• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    А на пачатку асады горада, доўгія шэрагі жанчын для машыраваўшых жаўнераў перадавалі ім хто што меў: булачкі, бублікі, цыгарэты, гарбату і г.дУсюды вычувалася спагаднасьць чалавека да чалавека, ахвярнасьць людзей.
    А тымчасам баі прадаўжаліся. Армія Руммэля амаль разьбітая, сканцэнтравалася на абароне Модліна і Варшавы. Галоўнакамандуючым абаронай Варшавы быў генерал Валерыян ЧУМА муж Ірэны, сястры Стасі і Крыстыны.
    Пэўнага дня наш батальён быў высланы на спарадкаванне даўжэзнай вуліцы Воля. Там нядаўна была праведзена масавая атака немцаў, з мэтаю прарвацца ў цэнтр сталіцы. 3 раніцы мы падыйшлі да пачатку гэтага магістральнага шляху. Яшчэ дымілі папялішчы пажараў. Ішоў дым з поўразьбітых артылерыяй камяніц, валяліся каля дарогі разьбітыя вазы, машыны, шмат ляжала забітых коней, якія раскладаючыся на гарачыні (стаяла нарэдкасьць цёплае надвор’е), атручвалі ўсю адкрытую прастору страшэнным смуродам. Каб не ванітаваць, прышлося завязваць рот і нос чым папала.
    Мы сьцягвалі конскія трупы ў ямы і засыпалі сяк-так зьверху. На іх месцы аставаліся тысячы чарвей. Разьбітыя машыны і зброю падавалі на платформы і іх адвозілі на лом, або на рамонт. Шмат прышлося павазіцца з падбітым, але яшчэ прыгодным танкам. На розныя, параскіданыя на дарозе і побач, патрэбныя ў мірным часе рэчы як бялізна, апараты, пасьцелі, дываны, кухонную пасуду і т.д. мы не глядзелі. Дай Божа ўратаваць рукі і ногі!.. Зрэшта нямала чамаданаў з розным дабром валялася тады і на цэнтральных вуліцах горада. Нам хапіла работы на ўвесь дзень. I чамусьці артылерыя тады не абстрэльвала гэтага кварталу. Можа таму, што паблізу стаялі нямецкія часьці? 3 іх боку ад часу да часу бухалі стрэлы і сьвісталі пулі. Але на гэтым і канчалася. Пазьней мы даведаліся, што на дзесятках шляхоў спрабавалі немцы прарвацца ў Варшаву. Кідалі упарта немалыя сілы. Аднак моцнай і ўмелай абароны яны не прарвалі нідзе.
    Як вядома, вайны без ахвяраў не бывае. Гінуць людзі на франтах і паза франтамі. Але часамі здараюцца зьдзіўляючыя выпадкі, калі чалавеку ня суджана загінуць. Так здарылася аднойчы з нашым падраздзяленнем.
    Гэта было пад канец абароны сталіцы. Тады было столькі параненых, што не хапала ня толькі дактароў, але нават санітараў для першай дапамогі. Пасколькі я яшчэ на універсытэце закончыў курсы супрацьхімічнай абароны і санітарнай дапамогі, мяне перавялі на санітарную службу. Карабін замяніў на насілкі і санітарную торбу. Пасьля артылерыйскага абстрэлу прыходзілася бегчы па вызаву ў задымленыя, запыленыя і засыпаныя цаглянымі асколкамі будынкі і з акрываўленай падлогі падымаць параненых, рабіць ім перавязкі, або адпраўляць (адносіць) на шпітальны пункт.
    Каторага вечара, мне было загадана прыняць начное дзяжурства ў прыляжачым будынку (касьцеле), пры “лягчэй” параненых. Было там амаль цёмна, на столачку пры сьцяне капцілася газовачка з кноцікам, якая ледзь дазваляла прайсьці між ляжачых на падлозе людзей, не наступаючы на іх. Ляжалі пераважна цывільныя асобы з рознымі сур ‘ёзнымі раненнямі; у каго рука прабітая ці прастрэлена, у іншага галава пашкоджана, нага скалечана і г. д..
    Здаючы мне сьпіс раненых, папярэдні мэдык сказаў, што аднаму з іх (ён паказаў катораму) ня можна даваць вады — паранены ў жывот.
