• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь. Этнічныя супольнасці

    Беларусь. Этнічныя супольнасці


    Памер: 164с.
    Мінск 2017
    140.17 МБ
    Пасля 1921 г. частка беларускіх яўрэяў апынулася ў Савецкай Беларусі. У 1921 г. спецыяльным дэкрэтам Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК) БССР мове ідыш нададзены статус дзяржаўнай мовы разам з беларускай, рускай і польскай. Гэта было адлюстравана на гербе БССР 1927 г. У жніўні 1922 г. сярод членаў ЦВК з 57 чалавек яўрэяў было 17 (беларусаў 19), сярод 13 членаў Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) [КП(б)Б] Беларусі яўрэяў было 6 (беларусаў 5). У 1930я гг. доля яўрэйскіх кіруючых кадраў паменшала, але заставалася значнай.
    У БССР у 1920я гг. былі створаны яўрэйскія нацыянальныя адміністрацыйнатэрытарыяльныя адзінкі — 19 местачковых і 3 сельскія Саветы. У1920—30я гг. дзейнічала Яўрэйскае бюро пры ЦК КП(б)Б, былі створаны яўрэйскія секцыі пры Саўнаркаме БССР, Наркамаце асветы і інш. Ствараліся яўрэйскія сельскагаспадарчыя кааператывы. Актыўна развіваліся яўрэйская адукацыя і культура.
    У 1926/1927 навучадьным годзе было 147 пачатковых і 53 сямігадовыя яўрэйскія школы з навучаннем на мове ідыш, якая была прызнана адзінай мовай яўрэяў Беларусі.
    Дзейнічалі яўрэйскія дзіцячыя сады, 3 яўрэйскія педтэхнікумы (у Мінску, Віцебску, Гомелі), аддзяленні і секцыі ў тэхнікумах і ВНУ. У 1932—1935 гг. працаваў Інстытут яўрэйскай пралетарскай культуры (на базе заснаванага ў 1924 г. Яўрэйскага аддзялення Інбелкульта). У 1926 г. ў Мінску створаны Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР, а ў 1929 г. — яўрэйская харавая студыя. Выходзілі шматлікія газеты і часопісы, кнігі на мове ідыш. Яўрэйская секцыя пры Саюзе пісьменнікаў БССР налічвала больш за 40 членаў. Адначасова скарачаўся ўплыў рэлігійнай культуры, адбываліся працэсы секулярызацыі і атэізацыі яўрэйскага насельніцтва. У канцы 1930хгг. развіццё культуры і адукацыі яўрэяў Беларусі, як і іншых нацыянальных меншасцей, было згорнута. У Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы, працягвала захоўвацца кансерватыўная яўрэйская культура, аднак правы яўрэяў мала клапацілі ўлады. У Польшчы набірала папулярнасць ідэя пераезду ў Палесціну для стварэння там уласнай дзяржавы на месцы гістарычнай радзімы.
    Але ўсе яўрэйскія беды і трагедыі меркнуць у параўнанні з тым, што здарылася ў 1941 г. пасля пачатку нямецкай акупацыі Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Нацысцкі ўрад заняўся сістэматычным вынішчэннем усіхяўрэяў на акупіраваных тэрыторыях (Халакост), была знішчана большасць сінагог і дамоў малітвы. Яўрэйская абшчына і яе культура панесла непапраўныя страты. У Беларусі загінулі сотні тысяч яўрэяў што не паспелі выехаць у эвакуацыю. Многія жыхары Беларусі — беларусы, палякі, рускія хавалі яўрэяў ад нацыстаў і калабарацыяністаў. За выратаванне яўрэяў больш за 600 грамадзян Рэспублікі Беларусь удастоены ганаровага звання Ізраіля «Праведнік народаў свету».
    ◄
    Вуліца Замкавая (былая Яўрэйская) у Гродне. 1920я гг. Мемарыяльны комплекс «Яма» на месцы масавай гібелі яўрэяў у Мінску.
