Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Андрэй Чэмер
БЕЛАРУСКАЯ АДЫСЕЯ
АНДРЭЙ ЧЭМЕР
БЕЛАРУСКАЯ АДЫСЕЯ
ЭПАПЕЯ
ВНЛЕНСКАЕ БЕЛАРУСКАЕ ЗГУРТАВАННЕ ПАЛІТЫЧНЫХ ВЯЗЬНЯУ ВІЛЬНЯ 2005-2006
УДК 88.2 94
Ч 11
ISBN 9986-749-09-3
АД РЭДАКЦЫІ
Аўпіар кнігі 90-гадовы камбатант пражыў, як бачым, доўгае жыццё. Яго праца (“Эпапея”) плод дзесяткаў гадоў. Яго тзксты ды ілюстрацыі гэта плод, які можна параўняць з фокусам сачэўкі яго жыцця, ў якім Рэдакцыя бачыць 55гадовы журналісцкі шлях. I што яшчэ характэрна, гэты публіцыст і літаратар ні разу ў жыцці ня быў п ’яны! У працавітым жыцці мог ганарыцца дзесяткам прафесій: дравасек і землякоп, педагог, мэдык (фэльчар), мастак (каля 300 карцін), музыкант (гармонік, скрыпка, акардэон, гітара), публіцыст, фатограф, сьпявак (харыст), адміністратар (дырэктар абласной канторы выдавецтва) з дзяржаўнай прэміяй I га месца ды інш...
Яго рэалістычныя вывады і эстэтыка працы заслугоўваюць увагі ня толькі аматараў кнігі, але і спецыялістаў эканамічных і грамадзкіх праблем.
CREDO (the Oath)
In the presence of Lord God I SWEAR:
I am a former veteran (volunteer during the Operation of Defence of Warsaw against Hitler attack), energetic and irrepressible fighter for freedom and democracy, standing on my long life threshold (92 year spent) publishing my last Memoir Book, that contains no one fabricated or false event, no one spurious characteristic, bootlicking upon “great and mighty”, or the most useful for me people, at the same time no one slander, invented (or falsified) appraisal of people whom I disliked or who crippled my life.
At the same time I note that matter of my doing good on the Earth is merit of my true, wise and sacrificial parents (who were semiliterate peasants muzhiks) and brilliant, sacrificial pedagogues as well as other people who sympathized, helped me to keep myself on my honest way during my journey on this sinful Earth.
At the same time I do not want to revenge upon some persons who had treated me in offended or malicious way. Let them as well as me judge the MOST HIGH, the CREATOR of all living and lifeless substance on the Earth and on the Sky.
The way of my life it was conglomerate of incredible events where awful “players” took place but unbelievably patient extremely sacrificed people existed alongside too.
I am convinced that (according to real facts) my life errors and achievements will help Distinguish Reader to avoid errors and help other citizens do not lose their true, happy but slippery long time way. From the bottom of my heart I wish you to be successful, dear and patient Readers!
Andrey Chemer, journalist and literary man Vilnius (Vilnia) 2003-2006. )
КРЭДА /Прысяга/
У абліччы Госпада Бога ПРЫСЯГАЮ:
Я Былы камбатант (дабраволец у абароне Варшавы у часе гітлераўскага нападу), заўзяты і нястрымны барацьбіт за свабоду і дэмакратыю, на парозе свайго доўгага жыцця (92 гада) выдаю сваю кнігу мемуараў, у якой няма ніводнага выдуманага альба сфальшаванага здарэння, ніводнай фальшывай характарыстыкі, падхалімажу адносна “вялікіх і магутных” ці карысных для мяне людзей і таксама ніводнага паклёпу, выдуманай ці сфальшаванай ацэнкі асобаў, якія мне не спадабаліся альбо калечылі маё жыццё.
Адначасна адзначаю, што калі я тварыў дабро на зямлі, то гэта заслуга справядлівых, мудрых і ахвярных маіх бацькоў (малаграматных сялян-мужыкоў) і выдатных, ахвярных педагогаў, а таксама іншых спачувальных людзей, якія дапамаглі мне не зьбіцца з сумленнага шляху на працягу бытавання на грэшнай зямлі.
Адначасна я не хачу быць помсьлівым адносна тых асобаў, якія адносіліся да мяне крыўдна ці злобна. Няхай іх асудзіць так, як мяне, УСЯВЫШНІ-СТВАРЫЦЕЛЬ усяго жывога і няжывога на Зямлі і ў Небе.
