Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Тады мне даручылі нарыхтаваць да друку квартальную справаздачу дзейнасьці прадпрыемстваў Міністэрства Мясцовай Прамысловасці. Я вывязаўся з задання, і справаздача была прынята дакладна ў вызначаны тэрмін. Парадзіўшыся з кіраўніком аддзела Раўбай, мы сталі апрацоўваць акрамя квартальных паўгадавыя і гадавыя справаздачы, аформленыя дыяграмамі і выдаваныя друкам у сотнях экзэмпляраў. Першыя экзэмпляры даручаліся Міністру і начальнікам дэпартаментаў, а таксама дырэктарам прадпрыемстваў.
Да канца свае працы ў Інстытуце (выхаду на пенсію), я рэдагаваў гэтыя выданні з нязьменным посьпехам.
Упяршыню цераз аддзел Кадраў Міністэрства, я атрымаў афіцыйную падзяку (ганаровую грамату) ад галоўнага начальства... Кіраўнік аддзела кадраў Аляксандр Грышкевіч быў добрым чалавекам, простым і адкрытым. Ён умеў цаніць добрую працу і здольных працаўнікоў. Быў даволі ўплывовым, далейшы сваяк Tara-
часнага Генеральнага Сакратара Грышкевіча (часам казаў:”Дзесятая вада на кісялі”).
3 працаўнікамі Міністэрства злажыліся вельмі добрыя адносіны. Кіраўнік эканамічнага аддзелу, галоўны бухгалтар, начальніца вытворчага аддзелу былі сапраўды дастойнымі, кваліфікаванымі працаўнікамі, так як і іх намесьнікі. Працавалася з імі легка і прыемна. Яны цанілі маю (сумесна з кіраўніком нашага інстытуцкага аддзела Раўбы) кваліфікаваную і акуратную работу, заўсёды выкананую ў вызначаны тэрмін.
У наш Інстытут траплялі часам неадпаведныя працаўнікі, але надоўга тут не затрымліваліся, прынамсі ў нашым аддзеле. Раўба сам быў працавітым і кваліфікаваным кіраўніком і не цярпеў лодыраў і камбінатараў. Перад маім выхадам на пенсію трапілася такая асоба “наседка” ў наш аддзел. Пасьля выясьнілася, што яе заданнем было вытурыць з Інстытута мяне непажаднага для “кагось”былога палітвязьня.
Кожны нумар нашага перыядычнага выдання перахоўваўся ў шафе, якая стаяла ў кабінеце Раўбы. Туды я кожны раз прыносіў 300 ці 400 экземпляраў чарговага журнальчыка, і яны спакойна ляжалі да поўнага распрадзелення і перадачы адпаведнім кіраўнікам Міністэрства і Інстытута. Усё было добра, у поўным парадку, пакуль не зьявілася гэтая правакатар-наседка. Але ў 197 8 годзе раптам адпаведныя органы выклікаюць начальніка аддзела кадраў Міністэрства і паказваюць яму апошні нумар нашага журнала, у якім, як заўсёды, былі пададзены табліцы эканамічнай дзейнасьці нашых прадпрыемстваў і Міністэрства ў цэлым.
Там недвузначна абвінавачвалі ў “распаўсюджванні” сакрэтных дакументаў мяне аўтара гэтага выдання!.. Вядома, быў праінфармаваны дырэктар і г.д.. Выклікаў мяне дырэктар Інстытута разам з кіраўніком аддзела, і там выяснілася наступнае:
1. Дакументацыя (журнал) ня быў “сакрэтным”, а “для службовага карыстання”;
2. У нашым аддзеле адсутнічаў сейф для “сакрэтных” папераў (іх у нас ня бывала);
3. Шкаф не закрываўся на замок;
4. Дзьверы ў кабінет Раўбы не закрываліся ніколі пад якуюсь пломбу. Выцягнуць (украсьці) некалькі экзэмпляраў было даступна і про-
ста для нясумленнага суб’екта. А нехватала (упершыню!) пасля пераліку каля дзесятка экзэмпляраў.
Для дырэктара і Раўбы стала ясна, што гэтаправакацыя. I кіраўнік аддзела кадраў мне сказаў, што няма патрэбы хвалявацца. Мне могуць даць “выгавар”, які пазьней будзе ануліраваны.
