Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Ну і аставайся! гыркнуў Сьцяпан. Калі табе жыць надаела... А я гінуць ад гэтай нечысьці не хачу!
У грудзях усё катлавала, нясьцерпны боль і роспач, бяздонне жахлівай страты жалезным абручом сьціскалі галаву і сэрца. Яно то калацілася, як у ліхаманцы, то спынялася, здавалася, навек... Гнеў на ўвесь сьвет, злосьць на жонку, так дарагую для яго і першы раз станоўча і гнеўна запярэчыўшую яму усё зьлілося ў нейкі жахлівы
клубок адчаю. I Сьцяпан топаў, не заўважаючы нічога, бо з вачэй нечакана пасыпаліся горкія сьлёзы.
“Можа, вярнуцца?” падумаў, прайшоўшы з паўвярсты. Але зноў усплыло злоснае непаслушэнства Ганны і яе насьмешлівая ухмылка, калі ён вернецца і гаспадар прысьпешыў крок.
Ён добра знаў дарогу на ўсход. Напэўна, ўсе будуць кіравацца да Міра, а адтуль ужо на Нясьвіж, альбо на Слуцак... Бо куды ж яшчэ? Масква нябось, далёка!.. А можа рускія адаб’юць немцаў?.. Некалі ж французаў адбілі...
He дайходзячы да Міра, Сьцяпан дагнаў адступаючую часьць расейскай арміі. Салдаты ня вельмі складна машыравалі ротамі, уздымаючы бясконцыя клубы пылу. Тады цьвёрдых дарогаў ня было, да горада вёў шырокі пясчаны гасьцінец. Было горача, круціліся авадні і мухі, салдаты выціралі далонямі, або рукавом гімнасьцёркі запыленыя, пакрэмзаныя кроплямі поту, твары.
Доўга ня думаючы, Сьцяпан падышоў ззаду да шэрагаў салдат і замашыраваў разам з імі. “Буду разам з імі ваяваць, — вырашыў ён у думках. Можа адаб’ём немцаў... тады вярнуся дахаты”.
Злосьць на жонку прайшла, але ўпартасьць не дазваляла вяртацца назад. Зрэшта, яшчэ стаялі ў вачах вобразы праліванай крыві і зьвярыныя твары над вострымі пікельгаўбамі. I дзесьці у глыбіні душы тлела ненавісьць да гэтых прынёсшых няшчасьце зьверачалавекаў.
Пыл забіваў дух, пот сьляпіў вочы і сьцякаў за каўнер. To з аднаго, то з другога раду выскакваў салдат і адбегшы ад калоны крокаў дзесяць, скідаў пасьпешліва порткі...
Аб’яжджаючы свой батальён (ці полк) афіцэр (палкоўнік!), прыкмеціў рослага дзяцюка ў цывільнай вопратцы, які маршыраваў усьлед за яго солдатамі. У часе кароткай перадышкі ён пад’ехаў бліжэй і паклікаў падыйсьці гзтага белабрысага мужыка. Глянуў на яго босыя ногі і сялянскую вопратку і спытаў:
Кто ты такой, парень? Почему шагаешь вместе с военным отрядом?
— Я — красьцянін, адказаў стаўшы па “сьмірна” Сьцяпан. Хачу ваяваць разам з салдатамі... Можа ў чым памагу пабіць кравапіўцаў.
Значнт, тебя в армлю не прнзвалн? Сам решнл воевать?.. А семья у тебя есть?
Сьцяпанава хата ім збудаваная і пакінутая
- Так точно, ваша благародзіе! Ёсьць жонка і шасьцёра дзяцей. Я буду абараняць іх!
Распытаўшы аб прычынах “ваяўнічасьці” дзіўнага дабравольца, палкоўнік усьміхнуўся і сказаў:
- Напрасно ты оставнл семью. Ннкто тебя н твонх детей резать не будет. Немцы такне же людн, как н мы. Онн вынуждены ндтн на войну, нх мобнлнзовалн. He думай, что нм хочется убнвать неповннных людей. Всё это выдумкн. Возвраіцайся в семью н работай на своей земле, ннчего не бойся. А мы справнмся н без тебя. Вндншь сам, все молодые, крепкне ребята...
- Проіцай!
I палкоўнік адпусьціў цуглі. Заграла труба і салдаты зноў рушылі ўпярод, уздымаючы густыя клубы пылу. Сьцяпан пастаяў хвіліну і рушыў назад. Цераз паўдня быў ужо дома. Ганна з плачам кінулася да змардаванага мужыка, гладзячы яго змарнелы і заросшы твар.
