Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
А гады навукі міналі весела і шпарка. Пра тагачасную сытуацыю і навучанне ў Наваградзкай Беларускай Гімназіі дакладна паведамляе манаграфія “Наваградзкая Беларуская Гімназія”, напісаная мною на працягу 1990 1992 годоў і выданая ў Вільні ў 1997 годзе. Дзеля гэтага тут мы ня будзем паўтарацца і падкрэсьлім толькі важнейшыя здарэнні і эпізоды.
Адчынілася гімназія ў 1919 годзе. На пачатку была яна гуманітарнай (болыпы націск на мовы) і выкладанне вялося па-расейску. Сялянства, якое ў 90 працэнтах было беларускім, яшчэ толькі вярталася з бежанства. Ня ўсьпела абжыцца, адбудавацца і яму, шчыра кажучы, было не да навукі. А для жыдоў (асноўная маса жыхароў горада) і расейцаў больш адпавядала менавіта такая школа. I толькі ў 1921 годзе, пасьля прыезду актыўнага педагога-патрыёта Яна Цеханоўскага, бацькоўскі камітэт дабіўся стварэння беларускіх класаў (напачатку трох: 1-га, 2-га і 3-га). У наступныя гады гімназія ператварылася ў матэматычна-прыраднічую і поўнасьцю стала беларускамоўнай.
Першым дырэктарам быў Пяцэвіч, пасьля Пётр Скрабец і Ян Цеханоўскі. Апошняму, па прычыне рэпрэсіяў з боку польскіх уладаў, прышлося на два гады выехаць у Францыю. Аднак яго патрыятызм, вера ў свой народ і перамогу дабра над злом і несправядлівасьцю не згасалі і ў часе яго адсутнасьці. Пры дапамозе грамадзтва і ахвярнасьці педагогаў, школа перамагла вельмі цяжкія перашкоды і варожасьць уладаў і выстаяла. Пасьля вяртання Цеханоўскага педагогі і вучні супольнымі сіламі адолелі няласку лёсу і дабіліся выдатных посьпехаў як у навуцы, так і ў самадзейнасьці (аркестр і хор, шахматы, спорт, літаратурная творчасьць).
Сярод педагогаў найбольшай актыўнасьцю і ахвярнасьцю адзначыліся: Ян Цеханоўскі (пахаваны ў Вільні), Аляксандар Данілевіч (пахаваны у Вільні), Антон Валынчык (пахаваны ў Горадні), Міхась Чатырка (замучаны ў сібірскіх лагерах), Пётр Скрабец (вярнуўшыся з лагеру, памёр у Наваградку), др. Аляксандар Орса (памёр на эміграцыі ў ЗША), Язэп Драздовіч, Пётр Якімовіч і іншыя...
У аднаўленні гімназіі (яе палякі ў 1934 годзе закрылі) рашаючую ролю сыграў др. Барыс Кіт, які тады пераехаў з Вільні ў Наваградак (1939 г).
Пра дзейнасыдь і ролю гэтага выпускніка Наваградзкай гімназіі, знанага ва ўсім сьвеце вучонага-астранаўта напісаны дзьве кнігі: выданая ў Менску “Космас беларуса” аўтарства Лідзіі Савік і выданая ў Вільні “Выбраныя богам” аўтарам Аляксеем Анішчыкам.
Наогул у гімназіі на працягу яе дзейнасьці (15 гадоў) вучылася каля тысячы чалавек (500 перачысьлена ў Манаграфіі). Значны працэнт навучэнцаў гэтай школы дабіўся выдатных вынікаў і занялі высокія
становішчы ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Нямеччыне, Бельгіі і г. д.. Аднак, на вялікі жаль, значны працэнт быў вывезены беспадстаўна ў лагеры Запаляр’я, Сібіры, Казахстана і там былі замучаны нялюдзкімі адносінамі. Частка загінула ў Курапатах і іншых масавых магілах дзікага Джугашвілеўскага (Сталінскага) рэжыму. Бязьлітасна зьнішчаў камуністычны імперыялізм беларускую нацыю, якая дабівалася свабоды, незалежнай дзяржаўнасьці.
He вярнуліся з лагераў педагогі Чатырка Міхась і Гутар Мікалай. Выжыў Пётр Скрабец. 3 вучняў загінулі: Бахар Васіль, Бярбіцкі Аркадзь,
Вежы на Замкавай гары ў Наваградку XX веку
Касьцюк, Бадзюркевіч, Варановіч, Васілеўскі, Верхаглядаў, Кардаш, Матусэвіч, Мураўскі, Навагран, Пучко, Станкевіч, Хадаркевіч, Ялак
і інш..
