• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Пасьля апошніх экзаменаў і вайны, мне зноў давялося быць у Познані. Зайшоўшы на вул. Дамброўскага (адрас яе бацькоў) застаў
    Сёмы клас Наваградзкай Беларускай Гімназіі (1927 год) Чацьвёрты зьлева у першым радзе зверху Язэп Драздовіч настаўнік мастацтва вечны аптыміст, закаханы ў родны край і яго гісторыю. Ён быў выдатным мастаком і падарожнікам. Ніжэй рысунак хаты школьнага стоража ў Грабніках (прыгарад Наваградка) з дэдыкацыяй сваёй вучаніцы паэтэсе Каршунянцы Жэні.
    там пастарэўшую і пахуднеўшую маю “любоў”. Прывіталіся мы вельмі цёпла і пры кубачку кавы я даведаўся, што яе муж загінуў у Катыні, разам з тысячамі іншых расстраляных камуністамі афіцэраў. Абое бацькі памерлі. А сын у іншым горадзе канчае ваенную (ці іншую) школу. Абстаноўка ў доме паказвала, што тут няма былога дабрабыту. Гэтым разам на разьвітанне я ўгаварыў яе прыняць ад мяне вартасную на той час “пасылку”.
    Эпізод з каханнем не надоўга адарваў мяне ад студэнцкага жыцця. Падганяў няўмольны бег часу. Прыняўшы цьвёрдую пастанову больш не зьвяртаць увагі на жанчын, я шчыра ўзяўся за асваенне прадметаў свайго курсу.
    Трэба сказаць, што на універсытэце працавалі і нават выдатныя навуковыя кадры. У склад прафэсуры ўваходзілі: рэктар Пэрэт’ятковіч, дэкан нашага факультэту Вінярскі, выдатны прамоўца дацэнт Едліцкі, навуковец еўрапейскай славы-Руткоўскі, аўтарытэтны знаўца геаграфіі і эканомікі праф. Новакоўскі, прастарэлы Кашніца, Надобнік, Жукоўскі і інш...
    Акрамя Новакоўскага, прынцыповага дэмакрата і атэіста, папулярным сярод студэнтаў быў выкладчык “зладзейскай” мовы (патрэбнай для будучай працы) праф. Улашын, які меў вельмі прыгожую дачку, за якой ўвіваліся багатыя і “пэрспектыўныя” лавеласы.
    Як звычайна, сярод мора моладзі існавала дзесяткі розных арганізацый і карпарацый. Найбольш масавай была эндэцкая арганізацыя (“Народова дэмокрац ’я”) і актыўнае згуртаванне пілсудчыкаў “Легіён Млодых”. Амаль заўсёды выбары ў агульнастудэнцкія органы выгравалі эндэкі. Іх падтрымлівалі многія карпарацыі і неафіцыйна большасьць прафэсуры.
    Крайне правых студэнтаў гуртавала “Мысьль Моцарствова ”, якой мэта была адбудова імперыялістычнай Полылчы “ад мора да мора”, панявольваючы Беларусь і Украіну. 3 нацыянальных меншасьцяў найбольш лічнымі былі нямецкае згуртаванне і Украіньська Громада, што згуртавала каля сотні студэнтаў.
    Існавалі дзесяткі рэгіянальных арганізацыяў: ’’Коло Сьлёнзакув ”, “Коло Красовякув”, мазаўшан, малапалян і г.д.. Усе яны працавалі паводле сваіх статутаў, свабодна, без ніякіх перашкодаў. Умешванне ў студзенцкае жыццё паліцыі было забаронена. Універсі-
    тэт меў статус назалежнай рэспублікі. Паліцыя ня мела права зайходзіць на тэрыторыю “Альма Матэр”.
    Аб легальнасьці (зацьверджанні) арганізацый вырашалі універсытэцкія ўлады. Забаронена была толькі камуністычная партыя. Яе сымпатыкі ў большай меры запісваліся ў ЗНМС (Звёнзэк Незалежнэй Млодзежы Соц’ялістычнэй), радзей у ЗПМД (Звёнзэк Польскей Млодзежы Дэмократычнэй). Старэйшыя студэнты, сымпатыкі камуністаў, належалі да нелегальнай КПП (Камуністычнай Партыі Полыйчы).
    Гэта была пара, калі бадай ўсе камуністычныя партыі Еўропы падлягалі крамлёўскай дыктатуры. А ўсе народы былі абдураны ілжывай камуністычнай агітацыяй у нячувана агромных дзяржаўных маштабах. Зялёная моладзь Беларусі таксама (асабліва бедната) была поўнасьцю ашуканая маскоўскімі агентамі. Мы цьвёрда верылі, што ва Усходдняй Беларусі расьцьвітае беларуская кулыура, кіруюць дзяржавай і, зразумела, самымі сабою, сяляне і рабочыя, Нікому і ў галаву ня прыходзіла, што там усімі кіруе групка партыйных мафіозі, тыпу італьянскіх ці амерыканскіх бандаў. Палітбюро лічылася не групкай змоўшчыкаў-эксплуататараў, якія, напляваўшы на сумленне і гісторыю, з’яўляюцца дыктатарамі, панамі жыцця і сьмерці ўсяго насельніцтва. Што там гінуць нявінна мільёны людзей і што гэтых людзей закопваюць, як заразную скаціну, ў агромныя, масавыя ямы. Жывыя факты: 12000 польскіх афіцэраў, Курапаты...
