• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    А ныць і тужыць няма ні сэнсу, ні прычын нам павязло: сотні разоў каля нас лятала сьмерць, аднак уцалелі, перажылі вайну і лагеры. А можа і дачакаемся вызвалення Бацькаўшчыны... Я (малодшы!) дачакаўся. А Клімовіч, нажаль, не дажыў да гэтага шчаслівага дня. Вечны яму пакой і памяць у пакаленнях!..
    Багдановіч Глеб. Хацелася б яшчэ ўспомніць, шырока знанага калісь, віленскага беларуса Вячеслава Багдановіча. Нажаль, мы не засталі яго ў жывых (у гады адраджэння). Час ад часу спатыкаліся з яго даволі вядомымі сынамі Алегам і Глебам.
    Гэтая сям’я, так, як продкі Максіма Багдановіча, братоў Грыцкевічаў і многіх іншых, была рускамоўная. Векавыя ўплывы расейскіх школаў, забароны роднага слова скалечылі калі ня весь наш народ, то прынамсі значную частку інтэлігенцыі. Ня было ў нас сваіх Г.Сенкевічаў, I. Крашэўскіх, ні Карамазіных ды Лажэчнікаў. Родныя крыніцы пасьлядоўна і бескампрамісна адсякаліся ад народу, так як сягоння робіць чужацкі ўрад: зьнішчаючы нацыянальныя сімвалы нацыі, фальшуючы гісторыю (і выбары), абліваючы гразёіо беларускую культуру і груба праводзячы ашуканскую палітыку. Мэта была тая ж самая утрымаць Беларусь маскоўскаю калоніяй.
    У час вялікага адраджэння (пачатак рэвалюцыі) многія выхадцы з беларускага сялянства, часткова з гарадоў, поўнасьцю вярнуліся да сваіх каранёў роднай мовы і звычаяў сваіх продкаў. Аднак нямала было і такіх, каторых грамадаўцы (у пазьнейшыя гады), пакепліваючы, называлі “тоже беларусамн”. Былі гэта людзі не адрокшыяся ад свае нацыянальнасьці, але перайшоўшыя ў пераважнай меры на чужую мову і культуру (А. Міцкевіч, Яз. Пілсудзкі, Ян Булгак, Б. Данейка і яшчэ болып з расейскага боку). Вось такімі былі ў Вільні продкі Вячаслава Багдановіча і ён сам.
    Чалавек рэдкай сумленнасьці і працавітасьці, ён ня шукаў сабе вялікай кар’еры і задавольваўся тым, што яму асталося ад бацькоў. Таксама школьная і бацькоўская мова. Часта бываючы ў расейскіх кругах, ён нідзе і ніколі не выракаўся свае, як ні як, але “мужыцкае” нацыі. Але ня юліў і перад тагачаснымі палітыкамі. Наадварот, ён з цяжкасьцю цярпеў розных хамелеонаў, падобных Алексюку ці некаторым дэпутатам і прэзыдэнтам, якія гандлявалі сваім сумленнем дзеля ўлады і грошай.
    Улічваючы гэта, нам ня будзе дзівам, што Вячаслаў Багдановіч быў абраны беларусамі дэпутатам у тагачасны дзяржаўны сэнат. I трэба адзначыць, што ён і пасьля гэтага астаўся простым і шчырым чалавекам-бяссрэбранікам, якога шанавалі ня толькі беларусы, але і палякі, жыды, расейцы, татары і г.д.
    Скамунізаваная “Грамада” з усіх сваіх рупараў аблівала гразёю ня толькі Аляхновічаў і іншых дзеячаў, якія гаварылі праўду пра бальшавіцкую імперыю,але не паміналі магчымасьці аблаяць таксама людзей, падобных Вячаславу Багдановічу і яго нашчадкаў. Варта было ўзяць у рукі “Маланку”, або любую іншую газэту грамадаўскага напрамку, каб у гэтым пераканацца.
    Магчыма, што пад уплывам бацькоў, а хутчэй усяго сяброў, Глеб паступіў у Віленскую Беларускую Гімназію і, закончыўшы яе, быў прыняты на Медыцынскі факультэт Віленскага Універсытэту. Там закончыў адукацыю, атрымаўшы спецыяльнасьць хірурга. Тым ня менш, актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху і падтрымліваў адраджэнскія мерапрыемствы таксама ў ваенным перыядзе.