    90
    іІасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. толькі частка выжыўшых яўрэяў вярнулася ў свае родныя месцы, аднак самі яўрэйскія абшчыны фактычна перасталі існаваць. У Савецкім Саюзе, які перамог фашызм, у канцы 1940 — пачатку 1950х гг. стаў развівацца ўласны антысемітызм на дзяржаўным узроўні: так званая кампанія супраць касмапалітызму. Падзеі Халакосту замоўчваліся, яўрэі падвяргаліся дыскрымінацыі, і многія з іх вымушаны былі хаваць сваю нацынальнасць, мяняць прозвішчы і імёны. Пасля смерці І.В. Сталіна гэта кампанія была спынена, але ўласна яўрэйская культура не аднавілася. Фактычна паўнавартаснае яўрэйскае жыццё стала адраджацца ў Беларусі толькі з атрыманнем ёю незалежнасці, хоць менавіта ў перыяд 1980—1990х гг. шмат яўрэяў эмігравала з Беларусі. Калі ў 1989 г. у Беларусі пражывала 112 тыс. яўрэяў то ў 1999 г. іх засталося толькі 28 тыс., а ў 2009 г. — 13 тыс. Большасць беларускіх яўрэяў сёння называюць сваёй роднай мовай рускую, што з’яўляецца вынікам савецкай асіміляцыі.
    Сёння ў Беларусі дзейнічае цэлы шэраг яўрэйскіх грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, адкрыты сінагогі ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Пінску і Бабруйску, выходзяць папулярныя і навуковыя публікацыі, прысвечаныя гісторыі і культуры яўрэяў, якія сёння ўспрымаюцца як неад'емная частка спадчыны Беларусі.
    Зноў стаў вывучацца іўрыт. Яўрэі нязменна прадстаўляюць сваю культуру на розных фестывалях і культурных мерапрыемствах краіны.
    Разрыў са шматвяковай традыцыяй, які востра перажывалі многія яўрэі ў канцы XIX — пачатку XX ст., вызваліў іх творчы патэнцыял, што знаходзіў увасабленне ў самых розных галінах. Праз стагоддзе з упэўненасцю можна сказаць, што адной з самых паспяховых было мастацтва. Найбольшую вядомасць у свеце атрымала
    Конкурс дзіцячага малюнка на іўдзейскім свяце Рош ХаШана (Новы год). Мінск, 2017 г.
    Экспазіцыя прадметаў іўдзейскага культу на яўрэйскім падворку на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    ◄
    Ю.Пэн. Майстар гадзіннікаў. 1914 г.
    Ю.Пэн. Партрэт Марка Шагала. 1914 г. Я. Кру г ер. Партрэт Мендэле Мойшэ Сфорыма. 1928 г.
    Рытуальны рог шафар гучыць на іўдзейскім свяце Рош ХаШана (Новы. год).
    Мінск, 2017 г.
    Шэсце дэлегацыі яўрэяў Беларусі на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Абрад барміцва (дзень рэлігійнага паўналецця) у яўрэйскім абшчынным доме.
    Мінск, 2010я гг.
    Вядучыя мастацкай праграмы іўдзейскага свята Рош ХаШана (Новы год). Мінск, 2017 г.
    94
    імя Марка Шагала (1887—1985), настаўнікам якога ў Віцебску быў іншы выдатны мастак Юдэль Пэн (1854— 1937). ІмяШагала дапамагло пасля атрымання Беларуссю незалежнасці прыйсці да паступовага ўсведамлення таго, што здабыткі яўрэйскай культуры таксама з’яўляюцца часткай беларускай спадчыны. Дзякуючы гэтаму паступова з’явілася ўвага да іншых яўрэйскіх мастакоў — выхадцаў з Беларусі, якія зрабілі сваю кар’еру ў Парыжы. Тут варта ўзгадаць імёны Хаіма Суціна (1893—1943) са Смілавічаў, Мішэля Кікоіна (1892—1968) з Гомеля, Яўгена Зака (1884—1926) з мястэчка Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці), Пінхуса Крэменя (1890—1981) з Жалудка (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Сёння гэтыя імёны вяртаюцца ў Беларусь, іх працы папаўняюць прыватныя і карпаратыўныя калекцыі.
    He меншых поспехаў беларускія яўрэі дабіліся і ў пабудове палітычнай кар’еры. Многія з іх у канцы XIX — пачатку XX ст. падтрымалі сіянісцкі рух, які выступаў за кансалідацыю яўрэйскай нацыі, адраджэнне іўрыта як асноўнай мовы стасункаў паміж яўрэямі і стварэнне незалежнай дзяржавы Ізраіль. Першым яе прэзідэнтам стаў Хаім Вейцман (1874—1952) з мястэчка Моталь на Палессі. У Беларусі нарадзіліся тры ізраільскія прэм’ерміністры: ІцхакШамір (1915—2012) уРужанах, Менахем Бегін (1913—1992) у Брэсце, Шымон Перэс (1923—2016) у Вішневе (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці).
