• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    шыя рэчкі машыны і трактары (як зьявіліся) пераязджалі ўжо без мастоў.
    Амаль усе хутары былі ўжо зьліквідаваныя. Выбраліся ў горад або ў вёску Машчонскія (пяць сыноў) з сям’і Мікалая, Анішчыкі з хутароў Ігнася і Сьцяпана (восем дзяцюкоў), Баярыны (пяць мужчын). Замест іх будынкаў і дагледжаных надворкаў буяюць дзікія травы, крапіва, кусты, запушчаныя няудобіцы... Каля палавіны іхняй зямлі цяпер зарастае хмызьнякамі ды лесам. Калі гэты лес вырасьце?
    На усход ад дарогі яшчэ стаіць
    Мікола. Мы жылі побач
    хата Адама Анішчыка, у якой упарта трымаецца яго малодшы сын Юзік. Старэйшы Аляксандар даўно памёр. Ён, працуючы раней у калгаснай бухгалтэрыі, умудрыўся правесьці злектрычнае сьвятло, заняўся хатнім рамяслом (вырабы з дрэва) і выдаўшы замуж дачок, жыве на сваіх сотках з жонкай фельдшарыцай.
    Крыху ніжэй яго двара бяжыць рэчачка. Мы пераскокваем яе ад мосьціка тырчаць абломкі дрэва і паварочваем направа. Тут стаяла хата, гумно і хлеў Сьцяпанавага дзядзькі Давыда Анішчыка, з добрым садам і шасьцю гектарамі нядрэннага поля. А пры ўпадзенні рэчачкі ў Нёўду паўгектара сенажаці. У гэтым закутку сярод густых кустоў было шмат парэчак і смуродніку. Называўся гэты закутак Сьцюдзянец. Расьлі на гэтым хутары нашы равесьнікі Грышка і Паўлюк. Разам з імі мы ганялі на пашу каровы ў Трасьцянку.
    Цяпер ад гэтага хутара не асталося нават сьледу. Абмінаем рэшткі каменнага фундаманту і выходзім на ўзгорак, дзе даўней дзесяткамі гадоў цьвіла пахіленая груша. Адсюль як на далоні віднелася наша хата, хутар Баярына Антося, дворскія забудовы і далёкі гасьцінец, што ішоў з Наваградка ў Валяўку Гарадзішча Баранавічы. А на мяжы нашага поля і хутару Нагорнага (“Краўчука”) стаяла агромная
    Бацькі
    старая бярэзіна, якая нібы маяк здалёк паказвала, што тут месьціцца наш хутар. Сто мэтраў ад яе стаяў шматвяковы дуб, які чамусьці ўцалеў (яго прабавалі сьпілаваць, але не далі рады, толькі рубцы пазаплывалі)... аж да прыходу савецкай улады. I толькі тады ўжо яго зрэзалі механічнымі піламі на... сушку лёну!.. Хоць у ста мэтрах было нямала ельніку, бяроз, алешын ды рознага іншага апалу, відаць, рэвалюцыйны інстынкт, нішчыць усё с т а р о е.
    Падыйшлі мы да былога вазярца, што было намі створана, перагарадіўшы грэбляй рэчачку, што цякла з Крыніцаў (дзе паставіў хату Віцё).
    Тут была намі збудавана лазьня і з высокай грэблі зіхацеў люстраны вадапад. Цяпер асталіся размытыя рэшткі насыпу і заросшае балотным зеллем дно былой сажаўкі.
    -Я ж тут калісь купаўся! загаварыў Мікалай.
    А мы, меншыя, тут навучыліся плаваць... Над руслам рэчачкі было глыбока, няхітра было і ўтапіцца... Нават рыбкі вяліся. Пасьля вясновай паводкі мы часам знайходзілі іх ужо на Баярынавым полі, пад люстраным лядком пасьля замаразкаў. А цяпер... I мы зірнулі на голы узгорак, дзе стаяла хата і гумно Антося.
    He хацелася гаварыць. Нейкі цяжкі смутак асеў на сэрцы, гледзячы на спусташэнне і поўнае адзічанне хутарнога двара і лагчынкі, якая была нашай сенажаццю. Вырашылі заглянуць і ў Крыніцы. Там яшчэ стаяла пустая, ужо абязлюдзеушая Віцева хата і хлявушок. Ад сьцежак нават сьледу не засталося. Крапіва і асот, конскі шчавей дасягалі плячэй. Усюды кратавенне, нанесены глей, ямкі.
