• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    У цэнтры В.Быкаў, Грыцкевіч і А.Чэмер
    сустрэча з нагоды 110-тай гадавіны Цёткі (Алаізы Пашкевіч) — у Новай Вільні, дзе я пазнаёміўся з іншымі сябрамі, у тым ліку з С. Карабачом, Г. Кульбіцкай, Г. Альшэўскай, М. Матачом ды іншымі.
    У міжчасе, давялося запазнацца бліжэй з Войцікавай, якая ў мінуўшчыне спатыкалася з Янкай Купалам, Станкевічам ды іншымі нашаніўцамі. Яна расказала нам пра цікавыя падзеі таго часу і кантакты з адраджэнцамі беларускага нацыянальнага руху. Была гутарка і пра арганізацыюбеларускага згуртавання ў Вільні. Асабліва, калі стварыліся для гэтага умовы пасьля прыходу да ўлады Гарбачова.
    Ідэя стварэння беларускай арганізацыі паўстала значна раней, яшчэ ў канцы шасьцідзесятых гадоў. У тым часе над рэчкай Віленкай, каля Пушкіноўкі, у сваёй уласнай хаце жылі Шнаркевічы Язэп, былы дырэктар Радашкаўскай гімназіі, і яго жонка Надзя Маркаўна, шматгадовая супрацоўніца Цэнтральнай Управы ТБШ. Яна ў тым часе была спараліжаваная і не магла хадзіць. Аднак
    Супрацоўніца Беларускага Пасольства Раіса Павініч віншуе пісьменніка і журналіста з 90-гадовым юбілеем
    розум мела сьветлы і выдатную памяць.
    Гэты домік, дзе жылі таксама Тулейкі (Соня і Янка з дарастаючымі дзецьмі), быў тады сваеасаблівым клюбам, у якім зьбіраліся многія мясцовыя і прыезжыя беларусы. I думка пра стварэнне беларускага згуртавання тады ўжо нарадзілася, але
    ня было умоваў для яе рэалізацыі.
    Калі, згуртаваўшыся, мы рэальна прыступілі да легалізацыі нашага клюбу, ЭЛЬТА падала да ведама артыкул пра Юрку і Лявона Луцкевічаў, якія так, як А. Анішчык, С. Карабач і некалькі другіх, належалі да ініцыятыўнай групы беларускай арганізацыі. Злоснанэгатыўная характэрыстыка мінулай дзейнасьці Луцкевічаў затармазіла рэгістрацыю нашага згуртавання. Даведаўшыся аб прычыне затрымкі ў афармленні і легалізацыі нашай культурнай дзейнасьці, Аляксей Анішчык запрапанаваў выкрасьліць яго і Луцкевічаў (быўшых палітычных вязьняў) са сьпіса ініцыятыйнай групы і толькі пасьля гэтага наш клюб быў зарэгістраваны. Страта цэлага году на той час мела агромнае значэнне. Бо расейскія і польскія арганізацыі усьпелі выкарыстаць гэты час і сагітавалі аснаўную масу беларускага насельніцтва ў свае згуртаванні, у аснаўным “Едннство” “Едносць”.
    Згодна з прапанаваю А. Анішчыка, клюб атрымаў назву “Сябрына”. ЕІя маючы ніякіх фондаў (яны пачалі наплываць пазьней), ды й то ў аснаўным на Згуртаванне ТБК, а не “Сябрыну”, мы патрапілі з
    патрыятычным запалам разгарнуць актыўную дзейнасьць у розных напрамках.
    Тут належыць злажыць падзяку кіраўнікам Палаца Прафсаюзаў, у асобах П. Петрошуса і яго намесьніка Р. Завадзкага, якія са зразуменнем аднесліся да нашых праблемаў і стараліся дапамагчы па меры сваіх магчымасьцяў.
    Выбраны старшынёю Мікалай Матач многа рабіў, безадказна выконваў свае функцыі. Але гэта мела вынік болып працы ўзваліць на плечы сакратару арганізацыі. Пры гэтым сваімі парадамі і дапамогай дзяліліся старэйшыя сябры. Энэргія і энтузіязм літоўскай нацыі, якая першая дабілася вызвалення з-пад акупацыйных уладаў, як бы перадалася і нам. “Сябрына” адразу распрацавала і рэалізавала багаты плян розных мерапрыемстваў: сустрэч, экскурсій, канцэртаў, вечароў.
    Стварыўся хор і дзіцячыя гурткі пры школах, адкрыліся факультатыўныя класы па вывучэнню беларускай і ангельскай мовы, за што трэба шчыра падзякаваць Міраславе Русак, Веры Шастак, Алдоне Паповай, Галіне Сівалавай, сп. Матусэвіч і іншым актывістам. Сэньёры Клюбу А. Анішчык, Кляйноў і Жабінскі Уладзімер стварылі музыкальнае трыа (мандаліна, скрыпка, балалайка).