    Усе названыя ў гэтым раздзеле людзі — плады з дрэва той вялікай яўрэйскай дыяспары, якая некалі жыла ў Беларусі і лічыла яе сваім домам. Яна знікла, была знішчана, і напамінам пра яе часцей за ўсё застаюцца толькі старыя яўрэйскія могілкі на ўскрайках гарадоў і мястэчак. Яна нагадвае прыхаваны скарб, які можна вывучаць, асэнсоўваць і тады ўсвядоміць як неад’емную частку спадчыны Рэспублікі Беларусь.
    Дэлегацыя яўрэяў на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне.
    95
    ТАТАРЫ
    ^і^ атары (саманазва — татарлар, tatarlar) — народ, які пераважна пражывае ва Усходняй Еўропе і ў Паўночнай Азіі. Падзяляюцца на волгаўральскіх (або казанскіх, якія складаюць асноўную частку насельніцтва аднаго з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Татарстан), астраханскіх, сібірскіх, крымскіх, беларускіх, літоўскіх і іншых татар. Татарскія дыяспары існуюць у Сярэдняй Азіі, СіньцзянУйгурскім аўтаномным раёне Кітая, на Блізкім Усходзе, у шэрагу еўрапейскіх краін. Татарская мова адносіцца да кыпчакскай падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і моў і дзеліцца на тры асноўныя дыялекты: заходні (мішарскі), казанскі (сярэдні) і ўсходні (сібірскататарскі). Мова крымскіх татар лічыцца асобнай мовай. Па веравызнанні татары ў асноўным з’яўляюцца мусульманамісунітамі, але ёсць сярод іх і праваслаўныя (так званыя крашэны) і інш.
    У 1390я гг. у Лідзе ў выгнанні жыў скінуты хан Залатой Арды Тахтамыш. Да пачатку XVI ст. іх колькасць павялічылася да 100 тыс. чалавек. Асноўнымі цэнтрамі рассялення татар у Беларусі былі раёны Клецка, Слуцка, Мінска, Койданава, Гродна, Навагрудка, Ліды, Іўя, Ашмян, Брэста, ДавыдГарадка, Маладзечна і інш.
    Татары на працягу стагоддзяў пражываюць на тэрыторыі Беларусі. З’яўленне першых татарскіх паселішчаў (слабод) адносіцца да канца XIV—XV стст., калі палонных, а таксама запрошаных на службу з Залатой Арды і Крыма татар, якіх вялікія князі літоўскія выкарыстоўвалі ў барацьбе з Тэўтонскім ордэнам, пачалі рассяляць на беларускіх землях.
    Колькасць татар у 2й палавіне XVIII ст., паводле розных звестак, складала ад 30 да 60 тыс. чалавек. Татарскім пасяленцам з прычыны рэлігійнай прыналежнасці, паколькі яны з’яўляліся мусульманамі суніцкага кірунку забаранялася мець гірыгонных сялян хрысціянскага веравызнання і заключаць шлюбы з мясцовымі хрысціянкамі (вялікі князь Жыгімонт II дазволіў такія шлюбы, бо не хапала нявесттатарак; гэта паўплывала на звычай беларускіх татар мець адну жонку і было адной з прычын паступовай страты роднай мовы). Рэлігійны фактар шмат
    97
    Татаркадваранка ў нацыянальным касцюме.
    Горад Ваўкавыск, пачатак XX cm.
    Фота з калекцыі А.А. Крыніцкага.
    у чым прадвызначыў фарміраванне беларускіх татар як этнаканфесійнай супольнасці, абумовіў асаблівасці іх сацыяльнай арганізацыі і становішча ў грамадстве, аказаў ўплыў на развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры.
    Па сацыяльнаправавым становішчы большую частку беларускіх татар складалі ваеннаслужачыя (зямяне), якія юрыдычна былі прыраўнаваны да шляхты, але не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у сейм і мясцовыя сеймікі, займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Яны атрымлівалі за службу зямлю, якая заставалася ў спадчынным карыстанні. Сярод ваеннаслужачых вылучаліся саслоўнародавыя вярхі — князі (бекі і мурзы) і ўланы, якія мелі сваю прыслугу цяглых сялян нехрысціянскай веры, путных і панцырных слуг (баяр). Другую частку татарскага насельніцтва складалі беззямельныя нашчадкі ваеннапалонных і збеглых ясачных людзей. Яны жылі пераважна ў мястэчках і гарадах, займаліся апрацоўкай скур, рымарствам, дробным гандлем, агародніцтвам, жывёлагадоўляй і інш.