• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Каб зліквідаваць вечны страх і зьменшыць агромныя, сотнямі мільярдаў выдаваныя што год сумы грошай на узбраенне, Гарбачоў запрапанаваў вядучым дзяржавам сьвету зьменшыць агромныя арміі (найбольш савецкая) і агранічыць колькасьць атомных (ядзерных) ракет і установак, каб пазьней зусім ад іх адмовіцца.
    Закончылася халодная вайна (эканамічнае змаганне), якая давяла чырвоную імперыю да крызіса сельскай гаспадаркі, і прышлося хлеб (збожжа) мільёнамі тон купляць у Амерыцы ды іншых краінах сьвету. На закуп хлеба выдаваліся сотні мільярдаў валюты!.. На
    будову распачатых гіганцкіх аб’ектаў многія мільярды затрат, ня было грошай... Развалыіаваліся сьцены, ржавела пад адкрытым небам дарагое абсталяванне... Але на гэты развал эканомікі імперыі ніхто не зьвяртаў увагі. Партыйныя бонзы жылі паводле прынцыпу: “пасьля нас хоць патоп!”...
    А пасколькі ня было стабільнага гаспадарання, усё насельніцтва таксама было прывучана жыць з дня на дзень. Абы да вечара... Бо ніхто ня быў гарантаваны ад заўтршняга арышту і шляху “врага народу”. Стаць заможным было небясыіечна: цябе ў любы дзень маглі вывезьці на “белыя мядзьведзі” як “кулака”... Аставалася адна радасьць гарэлка. Ня было зарабатку (у калгасах) насельніцтва гнала самагонку. Імперыя скацілася на узровень старажытнага Рыма: патрыцыі, плебеі (мяшчанства) і рабы калгасьнікі ды дзесяткі мільёнаў “заключённых”. Побач з імі гладзіятары танкавыя ды авіяцыўныя курорты...
    Юрыдычна дыктатура партыі была моцна пахіснутая. Аднак, пасколькі цёмны і п’яны, скалечаны маральна і духова народ не падняўся на барацьбу з паразітам, які сядзеў у яго на шыі, партыйная праслойка ачнулася і распачала злобную і бурную падпольную вайну супроць Гарбачова і яго сьветазарных перспектываў абнаўлення грамадзтва.
    Першым хітра прадуманым каменем была антыалкагольная кампанія. Супраць раптоўных карацельных мераў мала хто выступаў. Помніцца, як стрымана, але катэгарычна выступаў супраць такой авантуры нейкі Зільберштэйн, ці Бэрэнбаўм (дакладна прозьвішча не памятаю) петраградзкі прафэсар. Ён на падставе гістарычных прыкладаў і рэальнай сытуацыі прапанаваў арганізаваць агульнаграмадзкую сталую дзейнасьць, каб паступова перавыхоўваць людзей і, паралельна з ростам сьвядомасьці і культуры, адвучваць ад рэспусту і злоўжывання алкаголю. Гэтая разумная і карысная парада (вось і ня любі жыдоў!..) ня была выслухана ні раз’ятранымі камуністамі, ні самім (нажаль слабахарактарным) Горбачовым. Правал оргіі “барацьбы з алкаголем” быў першым сур’ёзным падрывам аўтарытэту Міхаіла Сяргеевіча. Усьлед пайшла эканамічная дыверсія і сабатаж, па прынцыпу: “Чым горш тым лепш’”. Паляцелі пад адкос цыстэрны і вагоны, паліва і прадукты, вопрат-
    ка і абутак, вагоны медыкаментаў і мяса, “банкроцтва”(!), іншыя спрактыкаваныя партыйнымі “спецамі” аварыі ды “халатнасьць”...
    Эканоміка агромнага, скарумпіраванага краю, якая і так стаяла над ямай развалу, стала на вачах распаўзацца. Аўтарытэт і рэальная улада Гарбачова нікла на вачах. Ён ня ўмеў, ці не хацеў (кажуць згодна з волей сваей Раісы) замяніць прадажныя паразітствуючыя кадры начальства сумленнымі і адданымі аднове спецыялістамі. Абструкцыя азлобленай наменклатуры хутка дабілася поўнага падрыву рэальнай улады Гарбачова. Яго указы і наказы перасталі дзейнічаць, іх ня выконвала начальства, а усьлед за ім выдрэсіраваны народ.
    Разам са сваім творцам правалілася і аднова. Грунт для развалу імперыі быў камуністамі добра падрыхтаваны, дзеля таго каб паказаць людзям: бяз нас вы прападзяце! На каленях прыпаўзяце да палітбюро. каб вярнула вам кусок хлеба і каўбасы!..