    Пра “Сябрыну” сталі пісаць і гаварыць, амаль заўсёды с пазытыўнаю ацэнкай, Наплывалі запросіны з фабрык і заводаў, са сталіцы і раённых цэнтраў. Мы кожны раз стараліся актыўна адгукнуцца на гэтыя запросы. Калі не ставала сваіх сіл, зьвярталіся з просьбамі у Маладзечна, Менск, Воранава і г.д..
    Прыхільна аднёсся да нашых патрэбаў Скарынаўскі Цэнтр (Старшыня Адам Іосіфавіч Мальдзіс), беларускі і літоўскі Фонды Культуры, беларускае замежжа (канцэрты “Васількоў” і Данчыка з Амэрыкі). 25-га Сакавіка ў эфір выйшла першая беларуская радыёперадача, якую па сёнешні дзень можам слухаць раз у тыдзень па другой праграме Літоўскага Радыё. А праз два гады начала выходзіць у эфір штодзенная інфармацыйная радыёперадача па першай літоўскай праграме.
    У 1990-тым годзе па літоўскай тэлевізіі была паказана першая беларуская перадача пад назвай “Запрашае Сябрына”. А ў студзені таго ж году ўбачыла сьвет першая пасьля вайны беларуская
    газэтная старонка (пры газэце “Летувос Рытас”) пад назвай “Пагоня”. Рэдагаваў яе, сумесна з Луцкевічам, А. Анішчык.
    Усьлед за гэтай зьявілася ў сакавіку таго ж году “Сябрына”... У адным з артыкулаў гэтай старонкі М. Расевіч інфармаваў пра стотысячныя маніфэстацыі беларускага насельніцтва ў Менску, якія сьведчылі, што народ прачнуўся і жадае ўмацавання самастойнасьці Рэспублікі Беларусь.
    Адзначала “Сябрына” ўсе важнейшыя беларускія сьвяты, юбілей выдатных дзеячаўКаліноўскага, Скарыны, Цёткі і інш.. I хацелася б злажыць шчырую падзяку ахвярным людзям, якія, не аглядаючыся на якіясь матэрыяльныя карысьці, аддавалі свой час і энэргію на адраджэнне шматпакутнай і забытай імперскімі “вучонымі” нацыі: у першую чаргу Банайцісу, Анішчыку, Луцкевічу, Міраславе Русак, Алегу Аблажэю, Крысьціне Балаховіч, Кузьменку, Н. Якшцене (Русак) і многім іншым, добры сьлед якіх астанецца ў нялёгкай адраджэнскай працы. Сьціплыя заслугі “Сябрыны” ў галіне адраджэння гэта нашы супольныя заслугі.
    3 мясцовых беларусаў старэйшага пакалення, якія радзіліся, або доўгія дзесяткі год жылі ў Вільні, трэба адзначыць: Багдановіча Янку, Багдановіча Алега, Лобан Жэню (Казлоўскую), Ляшковіч Наталью, Мурашку Леаніда, Паўлюкевіча Мікалая, Паўлоўскага, Шастак Веру, Вольскую Валянціну (Пучко), Зімніцкага, Цімафеева Пятра, Фёдараву Ольгу, Ганкевіч Жэню (Коршун), Клімовіча Адольфа, Карузу Паўла, Маслоўскую Марыю (Скурко), Шутовіча Янку і інш..
    Гэта былі людзі, якія ў меншай ці большай меры спрычыніліся да адраджэнскага ўздыму ў тыя гады, калі адраджэнне стала магчымым. Бо, як вядома, перад Рэформамі Гарбачова панаваў масавы шпіянаж (стукацтва), і нават гутаркі не магло быць пра незалежнасьць краю, або незалежным разьвіццём і нацыянальнай культуры.
    Аўтар, як гаворыцца, на сваё сумленне бярэ кароткія характэрыстыкі гэтых, больш яму знаных, беларусаў.
    Ганкевіч Яўгеня пражыла ў Вільні звыш сарака гадоў. Атрымаўшы сярэднюю асьвету ў беларускай гімназіі, вышла замуж і абсыпалася дзяцьмі. Пасьля вайны яе мужа адразу забралі і вывезлі ў лагер. Пасьля сьмерці крывавага Джугашвілі вярнуўся ў Вільню, але яму тут
    жыць не дазволілі. Прыпісаўся і працаваў на фабрыцы ў Новай Вілейцы. Страціўшы ў лагерах здароўе, доўга не пажыў, і Жэня асталася ўдавою. Шасьцёра дзяцей пракарміць, вучыць і даглядзець было нялёгка, і ўсе наступныя гады аддала сваім дзецям. Здольная паэтэса і пясьнярка не магла разьвіваць свайго таленту. 1 завяла яе шмат абяцаючая
    Злева адзін з пачынальнікаў адраджэння беларусаў Летувы Валянцін Стэх
    лірыка... А дажывала свой невясёлы век, ня выходзячы з хаты.