    А вось і праезджаная некалі дарожка да хаты на ўзгорачку. Каля дарогі разрасьліся насаджаныя ліпы, на кожнай прымацавана скварэчня. Кожную вясну над рэчачкай і запруджным азярцом заліваліся гімнамі каханню салаўі. Далучаліся да іх шпакі, зязулі і безліч іншага птаства. Каля хаткі бэз, язьвень, садок з пару дзесяткамі яблынаў і грушаў. Стаяць вымершыя без гаспадара вуллі... Вокнаў яшчэ не павыбівалі, аднак хата ўжо мёртвая. Дзьверы забіты дошкамі, вокны таксама. Нейкім цудам яшчэ не расьцягнулі дровы пад паветкай.
    Няма гаспадароў і ўсё замірае... А тут жа паўстагоддзя жыла сям’я, старанна працавалі людзі, гучэў вечарамі акардэон, блізкія і далёкія суседзі прыходзілі фатаграфавацца, папраўляць свае сапсаваныя машыны, ровэры, гадзіннікі... Гучала песьня, уміратваралі сэрца старадаўныя абрады і звычаі...
    Цяжка глядзець на ўсё гэта. Няма ўжо, як відаць, і суседзяў, Машчонскіх.
    -Яны раней выбраліся. Двое загінулі ў часе вайны... Ці памятаеш Юзіка і Алёшу?.. Юзіка дэсантнікі забілі, а пра Алёшу кажуць, што сам застрэліўся (доўгі кажух учапіўся за цынгель стрэльбы).
    Я яшчэ вучыўся ў Віця фатаграфаваць... Яны з Валем ужо добрыя здымкі рабілі. Віця нават да Булгака ў Вільню езьдзіў там аб’ектывы купляў. Казаў што Булгак вельмі шчыра і цёпла прыняў яго, як земляка. I што той вялікі майстар добра гаварыў па беларуску.
    Так, Віцё тады на ровэры ў Вільню езьдзіў... Ды вось ужо пару гадоў ляжыць на Мондзінскіх могілках. Сын Барыс добры помнік паставіў А дзе твой бацька?
    Пахаваны ў Валеўцы. Магілка і помнік пры самай дарозе. Будзеш ехаць на Сьвітазь — загляні. Направа ад варот. Там жа недалёка і Гутар Мікалай пахаваны з жонкаю. Хоць, праўды кажучы, не пахаваны, бо загінуў дзесь у лагеры, але помнік пастаўлены яго жонцы і яму заадно.
    Што ж? Пойдзем да мяне, у Мондзіне ж (цяпер ужо ў вёсачцы) мая сястра Лёня жыве з мужыком. Ты ж яе памятаеш?
    Чаму не! Я ж думаў жаніцца з ёю... Але ганарыстая была, фарсістая дзеўка. Чакала на лепшага... Што тады быў для яе Аляшкевіч?.. Hi то пастух, ні то нейкі басяк... Нічога ж тады ня меў, на бацькоўскім хлебе перабіваўся. Ніякай навукі яшчэ не пасьпеў fla­
    сягнуць.Усё гэта пазьней асіліў, здалёк ад роднага дому..
    Дурніцаю была. Як найменшую ў сям’і бацькі распясьцілі, зашмат патуралі.
    Можа й так... Калі гэта было?..
    Мы вышлі на мяжу, а дакладней, на разору, якая пралягла па даўнейшай мяжы Віцявага і Машчонскага хутароў і цераз дарожку, што вяла да Карасёў, пайшлі раллёю да былой хаты Мікалая Баярына. Адсюль, з грудочка, віднелася палова мондзінскіх хат і зялёныя прысады былога Двара. Каля кучы камення (старая крушня) тырчала горка на паўтара-два мэтры вышынёю, прашлагодняга, ці пазалеташняга лёну, зьбітага сьне-гам. Ніхто яго не падабраў, ня вывез з поля. Так і канчае гнісьці... Калгасны “лад”... Для людзей усё тут чужое. Хоць гніе і прападае, але забраць чалавеку ня можна. Зараз жа скажуць, што ўкраў! Турма...
    На душы ўзьнікла горыч і жаль, што паднявольны народ так апусьціўся, заціснуты чужацкімі “деятелямн”, з прыгонным хамутом на шыі...
    3 левага боку ў старой Адамавай хаце жылі яго нашчадкі. Упарты Юзік так і не перабраўся ў вёску. Далекаваты і нявідны ад калгаснай канторы хутар уцалеў. Бо Юзік быў хлопец граматны і мог у адместку раскрыць немалыя грахі калгаснага кіраўніцтва...
    Назаўтра мы з’езьдзілі да Мікалаевых сёстраў (адна ў Наваградку, а другая ў 6-7 кіламэтрах ад гораду). Паначавалі там, крыху пагасьцявалі, згодна са старымі сялянскімі звычаямі і я правёў Міколу аж у Карэлічы. Далей ён падаўся на Меншчыну, бацькаўшчыну свае жонкі Антаніны.