Вярнуліся з лагераў: Анішчык Аляксей, Анішчык Павел, Бахар Васіль (старшы), Гірыс Лявон, Дзяковіч Юрка, Карповіч, Кур’янка, Лецка Раман, Манкевіч Васіль, Орса Мікалай, Ржэцкі, Сланеўскі Ігнат, Шырко Аляксандар і іншыя...
Некаторыя загінулі хто ад нямецкай, хто ад бальшавіцкай кулі на Бацькаўшчыне.
Тым ня менш, пасеяныя школьным выхаваннем ідэі справядлівасьці, імкненне да свабоды і незалежнасьці краю не памерлі. Яны жывуць і натхняюць нацыю на брацьбу супраць прахадзімцаў, якія прадаліся ненасытным імперыялістам і пхнуць Беларусь у абдымкі варожых суседзяў. Абдурваны вякамі няволі народ яшчэ не разумее, што наша шчасьце і сьветлая доля у нашай еднасьці і свабодзе. Чужы хамут імкнецца да аднаго: душыць і эксплаатаваць наш край для сваіх, а не нашых патрэбаў. Толькі сьляпыя і прадажныя беларусы гэтага не бачаць.
Міндоўг малюнак з кнігі
Вітаўт у Грунвальдскай бітве. Вялікі князь Вітаўт быў вялікім
Фрагмент карціны Я.Матэйкі патрыётам беларуска-літоўскіх
“Бітва пад Грунвальдам” зямель
НА ЛІТАРАТУРНАЙ НІВЕ
А.Чэмер. Менск, 1932 год
Праляцелі шчасьлівыя гады стагодздзя. Пасьпяхова здадзены матуральныя экзамены перад дзяржаўнай камісіяй. Атрымалі дыпломы сталасьці (матуры): Анішчык Аляксей, Барысаглебскі Леанід, Вярбіцкі Аляксандар, Жураўлянка Людміла, Кандзера Барыс, Матусэвіч Янка, Першукевіч Пятро, Санчук Неаніла, Смаль Аляксандар, Турлай Ганна, Шыран Яўгень. Большасьць матурыстаў накіравалася ў Вільню, а я ў Пазнанскі Універсытэт, на Эканамічна-Юрыдычны факультэт.
Перыяд студэнства быў для мяне адначасна перыядам фармавання мае журналісцкай і літаратурнай дзейнасьці. Бываючы ў сваіх сяброў у Вільні, пазнаўся з маладымі патрыётамі Найдзюкамі, Янкам Шутовічам, Максімам Танкам, Зояй Каўшанкай і шмат з кім іншым. 3 дарослых дзеячаў асабліва ўрэзаліся ў памяць сустрэчы з кс. Адамам Станкевічам, кс. Гадлеўскім, Рыгорам Шырмай і інш..
Пасколькі з пад майго пяра ўжо вышла некалькі друкаваных спробаў (відаць, былі яны нядрэнныя), Рыгор Шырма запрасіў мяне супрацоўнічаць з ініцыяваным ім “Беларускім Летапісам”. Супрацоўніцтва было даволі актыўным і плённым. Часопіс зьмясьціў шэраг маіх зацемак і рэпартажаў.
У гэтым жа часе я дасылаў матар’ялы ў “Шлях Моладзі”. Уключыўшыся ў конкурс на лепшае апавяданне, я атрымаў ўзнагароду, заняўшы прызавое месца. Гэта была невялікая аповесьць “На родным палетку”. Заахвочаны такім вынікам, я стаў пасылаць апавяданні ў літаратурны часапіс “Калоссе”, дзе яны кожны раз друкаваліся. Тады ж паўстала задума напісаць раман з вясковага (хутарнога)
жыцця “Шляхамі адраджэння”. I я ўжо многа напісаў, скончыў гэты аб’ёмісты твор, але ў 1939 годзе выбухла вайна і ўся мая работа была поўнасьцю зьнішчана, аб чым пазьней.
Распачыналася мая літаратурная дзейнасьць адначасна з выхадам першай кніжкі Максіма Танка “На этапах”, сканфіскаванай тагачаснымі ўладамі. Па іроніі лёсу, такі ж лёс спаткаў маю, бадай, найважнейшую працу манаграфію “Наваградзкая Беларуская Гімназія”, якую (пасьля трохгадовай затрымкі ў друкарні і выдзяленні фондаў), росчыркам пяра забараніў міністар агітацыі і культуры А. Бутэвіч...
Як вядома, Танк паверыў камуністычным уладам Беларусі і Крамля, які па дык-
Максім Танк з жонкаю Любай. Мы сябравалі з 1930 г. да яго канчыны
татарску камандаваў усімі савецкімі рэспублікамі. Мой шлях быў іншы. Аднак шчырае сяброўства між намі трымалася да самай яго
сьмерці.