Сьцяпана чакала яшчэ адна неверагодная нечаканасьць. Вярнуўшыся дахаты, ён немцаў ня ўбачыў. Іх яшчэ ня было. Аднак усе, хто яшчэ застаўся, бачылі цэлую хмару пылу над гасьцінцам і часам чулі нейкі бразгат жалеза. Прышлі трывожныя чуткі, што гэта наступае нямецкае войска. Аднак на Мондзінскія хутары немцы пакуль не заглядалі. Яшчэ адна ночка прайшла спакойна. Хоць трывога не пакідала людзей. Надыйшла яшчэ адна прыгожая, сонечная раніца.
Як заўсёды, шчабяталі птушкі, сакаталі куры і пераможна заліваўся певень. I вось прыбеглі ў хату пільнаваўшыя дарогу Кадзё з Віцям.
Немцы йдуць! адзін цераз другога загукалі яны. Ганна зьбялела і ўхапілася за дзяцей. Сьцяпан стрымліваў дрыжанне ў руках і вышаў на дарожку з пад хаты, што спускалася да папярэчнай палявой праезжай дарогі. Ад Давыдавай грушы ішлі немцы. Наперадзе, на гнедым кані ехаў іхні камандзір.
Салдаты былі ў дзіўных, без брыля шапках, а на камандзіры блішчэў золатам пікельгаўб. Мінуўшы мосьцік, што быў перакінуты перад баярынавым хутарам, атрад спыніўся на скрыжаванні дарогі з нашай сьцежкаю. Сьцяпан тут чакаў няпрошаных “гасьцей”. Афіцэр, спыніўшы каня, саскочыў на зямлю і паманіў Сьцяпана да сябе. Мы стаялі ззаду, воддаль ад страшных немцаў, рыхтуючыся пры першай небясьпецы ўцякаць у кусты.
Ком-ком! адазваўся афіцэр, узяўшыся за шаблю. Бацька нерашуча, з пабялелым ад страху тварам, падышоў бліжэй.
Раптам немец схапіў яго за бараду і стаў нявынутай з ножнаў шашкай шараваць бацьку па шыі... Мы запішчалі і кінуліся наўцекі. Выбегла з хаты маці. Аднак замест рэзаніны і забойства, немец зарагатаў, а за ім і ўсе салдаты.
Ну што? гукнуў ён ці то па польску, ці то па руску. Зарэзаў цябе немец?!.. Распароў жывот?..
Мы аслупелі і стаялі нерухома, разявіўшы раты. Бацькаў твар паволі зноў паружавеў і ён моўчкі, ня ведаючы што казаць, утаропіўся ў гэтага незразумелага камандзера. Спынілася падбегшая да дзяцей маці. Афіцэр перастаў сьмяяцца і паклікаў нас да сябе. Ён выняў з кішэні некалькі цукерак і даў кожнаму па адной.
— Ня думайце, што немцы зьвяры. Мы такія самыя людзі, як і вы. I калі будзеце выпаўняць загады ваенных уладаў, вас ніхто і пальцам не кране. Ён выняў з планшэта карту і паглядзеўшы на яе, запытаў:
Там Сёгда? Воўца? выцягнуўшы ў сторану бярэзіны і крыжа, перапытаў ён. Бацька пацьвердзіў I немцы паехалі, нават не зайшоўшы ў нашую хату.
Забягаючы наперад, скажам, што немцы ў тую вайну ня грабілі і амаль нічога ў сялян не забіралі. Толькі пры будове дарог патрабавалі рабочых, а таксама пры загатоўках і вывазцы лесу. Але аб гэтым пазьней.
Наваградзкі замак у XIX стагоддзі
ВОБРАЗЫ ДЗЯЦІНСТВА
Я быў яшчэ зусім малы. Нават портак мне ня шылі, хадзіў па хаце ў дзіцячай кашулі. I забаўляўся тым, што ў рукі трапіла (калі не адбіралі). Тады хадзіў па людзях стары жабрак, абарваны і абросшы валасамі Кандрат. Гэтым Кандратам страшылі непаслухмяных дзяцей, змушаючы іх быць паслухмянымі.
Адной раніцы я рашыў напалохаць усіх старэйшых, хто быў на кухні. Узяў я з кутка гаршчэшнік і ўявіўшы яго Кандратам, нібы ўцякаў ад яго, адступаючы ўзад. А сам паўтараў слова “Кандрат”, “Кандрат”, “Кандрат”.
Ня ўсьпела мама, што ўвайшла з надворку ў хату, адабраць гаршчэшнік, як я плюхнуўся шчуплым задам у поўны вады саган, што стаяў ззаду, нарыхтаваны да пастаноўкі ў печ. Мне пашанцавала, што саган быў з халоднаю, а не гарачай вадою. Я не ашпарыўся, a толькі абмачыўся халоднаю вадою і зароў на ўсю хату. Мама шлёпнула па мокраму заду і ня ведала, злаваць ці сьмяяцца. А браты, вядома, рагаталі і пасьля доўга мяне дражнілі: “Кандрат”, “Кандрат”.