    Стаўся аднак дзіўны паварот гісторыі. Нячуваны выпадак: вялікая частка народаў ачнулася!.. I зразумела, што дыктатура згніла (гэта заканамерна мусіла надысьці). Каб не загінуць, трэба самім браць уладу над сабою! Самім вылазіць з сьмярдзячай ямы, у якую загнаў “органамі” і лагерамі, калгасамі “разьвіты сацыялізм”. Самім будаваць свой уласны, бяз лагераў і стукачоў здаровы і свабодны дом. Зразумелі гэта ня толькі грузіны, малдаване, украінцы, эстонцы, латышы і найбольш скалечаныя беларусы, але нават “гаспадары імперыі” расейцы.
    Спроба зноў сесьці на шыю ачнуўшыхся народаў (путч) ня ўдаўся, быў адразу зьліквідаваны. Аднак “дэмакраты” (былыя саудзельнікі путчыстаў) велікадушна выпусьцілі іх на волю... I ў Расейскай Фэдэрацыі зноў новыя “фюрэры” каркаломнымі рэкламнымі і фальшывымі прыёмамі абаламучваюць шматпакутнае насельніцтва былой імперыі і непераборлівымі метадамі рвуцца да ўлады. А ўзяўшы лейцы ў рукі (прыклад Беларусь), заціснуць народы у такі хамут, каб яны да скону ня вырваліся з яго! Ім рэформы і адраджэнне нацыяў непатрэбны, галоўнае поўныя сейфы валюты...
    Так сталася ў Расеі. А вось больш асьвечаныя нацыі (Эстонія, Летува, Латвія, Малдавія, Украіна і дзесятак іншых) адразу
    аддалі ўладу ў рукі дастойных кіраўнічых кадраў. Пачалася нялёгкая, але сыстэматычная адбудова нацыянальнай эканомікі, культуры, мовы, гісторыі. Яшчэ раней ачнуліся сатэліты былой імперыі: Венгрыя, Балгарыя, Румынія, Чэхаславаччына, Польшча.
    Зьнікаюць брудныя, фальшывыя лозунгі камуністычных камбінатараў, аздараўліваюцца людзі, наладжваецца нармальная, перспектыўная, здаровая гаспадарка. Народы, у якіх камуністычныя прайдохі не патрапілі адабраць ад сялян зямлю, будынкі і маемасьць, французы, немцы, ангельцы,
    М.С.Гарбачоў
    шведы, датчане, амэрыканцы спачуваюць няшчасным, скалечаным няволей і зладзействам краінам, і дапамагаюць матар’яльна і маральна ў адраджэнні нацыянальнай і дзяржаўнай годнасьці, у шпарчэйшым пад’ёме акрадзенай камуністамі гаспадаркі. I плады гэтай супольнай працы відавочны. Матар’яльны, гаспадарчы узровень акрадзенай ўшчэнт Беларусі, ці іншых былых калёній імперыі намнога адстае ад свабодных краін, але паступова падымаецца. 3 выняткам Беларусі.
    У нейкім цудам расьцьвіўшую эпоху дэмакратызма, яўнасьці, устанаўлення правоў чалавека гарбачоўскай адновы, як вядома, паўсталі умовы для вызвалення народаў, адраджэння самастойнасьці і сувэрэннасьці нацый. 3 гэтага, ў першую чаргу, скарыстала Летува.
    Гэта ня было лёгкай і простай справай. Векавая няволя ператварыла многіх людзей у рабоў і янычараў, якія прывыклі да куска хлеба з чужых рук, да куска мяса за здрадніцкую работу. Тым ня менш, у першым шэрагу адраджэнцаў сталі прыбалтыйскія народы Летува, Латвія, Эстонія.
    Калі вырашалася справа незалежнасьці рэспублік, безагаворачна ўзышла на гэты шлях літоўская делегацыя, якая першая
    катэгарычна заявіла аб сваім выхадзе з імперскай залежнасьці. Гістарычная воля нацыі і яе перадавога органу САЮДЗІСа была выканана літоўскім прадстаўніцтвам дастойна. Летува станоўча і беспаваротна заявіла пра волю нацыі: быць самастойнай, і хутка пасьля гэтага, пры агромным і дружным згрупаванні народу, была аб’яўлена поўная незалежнасьць краю і дзяржаўнай самастойнасьці.
    Стварыліся ўмовы для адраджэнскай працы ўсіх нацыянальнасьцей Летувы. Паўсталі ў Вільні і зарэгістрованы польскія, расейскія ды іншыя арганізацыі, актывізаваліся і беларусы. I тут прыходзіцца ўспомніць некаторыя дэталі.
