• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Слухаючы гэтую даволі прымітыўную і абразьлівую рыторыку, я нахіліўся да Ціхоўскага і сказаў:
    Як табе падабаецца гэтая хлусьня манаха?.. Трэба было б выступіць пасарамаціць крыху за гэтую недастойную балбатню...
    Выступай!.. Правільпа гаворыш...Што гэта за дзікія прыёмы! Яшчэ называецца “духоўная асоба” (сам Ціхоўскі быў атэістам).
    Я паслухаў гэтага высока разьвітага інтэлектуальна, на два курсы старэйшага сябра і, як толькі місіянер закончыў сваё выступленне, папрасіў слова.
    Вядучы сход “моцарствовец” запрасіў мяне на трыбуну, хоць я меркаваў з месца выказацца. Прабраўшыся на шчодра асьветленую трыбуну, я ўзышоў на катэдру. Вялікім напружаннем сьцішыў хваляванне і зьвярнуўся да вялізнай масы публікі.
    Паважаныя панове і калегі!.. Мы толькі што праслухалі квяцістую прамову дастойнага слугі касьцёла. Напэўна, калі ня ўсе, то значная большасьць з нас падзяляюць веру дакладчыка ў Бога і яго справядлівасьць. Але менавіта ў імя гэтай спра вядлівасьці дазвольце мне задаць прэлегенту некалькі пытанняў і выказаць у некаторых справах нязгоду з ім...
    Заля замерла, як наэлектрызаваная. Пачулася некалькі галасоў: “Просім!”
    Перш за ўсё, адкуль паважаны дакладчык ведае, што яго вера,
    яго рэлігія найлепшая і найболыш упадабаная. Госпаду?.. Кім і чым гэтая тэза даказана?..
    У залі пачаўся шум, шыпенне і абурэнне сотні дэвотак і духавенства, што сядзела ў першых радах.
    Я сам “схізматык”... Аднак думаю, што вера індуізма ці мусульманства не горшая. Прыказка гаворыць: “Усе дарогі вядуць у Рым”, а я скажу: “Усе йічырыя веры вядуць да Бога”... I ніхто яшчэ не даказаў слабасьць мае веры.
    На залі пачаўся шум, выкрыкі: “Адабраць слова!”, “Сапхнуць з трыбуны!”... Аднак рэглямінт дазваляў мне гаварыць сем мінут і я ня слухаў гэтых крыкаў.
    Дазвольце мне скончыць! гукнуў я. Хіба ж камусь не падабаюцца дэмакратычныя нормы паводзін?.. Мы ж цывілізаваная краіна! He забывайма!..
    Я, лічу, што паважаны прэлегент недапусьціма парушыў нормы культурных, дастойных паводзін аратараў... Ці ж да твару духоўнай асобе абзываць адсутнага канкурэнта бруднымі закідамі: “з заплютон бродон”, “запіты”, “з чырвонай мордай” і т.п..? Ня толькі я, але большасьць прысутных, напэўна, з гэтым не пагаджаецца!..
    Што рабілася ў залі трудна апісаць. Шум, крыкі, бура воплескаў паўтысячы прысутных студэнтаў... Нарастаў скандал. Доўга званіў, ускочыўшы на трыбуну вядучы моцарствовец, які ўжо бадай трэці раз заклікаў мяне канчаць выступленне. Дэвоткі ледзь не ачумелі і пагрозьліва ціснуліся да катэдры.
    Я пакланіўся кіпеўшай публіцы і пад вадапад воплескаў сышоў са сцэны. Лоск і ўпэўненасьць дзеячаў “Про Русія” як ветрам змыла.
    Калі мы шумнай грамадой выходзілі з залі, пасьля заканчэння сустрэчы, да мяне падыйшоў стары, белавалосы чалавек ў цёмным касьцюме. Гэта быў прафэсар Жукоўскі. Ён працягнуў мне руку, моцна паціснуў і сказаў:
    Спаснбо вам! Всё же жнвут людн, не потерявшне совестн н отвагн... Сердечно вам благодарен... Вы воскреснля у меня веру в людей...
    Падняўся мой аўтарытэт і ў многіх сяброў, чым я ў душы крыху ганарыўся.
    САМАСТОЙНАСЬЦЬ
    (Практыка выхаду ў людзі)
    Летам 1934-га году я здаў апошнія экзамены. На астатку яшчэ адбыў практыку ў другім па велічыне горадзе Польшчы Лодзі. Трапіў я на тры месяцы ў бухгалтэрыю Банку Гаспадарства Краёвага. Для мае непаседлівай натуры рамантыка і кнігалюба бухгалтарская праца (нават у аддзеле дысконта) была мала атракцыйнай. Тым ня менш, адбыў я гэтую практыку сумленна, прапусьціўшы праз свае рукі вартасных папераў мільёны злотых.