Мой жыццёвы шлях гэта кангламерат часта неверагодных здарэнняў, пры ўдзеле жахліва злобных “дзеячаў”, побач неверагодна цярплівых пакутнікаў, бясконца ахвярных людзей.
Я перакананы, што (згодна з рэальнымі фактамі) мае жыццёвыя памылкі і дапамагчы іншым грамадзянам ня зьбіцца з правідловага, шчасьлівага, хоць і сьлізкага даўгалетняга жыццёвага шляху.
Шчыра жадаю Вам посьпехаў, дарагія і цярплівыя Чытачы!
Андрэй ЧЭМЕР, журналіст і літаратар Вільня (Вільнюс), 2003-2006 г.
Гарачым летам 1912 году зьявіўся на сьвет зморшчаны, чырвоны камячок. Ён чамусьці варушыўся і пішчаў. Гэта быў я. Каму і нашто ён прышоў на сьвет — нікому невядома. Побач ляжала змардаваная ад болю яшчэ не старая жанчына. Гэта была мая маці.
Зьявілася новая жывая істота, якая нічога не разумела і ні аб чым ня думала. Яна падсьвядома хацела жыць. Тады ні гэтаму новаму жывому стварэнню, ані яго мацеры было неў галаве і ні Хрыстос, ні Будда, ні Магамет, ні Сакрат ці Арыстоцель, альбо будучыя Марксы з іх брэднямі.
Чырвонаму камячку хацелася толькі аднаго, жыць і пагрэцца. Гэта была Вялікая Тайна Нараджэння і жыцця. Яе ня змог разгадаць ніхто. А мудры Сакрат у канцы свайго існавання ў адказ на пытанні сваіх вучняў пра ўсё гэта, коратка сказаў:
Ятолькі знаю, што нічога ня знаю!..
Мінула многа тысяч гадоў, жылі і канчаліся многія цывілізацыі. Аднак для чаго зьявілася на сьвеце жыццё, ніхто па сёнешні дзень ня знае. Мы самі ня знаем: — каму і дзеля чаго існуе жыццё, радасьць, боль, любоў і каханне, дынаміка талентаў і творчасьці, а таксама зьнішчэння.
Мы ня ведаем (і ведаць ня будзем) дзеля чаго існуе радасьць, прыгажосьць і агіда, смутак і жаль... Нашыўсе пачуцці ды імкненні.
Пра ўсё гэта мы нават ніколі ня думаем, бо наш слабы мозг, нават у мільённых ці мільярдных аб’ёмах вялікай тайны не разгадае.
Iмы можам толькі быць удзячнымі Стварыцелю цудоўнай планеты — Зямлі, захапляючай прыгожасьці Космасу з мільярдамі зорак нябесных і бясконцасьці жыцця ў бязлікіх яго праявах.
Дык ня будзем жа марнаваць часу і энэргіі на тое, чаго мы ня можам выканаць, як напрыклад мудрая народная прыказка гаворыць: Вышэй сябе не падскочыш!..
Карыстаймася цудоўным жыццём на цудоўнай Планеце, не марнуйма часу і сіл на злобу, нянавісьць, шавінізм і масавае самазьнішчэнне!.. Успомнім хоць бы мудрасьць Бібліі, якая паясьняе найбольш патрэбную для народаў ісьціну:
За творанаеЗло—нас ЧАКАЕ ПаТОП!..
ПАЗАРАСТАЛІСЬЦЕЖКІ-ДАРОЖКІ...
Бяжыць пераліваецца, чыстая, як сьляза, вадзіца. Часам цёмнымі стрэлкамі пад блікамі хвалі імкліва мігаюць сьліжыкі. Зрэдку марудна выпаўзае з-пад прыбярэжнага кораня рак. У ясным паветры летняга дня зьвіняць працавітыя пчолкі, мітусяцца матылькі. Цішыню і спакой зрэдку парушае далёкі брэх сабакі, альбо рокат трактара. Два дзецюкі, а лепш сказаць, пажылыя мужыкі стаяць у задуме каля мосьціка з дзьвюх алешын, перакінутых цераз рэчку і падраўняных зьверху для выгады нячастых пешаходаў.