Я ўжо разумеў, што зарабіў на гэтае насьмяханне і ня вельмі на іх крыўдзіўся. I яшчэ адзін эпізод урэзаўся ў дзіцячую памяць. Ішоў я з мамаю і цёткай (ня помніцца, з якою) з дому да Рачкаў, пад Валеўку. Як жывая, стаіць у вачах дарожка каля дубовага лесу, а з другога боку сенажаць. Ззаду засталіся хаты Каратаёў (Адама, Кастуся і Аляксандра), зьлева воддаль будынкі Ігнася Анішчыка (дзядзькі), а наперадзе цякла невялікая рэчка, якая, выплыўшы з лесу, бегла да Нёўды.
У лесе шчабяталі птушкі, з травы выглядала процьма кветак, гулі чмялі і зьвінелі пчолкі. Босыя ногі уздымалі пыл з дарожкі, сонца ласкава пясьціла твар і ўсё цела і, здавалася, душа пела разам з нястрымным хорам прыроды, званочкам жаваранка, пераліўчатым журчаннем рэчачкі, шматгалосай гутаркай чмялёў, пчол і аваднёў.
Жанчыны, ідучы, гаварылі пра свае будзённыя справы, а я спыняўся каля прысеўшай птушачкі, сеўшага на кветку матылька, зялёнага жука, што па гладкай кары гарэшыны ўзьбіраўся наверх. А раз нават заварушылася зямля над моцнымі лапкамі крата... Гэтыя цуды так мяне запаланілі, што я далёка адстаў ад мацяры і цёткі. Кінуўся бегчы, даганяць ды заблытаўся ў траве, паваліўся і заплакаўшы, пачаў крычаць: “Мама!”... А яны ўжо адышліся аж на мэтраў трыццаць... Мне здалося, што яны пакінуць тут аднаго і я ніколі ня траплю дахаты...
Жанчыны абярнуліся і мама хуценька падбегла да мяне.
Ну чаго ж ты плачаш?.. Мы ж недалёка і не пакінем цябе!.. Ня бойся!.. Маці ўзяла мяне нарукі, пагладзіла і як супакоіўся, зноў паставіла на зямлю каб ішоў за імі і больш не адставаў.
Помніцца таксама хата ў цёткі Дамені ўвосень, калі я сядзеў каля вакна і ўзіраўся, як вецер хістае гарабіну на надворку і часам палівае дажджом з хутка імкнучых цёмна-шэрых хмараў... На двары было холадна і я цешыўся, што сяджу ў цёплай хаце.
А далей ў памяці як бы некая прорва. Нічога не памятаю. Толькі васкрасаюць гады першай навукі і пазьнейшья гады школы.
Пачатак навукі (кніжнай граматы) фактычна зьвязаны з маім сяброўствам з братам:
Хто ты? спытаўся неяк у мяне Валянцін.
Рускі! сказаў я.
Не!..
Паляк!..
He!
Ну, то можа цыган, або жыд?..
— Я ня цыган і ня жыд... I ня немец.
Ну то скажы ты, бо я больш ня ведаю.
Ты беларус!.. Я і ўсе мы беларусы.
Мне зрабілася сорамна, што я гэтага дагэтуль ня ведаў.
А чаму ж ты мне раней пра гэта не сказаў? з крыўдаю ў голасе прагаварыў я.
Бо ты не хацеў вучыцца. Трэба кнігі чытаць, тады ўсё сам будзеш ведаць.
I я з таго часу стаў у яго даведвацца, як гучаць і што азначаюць літары, як з іх складаюцца словы і як з гэтых слоў мы даведваемся пра ўсё, што робіцца на сьвеце.
Наша бяда была толькі ў тым, што тады ня было ў нас ніводнай беларускай кніжкі! Сорак гадоў забароны беларускага друкаванага слова і няспынны (на працягу 200 гадоў!) прасьлед і паніжанне нашай мовы прадаўжала сваю ядавітую дзейнасьць, насуперак сусьветным дэмакратычным законам.
Аднак гады не чакалі, трэба было вучыцца. Толькі ў нашай сям’і было пяцёра амаль няграматных (дзяцей і пераросткаў). А ва ўсім Мондзіне набіралася болын дваццаці такіх.
Сьцяпан пагаварыў з Маняю Анішчык, Баярынам, Андрэем Карасём, Каратаямі, Машчонскімі і пагадзіліся наняць прыватнага настаўніка, які вучыў бы дзяцей чытаць, пісаць і задачкі рашаць. Бо ніякай школы у тым часе не было.