• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Своеасаблівай стравай латышскай кухні з’яўляецца путра, якая нагадвае кашу. Існуе некалькі яе разнавіднасцей. У склад путры могуць уваходзіць і зерневыя, і агародніна, і мяса, і рыба (у тым ліку салёная) з малочнымі прадуктамі, якія заквашваюцца. 3за гэтага путра мае спецыфічны смак, нязвычны для нелатышоў.
    У рацыёне латышоў традыцыйна ўжыванне свініны, выкарыстанне шпіку (сала) або вяндліны (вэнджанае мяса абсмажваюць). Таксама мясныя стравы яны робяць з ялавічыны, бараніны і г.д. У Віцебскай вобласці значная доля свініны ў прадстаўнікоў латышскай этнічнай супольнасці замяшчаецца ялавічынай і курацінай.
    Да асаблівасцей прыгатавання страў на малочнай аснове ў латышоў належаць розныя соусы. У латышоў прынята есці адварную бульбу з тварагом і салёным селядцом. Другія стравы (нават у склад якіх уваходзіць рыба
    129
    або тушаная квашаная капуста) — запіваць кефірам. У склад некаторых традыцыйных латышскіх страў уваходзяць вяршкі, іх таксама ставяць у гарлачык на стол да прыёму ежы.
    У харчаванні латышоў прысутнічаюць стравы з бабовых. Для іх выкарыстоўваюць самі бабы пасля адварвання, але часцей шэры гарох. Гэты від расліны не раяніраваны ў Беларусі. У латышоў традыцыйнымі з’яўляюцца напоі і выпечка з рэвеню.
    Таксама ў кулінарыі шырока выкарыстоўваюцца ягады ароніі (чарнаплодная рабіна), абляпіхі, рабіны і г.д. У гарбату латышы звычайна кладуць здробненую цыдонію (айва японская). Яшчэ для іх традыцыйны напоі з дзікарослых траў кветак ліпы і яблыні.
    Янаў сыр з півам.
    Шэры гарох з цыбуляй і беконам. Путра.
    130
    1	ольшасць латышоў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, адзначаюць як каляндарныя святы, традыцыйныя для беларусаў, так і дзяржаўныя святы Латвійскай Рэспублікі. Дзень абвяшчэння яе незалежнасці латышы святкуюць 18 лістапада. Асабліва ўшанавана свята Aira, ці Янаў дзень, якое латышы ўсяго свету адзначаюць у ноч з 23 на 24 чэрвеня. Яно падобнае на беларускае Купалле. У святочнай культуры латышоў значнымі з’яўляюцца сямейныя святы. Вернікі сярод рэлігійных святаў асабліва шануюць Каляды і Вялікдзень.
    У жыцці латышоў больш значнымі з’яўляюцца Каляды, чым Новы год. Гэта свята прынята адзначаць у коле сям’і, пасля паўночы госці адразу ж разыходзяцца. Латышы абавязкова на калядны стол ставяць страву, якая называецца «шэры гарох». Існуе павер’е, што калі ў талерцы застануцца гарошыны, то ў будучыні чакаюцца няшчасці, над якімі прыйдзецца праліваць слёзы. Таму для каляднай вячэры шэры гарох імкнуцца шмат не накладваць. Таксама для такога стала ў латышоў традыцыйны такія стравы, як тушаная квашаная капуста, імбірнае печыва «піпаркукас», рэцэптура якога калісьці было запазычана ў немцаў.
    Латышы пачынаюць загадзя рыхтавацца да Вялікадня. Напярэдадні свята яны фарбуюць яйкі шалупінай цыбулі, робяць выпечку. Існуе прыкмета, што падчас самога Вялікадня нельга распальваць агонь, інакш капуста будзе летам дрэнна расці і не дасць добрага ўраджаю.
    Адным з самых шанаваных святаў для латышоў з’яўляецца Ліга (Янаў дзень) — свята летняга сонцастаяння.
    Яго карані сыходзяць у часы язычніцтва. Свята звязана з культам сонца і ўрадлівасці. Раней гэта свята завяршала вясновыя працы земляробаў і азначала пераход да летніх. Дзень напярэдадні свята Ліга называюць Травяным днём. Лічылася, што расліны, сабраныя ў гэты час, служаць абярэгам і валодаюць найбольшай гаючай сілай. Вянкі ж з галінак дуба і палявых траў ў Янава свята надзяюць на галаву.