    Пры наступленні бальшавікоў ён ведаў, што яго чакае (калі б застаўся ў Вільні). Разам з многімі актывістамі беларускага адраджэнскага руху, эміграваў на захад, але перад заканчэннем вайны вырашыў усё ж такі вярнуцца на Радзіму. Аднак, агромная сетка стукачоў і жорсткая дыктатура “рабоча-сялянскай” улады хутка ўзяла яго ў свае рукі і “абясьпечыла 25 гадамі шчаслівага жыцця” у лагерах Запаляр’я. Пасколькі і там Глеб не “каяўся”, не скарыўся перад акупантамі, яму прабіўнажом руку (правую!)накіраваныбандыт-рэцыдывіст.
    Глеб як хірург перастаў існаваць... Вярнуўшыся пасьля канчыны Джугашвілі у родную Вільню, памер у 1970-тым годзе.
    Брат Глеба АлегБагдановіч заставаўся беларусам, але, скончыўшы расейскую школу, актыўнага ўдзелу ў адраджэнскім руху не прыймаў. Хоць да апошніх гадоў не парываў кантактаў з былымі сябрамі-беларусамі.
    Што ж? Мы ня ў праве дамагацца, каб кожны наш зямляк быў вялікім патрыётам. Галоўнае (на думку аўтара), што чалавек застаецца сумленным і ня лезе ў стукачы, не прадае розным брудным “купцам” сваіх суайчыннікаў...
    Юрка і Лявон Луцкевічы. У закранутую намі эпоху мы не засталі жывымі вялікага навукоўца і дзеяча Івана Луцкевіча і яго брата Антона. Пра іх аднак дастаткова напісана, і ня станем дубляваць сказанага папярэднікамі.
    Давялося нам супрацоўнічаць у большай ці меншай меры з сынамі Антона: Юркам і Лявонам. Трэба адразу зазначыць, што пры нямецкай акупацыі яны загінулі б з рук гэстапаўцаў. Такі быў гітлераўскі “указ”.
    Каб выратаваць нявінных хлопцаў, кіраўнікі беларускіх батальёнаў “мабілізавалі” іх у самаахову і гэтым самым вырвалі з-пад юрыздыкцыі гэстапаўцаў. Трэба адзначыць, што хлопцы апраўдалі давер беларускіх дзеячаў, нясьлі ўсе цяжкасьці ваеннага часу ня горш за іншых.
    У часе нашага адраджэнскага руху старэйшы Юрка жыў з дачкаю Алесяй на Антокалі, а Лявон, які хутка ажаніўся з дачкою Людвікі Войцік, -на Кальварыйскай вуліцы (пазьней яны перабраліся ў Каралінкі). На мяне асабліва добрае ўражанне зрабіў Юрка. Вёў ён сябе стрымана, ня гнаўся за папулярнасьцю і славай, ня пёрся у “фюрэры”. Актыўна удзельнічаў ва ўсіх нашых мерапрыемствах “Сябрыны”, і ТБШ. Нажаль, ужо мінула некалькі гадоў, як ён памёр. Пахаваны на новых могілках даволі далёка за горадам. Са шчырым смуткам праводзілі мы яго ў апошні шлях.
    Супольных памінкаў ня было, але некалькі былых палітвязьняў у прыватнай кватэры Аляксея Анішчыка памянулі пакойнага добрым словам.
    3 маладых актывістаў заслугоўвала ўвагі актыўная і добрая дзяўчына Людвіка Кардзіс. Яна ня толькі ўдзельнічала ў нашых віленскіх мерапрыемствах, але заўсёды прымала ўдзел у экскурсіях на радзіму Янкі Купалы (Вязынка), Максіма Багдановіча, на дні вялікіх сввят у Менск і г.д.. А таксама значна дапамагала пры арганізацыі ёлкі для дзяцей ды іншых мерапрыемствах.
    Падтрымлівалі нашыя арганізацыйныя мерапрыемствы і старэйшыя землякі: Кляйноў і Жабінскі, а таксама нямала жанчын сталага веку у харавым гуртку пад кіраўніцтвам Зімніцкага, a пасьля настаўніцы Блажэвіч і Валянціны Кавальчук, якая працуе ў школе.
    НЯМА ДРЭННЫХ НАРОДАЎ
    Доўгая жыццёвая практыка на розных работах, сумесна з людзьмі розных нацыянальнасьцяў (і прафесій), цьвёрда і безпаваротна даказала памылковасьць многіх людзей у ацэнках розных народаў. Бываюць розныя асобы, бывае рознае кіраўніцтва (дзяржаўны ўрад) але не бывае дрэннага (і сьвятога) народу.
