• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Пасьля яшчэ неяк заглянуў да мяне. Вычувалася, што быў ён маёю працавітасьцю задаволены. А калі я цераз месяцаў паўтара ізноў прынёс яму сваю работу, дырэктар папрасіў мяне прысесьці і сказаў:
    -Як бачу, вы знайшлі ключ да ўзапраўды добрай працы. Гэта вельмі важная справа. Думаю, што мы зможам з вамі супрацоўнічаць.
    I затрымаў апрацаваную тэму, загадаўшы заўтра да яго зайсьці.
    Я ўважна перачытаў вашу работу, на гэты раз яна ў вас атрымалася блізка задавальняючага узроўню, сказаў др. Булаўскі. Відаць, вы сур’ёзна апрацавалі, выкарысталі існуючыя крыніцы таго, што ўжо было дасягнута ў гэтай галіне і высунулі некалькі ўласных, даволі цікавых варыянтаў і вывадаў. Ёсьць падстава спадзявацца, што з вас атрымаецца добры, самастойна думаючы працаўнік.
    “Я мог бы прыняць вашу працу. Аднак лічу, што вы можаце даць лепшую прадукцыю (тут ён усьміхнуўся). I не хацелася б, каб вы “спачылі на лаўрах” на самым пачатку добрай работы. Лічу, што вы абавязаны выкарыстаць пэрспэктывы далейшага разьвіцця сваіх... здольнасьцяў. Радзіў бы вам яшчэ папрацаваць над тэмай і прынясьці мне цераз тыдняў два. Тады, калі ваша праца поўнасьцю вас задаволіць”. I яшчэ раз вярнуў мне рукапіс.
    Можна сказаць, што я ня ішоў ад дырэктара, а ляцеў на крылах. Да мае сьвядомасьці дайшло, што ён лепш мяне знаў і разумеў, чым я сам... 3 уздымам і бадай натхненнем узяўся я за чамусьці, не надаеўшую тэму. I вось дзівы. Зьявіліся новыя, больш стройныя і (сказаў бы) прыгожыя варыянты. Яны былі мацнейшыя лагічна, багацейшыя і больш каларытныя, прывабныя для чытача-спецыяліста.
    Цераз два тыдні я сапраўды быў задаволены сваёй работай. Hi да аднаго пункту ня мог “прычапіцца” і з лёгкай душою пайшоў да дырэктара.
    На гэты раз работа была прынята і пайшла ў друк без заўвагаў і паправак. Пры чарговай сустрэчы з загадчыцай бібліятэкі, яна сказала:
    Доктар Булаўскі з вас задаволены! Гэта рэдка ў яго бывае... Ён многага патрабуе ад сваіх працаўнікоў. Змушае да сумленнай, творчай працы. Але сам працуе больш за ўсіх. I баюся, што больш, чым пазваляе яго здароўе...
    Цераз некалькі гадоў, калі я быў знаным публіцыстам, працуючы ў Кракаве, ізноў сустрэўся з др. Булаўскім, але аб гэтым пазьней.
    Педагагічны калектыў Наваградзкай беларускай гімназіі
    ХВАСТЫ...
    Мінула каля паўтара году. Праца мая выконвалася пасьпяхова. Нават пэўнага разу здарыўся нечаканы для мяне (і іншых) эпізод. Выдаючы чарговы нумар нашага журнала, атрымалася затрымка. A прыпамінаю, што з месяца ў месяц і з году ў год праца рэдакцыі нашага Бюро нязьменна ішла, як анкерскі гадзіннік. Дырэктар быў на рэдкасьць таленавітым і патрабавальным арганізатарам.
    Прычынай была якаясь недапрацоўка старэйшага з працаўнікоў прафэсара Вацля. Сабраўшы ўсіх нас, дырэктар Булаўскі сказаў:
    Пан Магістар Анішчык зьяўляецца наймалодшым працаўніком сярод нас. Сваёй акуратнасьцю і працавітасьцю, дабіўся таго, што сёння я вымушаны ставіць вам усім у прыклад. На працягу года ён ня меў у сваёй працы ніводнай заўвагі, ня толькі што браку. А вось сёння, пасьля сямігадовай працы праф. Вацль можа сарваць тэрмін выпуску журнала... Мне не патрэбны тлумачэнні. Вы ўсе абавязаны памятаць: калі пагражае па любой прычыне якаясь “няўстойка”, небясьпека зрыву, альбо затармажэння творчага працэсу, вы навінны аб гэтым неадкладна мне далажыць. Я папераджаю, што ў падобных выпадках буду рабіць адпаведныя дысцыплінарныя вывады. Каб пасьля ня крыўдзіліся...