Mae шчырыя сябры Максім Лужанін, Максім Танк, Якуб Колас
УНІВЕРСЫТЭТ
Няма таго чалавека, у якога памяці не засталося б сьветлых успамінаў з буйнага юнацкага жыцця пры “Альма Матэр”. Пераломныя гады уваходу ў самастойнае жыццё маюць асаблівы, непаўторны каларыт глыбокай веры, справядлівасьці, высокага благародства ідэяу. Гэта той нядоўгі час, калі наша душа зьвініць крыштальнай даверлівасьцю да чалавека, чыстым каханнем, незаплямленай дружбай, непахіснай верай у перамогу дабра.
У Пазнанскім універсытэце я не сустрэў тады ніводнага беларуса. Аднак, у Познані беларусы знайшліся ў іншых навуковых установах. У вышэйшай Гандлёвай школе вучыўся школьны сябра Пятро Русецкі, Валянціна Тычына, пасьля прыехалі Васіль Івашка, Кішэўскі. Але найбольш бадай мяне ўсьцешыла сустрэча з Станіславам Грынкевічам.
Др. Станіслаў Грынкевіч быў шчырым беларусам, паходзіў з Віленшчыны. Таленавіты і старанны, ён скончыў мэдыцынскі факультэт і быў асыстэнтам.
У тым часе ён ужо быў жанаты і меў двое дзяцей (хлопчыкі). Запрошаны першы раз на абед, я быў нямала зьдзіўлены. Хоць жонка гаспадара была палячка, у сям’і гаварылі па-беларуску і хлапчукі (каля 6-9 гадоў) хораша сьпявалі пад акампанемент маткі тагачасны гімн “He пагаснуць зоркі ў небе”... Ды дзе? У Пазнаншчыне, заселенай амаль выключна палякамі! Пасьля варожых адносін уладаў да беларусаў у Наваградчыне, мне дзіўным было “адкрыць” такую беларускую сямейку у Познані.
Пані Ядвіга дасканала гаварыла па-беларуску і вельмі прыхільна адносілася да беларушчыны.
Выйшла замуж за беларуса дык трэба прынараўляцца да беларускасьці, гаварыла яна, заўважыўшы маё зьдзіўленне. У куточку вісела ікона, а у другім Пагоня і белачырвона-белыя сьцяжкі. Я стаў даволі частым госьцем гэтага дому. Гаспадары былі вельмі гасьцінныя. У другім пакоі ўбачыў я даволі вялікі партрэт Грынкевіча, выкананы Сергіевічам.
Як звычайна, жыццё на унівэрсытэце на пачатку навучальнага году бурліла, як у вуллі. Найбольш лічным быў наш факультэт. На
першым курсе налічвалася каля паўтысячы студэнтаў. На самым пачатку заняткаў мяне спаткала нечаканасьць. У побач сядзеўшай, даволі сымпатычнай дзяўчыны я ўбачыў на парце украінскую кніжку. Гэта мяне вельмі ўсьцешыла.
Вы украінка? спытаў я. Дзяўчына загарнула кніжку і пасьля кароткай зьбянтэжанасьці сказала:
— Так, я украінка!..
У яе голасе я вычуў ні то сполах, ні то выклік. Тады паясьніў:
Вы прабачце! Я цікаўлюся таму, што я беларус і вельмі рад, калі мы і надалей будзем сядзець поруч... Мы з украінцамі заўсёды шчыра сябравалі, аднолькавая наша доля...
3 таго часу да канца навукі мы нязьменна сядалі разам. Дзеўчына аказалася вельмі разьвітай і дэмакратычна ўзгадаванаю дачкою львоўскага адваката Лэся Старасольская. Хутка падышоў яе сябра, таксама украінец Кекіш, з якім мы зараз жа разгаварыліся і ў кароткім часе я стаў амаль сябрам украінскай Громады, якая налічвала каля ста членаў. Я аматар музыкі і сьпеву, нават у іхнім хоры сьпяваў.
Вы ня дзівіцеся, што я напачатку крыху спужалася, сказала пасьля лекцыі Старасольская. Палякі, асабліва эндэкі, варожа ставяцца да ўкраінцаў і бывае, ідуць на розныя правакацыі...
Навука ў Польшчы дорага каштавала. Адно толькі “Впісовэ ” (права быць прынятым на унівэрсытэт) каштавала 80 злотых. Гэта раўнялася кошту добрай каровы. А пасьля, каб пражыць (не ўлічаючы адзення, абутку) трэба было мець як мінімум 60 злотых. Сама кватэра каштавала каля 30-50 злотых у месяц.