    Я пераканаўся назаўсёды, што здараюцца розныя групы, а нават розныя класы розных людзей. Аднак, у прынцыпе, розныя нацыі маюць розныя звычаі, розныя характары, розныя вераванні ды розныя фізычныя асаблівасьці, у залежнасьці ад клімату і узгадавання. I толькі адзінкі, альбо малыя групы адрозьніваюць іх ад іншых нацыянальнасьцяў.
    I паўтараю: жыццёвая практыка безпамылкова даказала дрэнных народаў (нацыянальнасьцяў) ня было і няма нідзе.
    Аб гэтым гавораць факты, факты і факты. Аўтару давялося на доўгія гады працаваць і жыць побач з многімі асобнымі людзьмі, альбо групамі. I пераканаўся, што найчасьцей людзі розных рас, розных вераванняў і абрадаў, рознага выхавання адносяцца да нас так, як мы да іх адносімся. На практыкаванае дабро людзі ўсіх кантынэнтаў і рас, народаў адплачваюць нам тым жа самым. I можа сьмела сказаць: гэтае правіла сапраўды безсьмяротнае, заўсёды і ўсюды.
    Вось жывыя канкрэтныя факты. Пражыўшы ў сялянскай беларускай сям’і дзесяткі гадоў, я ні разу ня бачыў сур’ёзнай сваркі. Пражыўшы доўгія дзесяткі гадоў з сваёй жонкай, мы ні разу не пасварыліся, хоць рэдкія спрэчкі у нас бывалі. Чаму гэта так жылося? Вельмі проста мы стараліся адно другому памагаць і нічога не хацелі ад другіх. He спытаўшы ня браць.
    Нам прывілі бацькі і педагогі прынцыпы дабра, і мы амаль механічна прымянялі гэты звычай адносна усіх людзей. Рэакцыя амаль заўсёды такой жа самай вярталася да нас. У выніку, напрыклад, у нас з суседзямі ні разу на працягу жыцця ня было сваркі, ні злобы.
    Прыблізна таксама было і з іншымі людзьмі на чужых тэрыторыях. Нават там, дзе панавалі іншыя звычаі, іншыя умовы, іншыя законы. Ніжэй я коратка пазнаёмлю з тымі ўражаннямі (і фактамі), з якімі
    давялося сутыкнуцца ў розных абставінах. Пазнаёмлю Паважанага чытача згодна з алфавітам.
    Аўстрыякі
    3 аўстрыякамі давялося сустракацца ў гады Першай сусьветнай вайны. Мы жылі воддаль ад шырокага тракту, па якім адбываўся рух з Наваградка да Баранавіч. Калі вайна зацягнулася, здаралася, што і да далейшых хутароў дабіраліся паасобку, альбо малымі групамі розных нацыянальнасьцяў “госьці”. Пераважна прасілі паесьці, а часам і запасьціся харчамі. Сярод іх здараліся аўстрыякі.
    Жылі мы небагата, але для галодных людзей заўсёды знайходзілася, чым пакарміць. I трэба сказаць, што аўстрыякі ніколі нічога не рабавалі і вельмі ўдзячны былі, калі гаспадыня давала ім штонібудзь з сабою. Мы ўжо зналі іх па вопратцы і зусім не баяліся. Здаралася, што яны самі прыносілі для нас, дзяцей, якія-нібудзь дробязі. Мы ад іх не ўцякалі, не палохаліся.
    У будучыні, спатыкаючыся з аўстрыякамі, мы пераконваліся, што гэта народ культурны і працавіты. Горшыя былі (як нам здавалася) мадзяры (венгры). Але гэта нам толькі здавалася.
    Балгары
    3 балгарамі давялося мне сустрэцца ў Польшчы. Акрамя знаёмы добра сяброў, прыязджалі з Балгарыі мастацкія ансамблі, харысты і салісты, і мы адразу назаўсёды пасябравалі. Гэта людзі здольныя, адкрытыя, шчырыя і вельмі добрыя. У многім падобныя да сербаў і беларусаў. He дарма яны былі зьвязаны з беларусамі ды украінцамі блізка тысячы гадоў таму назад.
    Беларусы
    Мне земляку і кроўнаму сябру — ня вельмі выпадае хваліць беларусаў. Але факты астаюцца фактамі. Паводле ацэнкі суседніх нацыяў, беларусы належаць да народу вельмі працавітага і справядлівага. Яны нялюбяць кагось крыўдзіць альбо ашукваць — пра-
    ціўлежная цыганам натура... 3 імі лёгка і весела працаваць. Добрыя гаспадыні і гаспадары. Цярплівыя і ня помсьлівыя на крыўды. Музыкальныя, аматары песьні і фальклёру.