    Мы нават ня думалі пра тое, як малаграматныя шаўцы, ці іншыя недарасьлі могуць кіраваць гіганскім арганізмам бяскрайняй дзяржавы. Як можа шматнацыянальная дзяржава вытрымаць дыктатарскую неразьбярыху і мільярдныя страты, якія чыняць Кагановічы, Джугашвілі, Урыцкія ды ім падобныя дэзарганізатары?.. Многія з нас да канца жыцця пра гэта не даведаліся. He зразумелі, што кучка абнаглеўшых галаварэзаў мела Непераможнага саюзьніка: неабмежаваныя рэзервы золата, вугля, нафты, срэбра і медзі, жалеза, россыпы алмазаў, лясных, водных ды іншых неаблічальных багаццяў.
    А тым часам жыццё бурліла. Дзейнічалі савецкія агентуры. Сярод рабочых агромнай фабрыкі Цэгельскага стварылі зьвяно, якое супрацоўнічало з абкомам камуністычнай партыі, выконвала небясьпечныя
    антыдзяржаўныя акты. Спрыяла гэтаму асабістае знаёмства з падпольным сакратаром абкома Максымільянам Барцам. Макс быў выняткова талковым і таварыскім рабочым. Я нават ня ведаю, дзе і якую навуку ён закончыў, але начытанасьць, кругазор і логіка былі такія, што не адзін дыплямаваны інтэлігент мог бы пазайздросьціць.
    Ня раз мы сустракаліся ў прасторным будынку музея “Полёнія Загранічна”. Гэты будынак стаяў у цэнтры горада, як бы ў невялічкім скверы, месцы зацішным і спакойным. Мы былі самі старажамі, заўсёды нехта з нас там начаваў і дзяжурыў днём. Паліцыі ў голаву не магло прыйсьці, што тут дзейнічае камуністычнае гняздо. А мы дзейнічалі сьмела і асьцярожна.
    Сярод нас быў майстар “залатыя рукі”, які многае мог зрабіць. Ён (Станіслаў Пазнанскі) вечны аптыміст і здольны мастак, выразаў з цьвёрдай гумы патрэбную колькасьць літараў. Пры кожнай патрэбе мы накленвалі з гэтых літараў адпаведны тэкст на фанерныя лісты і намазваючы фарбай, адбівалі. Аднойчы Барц папрасіў нас аклеіць некалькімі рэвалюцыйнымі лозунгамі будынкі вышэйшых навучальных установаў. Цераз пару вечароў лозунгі былі гатовы. Групамі па тры чалавекі вышлі мы ў пагодную, але цёмную ночку да раней узгодненых аб’ектаў. Адзін з банкай краскі і пэнзэлем ішоў сьпераду, другі ззаду, трэці пасярэдзіне. Калі нікога на тратуары ня было відаць, тэкст хутка намазваўся чорнай фарбай і прыціскаўся да гладкай сьцяны будынку.
    Паглядзеўшы, што словы легка чытаюцца, адбівалі лозунгі на ўсіх вонкавых і (дзе ўдалося) ўнутраных сьценах ды ішлі далей. Так за пару гадзін мы апрацавалі Універсытэт, Высшую Гандлёвую школу, “Колегіюм Мэдзікум” і г.д„
    Назаўтра тысячы студэнтаў і прафэсуры, інтарасантаў і пастаронніх гараджан са зьдзіўленнем чыталі па ўсім горадзе: “Прэч з Пілсудзкім!”, “Далоў санацыю!”, “Няхай жыве РЭВАЛЮЦЫЯ!” і т.п..
    Гэтае чытанне прадаўжалася больш тыдня, хоць дзяржаўнае сьвята даўно мінула. Бо ўеўшыяся ў вапну словы ня можна было сьцерці, ані замаляваць крэйдай. Літары, падсохшы, ізноў выступалі ў поўнай “красе”...
    Абком партыі нам шчыра падзякаваў. А мы наіўныя жаўтадзюбы, цешыліся і ганарыліся, што нас так проста абдурылі. Прачнуліся
    Скрыпка і карціны і адпачынак і надхнене
    мы ад гэтага нікчэмнага ашуканства значна пазьней, няраз у трагічных абставінах.
