• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Пад назвай “Сябрына” вышаў сакавіцкі нумар старонкі. На гэты раз пры газэце “Эхо Літвы” было зьмешчана шэсьць артыкулаў і толькі адна ілюстрацыя. Мяняліся і пагоршваліся палітычныя варункі ў краі, Літоўская Рэспубліка толькі пачынала вырывацца з акупацыйнага ярма.
    Пасьля драматычнай маніфестацыі, калі быў сарваны балыпавіцкі сьцяг з замковай вежы і вывешаны нацыянальны, патрыёты асабліва моладзь пазрывалі барэльефы камуністычных дзеячаў, паразбурвалі помнікі акупанскіх фюрэраў (Леніна, Дзяржынскага і ім падобных). Устанавілі ўласныя нацыянальныя сьвята, усенародная хваля “Саюдзіса” на стотысячных маніфестацыях бурна дамагалася поўнай ліквідацыі камуністычнага ярма на тэрыторыі Рэспублікі.
    Зьявіліся новыя газэты, новыя арганізацыі, новыя правадыры народнага руху. Тут кіраўніцтва дзяржавай ва ўсіх яе галінах даручала сваім асьвечаным і сумленным людзям, а не якімсь прыблудам і агентам Масквы, як гэта рабілася на Беларусі.
    Аднак, Рэспубліка яшчэ ня была ачышчана ад акупантаў, ваенныя гарадкі выпускалі на вуліцы танкі і гарматы, чакалі далейшых загадаў Крамля. Як вядома, дайшло да крывавых падзеяў на беларуска-літоўскай мяжы, а незадоўга да пабоішча каля тэлевізійнай вежы... Парламент Рэспублікі забарыкадаваўся у сваім вялізным будынку і цьвёрда трымаўся безумоўнай і поўнай незалежнасьці краю.
    Калі быў захоплены амонаўцамі будынак прэсы (Новы і стары), спыніўся выпуск газэт. Зразумела, спыніла сваё існаванне і беларус-
    кая старонка. I толькі пазьней, ізноў з вялікімі перашкодамі, прышлося яе аднаўляць.
    Сытуацыя крыху паправілася пасьля акрэдытацыі ў Вільні Беларускага Пасольства. Тым часовы
    Вольга Іпатава, Алёна Зінкевнч, сын Іпатавай
    Паўнамочны Пасол Уладзімер
    Шчасны і Саветнік-сакратар Шастакоў хутка завязалі з намі цесныя і вельмі плённыя кантакты і дапамаглі ўзнавіць выпуск старонкі
    пры іншай газэце і з новым загалоўкам.
    Пасольства ўзяло на сябе частку работы: тэксты, падрыхтаваныя мной, набіраў на кампютэры сп. Шастакоў. Мы разам абмяркоўвалі зьнешні выгляд і зьмест артыкулаў. Праца ішла спорна, пасьпяхова. Аднак тады здарылася, калі так сказаць, падзея, якая прадрашала сумны лёс нашай старонкі.
    Супрацоўнікі, згаварыўшыся, без майго ведама, з выпадковымі ў прэсавай галіне людзьмі, дабралі сабе (!) ў супрацоўнікі рэдкалегіі пару чалавек — сваіх сяброў — і паставілі пытанне выпуску старонкі “калектыўна”. Гэта азначала, што ня будзе адказнога працаўніка за кожны выпуск, а будзе адказваць кагалам уся рэдкалегія так, як палітбюро: гэта значыць ніхто... Ня гледзячы на мае доказы, што ўсюды, згодна з устаноўленай практыкай, за кожны выпуск любой газэты адпавядае канкрэтная асоба, а не такі, ці іншы калектыў. Супроць мае прапановы прагаласавалі трое, я быў адзін.
    He жадаючы дапусьціць да расколу, я прыняў гэтае бязглуздае рашэнне, лічачы, што так ці іначай “воз” прыдзецца цягнуць мне. Але ў наступных нумарах старонкі “палітбюро” прагаласавала супроць зьмяшчэння маіх кароткіх матар’ялаў (“Зламаны запавет Магдалены Радзівіл”, “He забыць пра ГУЛАГ”, лозунг “Калі гіне дзяр-
    жава яе можна адбудаваць, а калі гіне народ гіне назаўсёды” і др.), якія былі пасьля зьмешчаны пад іншымі прозьвішчамі. Я зразумеў, што выпадковыя у прэсе людзі падрываюць само існаванне гэтай старонкі. 50-гадовая практыка мае журналісцкай работы, паказала, што жыцце такой старонкі ня будзе доўгім. Калі я рашыўся парадзіцца ў гэтай справе з Паслом Шчасным, ён са смуткам сказаў: “Шкада! Бо без фаховага кіраўніцтва старонка зьліквідуецца”.
