Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Адкінем адразу брахлівыя і лжывыя ацэнкі шавіністычна-агітацыйных “ поглядаў” нанятых брахуноў камуністычных ды падобных ім “палітыкаў”. Адкінем сьмярдзючы жаргон Леніна-Сталіна (Джугашвілі) ды ім падобных наймітаў.
Аўтар лічыць, што жыццёвыя факты шырэй і глыбей запазнаюць нас з людзьмі.
Яшчэ будучы на лаўках Універсытэта ў Познані, мне давялося спатыкацца ня толькі з палякамі, жыдамі, украінцамі ці беларусамі. Вучылася там і прыблізна каля сотні немцаў, з якімі хочаш, ці ня хочаш прыходзілася спатыкацца. Шчыра кажучы, немцы не шукалі знаёмства з намі, трымаліся часьцей адасобнена. Аднак, давялося ў нейкіх справах кантактавацца з імі, яны вялі сябе вельмі карэктна асабліва, калі хто карыстаўся іх мовай. Так ці іначай, з намі, беларусамі ды украінцамі, ні разу непаразуменняў ня было. Наадварот, калі я ламанай мовай загаварыў з імі па-нямецку і сказаў, што я беларус, прынялі ахвотна ў сваю кампанію, і між намі ўстанавіліся даволі добрыя адносіны, хоць аставаўся (з іх боку) нейкі халадок. Яны, нават будучы студэнтамі, амаль не бывалі на сяброўскіх сустрэчах.
I толькі пазьней я зразумеў іхні лозунг “Юбер аллес” (“Мы над усімі”), які быў неадрыўным спадарожнікам ад І-га класа школы да самай сьмерці. He скажу, што гэты лозунг штодзенна гучаў. Але ўсё ж такі часам адчуваўся “запраграмаваны” халадок “вышэйшасьці”. Зрэшта мы хутка пра гэта забыліся. Маладая натура хутка забывала штучныя, чудакаватыя недахопы бадай машынальна. I сапраўды, мне ў далейшым жыцці нідзе і ніколі не давялося нават успомніць пра гэтую асаблівасьць узгадавання германцаў, акрамя хіба маршавых песень у часе вайны.
Зрэшта, прашу Паважанага Чытача дараваць: лозунг вышэйшасьці я зразумеў і дацаніў пазьней. Ужо працуючы, з дыпломам, я сваімі вачыма пераканаўся, што нямецкі лозунг адыграў у нямецкай нацыі агромную ролю. Вось жывыя прыклады
.1. Прыехаўшы ў Бэрлін, альбо ў вёску Нямеччыны, вы адразу ўбачыце чысьціню і парадак усюды і ва ўсім.
2. Далей Вам кінецца ў вочы дакладнасьць у гутарцы, у працы, у планаванні, транспарце, дарогах, гандлі і г.д..
3. Строгая акуратнасьць ня толькі працы, але і навукі ва ўсіх сфэрах: гаспадаркі, навукі, планавання, узгадавання, транспарта і Г.Д..
I тады, Паважаны Чытач, да вашага розуму і пачуцця дойдзе глыбокая ісьціна і каштоўнасьць гэтага (здавалася пустога!) лозунга, нямецкага узгадавання. Мімаволі я глыбока прысвоіў адносна сябе гэтыя лозунгі, зразумеўшы іх вялікую мудрасьць і на практыцы, у рэальным жыцці.
Гэта ўсё я зразумеў і пераняў ад германцаў. Рэзультат: мяне ні аднаго разу (у дзесяці прафесіях!) на працягу жыцця ня звольнілі з працы па прычыне няздольнасьці.
Прыняты на адказную працу быць дырэктарам падначаленай Варшаве установе, у першым жа годзе заняў першае месца па ўсёй Дзяржве (і атрымаў першую прэмію з дыпломам!..). Ад немцаў я навучыўся быць поўнацэнным працаўніком! Вось што значыла іх “пустая фраза” Юбер аллес...
Але што за людзі немцы?.. Паказала практычнае жыццё.
Рускія людзі
Расейскае насельніцтва ня можна назваць нацыяй. Яно складаецца з дзесяткаў народаў (прынамсі да развалу СССР), заваёваных крывавымі войнамі тысячы гадоў. Народы жоўтай ды іншых колераў расы складаюць каля палавіны насельніцтва. Іх мовы поўнасьцю розьняцца ад расейшчыны, так як і іх звычаі, культуры.