    Мой творчы энтузіязм і ружова-сонечны настрой быў аднак нечакана і груба разбураны маімі ж трагічнымі памылкамі. Справа ў тым, што, як многія тысячы моладзі, яшчэ ў школе і асабліва на універсытэце я паверыў такім жа наіўным і легкаверным “дзеячам”, якімі былі тады мы, жаўтадзюбыя вясковыя хлопцы, у міфічную краіну справядлівасьці. У савецкі “рай”, пра які нам баялі камуністычныя “апосталы” і проста нанятыя агітатары.
    Мне, як многім быўшым камсамольцам, хоць я ніколі да гэтай арганізацыі не належаў, адрыгнулася энтузіястычная вера ў існаванне справядлівасьці, ва ўладу рабочых і сялян, якая нібыто давяла да свабоднага і заможнага жыцця народы СССР (і вядома беларусаў). Мой удзел у школьных “страйках”, а пасьля ў студэнцкім сацыялістычным руху (калі я на пэвен час быў звольнены з універсытэту) быў “узяты на карандаш” польскімі шпікамі. I цяпер, як відаць, дайшла чарга да разгляду імі маёй асобы. Польскія ўлады
    бясьпекі палічылі, што мяне ня сьлед трымаць на рабоце ў дзяржаўнай установе. Тым болып навуковага абласнога маштабу. Наш дырэктар атрымаў на гэтую справу “указанне”. Пэўнага дня ён выклікаў мяне да сябе. Вайшоўшы ў яго кабінет, я адразу вычуў, што нешта здарылася. Нешта засмактала ў душы. Твар Булаўскага быў звыш меры паважны і выразна ўсхваляваны. Кіўнуў мне прысесьці.
    He хацелася б мне аб гэтым гаварыць, а тым больш вырашаць прыкрую для мяне справу, пачаў ён. Але я ня бачу магчымасьці іншага выйсця... Я шчыра шкадую, але нам прыдзецца разьвітацца... Ня ведаю дакладна, у чым справа, вам напэўна, відней. За вамі чысьляцца якіясь антыдзяржаўныя парушэнні, а я абавязаны трымаць на рабоце толькі пэўных і чыстых маральна працаўнікоў.
    Паўтараю, мне шкада з вамі разьвітвацца. Паказалі вы сябе з добрай стараны як працаўнік і як чалавек. Такое перакананне маюць і некаторыя іншыя знаючыя вас асобы. Аднак мае аргумэнты не пераканалі адпаведніх уладаў...
    Вам цяпер застаецца вырашыць, ці падасьце заяву аб звальненні з работы самі, ці захочаце яшчэ працаваць, пакуль мы ня звольнім вас на падставе адпаведных законаў?.. Лічу першы варыянт карысьнейшым для вас, бо ў выпадку ўласнага жадання аб звальненні вам будзе выплачвацца на працягу 3 месяцаў дапамога з дзяржаўных фондаў. У іншым выпадку вы гэтай дапамогі ня будзеце мець.
    3 гнятучым цяжарам на сэрцы я падаў заяву... Ізноў стаў безработным. I гэтым разам выратавала мяне журналістыка -’’Повстанец”, радыё ды газэты. Прышлося шукаць іншай кватэ ры, маленысага, але з невялікай аплатай пакойчыка. У гэтым часе знаёмы украінец Паслаўскі, фанатычны паклоннік песьні, сагітаваў мяне запісацца ў катавіцкі мужчынскі хор “Эхо”. Гэта быў выдатны ансамбль сталых працаўнікоў розных фірмаў і установаў, заўзятых аматараў харавога мастацтва. Дырыжорам быў здольны кампазытар, і “Эхо” на кожным конкурсным выступленні займала прызавое месца.
    Сярод удзельнікаў хору былі ўплывовыя дзяржаўныя працаўнікі. Пасябраваў я з адным старажылам горада расейцам Смірновым (жонкай яго была вельмі сымпатычная ўкраінка). Маючы шырокія знаёмствы, гэтыя людзі парадзілі мне зьвярнуцца да праф. Гожэхоўскага дырэктара Псыха-Тэхнічнага Інстытута. Мясьціўся ён пры
    агромнай Тэхнічнай школе, якая побач варшаўскай Школы Вавэльбэрга была абсталяванай і лічылася найбольш дасканалай кузьняй працаўнікоў тэхнічнага профіля. Яе
    выпускнікі за два—
    тры гады наперад запрашаліся на работу ў шахты і гуты (руднікі), на адказныя і добра аплачваемыя пасады, што загадзя афармляліся кантрактам.
