае маладзёжнае аб’яднанне грэкаў «Арганаўт».