Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Першы месяц я жыў з ласкі і гасьціннасьці добрых людзей. Па рэкамендацыі мае настаўніцы Ямёлкоўскай, яе сястра Шэмбэлювна, якая была сакратаркаю унівэрсытэта, завяла мяне ў расейскую сям’ю, якая складалася з бацькі бязногага інваліда, яго сына (калі памяць не мыляе Мікалай) і нявесткі, яшчэ маладых, добрых і абаяльных людзей. Сын меў асьвету ляснога інжынера і штодзенна хадзіў на работу. Яго жонка таксама дзесь працавала, толькі бацька аставаўся дома, ён хадзіў толькі па хаце на драўляным кастылі. Мне цяпер сорамна ўспамінаць той кароткі перыяд жыцця, калі я жыў, як выпаўшае з гнязда птушаня. Яшчэ ня ўмеў
самастойна жыць і гэтыя людзі, зусім чужыя, прынялі мяне, як роднага сына. Кармілі, даглядалі і не запрасілі за гэта ніводнага гроша. У хаце панавала ідэальная атмасфера ўзаемнага даверу, шчырага кахання, поўнай згоды і цяпла. Я, беларус, чужы чалавек, чуўся сярод іх як у ідэальнай роднай сям’і. I ўспамінаецца, як, знайшоўшы нарэшце кватэру, адыходзіў ад іх, а яны не ўзялі за свае затраты і клопаты нават капейкі. Вось якія рускія людзі. А я, скончыўшы унівэрсытэт і перажыўшы вайну, не знайшоў часу хоць бы падзякаваць за ранейшую апеку! Хоць мог гэта зрабіць і нават дапамагчы ім... 1 сёння не хаваю, хоць маю прэтэнзіі лічыцца добрым беларусам!..
Студэнт Пазнанскага універсытэта
У канцы першага году навукі, паводле лагічна практыкаванага звычаю, групы бліжэй пасябраваўшых студэнтаў зьбіраліся для сумеснай праверкі нашай гатоўнасьці да экзамінаў. Трэба было здаць па ТЭОРЫІ ПРАВА, ГІСТОРЫІ ПРАВА ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ, ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ ПОЛЬШЧЫ I ГІСТОРЫІ ЭКАНОМІКІ.
Селі мы, і хтось з лепей падрыхтаваных задаваў пытанні па праграме, а мы па чарзе адказвалі. Калі нехта дрэнна адказваў, пытанне перайходзіла да наступнага і так наўкруга.
Аказалася, што некаторыя з нас (і я ў тым ліку) падрыхтаваны слаба. А часу да экзамінаў заставалася няшмат... Пасьля 2-3 гадзін мы разышліся, хто з вясёлай мінай, а хто звесіўшы нос. Разам са мной пайшоў старэйшы наш сябра Стэфан Бэрнацкі. Хлопец няказісты з выгляду, але разумны і працавіты.
Скажы мне, калі ласка, хто твае бацькі? спытаў ён мяне затрымаўшыся. Я крыху зьбянтэжана зірнуў на яго.
Ну, як жывуць, чым яны займаюцца? Можа твой бацька граф, або абшарнік, ці фабрыкант?
Ды дзе там... Mae бацькі сяляне...
Земляробы, значыць. Маюць можа гектараў сто маёнтак?
Што ты!.. У нас гаспадарка гектараў пяць зямлі і столькі ж хмызьнякоу, няўдобіцы...
Вось як! А я падумаў, што яны багацеі, калі сынок замест вучыцца прымкнуў да “залатой моладзі” і швэндаецца па вечарынах, парках ды ПІЎНУШКАХ.
Я апусьціў галаву, сорамна было глядзець у вочы гэтаму балюча шчыраму дзяцюку. Ня мог я яму запярэчыць, выяўляў ён чыстую праўду.
Значыцца, паслалі хлопца на навуку, каб закончыу асьвету і дапамог ім апасьля?.. Адрываючы сабе кусок з рота, або прадаючы апошнюю кароўку? Няўжо ты ня думаеш пра сваіх бацькоў, ці не шкадуеш іх?..
Я маўчаў. На сэрцы было цяжка і горка. Стэфан, гаворачы са мною, як у воду глядзеў.
Разьвітаўшыся з сябрам (ён быў родам дзесь з над Ліды), я вырашыў добра ўзяцца за работу, начамі сядзець, але вызубрыць матэр’ял і здаць экзамены. Думкі мітусіліся, а у вачах уставалі вобразы бацькі, што пры лучыне або газоўцы майструе сані ды брычкі на продаж, каб выслаць сыну хоць паўсотні на навуку... I вобраз мамы, вечна занятай ад цямна да цямна, якая ўпраўляецца ў хляве са скацінай і ў градах з гароднінай, у полі са жнівом і лёнам, а зімою пры кудзелі і кроснах ды процьме іншых работ...