    Ліга адзначаюць на прыродзе. У гэтае свята прынята распальваць вялікія вогнішчы, цераз якія пераскокваюць, спяваць народныя песні і танцаваць. Існуюць і традыцыйныя стравы — гэта сыр з кменам, які запіваюць ячменным півам. Лічыцца, што насенне кмену неабходна абавязкова разжоўваць, каб не хварэць і пазбегнуць няшчасцяў. Напярэдадні свята традыцыйны латышская сыр паступае ў продаж у Віцебску. Яго спецыяльна прывозяць да гэтай даты з Латвіі. Цэнтры культуры г. Віцебска і г. Даўгаўпілса арганізавалі сумеснае святкаванне Купалля у г. Віцебску. На ім выступаюць як беларускія, так і латышскія творчыя калектывы.
    Восенню (2 тыдні лістапада) надыходзіць час, калі латышы памінаюць душы памерлых продкаў. На могілках запальваюць свечкі, якія гараць двое сутак, ставяць жывыя кветкі. У Беларусі, як і большасць мясцовых славян, некаторыя латышы сталі ўпрыгожваць магілы штучнымі раслінамі. У латышоў не прынята на могілкі прыносіць ежу. Раней пачастунак для памерлых адносілі ўхлеў. У нашыя дні прадукты пакідаюць на кухні. Часцей за ўсё гэта хлеб і сыр.
    131
    У прадстаўнікоў латышскай этнічнай супольнасці Беларусі дзейнічала грамадскае аб’яднанне «Саюз латышоў Віцебскай вобласці «Даўгава» (1995—2016). Яно было створана для «нацыянальнага адраджэння, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, грамадскага ўздыму латышоў Віцебскай вобласці».
    Таксама да асноўнай дзейнасці дадзенай арганізацыі быді аднесены: вывучэнне латышскай мовы і культурная асвета сяродлатышоў Віцебскай вобласці. Была арганізавана нядзельная школа з навучаннем на роднай мове.
    Грамадскаеаб’яднанне«СаюзлатышоўВіцебскайвобласці « Даўгава» наладзіла цесныя сувязі з Консульствам Латвійскай Рэспублікі ў г. Віцебску. Для членаў аб’яднання праводзіліся экскурсіі ў Латвію. Грамадскае аб’яднанне прымала ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных Віцебскім цэнтрам нацыянальных культур, ладзіла розныя святы і мерапрыемствы, праводзіла творчую працу з дзецьмі. Быў створаны дзіцячы вакальны ансамбль «Даўгава».
    7 ярод прадстаўнікоў латышскай этнічнай супольнасці нямала выдатных людзей, якія ўнеслі ўклад у развіццё Беларусі. Так Аляксандр Закіс (1834—1899) у XIX ст. стаў першым праваслаўным епіскапам латышскай нацыянальнасці. Быў рэктарам Магілёўскай ду
    В.Г. Кнорын А.Э. Даўман. Б.Р. Брэжга.
    132
    хоўнай семінарыі і настаяцелем Магілёўскага брацкага Богаяўленскага манастыра. Карл Яновіч Закіс (1869— 1948) таксама займаўся царкоўнай дзейнасцю. У 1916 г. ён выкладаў у Біцебскім епархіяльным вучылішчы, а з 1918 г. стаў настаяцелем кафедральнага сабора ў Гродна. Баляслаў Слосканс (1893—1981) — каталіцкі біскуп. Епіскапскую ўладу афіцыйна прыняў у Магілёве у верасні 1926 г.
    Вучоны Баляслаў Рычардавіч Брэжга (1887—1957) атрымаў у Брусэлі ступень доктара гісторыі, займаўся археалогіяй і палеагеаграфіяй. 3 1918 па 1922 г. ён быў дырэктарам Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Пазней некаторы час Б. Брэжга працаваў у Віцебскім дзяржаўным архіве. Пётр Якаўлевіч Герке (1904—1985) — доктар медыцынскіх навук. Выконваў абавязкі дэкана ў Мінскім медыцынскім інстытуце, працаваў у Акадэміі навук БССР. Пасля пераезду ў г. Рыгу ён ўдала сумяшчаў практыку і навуковую дзейнасць у Акадэміі навук Латвійскай ССР. Быў узнагароджаны некалькімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Адольф
    Хрыстафоравіч Гетнер (1887—1938) — першы пракурор БССР. У 1923 г. ён у складзе камісіі ЦК КПБ(б) разглядаў тэрытарыяльнае пытанне БССР. А. Гетнер быў за далучэнне да яе тэрыторый, на якіх пражывала большасць беларусаў. У гонар Вільгельма Георгіевіча Кнорына (1890—1938), які быў сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі і дырэктарам Гісторыкапартыйнага інстытута чырвонай прафесуры, названа адна з вуліц сучаснага Мінска. Аўгуст Янавіч Калнін (1885—1941) ўдзельнічаў ва ўсталяванні савецкай улады ў Віцебску.