    Са смуткам разьвітаўся я з гэтьм цікавым, адораным божай іскрай творчага таленту дзяцюком, якога горкі лёс Бацькаўшчыны змусіў дарастаць, дабівацца асьветы і пракладаць свой навуковы шлях на чужыне. Шмат ён перажыў цяжкасьцяў і перашкодаў, перш чым дабраўся да Акадэміі Навук, здабыў свой інжынерскі фах і стаў выдатным канструктарам еўрапейскага, а дакладней, сусьветнага масштабу.
    Між іншым, на Усебеларускім З’езьдзе БНФ я пазнаёміў Аляшкевіча з нашымі вядучымі пісьменнікамі Васілём Быкавым і Рыгорам Барадуліным, якія з немалой цікавасьцю слухалі сапраўды няз-
    вычайную аповесьць пра “калейдаскопны” творчы шлях аднаго з нязнаных ім раней выдатнага беларуса.
    Вяртаўся я ў Вільню з супярэчлівымі і цяжкімі думамі. Няўжо народная мудрасьць абаснована стварыла павер’е прымаўку пра дурное кіраўніцтва на Беларусі?.. I ўспомнілася мне, як хтось апавядаў:
    “Стварыў Бог сьвет і падзяліў народы, даў кожнаму землю і ўсё што трэба на зямлі для працы і жыцця. I толькі хацеў благаславіць сваю работу, як да яго падскочыў галоўны архангел і закрычаў, Божа! Што ж ты нарабіў?! Падумай: на Каўказе адны горы, няма пашы ані сенажаці для скаціны; палавіна Афрыкі пустыня, голыя пяскі і страшэнныя засухі; у Японіі, Англіі адна салёная вада навокал, людзі ў цеснаце, як авечкі ў шалашы...
    А Беларусь мае ўсё: ураджайнае поле, дзе ўсё расьце, жыта, пшаніца, сады, усякая гародніна; лясы, поўныя птушак і ўсякага зьвяр’я (зубры, лосі, вяпры, зязулі, салаўі, буслы каля хатаў, сарокі, зайцы навокал); вазёры і рэкі, поўныя рыбы (плоткі, сомы, астронгі, шчупакі, ракі і г. д.), а пад зямлёю торф, вугаль, нафта, нават золата... A ў прыдачу народ здольны, працавіты і бясконца цярплівы...
    Ці ж гэта справядліва?..
    Пачухаў Бог патыліцу ды й кажа:
    Калі так здарылася, то я ўжо мяняць ня буду. Але дам беларусам самае дурное кіраўніцтва. Тады на сьвеце ўсе будуць мець пораўну.
    Так і сталася. 3 тае пары або чужынцы камандуюць нашым і грабяць край і народ... Або свае рэнегаты, ці дурні, якія называюць пшаніцу “чапухой”, людзей “быдлам” і седзячы ў партыйных кабінетах чакаюць, пакуль бульба на яблынах вырасьце...
    Нашая сустрэча з сябрам дзяцінства — таленавітым канструктарам Міколаем адбылася на схілку нашай працоўнай дзейнасьці, у 1994 годзе. Хоць мы яшчэ не стаялі перад разьбітым карытам роднай дзяржавы, якой хоць раз, пасьля векавой няволі, усьміхнуўся лёс, аднак аглядалі вялізныя зьнішчэнні і раны, нанесеныя гэтай зямлі чужацкай сыстэмай кіравання.
    Пасьлядоўнікам немкі (царыцы Кацярыны другой), удалося на апошнім этапе, пры бальшавіцкай уладзе, скалечыць маральна амаль увесь народ. Людзі, гадаваныя ў чужацкіх школах, варожых беларус-
    кай нацыі і яе гісторыі, амаль поўнасьцю страцілі нацыянальную сьвядомасьць.
    Для іх стаў важнейшым кусок каўбасы (што нават каты не ядуць), чым самастойнасьць і будучыня роднага краю. За 200-300 даляраў у месяц таленавітыя журналісты пайшлі ў рэнегацкія газэты абрэхваць сваю Бацькаўшчыну і яе патрыётаў... Падкупленае і запалоханае кіраўніцтва школ, гандлю, прамысловасьці і ўсіх іншых установаў, паставіла свае шкурныя інтарэсы вышэй свабоды свайго народу і будучыні вызваленай на нейкі час роднай дзяржавы.
    Зразумела, несправядлівым было б даваць падобную ацэнку ўсім працаўнікам кулыуры, гаспадаркі сяла і горада. Шмат ёсьць галоўнай пружынай абвяшчэння незалежнасьці Беларусі, яе сучаснай канстытуцыі, нацыянальных сімвалаў (Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг), стварэння законаў для адраджэння роднай мовы, нацыянальнай гісторыі нават у пэўнай меры, нацыянальных збройных сілаў. Такіх сіл і актыўных народных дзеячаў без параўнання больш, чым было за часы Францішка Багушэвіча, або Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.