    Нажаль так яно і сталася. Я вырашыў болей з гэтымі людзьмі ня зьвязвацца. Тым больш, што, як выясьнілася пазьней, адзін з гэтых “рэдактараў”, што жыў раней у Каўнасе, пісаўся ў пашпарце “украінцам”, а працаваў на карысьць палякаў, хоць мог у тыя часы далучыцца да беларускай арганізацыі. Пра гэта гаварылі людзі, якія жылі побач гэтага “патрыёта”. Між іншым, атрыманае мной нядаўна пісьмо каўнаскага чалавека, гэты факт пацьвярдзіла.
    Прадаўжаў я публіцыстычную працу з менскай і наваградзкай прэсай, а таксама віленскай (у аснаўным “Вечернне Новостн”). Будучы на пенсіі, увесь час прысьвяціў гістарычна-літаратурнай працы.
    Віленскія сустрэчы
    ЗНАЁМЫЯ БЕЛАРУСЫ
    Зразумелая справа, жывучы ў горадзе, хочаш ці ня хочаш сустракаешся з многімі людзьмі. У першую чаргу са старымі знаёмымі і сябрамі (і з іхнімі знаёмымі), а таксама з суседзямі, сябрамі па рабоце і г.д.. Прабываючы ў любым горадзе Літоўскай Рэспублікі, немагчыма сёння абысьціся без кантактаў з летувісамі, а тым больш у Вільні, дзе іх цяпер больш паловы насельніцтва.
    Яшчэ ў лагерах я азнаёміўся з летувіскай мовай, якая сфармавалася на аснове старажытнага санскрыту (паводле папулярнай версіі) і прыналежыць да балцкай галіны моваў. Пераехаўшы аканчальна ў Віленшчыну (1967г.), я паступова папаўняў набор слоў, і сёння магу паразумецца ў любой справе на летувіскай мове. Гэта памагло мне знайходзіць шляхі да шчырага ўзаемаразумення з рознымі людзьмі гэтага краю. Забягаючы наперад, магу сказаць, што ня менш паловы самых блізкіх і шчырых сяброў маіх гэта летувісы. I нават у нацыянальным адраджэнні няраз істотна нам памагалі.
    Трэба шчыра прызнацца, што нам, беларусам, трэба яшчэ многаму вучыцца ад немцаў, жыдоў і палякаў. Але бадай ня менш і ад летувісаў. Прынамсі, ў іх нацыі суверэннасьці дзяржавы.
    На фоне летувіскага насельніцтва незавідна выглядалі, пасьля 50гадовай ігнаранцыі (калі не забароны) летувіскімі камуністычнымі ўладамі беларускага школьніцтва і прэсы ды іншых установаў. Абдураныя шавіністычным польскім духавенствам (лозунгам выдуманай “польскай вяры”), сотні тысяч каталікоў—беларусаў наогул у значнай меры адхіліліся і ад веры, і ад нацыянальнасьці, прытрымліваючыся назвы “тутэйшыя”. Ад самага пачатку адраджэння Летувы, павялася масавая агітацыя, што людзі, якія ходзяць у касьцёл — гэта ўсе “палякі”. Гэтая агітацыя ўнесла хаос і разгубленасьць у каталіцкія масы беларускага насельніцтва яшчэ і па прычыне таго, што яна праводзілася бесперашкодна і на тэрыторыі Беларусі. Там камуністы, ня гледзячы на рэформы Гарбачова, асталіся пры ўладзе і дзейнічалі па-старому: прадаўжалі ліквідаваць усё беларускае, дапамаглі ксяндзам-шавіністам ў іхняй агітацыі.
    Уцалелая ад лагераў і вывазаў жменя беларускай інтэлігенцыі з вялікімі перашкодамі дабівалася рэгістрацыі (і легальнай дзейнасьці)
    С.Шушкевіч і А.Чэмер
    сваіх арганізацый. Уся польская прэса (якая дзейнічала і пры камуністычнай уладзе) энэргічна падтрымлівала шавіністычны курс дэнацыяналізацыі беларусаў-каталікоў.