    Плацілі мне па банкаўскіх мерках няшмат 100 злотых у месяц (вартасьць добрай каровы).
    На самым пачатку здарыўся мне даволі цікавы эпізод з паліцыяй. Прыехаў я ў горад позна. Меў з сабой адрас свайго сябра (сацыяліста), па прозьвішчу Выпых. У адрасе адзначалася вуліца Уніі, нумар дому і імя, прозьвішча калегі па універсытэту, адрас Банка. На вакзале я распытаў, дзе знайходзіцца гэтая вуліца і накіраваўся туды з сваім сундучком.
    Доўга ехаў трамваем, пасьля ішоў пехатою. Зусім сьцямнела, сям там засьвяціліся ліхтары. Сколькі ня пытаў сустрэчных, ніхто дакладна ня змог накіраваць мяне на патрэбны адрас. Мяняючы трэці, ці чацьвёрты раз напрамак, я зноў вышаў на нейкую ні то вуліцу, ні то дарогу і, змардаваны, ня ведаў што рабіць. Воддаль убачыў паліцыянта, які тут рэгуляваў рухам нячастых машын. Падышоўшы да яго, спытаў дзе знайходзіцца паданы мне адрас на вуліцы Вуніі. Паліцыянт узяў у мяне картку з адрасам, пасьвяціў ліхтарыкам і прачытаўшы, сказаў:
    Тут паказаны квартал горада, а ня вуліца. У гэтым квартале дзесяткі вуліц, і вам могуць даць дакладны адрас толькі ў адрасным бюро. Але (ён глянуў на свой гадзіннік) ужо ноч, дванастая гадзіна... Можаце туды патрапіць толькі заўтра, пераначаваўшы ў гатэлі.
    У мяне няма грошай на начлег у гатэлі, безнадзейна адказаў я.
    Удзень я мог бы накіраваць вас у якісь інтэрнат, ці іншы пункт. A цяпер, сярод ночы, хто вас прыме?..
    Распытаўшы, хто я і з якою мэтай прыехаў у Лодзь, паліцыянт пасьля кароткай задумы сказаў:
    Я вам напішу адрас, гэта недалёка... I ён паказаў, як мне туды
    дайсьці. Там я жыву. Вы скажаце, што я вас прыслаў, і мая жонка прыме вас на начлег. А заутра знойдзеце таго, хто вам патрэбен.
    Я ўзяў картку з адрасам, шчыра падзякаваў і цераз хьвілін пятнаццать знайшоў патрэбны адрас.
    Няёмка мне было будзіць сярод ночы незнаёмых людзей і ствараць ім непатрэбны клопат. Аднак нічога лепшага я прыдумаць ня мог. Пастаяўшы хвіліну ў нерашучасьці, я пастукаў. Панавала цішыня, ніхто не адзываўся. Тады я пачаў стукаць мацней. I незадоўга пачуліся крокі, дзьверы адчыніліся, жаночы голас спытаў: ”Хто там?”
    Я цераз паўадкрытыя дзьверы падаў запіску паліцыянта і паясьніў, чаму змушаны быў патурбаваць яе сярод ночы.
    Нічога, нічога, сказала яна і ўпусьціла мяне у калідор, дзе я скінуў верхнюю вопратку (надвары было мокра). А гаспадыня, накінуўшы халат, паслала мне на ложку свайго мужа, што быў на дзяжурстве. Я хутка заснуў.
    Назаўтра жонка паліцыянта нарыхтавала добрае і смачнае сьнеданне, і я, горача падзякаваўшы добрай жанчыне, накіраваўся проста ў банк. Пасьля цэнтральнага дзяржаўнага банку гэта была найсаліднейшая фінансавая установа.
    Спаткаў я там сумленных і прыязных людзей, стаў лепш разумець арганізацыю працы і цаніць “фаховасьць” у кожнай рабоце чалавека.
    Выспаўшыся і адпачыушы, ішоў я назаўтра ў цэнтр горада і думаў: ’’Вось табе і паліцыя!.. “Фашысцкія халуі!”...Эксплуататары... Ён жа гэты паліцай бачыў, што я галадранец, у якога нават няма пару залатовак на начлег... I ўсё ж так! чужога, непатрэбнага “брадзягу”, прамокшага ад дажджу, сярод ночы запрасіў у сваю хату... Дзе прынялі, накармілі, заапекаваліся як родным... Свайго ворага, “чырвонага” беларуса...