    Дзіўным супадзеннем пачатку беларускага адраджэння беларусаў на Віленшчыне быў актыўны ў гэтым удзел карэннага летувіса доктара (мэдыка) Валдаса Банайціса. Працаваў ён (і працуе) ў спецыялізаванай бальніцы Новай Вілейкі (Новай Вільні). Раней ні я, ні большасьць беларусаў Вільні ня зналі гэтага адукаванага інтэлектуала, начытанага і актыўнага дзеяча.
    Таксама ня знаў я і маладога яшчэ беларуса Валянціна Стэха. Але дзесь у 1987, ці 1988 годзе, перад нейкім сьвятам, атрымаў павіншаванне на добрай беларускай мове з інтрыгуючым прозьвішчам Стэх. Падумаў, што гэта якаясь памылка. Аднак хутка выявілася, што такім чынам сябры Валдас Банайціс і Валянцін Стэх рашылі запазнацца з беларускай дыяспарай у Вільні. Яны для пачатку зрабілі сьпісак тых беларусаў, якія выпісвалі ЛіМ (газэту Літаратура і Мастацтва), гэта значыць былі сьвядомымі беларусамі. На гэтай аснове была наладжана сустрэча і ўзаемнае азнаямленне.
    Далейшыя сустрэчы адбываліся ў Доме Прафсаюзаў, бо яшчэ ня было ні нашай арганізацыі, ні свайго кутка. Пагаварыўшы, мы прышлі да ўзгаднення, што нам трэба таксама арганізавацца як ні як, але мы ж аўтахтоны, частка карэннага насельніцтва Віленшчыны. Ва ўсякім выпадку беларусы жылі на гэтай зямлі сотні гадоў раней палякаў (якія зьявіліся тут у выглядзе палонных) і ня менш паўтысячы гадоў раней расейцаў.
    I ў 1987 годзе, згодна з пратаколам ініцыятыўнай групы, мы падалі заяву гарадзкім уладам аб рэгістрацыі першай паваеннай бе-
    ларускай арганізацыі -’’Сябрыны” (прынялі запрапанаваную мной назву аднагалосна). У групу першых ініцыятараўуваходзілі: Аляксей Анішчык, Валянцін Стэх, Янка Багдановіч, М. Рулінскі, С. Карабач, Л. Кардзіс, Л. Луцкевіч, М. Русак, М. Матач, Ю. Зімніцкі, М.Петрыкевіч, М. Маслоўская, 3. Каўшанка, Ул. Жабінскі, С.Вітушка, А. Папова, Курчэйка і др...
    Аднак, працаўніца гарадзкой Управы (дзе праводзілася рэгістрацыя) цэлы год трымала і зьвяртала нашы заявы, адмаўляючы ў рэгістрацыі. За гэты час былі зарэгістраваны дзесяткі арганізацый ня толькі расейскіх, польскіх, ці нават зусім дробных меншасьцяў (украінцаў, немцаў, караімаў, жыдоў і г.д..), але нават такіх, якіх тут раней зусім ня было.
    Урэшце мы даведаліся, што сьпісы ініцыятыўных груп скрупулёзна спраўджаюцца і паненцы з рэгістратыцыйнага аддзелу не пажаданымі паказаліся быўшыя палітычныя вязьні ў складзе ініцыятараў... Тады я запрапанаваў скрэсліць маё прозьвішча, Рулінскага і Луцкевіча і замяніць іх іншымі. Толькі тады, у 1988 годзе наша “Сябрына” была зарэгістравана... Страчаны цэлы год!
    Гэты “патрыятызм” камуністкі дорага абышоўся Летуве. Беларускія масы, ня маючы роднай арганізацыі, запісаліся ў расейскія і польскія, блізкія ня мовай, а (як думалася) агульнымі інтарэсамі. Так была арганізавана даволі магутная, масавая арганізацыя: “Едінство” “Еднасьць”. Там рэй вадзілі польскія і расейскія шавіністы. Гэтая арганізацыя выступала ў многатысячных маніфэстацыях. Была нямала лозунгаў і патрабаванняў, супярэчлівых з праграмаю “Саюдзіса” масавай летувіскай арганізацыі.
    Калі гэтая Шальтянене (ці нешта падобнае) была ворагам беларушчыны, то магла быць задаволена: хоць прытармазіла адраджэнне Летувы, але зашкодзіла і беларусам. Дзесяткі тысяч беларусаў-католікаў пайшлі абманным шляхам “польскай” веры (якой ня было і няма), а праваслаўныя прымкнулі да расейскіх ашуканцаў (“рускай” веры). Нялічная, адсунутая ад кіраўнічых становішчаў праслойка сьвядомых беларусаў-патрыётаў асталася, як гаворыцца, каля разбітага карыта.