    Калі нарэшце, пасьля больш года затрымкі, была зарэгістравана першая беларуская арганізацыя на Віленшчыне -’’Сябрына”, яна апынулася каля “разьбітага карыта”. Усе будынкі, якімі карысталіся раней беларусы для грамадзкага дзеяння (банк, друкарня, музей, школы, рэдакцыя і г.д.) былі перадзены ў рукі іншых уладальнікаў. Для друку не ўдалося знайсьці ніводнага лінатыпу, домік Якуба Коласа быў поўнасьцю разабраны і вялікі пляц з садам перададзены прыватным асобам, Базыльянскія муры заняты архівамі і г.д..
    Сотні сьвядомых беларусаў Вільні ня мелі ніякага прыстанішча, ні нават мінімальнага пункту інфармацыі. Але тут здарыўся “цуд” (хоць некаторыя кажуць, што сёння цудаў ня бывае). Вось як гэта сталася.
    У Новай Вілейцы (Новай Вільні) працаваў псіхіятр доктар Валдас Банайціс. Інтэлектуал, эрудзіт з шырокім кругазорам мышлення, ён быў ня толькі вартасным спецыялістам (лекарам), але і бясспрэчна сумленным чалавекам. Зьвярнуў ён увагу на тое, што многія яго пацыенты і суседзі гавораць не на расейскай ці польскай мове, але нейкай іншай, хоць і больш зразумелай для мясцовага летувіса. Нечакана знайшоў у бібліятэцы кнігі на гэтай мове. Зацікавіўся, стаў чытаць і такім чынам зразумеў, што мала знаёмая для яго мова беларуская, і што людзі гэтыя зьяўляюцца аўтахтонамі (старажытнымі насельнікамі) Віленшчыны.
    He адразу сустрэўся Банайціс з намі, прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. Пасколькі пры польскай уладзе, нямецкай і камуністычнай былі загублены, або высланы беларускія ксяндзы (кс. Станкевіч,
    кс. Гадлеўскі, кс. др. Кулак, нашы духаўнікі-уніяты, высланыя ў Харбін), інжынеры, педагогі, лекары (Адольф Клімовіч, Янка Шутовіч, Францішак Аляхновіч, Станіслаў Грынкевіч, др. Шкялёнак) і нямала іншых шчырых патрыётаў свае Бацькаўшчыны. Тыя, хто уцалеў асьцярагаліся новых правакацыяў і пазьбягалі ўсякіх кантактаў з мала знанымі людзьмі.
    Выпадкова Банайціс сустрэўся з Валянцінам Стэхам, і рашылі яны разварушыць тых беларусаў, якія прывыклі баяцца саміх сябе. Вось як гаворыць аб першых кроках пасьляваеннага адраджэння беларусаў Віленшчыны Валянцін Стэх:
    “Беларуская мова, гісторыя і культура цікавілі мяне здаўна. I як толькі зьявілася магчымасьць, я падпісаўся на некалькі беларускіх перыядычных выданняў. Аднак, доўгі час жывучы ў Вільні і знаючы, што тут жыве нямала беларусаў, я адчуваў сябе як бы ў нейкім вакууме: калі ўдавалася сустрэць якогась беларуса, то гэта быў альбо цалкам зрусыфікаваны, альбо вельмі далёкі ад таго, што цікавіла і хвалявала мяне. Аднойчы, на пачатку 1985 году, атрымліваю паштоўку, падпісаную Валдасам Банаййісам нарколагам Новавіленскай балыііцы. Ён паясьніў, што да яго трапіў экзэмпляр ЛІМа “Літаратура і Мастацтва”) з маім адрасам.
    Так устанавіліся нашы кантакты, і хутка мы сустрэліся ў бальніцы Чырвонага Крыжа. Мы рашылі, што ня толькі мы выпісваем гэтую газэту і спрабавалі знайсьці адрасы падпісчыкаў. Выясьнілася, што гэтага можна дабіцца толькі цераз Менск. Менскі паштамп адказаў, што трэба туды зьявіцца самому і выбраць адпаведныя адрасы. Ня вырашылі справы і пісьма да праф. Мальдзіса і Сідаровіча. Адзіным пазытыўным вынікам гэтага было тое, што я скантактаваўся з Л. Луцкевічам і Панізьнікам, які наведваў Людвіку Сівіцкую-Войцік (цешчу Луцкевіча).
    Практычнага выніку з гэтага не атрымалася. Тады я ўзяў камандзіроўку ў Менск і выпісаў вартыя (паводле майго разумення) адрасы. У некаторых віншаваннях была выказана надзея на бліжэйшае знаёмства.
    Такім шляхам пазнаёміўся з Я. Багдановічам, Ю. Зімніцкім, В. Шостак, Н. Ляшковіч, а пасьля з А. Аблажэем і К. Балаховіч. А ў 1986 годзе, па ініцыятыве В. Банайціса была наладжана