    Аднак, яшчэ ня ўсьпеў той выйсьці, як гэты паранены стаў енчыць ды прасіць хоць паўкубачка вады. 3 просьбамі і енкамі зьвярталіся і другія. Аднак я, нажаль, мог толькі памачыць ім губы, альбо паправіць перавязку... і вось пасьля гэтай кашмарна доўгай ночы (так прынамсі мне здавалася), вяртаюся я ў казарму. I... ня веру сваім вачам. У казарме пуста, уся падлога засыпана асколкамі цэглы і чырвоным цагляным пылам... А у тым месцы, дзе звычайна ляжала мая галава, скразная дзірка на тратуар і вуліцу... Відаць, снарад трапіў сюды сярод ночы, было холадна і нават дыму ня чулася ў паветры. Незадоўга вярнуліся мае сябры, яны былі акурат у гэтую ноч на вылазцы. Удачна выканалі заданне, толькі аднаму з групы адарвала палец...
    Калі б мне ў гэтую ноч ня прыпала дзяжурства пры хворых, а падразьдзяленне на начную вылазку, некалькі нашых душачак было б ужо ў небе... Вось і ня вер, што ёсьць нейкае прадрашэнне нашага лёсу! He дарма створана здавен-даўна прыказка: “свайго лёсу і канём не аб’едзеш...”
    Падумайце самі: столькі тысяч загінула мабілізаваных хлопцаў і цывільнага насельніцтва, а я, стаўшы байцом дабравольна, астаўся цэлым і жывым!... Значыць лёс мяне захаваў для нейкай іншай мэты? Аднак тады ня было часу і думаць ці разважаць аб гэтым. Баі прадаўжаліся. Палымяныя штодзенныя прамовы па радыё прэзыдэнта сталіцы вялікага патрыёта Стажыньскага і цьвёрдая воля генерала Чумы давалі людзям сілы і веру ў перамену сытуацыі. Агромная матарызаваная армія не магла паканаць пагарджаючых сьмерцю патрыётаў, нават пры слабым іх узбраенні.
    I невядома колькі часу яшчэ трывала бы гэтае няроўнае змаганне, калі б не жахлівыя страты, штодзенная гібель тысяч людзей і фізычнае знішчэнне горада. He працавала каналізацыя, разьбіта электрастанцыя (ня было сьвятла), зьнішчаны электраправады. Перарэзаны ўсе шляхі падвозу прадуктаў. Нам, франтавікам, давалі сухары, або мізэрны кусочак хлеба і часам каніну і чарвівую гарохавую пахлёбку. Усе магазіны разьбітыя, крамы пазачыняныя...
    Паўстала рэальная пагроза заразных інфекцый. Нідзе ня было малака для дзяцей... і поўнасьцю адсутнічала дапамога “саюзьнікаў”, якія з лёгкасьцю растапталі свае абавязанні. Калі яшчэ ба-
    раніліся толькі Модлін і Варшава, камандаванне рашыла згаджацца на капітуляцыю. Мне помніцца гэтая раніца, а дакладней сказаць ноч.
    Мы тады знаходзіліся на пярэднім краі і туліліся ў некай гаспадарскай ці то павеці, ці то склепе з нізенькай, абапёртай на землю стрэшкай, дзе знайшлі крыху саломы і раскошна разьлягліся на ёй на Ha­nner. Спалі, як суркі. Гэта можа зразумець толькі той, хто сам быў на “перадавой”. I сярод начной цемры раптам прачнуліся, хоць ніхто нас не будзіў. Пачуліся галасы:
    Ты ня сьпіш? He... Што гэта такое?..
    Раптам усе прыпадняліся і цераз хвіліну зразумелі нас разбудзіла цішыня... Змоўклі гарматы, грохат выбухаў цяжкіх снарадаў, які трываў дзень і ноч... Як гаворыцца, чуваць было б як муха ляціць... Пачаліся разгадкі і спрэчкі адносна прычыны гэтага незразумелага зьявішча.
    Напэўна, прышла дапамога. Француская і ангельская арміі рынуліся раптам на тылы...
    Не!.. Ня іначай, як Чума і Руммэль разьбілі немцаў і адагналі іх ад Варшавы...
    Якая там перамога!.. Проста перапынілі атакі, каб прыбраць горы трупаў... Столькі забітых!..
    Так да усходу сонца мы н не заснулі. I толькі дзесь каля восьмай гадзіны прышоў ганец, які абвясьціў, што Варшава капітулявала... Рэакцыя на гэта была разнаякая. Адны абураліся і крычалі, што гэта “Здрада”, і мы не здамося, будзем далей абараняць сталіцу. Другія гаварылі, што ня нам вырашаць падобныя пытанні, на гэта ёсьць урадавыя дзеячы і генэралітэт. Іншыя ў душы цешыліся, што яшчэ жывыя і нарэшце змогуць вярнуцца да сваіх сем’яў. А іншыя рэзонна заўважылі:
    Мы жаўнеры. Будзем выконваць загад, які б ён ня быў! Хіба вы забыліся словы прысягі?..