Афіцыйна ўсе гэтыя народы ўсё ж такі называюцца “рускімі”, бо нямала стагоддзяў жывуць пад уладай славянскага народу рускія.
Праўда, славянскім недакладна. Бо Маскоўшчына складалася з уграфінскіх плямён, якія пасьля мяшаліся з славянскімі ды другімі. Пачынаючы ад полаўцаў і татараў (у няволі якіх прабылі 300 гадоў) рускія людзі навучыліся ваяваць і прывыклі самі заваёўваць тэрыторыі суседніх народаў. Доўгія войны вяліся з Вялікім Княствам Літоўскім (тады Беларусь называлася Літвою), а пасьля (калі быў вынайдзены порах і агнявая зброя) дзікія плямёны ўсходу былі лёгка заваёваны, бо іх вера успрыняла агонь стрэльбаў за агонь с неба (пакаранне божае), і паўцякалі ў бясконцыя прасторы Усходу, на Урал і Сібір.
Маскоўшчына здабыла, амаль бяз супраціву, агромныя прасторы, пакуль не была затрымана кітайцамі і японцамі. А якуты, бураты і дзесяткі іншых плямёнаў сталі зваць рускімі людзьмі. Так было прасьцей імі кіраваць.
Доўгія войны і дыктатура крывавага Івана Грознага ды іншых узурпатараў і доўгія вякі няволі (рабства сялян), а пасьля імперская рэлігія (праваслаўе) прывучылі народныя масы да бязьмежнага паслушэнства.
Наступныя эпохі дыктатуры (абсалютызм манархаў Кацярыны II, Пятра I ды іншых самадураў) прывучылі масу народаў да абсалютнага паслушанства. Вякамі трываў прыгон, поўнаўладзтва імперскай сыстэмы прывялі да поўнай бязвольнасьці насельніцтва. Толькі рэдкая сетка дваран (шляхты) магла людзьмі звацца. Але іх была малая колькасьць, ды і гэтую жменьку зьнішчылі “бэрыі” з “джугашвілямі”. Яны нават сьмялейшых сялян зьнішчылі (80 мільёнаў паводле шведзкіх навукоўцаў). Выжылі толькі паслухмяныя, дабрадушныя, нясьмелыя рускія людзі.
Аўтару кнігі давялося ня толькі быць, але і працаваць сярод рускіх людзей. Запазнаемся з некалькімі прыкладамі.
1. Гэта было на чужыне. Я, “неапераная птушка”, новасьпечаны студэнт, раптам апынуўся між чужых людзей у вялікім горадзе суседзкай дзяржавы Познані. Сын сярэдняга селяніна, амаль бяз грошай (гаспадарка 4 га ураджайнай зямлі на 8 асобаў сям’і), не маючы яшчэ ніякай прафесіі, нават якой-нібудзь работы ня мог
знайсьці, каб прызарабіць. Наўкруга людзі як людзі. Лепшыя ці горшыя усе чужыя... Што было рабіць я ня знаў. I вось выпадкова сустрэў польскую жанчыну, якой сястра жыла ў Наваградку, амаль побач мае сям’і!.. Даведаўшыся пра мяне, яна запазнала нас з рускай сям’ёй Чарнэцкіх. Гэта была невялікая сям’я: бязногі інвалід з жонкай і жанаты сын (лясьнічы). Яны ахвотна прынялі мяне да сябе, як роднага. Пражыў я ў іх каля трох месяцаў, як кроўны сем’янін. Я атрымаў месца ў доме “Самапомачы” і разьвітаўся з Чарнэцкімі. Яны не ўзялі ні капейкі ад мяне... Хоць я і ня рускі, а беларус...
2. Каля Менску (Дразды), дзе ўжо на мяне была паляўнічная стрэльба — расстраляць!..
Аднак і там выратаваў мяне і адаслаў да маіх школьнікаў маладзенькі рускі лейтэнант...
Вышэй пададзеныя факты (а іх нямала) яшчэ больш даказалі мне, што трэба быць вельмі асьцярожным у ацэнках тых ці іншых нацыянальнасьцяў.
А будучы ня раз на расейскай зямлі, мне давялося дакладней пазнаць рускага чалавека. Гэты народ, перацярпеўшы ня менш пакутаў, чым беларусы, нарэдкасьць добры, чуткі на бяду і гора людзей, заўсёды гатовы падзяліцца апошнім куском хлеба!.. Народныя законы рускіх людзей на рэдкасьць справядлівыя.