    Адной з важных апораў гэтай школы быў Псыха-Тэхнічны Інстытут. Гэта была невялікая ўстанова практычнага напрамку з надзвычай цікавай праграмай працы. Калі задачай рэнтгена зьяўляецца прасьвятленне і аналіз людзкога цела, то задачай успомненага Інстытуту было выяуленне і аналіз духовага зьместу чалавека, яго характару і ўзаемадзеяння функцыяў мозга з функцыямі фізычнымі цела, рук, ног, вачэй і т.п...
    Багаты арсенал прыладаў даваў магчымасьць дакладна акрэсьліць уражлівасьць чалавека на сьвятло, на дасканаласьць дотыку, каардынацыі дзеянняў рук і ног; зроку + рук і ног. Устанаўлівалася хуткасьць і дакладнасьць рэакцыі ўсіх органаў і г.д..
    Праца Інстытута вельмі мяне зацікавіла. Я адразу зразумеў яе агромную ролю у падборы кадраў для працы на прамысловых і транспартных аб’ектах ды і наогул пры любым выпадку працаўладкавання. I для мяне стала адразу ясна: чаму ўсе шахты, гуты, жалезнадарожныя і ўсе іншыя транспартныя установы не прыймаюць на работу тэхнічнага профіля нікога, без пасьведчання гэтага Інстытута.
    Вынікі такога падыходу: у Шлёнскай акрузе, на прамысловых і транспартных прадпрыемствах у два разы менш нешчасьлівых выпадкаў (аварыяў) чым у іншых ваяводзтвах дзяржавы!.. Калі ўлічыць, што кожны такі выпадак абыходзіцца (лячэнне, штрафы,
    страта дзён ці месяцаў працы) ў сотні або і тысячы злотых, то стане ясна, што карысьць Інстытута для грамадзкасьці і дзяржавы агромная!
    Мне пашанцавала, у гэтым часе Інстытуту патрэбны быў кваліфікаваны і зацікаўлены гэтымі праблемамі працаўнік. 3 дырэктарам Інстытута праф. Гожэхоўскім мы хутка дамовіліся: першыя тры (пробныя) месяцы я буду атрымліваць 150 злотых, а пасьля (калі мяне ня звольняць праз непрыгоднасьць) зарабатная плата будзе падвышана. Для мяне ізноў пачаліся напружаныя, але вясёлыя і сьветлыя месяцы работы. Я быў упэўнены, што з работай спраўлюся (школа др. Булаўскага), а ўсё іншае ня мела вырашаючага значэння.
    Так яно і атрымалася. 3 захапленнем уваходзіў я ў курс, у працэсы штодзеннай працы. Цераз даслоўна пару тыдняў прафэсар мог мне цалкам даверыць практычную частку работы. Пры дапамозе спецыяльнай, часам досыць складанай апаратуры, я вымяраў і рэгістраваў чуласьць падьцаў экзамінуемага (дотык), чуласьць рэакцыі на сьвятло, на колеры, на слых і г.д... Акрамя гэтай дзейнасьці, беспасрэдна зьвязанай з псыхатэхнікай, наш Інстытут браў на сябе пабочныя, дадатковыя заданні. Па дагаворанасьці з дырэктарам, я ўзяўся за арганізацыю курсаў для інжынераў і тэхнікаў па бясьпецы працы. Павышэнне кваліфікацый, асабліва для новых працаўнікоў у гэтай, беспярэчна важнай галіне, пазбаўляла шахты і капальні ад немалых стратаў.
    Я быў вызначаны беспасрэдным загадчыкам гэтых курсаў. Пасьля адпаведнага апавяшчэння (інфармацыі) пра адкрыццё і варункі прыёма на курсы, амаль усе большыя прадпрыемствы накіравалі (на тры месяцы) сваіх адказных службоўцаў. Зразумела, аплачваючы кошты гэтых курсаў
    Я запрасіў для вышэйшай вартасьці і рэальнай карысьці нашых курсаў выдатнейшых спецыялістаў прамысловай акругі: галоўных інжынераў, эканамістаў, галоўнага начальніка ваяводзтва па медыцынскаму нагляду ў галіне прамысловасьці і г.д...
    Курсы прайшлі на высокім узроўні, закончыліся з нечакана эфектнай пасьпяховасьцю. Цераз месяц мы абвясьцілі другі набор курсантаў, а пасьля трэці... Аутарытэт і папулярнасьць Інстытуту ўзрастала. Да нас прыязджалі выдатныя навукоўцы ў галіне псыхатэхнікі (спецыялісты з Варшавы і Лодзі, праф. Бігеляйзэн з Крака-