Мінула больш, як паўстагоддзя з таго часу. Памерлі бацькі, старэйшыя браты і сястра, а мне ўсё яшчэ помніцца “лекцыя” мудрага і добрага Стэфана Бэрнацкага... Ізноў насоўваюцца словы: “Вось вам і паляк!..”
Гэтыя жыццёвыя лекцыі добрых і мудрых дюдзей выпрацавалі ў мяне непарушнае жыццёвае правіла: не глядзець на ярлыкі, a цаніць людзей паводле іх чынаў, іх дзеянняў і паводзін! Нягледзячы на іх рэлігію, найыянальнасьйь, партыйнасьць, ці колер скуры.
Для паважанага чытача хіба ясна: урок Бэрнацкага не прапаў дарма. Усе наступныя экзамены я здаваў рэгулярна і пасьпяхова скончыў унівэрсытэт. Можна бы ўспомніць нямала розных эпізодаў з таго перыяду. Але затрымаюся толькі на некаторых, сказаў бы, важнейшых.
КАХАННЕ...
У каго ж мінае моладасьць бяз гэтага дзіўнага, найшчасьлівейшага, або найтрагічнейшага пачуцця, поунага нябывала модных перажыванняу і надзеяў?.. Сколькі спарадзіла каханне цудоўных паэмаў, баладаў, раманаў ды іншых пэрлаў вялікай паэзіі!.. Сколькі адбылося паднебных узлётаў і трагічных упадкаў з прычыны натхнёных каханнем, або трагічных (пры страце надзеі) паваротаў у жыцці малых івялікіх людзей!..
Ня мінуў надобны эпізод “хваробы моладасьці” і мяне. Здарылася гэта так. Шкадуючы цяжка працуючых бацькоў і сваю сям’ю, якая ахвяроўвала ўсё, што магла, каб даць мне магчымасьць закончыць навуку, я стараўся дзе толькі мог падзарабляць. I вось надарылася, між іншым, нядрэнная магчымасьць: узамен за абеды даваць адстаючаму хлапчуку лекцыі ў доме прафэсара Стася. Жонка яго Віка (Вікторыя) была дачкою дырэктара фабрыкі шакаладу і цукерак Прондзыньскага. Абедзьве сям’і мелі кватэры ў цэнтры горада, недалёка ад унівэрсытэту.
Хлопчык выхоўваўся добра, ня быў распушчаны і расьпешчаны, і наогул спадабаўся мне. Можна сказаць, што між намі ўстанавіліся сяброўскія адносіны. Я ў іх звычайна абедаў, часам атрымліваючы пару плітак шакаладу “Гопляна”, не ўступаўшыя па якасьці славутаму “Вэдэлю”. Пані Вікторыя не была прыгажуняй, але мела даволі зграбную фігуру, сымпатычны твар і шмат дабрыні.
Цераз нядоўгі час Вікгорыя заўважыла, што хлопчык стаў лепей вучыцца, атрымліваў лепшыя ацэнкі і ў нейкай меры прывязаўся да мяне, і (як кожная матка) цешылася гэтым. Бо гэта быў адзінак і больш дзяцей не прадбачылася.
Мне таксама было ў іх добра. Бацьку хлапца я бачыў рэдка, ён ніколі ня мяшаўся ў нашы заняткі. А з гаспадыняй у нас што раз часьцей завязваліся гутаркі на розныя тэмы. Яна даведалася пра мае жыццё і сям’ю, расказвала пра свае жыццё, даволі халодныя адносіны з мужам, рослым і самалюбным шлёнзакам. Незаўважальна, сказаў бы дзесь падспудна, у мяне радзілася нейкае незвычайнае, цёплае пачуццё да гэтай не зусім шчасьлівай жанчыны.
Пасколькі два разы ў тыдзень я быў запрошаны на абеды да яе бацькоў Прондзыньскіх, мы ня раз там сустракаліся і вялі свабодныя бяседы. Нічога супраць гэтага маці ня мела. Яна была аўстрыячкай з паходжання, але свабодна карысталася польскай мовай. Была “парэксэлянс” дэмакраткай, выхваляла “дэмакратычны” лад Савецкай імперыі і праклінала Гітлера, які тады прышоў да ўлады ў Нямеччыне. Калі я, падзякаваўшы за смачны абед, выходзіў, яна заўсёды мне ўсовала некалькі плітак выдатнага шакаладу.