    Лобан Жэня пахавала першага мужа на Еўфрасінеўскіх магілках і пазьней вышла замуж за добрага чалавека, майстра на ўсе рукі, родам з Падмаскоўя Елістратава (звалі мы яго па бацьку Дарафеевіч). Актыўна удзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах беларускіх арганізацый. Жылі разам з мілавіднай і сымпатычнай ўнучкай, якая вучылася ў тэхнікуме (ці інстытуце?). Сямейка была дружнай, зладжанай. Мы часта сустракаліся і ўспаміналі цяжкія, але весялейшыя папярэднія гады, абмяркоўвалі пляны на будучыню.
    Маслоўская Марыя (Скурко) была самай блізкай сябрыняю Яўгені Лобан. Яны амаль не расставаліся. Яе муж (летувіс) пасьля хваробы часткова быў спараліжаваны, але мы часта сустракалі гэтую пару на вуліцы Мінцес, дзе пры добрай пагодзе яны выходзілі праветрыцца. Марыя заўсёды трымала яго пад руку, бо сам хадзіць ня мог. У васьмідзесятых гадах ён памёр. Пазьней Марыя кудысь выехала, і мы болып не сустракаліся.
    Шнаркевічы ня мелі прамога патомства і запісалі свой домік з вялікім агародам (і садзікам) пляменніку Язэпа Янку Тулейку. Гэта
    быў вельмі актыўны і добры дзяцюк, працаваў настаўнікам у школе (польскай бо беларускай ня было). Яго жонка Соня займалася хатнімі справамі, бо Надзея Маркаўна 17 гадоў не ўставала з пасьцелі, спараліжаваная пасьля інсульту. Акрамя старых, якіх трэба было даглядаць, Соня гадавала і сваіх дзяцей Юрку і Ганну.
    Актыўны і працавіты Янка амаль заўсёды наведваў беларускія мерапрыемствы, нават выткаў і падараваў школе некалькі беларускіх паясоў. Але гэта мог зрабіць толькі вышаўшы на пенсію, бо школа і агарод забіралі амаль весь час. Занятыя гаспадарчымі справамі, не зашмат увагі прысьвячалі дзецям. I пакуль жыла Маркаўна, трымаліся нацыянальныя традыцыі і родная мова. А пасьля сьмерці старых Іван адрокся ад роднай мовы, а сын Ганны таксама пайшоў яго сьледам.
    Соня з унукам заняліся гандлем і наогул “бізнесам”. Добра гэта, ці дрэнна не нам судзіць. Пажадана, каб беларусы таксама жылі заможна, альбо багата. Хопіць нам вечна хадзіць у жабраках. Толькі гутаркі іх ужо ня так блізкія нашаму сэрцу. Бо сапраўдныя патрыёты-беларусы трымаюцца (так думае аўтар) погляду, паводле нашага вялікага земляка Янкі Купалы: беларуская гаворка адна з найіірыгажэйшых на сьвеце!
    Вера Шастак (Спорык) належыць да тых нялічных людзей, пра якіх кажуць: “Якім ты быў такім астаўся”... Нарадзіўшыся ў беларускай сям’і, вучылася, трымаючыся роднай мовы, вышла замуж за беларуса і да канца сваіх дзён цьвёрда трымаецца родных звычаяў і мовы. Валодаючы свабодна польскай і ангельскай мовай (яна гэтую мову выкладала ў школе), захавала поўнасьцю чыстай сваю родную мову.
    Хоць ня менш здольная сястра Веры даўно асела ў Менску і няраз падсоўвала Веры Шастак ружовую пэрспектыву пераезду ў Менск, наша суседка і думаць не стала пра падобны варыянт. Старая Вільня заўсёды была і асталася для яе родным горадам.
    Ня гледзячы на страчанае здароўе і пажылыя гады, Вера адразу згадзілася (бясплатна!) навучаць дзяцей беларускай школкі (факультатыву) ангельскай мове. I хоць ёй ужо ня вельмі лёгка хадзіць, заўседы зьяўляецца на сустрэчы з нагоды нацыянальных сьвят, альбо прыезду нашых навукоўцаў і артыстаў з Менску. Пасьля сьмерці мужа (таксама педагога) жыве адна ў невялікай кватэры вул. Мінцес.