У выніку, ніякага выгавару ня было. Асоба-правакатар зьнікла на наступны дзень і больш яе ні разу я не спаткаў. Але адносіны дырэкцыі ў гэтай дурной справе я палічыў крыўднымі, і з надыходам законнага тэрміну падаў заяву аб звальненні. Такім чынам, летам 1978 году для мяне паўстала рэальная магчымасьць усур’ёз заняцца журналісцкай і літаратурнай працай.Хутка на пенсію вышла жонка і запэўніла мне сваёю штодзеннаю клапатліваю працаю вельмі нядрэнныя умовы для творчага дзеяння. Трэба дабавіць, што на працягу 35 гадовага супольнага сужыцця, то іменна такой была і застаецца мая Алёнка.
Як водзіцца, першыя тыдні свабоднага ад афіцыйных абавязкаў часу, я выкарыстоўваў для адпачынку і далейшых, ці бліжэйшых экскурсіяў. Але цераз месяц упрогся ў прафсаюзную (грамадзкую) дзейнасьць. Загадчыца прафсаюзнага (рэспубліканскага) аддзелу папрасіла мяне, па лініі сяброўскіх складак (прафсаюзных), выконваць функцыю рэвізора, на што я згадзіўся адразу. Праца не складаная, а карысьць для мяне атрымалася значная: пуцёўкі для здароўя на курорты.
Цэрэмонія каля манастыра Трох Вялікамучанікаў
ДЗЕЙНАСЬЦЬ У АДРАДЖЭННІНАЦЫІ
Прафсаюзная дзейнасьць праводзілася ня кожны дзень. Спасярод сотні сярэдніх ды іншых школаў і прыблізна паўтары сотні садзікаў і дзіцячых дамоў прыходзілася рабіць кантроль (рэвізію) ня больш чым у дзесятай частцы. Іншыя (у сэнсе фінансаў) працавалі незаганна. Ня кожны тыдзень я быў заняты такімі справамі. Эквівалентам для мяне былі “пуцёўкі” скіраванні ў патрэбныя для здароўя санаторыі, або дамы адпачынку (Паланга, Грузія, Арменія, Малдавія). Прафсаюзная арганізацыыя была задаволена з мяне, а я з прыхільнасьці ў галіне аздараўленча-турыстычных бясплатных пуцёвак. Яны дапамаглі мне паправіць здароўе пасьля сталінскіх лагераў і турмаў, а таксама добра пазнаць Крым, Грузію, Азербайджан і Арменію, Кіславодск і Пяцігорск, нават Малдавію, у якую я даслоўна ўлюбіўся.
Пра яе можна і больш расказаць. Гэта край цуцоўнага клімату і хараства горы і даліны, рэкі, сады, вінаграднікі, якія часам бягуць да гарызонту (францускае слова, па-нашаму небасхіл), хаваюцца ў сіняй імгле.
А людзі? Калісь я чуў ад кагось, што малдаване гэта цыганы і зладзеі, што ім ня можна верыць і г.д.. У сапраўнасьці аказалася, што гэта выняткова працавіты і шчыры народ! А селькагаспадарчая тэхніка бадай самая высокая сярод усіх краін былога СССР. У хатах (часам бедных) чысьціня, якой могуць пазайздросьціць нават некаторыя украінкі! А псыхіка народу? У кожнай хаце ў склепе (пры кухні) бочка, альбо дзьве-тры віна. Аднак на працяіу месяца я не сустрэў ні ў Кішынёве, ні ў іншых гарадах і вёсках ні аднаго п'янага...
А зьнешні выгляд?.. Я не вельмі разьбіраюся ў мужчынскай прыгожасьці. А вось жанчыны, дзяўчаты!.. Цёмнавалосыя, чарнавокія, стройныя, умеру поўненькія... Здаецца, ап’яняюць сваім выглядам мацней, чым іх непараўнальныя віна і каньякі апошнім часам заваяваўшыя залатыя медалі!
Цяжка ўстрымацца, каб не закружыцца ў многакалёрным віхры жока, а малдаўская музыка і песьня проста заварожвае сваёй глыбінёю пачуцця і душэўнасьці. Гэты працавіты, вясёлы, адданы мастацтву ва ўсіх яго выяўленнях народ, ужо па сваёй прыродзе ня схільны да ўсяго брыдкага і немаральнага. У часе месячнага no-
быту сярод малдаван я меў многа прыемных і радасных часін, але ня чуў ні разу пра зладзейства (кражу), альбо рабунак. Журботнацёплае пачуццё тугі і сымпатыі да гэтага краю пазасталіся ў маёй душы навек.