    Гэта быў яшчэ адзін эпізод жыцця, які ўбіваў у галаву мудрае правіла: не глядзі на ярлыкі і на чыны, а на дзеянні чалавека. Ацэньвай кожнага па яго характару і паводзінах! Трымаюся гэтага прынцыпу да сьмерці.
    Лодзь давала мне пракгыку ня толькі для розуму, але і для характару, духоўнага сьветапагляду на ўласнае і грамадзкае жыццё. Індывідуальнае і супольнае. Жыццё многаму нас навучыць, толькі трэба ня быць сьляпым, умець назіраць і рабіць адпаведныя вывады.
    ШЛЁНСК ЦЕШЫНЬСКІIГОРНЫ
    3 агромнага тэкстыльнага цэнтру Лодзі, я трапіў у самы прыгожы паўдзённы закутак Полыпчы Шлёнск Цешыньскі. 3 бегам абставін, мне ізноў давялося сутыкнуцца з тэкстыльным цэнтрам у Бельско-Бялай. Горад не належаў да вялікіх. Тут было ня больш 50-ці тысячаў жыхароў і некалькі слынных сваімі “ангельскімі” тканінамі фабрык. Сапраўды, вырабы фабрыкі Янкоўскага належалі да найбольш якасных у Еўропе і не ўступалі ангельскім, дамінуючым на нашай планеце. Яны шырокім струменем ішлі на еўрапейскія і пазаеўрапейскія рынкі.
    Пасьпяхова працавалі тут і металаапрацоўчыя фірмы, але такога розгаласу ня мелі. Шлёнск Цешыпьскі быў знаны ня толькі з польска-чэскіх канфліктаў, але і з цудоўных, маляўнічых і нязьлічоных дамоў адпачынку, санаторыяў і турыстычных базаў. Татры і Усходнія Бэскіды, што падходзілі амаль да самага Цешына і Бельска, цешылі (ці не адгэтуль назва ЦЕШЫН?) вочы краёвых і замежных турыстаў.
    Пабываўшы пазьней на Эльбрусе і многіх іншых горных вышынях і далінах Каўказа, ўсё ж такі ня мог забыць чару і маляўнічасьці Бэскідаў і суровых вяршынь Татраў, польскіх і чэскіх. Бо граніца там была амаль зусім свабоднай. Неяк, спаткаўшы нашу турыстычную групу, польскі патруль на граніцы нават не затрымаў нас і не спытаў, ці маем права на пераход дзяржаўнай мяжы. I мы перайходзілі гэтую мяжу нават для таго, каб выпіць чэскага піва альбо віна... I гэта ў тым часе, калі граніца ў СССР была закрыта “жалезнай заслонай”... Абдураны нячувана абнаглелай дзяржаўнай прапагандай, падставай якой быў масавы абман, фантастычная грандыёзная хлусьня, на якую кідаліся мільярды валюты мы і амаль увесь сьвет ня цікавіўся, што сапраўды робіцца за гэтай “заслонай”.
    Горад Бельско-Бяла меў свой арыгінальны каларыт. 3 начаткам лета тут амаль усе мужчыны хадзілі ў кароценькіх, як у футбалістаў, портках, і ў саламяных ці іншых капялюшах, часта з пяром якойсь птушкі на гэтым капелюшы. А у нядзелькі ці іншыя сьвяты, вераніцамі цягнуліся (пераважна пешкі) ў горы. Жанчыны таксама ў
    кароткіх спаднічках, каляровых касьцюмах, часта нацыянальных (гуральскіх), пераважна з рукзакамі за плячыма, шпарка падаваліся ў старану гор.
    На пачатку да небасхіла грамадзіліся і зьнікалі ў замглёнай далячыні Бэскіды. Яны ўпіраліся каля мяжы з Кракаўскай акругай у Баб’ю ropy. Сьмялейшыя і маладзейшыя турысты ўзьнімаліся далей, на вышыні скалістых Татраў. Туды вабяць скалістыя верхавіны Гарлуха, Ломніцы, Рысаў, Косьцеліска ды іншых, вышыня якіх перавышае 2,5 кіламетры, а таксама цудоўныя горныя панарамы з сотнямі азёр.
    Вось у гзты надзвычай прывабны край трапіў я з групай турыстаў-студэнтаў. Пасколькі гэта была апошняя універсытэцкая практыка, мне адразу запрапанавалі працу ў “Убэзпечальні” (Страхавым Таварыстве) “СІЛЕЗІЯ”. Аплата была невялікая на той час 100 злотых у месяц. Калі ўлічыць, што я мог знайсьці кватэру з утрыманнем (сьнеданне, абед і вячэра) за 30 злотых, то стане ясным, што праца была выгаднай.