Чуўся я ў абедзьвюх сем’ях як свой чалавек. I вось аднойчы, пасьля лекцыі ў Стасяў, я сядзеў у крэсьле “качалцы” і праглядаў якісь журнал. Незаўважана ўвайшла Вікторыя і ціхенька стала мяне калыхаць у гэтым крэсле... Я сядзеў нерухома і нешта цудоўна цёплае, як бы незямное ахапіла маю ўсю істоту. Раптам мяне неадольна пацягнула да гэтай добрай і спагаднай жанчыны і я не адварочваючыся ўхапіў яе рукі і стаў цалаваць... Яна спачатку як бы спрабавала адняць рукі, але хутка перастала супраціўляцца. Устаўшы, я ўпаў перад ёю на каленкі і вымавіў: “Кохам пані” (Я вас кахаю). Упершыню я зразумеў і пачуў усёю істотай, што загарэлася каханне, якое як бы пранізала мяне магутнымі, неапісальна салодкімі праменнямі гарачага пачуцця. Ніколі нічога падобнага дагэтуль я не адчуваў.
Ой, ня можна, ня можна... аднеквалася яна, калі я хацеў яе пацалаваць. I хуценька выбегла ў другі пакой. Ад гэтага часу я хадзіў, як учадзеўшы, забываючы пра лекцыі, сяброў, пра ўсё на сьвеце. У вачах дзень і ноч стаяла Вікторыя, гучаў яе цёплы, такі добры і дарагі голас, чуўся яе гарачы дотык.
Мы сталі часта сустракацца, нават не дагаворваючыся, ішлі ў пустыя, утульныя завулкі, сквэры. Я з дрыжаннем сэрца браў яе пад руку і стараўся гаварыць пра штось цікавае. Але яна мала слухала, часьцей маўчала. Зразумела, нашыя адносіны мусілі калісь выявіцца. I гэта здарылася ў адзін пагодны, прыгожы дзень у цэнтры горада.
Пасьля абеду у Прондзыньскіх, мы вышлі на бакавую, спакойную вуліцу і як ужо прывычна, я ўзяў яе пад руку. Прайшлі мы, пра штось ціха гаворачы, недалёка. Вікторыя, як бы кімсь падштурхнутая, абярнулася і ўбачыла, што за намі ўсьлед ідзе яе муж. Я таксама яго
ўбачыў і апусьціў руку. Як па камандзе, мы затрымаліся. Пан Стась спакойна падышоў і вымавіў:
Ідзіце, ідзіце... Чаго ж вы затрымаліся? Можа падыдзем разам?.. Я ж ня ведаў куды падзецца і што рабіць. Маглі мы спадзявацца ўсяго, але не спагады.
Пан Стась прысеў на першую лаўку і папрасіў прысесьці нас. Віка (так яна скарочана называлася) спробавала нешта пратэставаць, але ўрэшце таксама села. Стась зьвярнуўся да мяне:
Пан кахае Віку?.. Я зьбянтэжана памаўчаў і ціха, але станоўча сказаў:
Так...Кахаю...
Гэта значыць, што пан хацеў бы жаніцца са сваёй каханай?..
Я нічога разумнага ня мог прыдумаць у адказ. To бялеў і ліхаманкава стараўся прыняць нейкае дарэчнае рашэнне. Але што я мог пастанавіць? Студэнт... Гол як сакол... Ды на гадоў дзесятак малодшы за гэтую цудоўную жанчыну... Чым я мог яе забясьпечыць?.. Здавалася, зямля гарэла пада мной ад сораму і роспачы. Аднак Вікторыя, як кажуць, прышла да сябе.
Канчай, Кароль!.. Гэтую справу мы вырашым дома. Ня будзем тут “ужондзаць” пасьмешышча і разыгрываць камэдыяў!..
Цяпер мне здаецца, што і пан Кароль меў “рыльца ў пушку”, калі адразу ж пагадзіўся з гэтым варыянтам. I мы разыйшліся.
Справа скончылася даволі сумна для мяне. 3 роспачы я наглытаўся асьпірыну (праглынуў таблетак дзесяць) і зьлёг у сваю пралетарскую пасьцель. Іншай “атруты” я ня меў, ня знаў. Зрэшта, аптэка нічога падобнага без рэцэпту не прадавала. Даведаўшыся пра гэта, хутка наведала мяне (упершыню!) Віка, абняла, стала цалаваць і паіць нечым для паратунку, я ёй шчыра ўсё расказаў. Цераз дзён тры вар’яцкае біццё сэрца зьмянілася ледва чутным пульсам. Асталася некая тупасьць і слабасьць, ледзьве трымаўся на нагах, устаўшы з пасьцелі. Так скончыліся мае лекцыі і дармовы шакалад... Праўда, на разьвітанне я атрымаў пакет з дзесяткам плітак шакаладу і цукерак, а таксама пару дзесяткаў злотых. Гэта ўгаварыла мяне ўзяць Віка.