Падобнае ўражанне зрабіла на мяне Грузія. У Расеі няраз чуў зьняважлівае ўяўленне адносна “чорнаж...х” і звычаях, культуры іхняй. А калі прышлося асабіста сутыкнуцца з гэтым народам на яго Бацькаўшчыне, мае погляды (якіх, праўду кажучы, і ня было)рэзка зьмяніліся. Грузіны ня толькі ў Тбілісі, але ў любых раёнах і закутках свайго краю адносіліся да нас, “рускіх” і нярускіх, вельмі ўважліва, учынна, ніколі не адмовіліся, ў чым колечы дапамагчы, і ні разу не паказалі нам фальшывага кірунку (як гэта прывычна ў некаторых нацыянальнасьцяў).
Пры даволі доўгім побыце ў Тбілісі з яго цудоўнай панарамай (асабліва ўначы), Кутаісі, Сухумі, Батумі, Цыхіндзіры, Махінджауры і іншых мясцовасьцях краю і яго узьбярэжжа, наЭльбрусе, у Нальчыку і г.д., я са зьдзіўленнем адзначыў джэнтльмэнскасьць грузінаў да жанчын. Іх бязьмежную гасьціннасьць, пэўнага роду рыцарства, адвагу і нямала іншых вартасных рысаў характару.
Мне таксама вельмі спадабалася іх прастата, шчырасьць і вясёласьць, ахвота да танцаў і песьні, узровень якіх даступны далёка ня ўсім народам. 3 некаторымі прадстаўнікамі гэтай нацыі мы навек пазасталіся сардэчнымі і нічырымі сябрамі.
Хацелася б нямала добрага сказаць і пра эстонцаў, чэхаў, венграў, казахаў і іншых нацый, з прадстаўнікамі якіх прыходзілася ў вясёлых і трагічных часах сустракацца і працаваць. Грэх было б памінуць расейцаў, многа сярод якіх (асабліва перажыўшых жыццёвыя трагедыі і беды) дабраты, глыбокай спагаднасьці, учыннасьці, шчырасьці і благародзтва (шляхотнасьці), прынцыповай сумленнасьці і шчодрасьці (як у грузін). У многіх глыбока усвоенае (а можа прыроджанае) пачуццё справядлівасьці, праўды.
Я зразумеў, што глыбока мыляюцца тыя людзі, якія ўсіх расейцаў лічаць зладзеямі, хапугамі і лодарамі, прывыкшымі толькі камандаваць рабамі паняволеных краін.
Падарожжы і беспасрэдныя кантакты яшчэ раз пацьвярдзілі ісьціну: не ацэньвай ніколі чалавека паводле ярлыка (партыйнага, на-
цыянальнага ці іншага!). Уважна прыглядайся да яго чынаў (дзеянняў), характару, адносін да людзей суседзяў і працаўнікоў. I толькі тады асьцярожна рабі лагічныя вывады. Бо людзкая душа “пацемкі”: выгляд чалавека яшчэ амаль нічога не азначае і часта можа у нас выклікаць памылковую ацэну.
У сэнсе справядлівага падыходу да людзей і народаў падарожжы і турыстыка далі мне нямала, так ведаў як і філасофскіх вывадаў. Сустрэўся і з многімі літаратарамі, ад якіх таксама многаму навучыўся.
I вось у Вільні застаў мяне год, калі развалілася жалезная заслона чырвонай імперыі, і многія народы змаглі здабыць сабе свабоду. Векапомная ўдзячнасьць у мяне астанецца да вялікага чалавека эпохі Горбачова, які патрапіў узьляцець сваім розумам панад затхлую, наскрозь прагніўшую атмасферу дэспатычнай чырвонай імперыі, і выдаць “маніфест”свабоды чалавека, слова і народаў!..
Гарбачоў прапанаваў людзям аднову: замест сыстэмы ашуквання народу і рабаўладальніцкай сыстэмы (калгаснага прыгону), нязьменнага вышуквання “врагов народа” і мільёнаў незаконна загнаных у лагеры нявольнікаў Гарбачоў прапанаваў будаваць дзяржаву свабодных народаў і свабодных людзей, без стукачоў і масавага ўзаемнага шпіёнства, без жорсткай прымусавай эксплуатацыі і зьдзеку над чалавекам.
Я адзін гэтага не змагу зрабіць, папярэджваў ён працоўныя масы насельніцтва. Мы наверсе будзем дзейнічаць, а вы зьнізу. Разам, супольна мы зможам перабудаваць гаспадарку і грамадзкасьць, вярнуць людзям правы чалавека...