    Загад мы хутка атрымалі. Зьявіўся паручнік і зачытаў загад камандавання:
    “У выніку злажыўшыхся абставін, вялікіх ахвяр у людзях, асабліва цывільнага насельніцтва, зьнішчэння гаспадарчых установаў і аб’ектаў, адсутнасьці харчовага забясьпячэння, з мэтай спынення
    Галоўная Рада Беларускай Народнай Самапомачы у Менску. у 1942 г. Одаяць зі-яева: інж. Іваа Касяк, судзьдзя Павал Сьвірыд, Архіепіскап Філафей, Др. Ікан Ермачэнка — (Старшыня), кс. Вінцук Гадлеўскі. праф. Взіыаў Іваноўскі; «стаяяь зьлева: Леамід Маракоў — масгаўнік, Віктар Чабатарэвіч — настаўнін Уладыслаў Квзлоўекі — публіцысты. Др. Ллексаняар Скурат, Язэя Пайдэюк — яыдавец, Антон Адамовіч — публіяыеты. Веляковіч — настаўшк.
    Увага: Кс. в. Гадлеўскі згінуў ад кулі гэстаііо у 1942 г.,праф. В. Івашўскі эгівуў ад вальшавіпкай «улі у 1943 г„ Л. Маракоў згінуў ал кулі по.зьскіх дыварсантаў у 1943 г., У. Казяоўсжі згінуў ад бальшапіпкай кулі у 1943 п, Я. Найдзюк згіяуў ад тэррору МВД у 1944 г.
    далейшага праліцця людзкой крыві, камандаванне вырашыла прыняць варункі прапануемай капітуляцыі.”
    Далей паручнік зьвярнуўся да нас з кароткай прамовай, у якой шчыра і сардэчна падзякаваў нам за стойкасьць і здысцыплінаванасьць, за ахвярнасць у абароне роднага краю. I дабавіў, што мы расстаёмся не на век. Цяпер разыдземся, але сустрэнемся ізноў тады, калі пакліча Бацькаўшчына, для адраджэння і адбудовы ўласнай, часова страчанай дзяржаўнасьці.
    Ён кожнаму з нас паціснуў руку і загадаў аднясьці зброю і здаць яе на Цытадэлі... 3 рознымі пачуццямі разыйшліся мы, разьвітаўшыся як самыя блізкія сябры. Я рашыў прыхаваць свой цяжкі наган і маленькі браўнінг, а рэшту “жалеза” аднёс на Цытадэлю і зваліў на гару стрэльбаў, багнэтаў, шабляў і ўсякага іншага вайсковага хламу.
    На дне душы быў смутак, але і радасьць, што застаўся жывы і не пакалечаны, што нарэшце змагу дабрацца да бацькоў, якія там хвалююцца і перажываюць: ад сына няма ніякай вестачкі.
    На Жолібожы даведаўся пра апошнюю волю генерала Чумы, які сам адляцеў у Італію. Ён перадаў сваім родным (Стасі, Крыстыне і сваёй цешчы), што хлопцы (г. зн. два пазнанякі, якія пазьбегнулі вайсковай службы) і я можам узяць сабе з пакінутых у яго кватэры рэчаў, што нам патрэбна; а таксама забраць пасуду і кухонные начынне.
    Атрымаўшы ў сваю дыспазыцыю грузавую машыну, я паехаў на кватэру генерала і ўзяў для сябе дзьве пары абутку (якраз прышліся ў меру, як на заказ, лёгкі шынель, пару вайсковых “галіфэ”. А для гаспадыні адвёз дзесяць ці пятнаццаць камплетаў сталовых прыбораў, бензін ці нафту (тады ня было іншага сьвятла, акрамя нафтавых лямпаў) ды іншыя патрэбныя альбо вартасныя прадметы. А са сталовай шуфляды выграб больш кілаграма ордэнаў і мэдалёў, што перадаў пазьней яго жонцы, пані Ірэне ў Катовіцах.
    Якіх толькі там ня было!.. Ордэны сярэбраныя, альбо пазалочаныя: італьянскія, францускія, бельгійскія, амэрыканскія, польскія і нават нейкія афрыканскія, ці азіяцкія... Мне тады падумалася, што пасьля вайны (яна ж калі небудзь закончыцца!) генералу прыемна будзе зірнуць на свае “гістарычныя сьляды”.