Адзін чарнявы, моцна скроены, з выразна зарысаванымі складкамі рашучага характару тварам. Другі шчуплейшы, з сіня-шэрымі вачыма, сьветлавалосы, лагоднага, нават рамантычнага выгляду. Абодвух пашчарбіла ваенная завіруха і “падбяліла” процьма небясьпечных нягодаў. Яны блізкія суседзі і калісь сотні разоў перабягалі цераз гэтую рэчку, пасучы скаціну, а пазьней сьпяшаючыся на вечарыны. Тут быў ім вядомы кожны закутак і кожны кусьцік. Сёння ў памяці іх пралятаюць праз вясёлыя, бесклапотныя дні дзяцінства, плывуць з празрыстымі водамі Нёўды, у Сялішчы, а далей цераз Воўцу, Сёгду, Руткавічы і Палужжа і губляюцца ў павольным бегу Сэрвачы...
Мы з Мікалаем амаль равесьнікі. Ён прыроджаны катлавец, а маё дзяцінства прабегла ў Мондзіне, што побач Катлова. У гады нашага маленства Мондзіна было вёсачкай. Аднак адзін з мудрых дзеячаў Расейскай імперыі, міністар Сталыпін праводзіў у тым часе камасацыю гаспадарскіх зямель, каб сяляне мелі ўсю сваю зямлю ў адным куску (камасацыя). Акцыя праводзілася дабравольна і мондзінскія мужыкі перайшлі на хутары, а Катлова пабаялася перасялення і засталося на месцы.
Вось там, паказаў я на хату Юлькі Нагорнай, стаяла наша хата. А каля 1910-га году мой дзед з малодшым сынам Сьцяпанам перабраўся ў Крыніцы. Былі там кусты і нібы ржышчакарчы, пасьля выразанага лесу, ані дзесяціны ворнай зямлі. Але за гэта прырэзалі нам больш гэтай неудобіцы, парэзанай равамі. Разам з дзедавым надзелам было каля адзінаццаці гектараў. Вось там, ў самым кутку, каля
Машчонскіх, пабудаваўся Віця, ажаніўшыся з Надзей. А побач Сьцяпанавай мяжы паставіў хатку Валянцін з Гэляю.
Добра памятаю іхнія хаты. Абодва ж былі фатографамі, а Валё добрым гарманістам... Здольны быў дзяцюк! Няраз жа мы беглі на вечарынкі ў Сялішчы, цераз Трасьцянку...
Так. Трасьцянка ж падходзіла амаль пад самыя катлоўскія шнуры. А далей, на поўнач у бок Руднік, ляжаць сялішчоўскія палі. Напрасткі ад нас было туды ня больш двух кіламетраў. А гулялася там добра!..
Мімаволі зірнуў я на Мікалая, якога вочы засьвяціліся цяплом гэтых далёкіх гадоў. Яго чорныя валасы парадзелі і пабялелі на скронях. Зрабіўся ён больш разважлівы і павольны. Прайшоў цераз цяжкія выпрабаванні лёсу. Хто б падумаў, што з гэтага шустрага і вясёлага хлапчука атрымаецца выдатны вынаходнік-інжынер, таленавіты спецыяліст водных канструкцый, які атрымлівае пачэсныя прапановы найбольш складаных канструктарскіх задач?..
Атрымаў выгадныя кантракты ў Бельгіі, Канадзе, Польшчы, Нямеччыне, Афрыцы...
А здабыў навуку і спецыялізацыю саматутам, без дапамогі сям’і і дзяржаўных установаў, сваім мазалём і потам, недаспанымі начамі... Звычайны беларускі хлопец, сваёю працай і упартасьцю дабіўся пашаны навуковага сьвету, Еуропы. У глыбіні душы я адчуў цяпло і пашану да гэтага адоранага натурай дзяцюка. Усё ж такі здорава пабялілі яму скроні цяжкія гады холаду і голаду, пякучага сонца Афрыкі...
Давай, Коля, пройдземся на наш хутар... Быўшы хутар, бо ўжо ад яго бадай і сьледу не асталося. Калі ў цябе ногі не баляць?
Ахвотна! I паважаны (цяпер) Мікалай Аляшкевіч ачнуўся ад мілых вобразаў мінулага.
Амаль заросшая сьцежачка вывела нас на праезджую хутарную дарожку, па якой цяпер мала хто езьдзіць. Ня стала ў людзей сваіх коней, ні вазоў. Калгасы пазабіралі ня толькі скаціну, але і вупраж, хамуты, лейцы, вяроўкі, сані, вазы, сячкарні ды малатарні, гумны і ўсю зямлю, пакідаючы толькі 30 сотак (на хату і агарод). Пазбаўленыя свайго транспарту і гаспадаркі сяляне перасталі езьдзіць і многа дарог пазарастала, масты пагнілі. Цераз мень-