    Ян Фрыцавіч Фабрыцыус (1877—1925) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік Грамадзянскай вайны, у 1922—1923 быў начальнікам Аб’яднанай беларускай вайсковай школы. Стаў першым чатырохразовым кавалерам ордэна Чырвонага Сцяга (на той момант вышэйшая ўзнагарода СССР). У Беларусі яго імем названы вуліцы ў Мінску і Полацку.
    Выдатнымі ваеначальнікамі Чырвонай Арміі ў Грамадзянскую вайну былі ураджэнец Віцебшчыны Уладзімір (Вальдэмар) Марцінавіч Азін (1895—1920),
    Магіла маці паэта Яна Райніса ў Віцебску. Грашовая купюра з подпісам М. Каркліна (1 чырвонец, узор 1926 г.).
    помнік яму пастаўлены ў Полацку, і Анс Эрнеставіч Даўман (1885—1920), які загінуў у Брэсце і пахаваны ў Мінску.
    Марцін Марцінавіч Карклін (1894—1946) быў намеснікам старшыні Праўлення Дзяржаўнага банка СССР. Яго подпіс можна ўбачыць на банкнотах у 1 чырвонец ўзору 1926 г., 2 і 5 чырвонцаўўзору 1928 г.
    Вядомай спявачкай і збіральніцай песеннага фальклору народаў СССР была заслужаная артыстка Беларусі, народная артыстка Расіі Ірма Пятроўна Яўнзем (1897—1957), ураджэнка Мінска.
    У гонар удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Іманта Янавіча Судмаліса (1916—1944) названа адна з вуліц
    Ленінскага раёна Мінска. Рэдактар газеты «Камуніст», у гады вайны ён стаў партызанам у атрадзе, які дзейнічаў на тэрыторыі паміж Себежам, Асвеяй і Полацкам. І.Я. Судмаліс пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
    2	латышы — ураджэнцы Беларусі ў Вялікую Айчыную вайну атрымалі званне Героя Савецкага Саюза — І.А. Крумінь (1915—2003) і П.П. Пурынь (1911—1977).
    Альберт Пятровіч Калніньш — заслужаны архітэктар Беларусі. Ён распрацаваў генеральны план і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы. Арманд Круз стаў першым консулам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску.
    Помнік У.М. Азіну ў Полацку.
    Ірма Яўнзем.
    Памятная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза
    І.Я. Судмаліса.
    ЦЫГАНЫ
    Цыганы (саманазва — рома), народ, які жыве аінах Еўропы, а таксама ў Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і інш. Мноства этнічных груп, якія фактычна і складаюць гэты народ, аб’яднаны агульнасцю паходжання і мовы. На думку навукоўцаў продкі сучасных цыганоў — выхадцы з Індыі (канец I тысячагоддзя н.э.).
    Першыя гістарычныя звесткі аб з’яўленні этнічнай групы цыганоў на землях Беларусі адносяцца да 2й палавіны XV — 1й палавіны XVI ст. Асноўны напрамак міграцыйных патокаў ажыццяўляўся з Поўдня і Захаду — праз тэрыторыі Украіны і Польшчы з Румыніі, Венгрыі, Германіі, Турцыі, Арменіі і інш. У дакументах іх называлі «егіпцянамі», «філістымлянамі з малога Егіпта», а таксама «цыганамі», прычым апошні этнонім пераважаў ўжо з XVI ст.
    У гістарычных крыніцах 2й паловы XVI ст. і больш позняга часу вылучаюцца дзве катэгорыі цыганоў: аселых, якія жылі асобнымі сем’ямі ці невялікімі групамі сем яў у гарадах і шляхецкіх маёнтках, займаліся гандлем, рамёствамі, наймаліся на службу; і вандроўных, якія не мелі пастаяннага месца жыхарства, стабільнага занятку. У XVII ст. улады Рэчы Паспалітай спрабавалі прывучыць цыганоў да аселага жыцця і далі ім адміністрацыйныя паўнамоцтвы: выбарныя вярхоўныя правіцелі называліся цыганскімі каралямі, яны надзяляліся неабмежаванай уладай над сваімі супляменнікамі. Паўнамоцтвы «каралёў» зацвярджалі магнаты Вялікага Княства Літоўскага ці каралеўская канцылярыя.