    Урэзаўся ў памяць яшчэ адзін выпадак зялёнага “геройства”. Многае мяне цікавіла ў тыя гады. Прага запазнацца з кожнай новай зьявай прыцягнула мяне неадольна. Так было і з красамоўствам. Я ўжо чытаў пра вялікае мастацтва валодання словам Дэмасфена і падобных яму выдатнейшых аратараў. I вось раз чытаю на дошцы аб’яваў, цераз тыдняў тры ці чатыры адбудзецца красамоўчы конкурс. Даведаўшыся аб варунках гэтага конкурсу, вырашыў узяць удзел і я.
    Пасколькі дазвалялася выступаць на давольную (у пэўных межах) тэму, стаў я рыхтавацца, спрабуючы практычна спраўдзіць свае магчымасьці ў закрытым пакоі, альбо на пустыры за горадам. Тэма майго выступлення была пададзена згодна з вьмаганнямі конкурса.
    Конкурс зьява не штодзенная. Адбываўся ён у адной з найбольшых заляў, і была яна запоўнена да краёў... Было шумна і весела. А я хваляваўся так, што ня меў пэўнасьці, ці змагу выступіць.
    I вось прагучаў званок, усе расселіся, а мы, выступаўшыя, зьбіліся каля трыбуны.
    “Адсюль жа выступалі толькі прафэсары!” падумаў я, перамагаючы дрыжыкі. На шчасьце далі слова якомусь, таксама з малодшых, шустраму дзецюку. Ён бадзёра ўзышоў на сцэну, пакланіўся, узышоўшы на трыбуну і пачаў даволі гучна разьвіваць якуюсь даволі цікавую праблему. Цераз мінуту я перастаў яго слухаць, пераказваючы ў памяці сваё выступленне. Устрасянулі мяне воплескі, як паказала рэакцыя публікі, яго выступленнем былі задаволены.
    Мне давялося выступаць трэцім. Ногі непаслушна накіраваліся да трыбуны. “Кафедра, кафедра,” чамусьці круцілася ў галаве слова...
    Вышаў я, стаў на кафедры і... язык адняўся... Забыўся з чаго пачаць! Але мабыць сумленныя лектары зразумелі мой драматычны стан і пачуліся нялічныя воплескі. Я здолеў апрытомнець.
    Панове!..Коледзы! загучаў мой голас. He сьвятыя гаршкі лепяць... I вы таксама можаце з паветра зляпіць сваімі славамі што небудзь вартаснае.
    Mae словы выклікалі рогат і даволі дружныя воплескі. Гэта мяне як бы разбудзіла аканчальна. I, крыху пакрыўдзіўшыся на тых, хто сьмяяўся, я стаў гучна і лагічна разьвіваць распрацаваную раней тэму. Слухалі мяне да канца ўважна, і калі нарэшце на завяршэнне я пакланіўся, пасыпаліся даволі дружныя воплескі. У выніку, заняў я ў конкурсе 3-яе месца і атрымаў як узнагароду вялікую кнігу прафэсара Навакоўскага (якую пасьля ўкраў сусед з пад Сьвіцязі).
    I вось, калі аднойчы “Мысьль Моцарствова” наладзіла публічную сустрэчу з ксяндзамі з Палесся, якія меліся гаварыць пра сваю працу ў арганізацыі “ Про Руссія”, старэйшы сябра Станіслаў Ціхоўскі запрапанаваў мне схадзіць на гэты прапагандысцкі сход. Я згадзіўся. “Аўля” (найбольшая заля) была бітком набіта. Я ўбачыў тут нямала сваіх сяброў, шмат манашак у чорных сутанах, духавенства і прафэсараў. Мора галоў гублялася ў цёмных задніх радах. Нарэшце зазьвінеў званок, шум успакоіўся. На сцэну падняўся старэйшы студэнт, які прывітаў прыбыўшых місіянераў і коратка абвясьціў тэму сёнешняй сустрэчы. Заля заціхла.
    Падняўся адзін з ксяндзоў-манахаў (здаецца, архімандрыт) і распачаў плаўную і гладкую аповесьць пра тое, як гэты ордэн выконваў дзяржаўна важную місію “наврацаня” (перацягвання ў сваю веру) СХІЗМАТЫКАУ, гэта значыць праваслаўных. Прамоўца жаліўся на цяжкія варункі працы, сырасьць і камары (вядома Палессе!), на недастатковую ўвагу польскага грамадзтва на гэтую дзяржаўнай важнасьці справу і г.д.. Пасьля гэтага ён стаў падсумоўваць вынікі іхняй працы, карысьці і заслугі, для нацыі і ‘“Паньства”. Пры гэтым місіянер падкрэсьліў, што вынікі ў місіі добрыя, бо “...ці ж можа нярашлівы non з заплютай барадою”, “п’яны і малаграматны жадзюга” канкураваць з адукаваным і культурным польскім духавенствам?.. Якое “нясе асьвету і справядлівасьць цёмнаму і ашуканаму народу?..” Настолькі адсталаму, што жыве амаль у стане “збыдленцэня”..