Ня лёгка знайсьць на нашай планеце так добрых людзей як рускія людзі. Іх дабрата, шчырасьць, ласкавасьць і чысьціня душы можа быць прыкладам для многіх народаў планеты. Так і хочацца сказаць: “Даць бы ім такое кіраўніцтва!.. He такое, як Іван Грозны, Дгугашвілі і Бэрыя...”
Палякі
Пражываючы і працуючы нямала гадоў у Польшчы, а да гэтага заглянуўшы ў гісторыю, можна бадай безпамылкова акрэсьліць выразна “асабістыя” рысы гэтага бясспрэчна высока вартаснага народу. Спробуем разабрацца ў штодзеннай і гістарычнай вартасьці гэтай нацыі.
Ня гледзячы на бадай няспынны націск германскай нацыі, палякі стойка бараніліся і ня гледзячы на вялікія страты захавалі сваю незалежнасьць да нашых часаў. А, напрыклад, суседняе славянскае племя лужычане — бадай на заўсёды страцілі шансы на незалежнасьць.
Акрамя таго, ня гледзячы на шматвяковы націск і часовыя акупанскія страты, карысьць захопнікаў к Усходу, рашучая абарона польскага народу змагла ўтрымаць незалежнасьць да сёнешняга дня. У палітычным і эканамічна-культурным Польшча апераджае дзесяткі многіх дзяржаваў іншых кантынэнтаў.
Можна сказаць, што абаснована нацыянальная ганарыстасьць палякаў, якая ў значнай меры выплывае з шматвяковага ўплыву даволі густай праслойкі шляхты. Польская шляхта (дваранства) бярэ свой пачатак з актыўнай дзейнасьці рыцарства. Гэты ваяўнічны і патрыятычны клас (падобна Францыі ды Англіі) быў перадавым у сэнсе патрыятызму і кулыуры. Як кажуць, ёсьць чым ганарыцца.
Вялікі патрыятызм і рашучасьць польскага народу былі ярка даказаны паўстаннямі (апошняе ў Варшаве супраць гітлераўскай акупацыі).
Выдзяляецца гэтая нацыя таксама гасьціннасьцю і “французкім” этыкетам, адсутнасьцю грубасьці (мацяршчыны), што рэзка адрозьнівае палякаў ад некаторых славян.
Акрамя дэмакратызму, палякі высока цэняць свабоду і цьвёрда гатовы нават жыццё сваё ахвяраваць у абароне свае незалежнасьці. Гісторыя ня раз даказала вялікую мужнасьць і ахвярнасьць польскай нацыі і яны могуць гэтым ганарыцца.
Працуючы нямала гадоў і сярод разных сацыяльных сфэраў, аўтар зрабіў абаснованы вывад, што польскі народ належыць да самых дэмакратычных, ініцыятыўных і рашучых ва ўсіх галінах жыцця. Іх дэмакратызм і працавітасьць адкрываюць у Еўрапейскай сям’і не малую будучыню.
ЗАМЕСТ ЭПІЛОГУ
Мнагаслоўе здарэнняў і падзеяў змантавала немалую кнігу. Але і жыццёвы шлях пройдзены зусім не маленькі...
У сваім доўгім жыцці і блуканні па многіх краінах, аўтар кнігі прышоў да абаснованага вываду: няма народаў дрэнных, але няма таксама ідэальных. Тэза бязумоўна правідловая. Але да гэтага трэба дабавіць: няма народаў аднолькавых кожны з іх мае свае асаблівасьці, аддзяляючыя ад усіх іншых.
Доўгія гады, праведзенныя ў няволі (у лагерах ды на катарге) побач з прадстаўнікамі самых розных народаў міжволі застаўлялі пазнавать іх нацыянальныя асаблівасці і характары.
Калі нам раздавалі хлеб альбо нешта іншае, чамусь аказвалася, што дзяліць кусок хлеба мы даручалі казаху, татарыну альбо грузіну а не каму-нібудзь са славян.
Немцы і англасаксы выдзяляліся сваёй акуратнасьцю і нейкай унутранай гордасьцю. Жывучы много гадоў побач татараў, аўтар змог не раз пераканацца, што гэта людзі рэдкай сумленнасці.Між намі, беларусамі і імі ніколі не было ніякай калатнечы, а тым больш дракі. I толькі выпадкова я не ажаніўся з добра знанай татаркаю з Наваградка...
Казахі, мардоўцы, грузіны і армяне здзіўлялі сваёю дружнасьцю, шчырасьцю і справядлівасьцю. Але і чэхі, славакі ды малдаване маглі раўняцца з імі сваімі высокімі вартасьцямі.