• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Тым ня менш, мы не павесілі носа, ня нылі і не панікавалі. Мы даведаліся, што перапісь насельніцтва на Віленшчыне была ў многіх
    месцах сфальшавана. У Шумску, напр., мясцовая сакратарка, калі яна сама запаўняла лісты перапісі і ўсюды ставіла ў графу “нацыянальнасьць” паляк, і ёй зьвярнулі на гэта ўвагу, то яна коратка асьведчыла:
    Я знаю тут кожнага чалавека і ведаю хто ён такі... I далей нарушала закон. Але яе фалыпаванне, якое фармальна павялічвала (і намнога!) колькасьць палякаў, не перарабіла беларусаў. Ярлык ярлыком, а чалавек, які быў такім астаўся. Толькі нашай задачай было вытлумачыць людзям, што іх ашукваюць, прывязваюць да чужой нацыі, адрываючы ад роднай. Ключом адраджэння, як даўно вядома, аставалася мова. Гэта азначае, што трэба пачынаць з роднае школы і роднае малітвы (беларускай царквы і касьцёла). Справа была далёка ня лёгкай. Імкнучыся да зьнішчэння беларускай нацыянальнасьці, камуністычная імперыя на гэтай тэрыторыі 50 гадоў вытраўляла беларускую мову. Пры дапамозе камуністаў, польскія ксяндзы, выконваючы варшаўскую палітыку, павыганялі ўсіх духоўнікоў-беларусаў з касьцёлаў. Цудам уцалеў даслоўна адзін толькі ксёндз-беларус, др. Казімер Кулак у Ляндварысе. А з Вільні нават ксяндзоў Марыянаў павыганялі. Тое ж самае тварыла праваслаўнае духовенства, праводзячы русафільскую палітыку, згодна з дырэктывамі Масквы. Hi адна царква не дала прытулку беларускай малітве...
    На устаноўчым сходзе “Сябрыны” настойліва прапанавалі узначаліць арганызацыю мне. Аднак, я ведаў да чаго гэта прывядзе да аблівання гразёю ня толькі мяне, быўшага лагерніка, але і ўсёй арганізацыі. Нахабнае “далучанне” суседзкімі агентурамі беларускага несельніцтва да польскага і расейскага нацыянальнага руху, уцягванне ў хамут Варшавы і Масквы карысталася даволі непераборлівымі метадамі. У працэс нішчэння беларускасьці на Віленшчыне ўпрагліся і астаткі разваленага камунізму. Тым больш цяжкім было нашае становішча, што на Беларусь зляцелася зграя былых расейскіх партыйных босаў, і метраполія нічым не магла нам дапамагчы.
    Была прынята кандыдатура прараба Матача, чалавека добрага і актыўнага, шчырага беларуса, але нажаль слабахарактарнага. У Раду “Сябрыны” вайшлі: Анішчык Аляксей, Стэх Валянцін (сакратар), Карабач Сяргей і др..
    Гарадзкія ўлады пераважна ішлі нам на сустрэчу. Дазволілі карыстацца без агранічэння памешканнем Палаца Прафсаюзаў, дапамаглі выдзяленнем іншых памешканняў (школьных і іншых) для нашых мерапрыемстваў. Нават у неабходных выпадках дапамагалі грашыма.
    Пасколькі “Сябрына” была зарэгістравана як беларускі грамадзкі клюб, мы рашылі стварыць другое, больш шырокае згуртаванне з шырокай праграмай дзейнасьці. Нас (арганізатараў і сымпатыкаў) было ўжо даволі многа, і нам не пагражала “распыленне”. На розныя мерапрыемствы зьбіралася каля сотні чалавек, амаль выключна інтэлігенцыі, бо рабочых і служачых у значнай меры падабрала “Еднасьць”(Едннство).
    На арганізацыйным сходзе вырашылі прысвоіць назву новаму згуртаванню “Таварыства Беларускай Культуры”. Пасколькі пагадзіліся з думкай не выбіраць кіраўнікамі былых палітычных вязьняў (каб не дражніць замаскаваных камуністаў) бо перашкодаў і бяз гэтага хапала выбралі старшынёю новага для нас чалавека, які праявіў сябе даволі актыўна і “патрыятычна”. Пазьней выявілася, што ён, будучы сталым жыхарам Каунаса, падаваў сябе за украінца і паляка (пра гэта ведалі яго блізкія знаёмыя), але ў даны момант палічылі, што зьмяніў погляды.
    Так, ці іначай выбраная Рада (у якую і я вайшоў), распачала даволі актыўную дзейнасьць. У нашую праграму былі ўключаны і пошукі сталага прыпынку (памяшкання), бо мы ня мелі у працілегласьць палякаў і расейцаў (не говарачы пра летувісаў) ніякага ўласнага куточка, ня толькі што будынку. I, пераглядаючы ў памяці беларускія арганізацыі ды аб’екты банк, школу, друкарню і рэдакцыю, духоўныя аб’екты, устанавілі, што рэальна можам разьлічваць толькі на два домік Якуба Коласа ў Павільнюсе і тры малыя (партэровыя) домікі пры вуліцы Пажэлы, закупленыя перад вайною Марыянамі Друі. За сабраныя грамадзкія грошы і дапамогу княгіні Магдалены Радзівіл.
    Гэтая жанчына старога беларускага князёўскага роду дагэтуль лічыла сябе беларускай і дапамагала ў выданні беларускіх кніг у Вільні, ды ў іншых патрэбах беларускага адраджэння. Пры дапамозе працаўнікоў Гарадзкой Управы мы знайшлі ў архівах старыя
    дакументы і натарыяльны акт прадажу-куплі аб’ектаў пры вуліцы Пажэлы (цяпер Жыгімонта, 12). Каб атрымаць дадатковую дапамогу, тымчасовы кіраўнік без майго ведама злажыў візіт ксяндзу Алюлісу і выявіў нашы меркаванні і планы.
    Тады, калі мы мелі атрымаць дакументы на пераход гэтай беларускай маемасьці на ўласнасьць беларускай абшчыны, кампэтэнтныя ўлады адмовілі іх выдачы, бо на гэтыя будынкі выказалі прэтэнзіі літоўскія духоўныя ўлады...
    Аказалася, што даведаўшыся пра сытуацыю з домікамі, ксёндз Алюліс зьвярнуўся з запросам у Ватыкан і атрымаў (па яго славах) паперы, з якіх вынікае, што домікі павінны належаць да літоўскага духавенства. Справа затармазілася. Курыя паведаміла, што для выяснення і пагаднення ў гэтай справе мы павінны разам сабрацца і вырашыць прыналежнасьць будынкаў разам з пляцам.
    У вызначаны дзень прышлі да Алюліса некалькі асобаў (юрыст, прадстаўнік Мэрыі і інш.), і мы пачалі дзелавую гутарку. Алюліс выказаў думку, што паводле абавязваючага закону быўшая нерухомасьць духоўных уладаў павінна быць вернута касьцельным уладам. I, згодна з гэтым законам, беларускія згуртаванні, якія тымчасам правялі частковы рамонт будынкаў (з якіх гарадзкія ўлады высялілі ранейшых кватарантаў, выдзяліўшы ім іншыя кватэры), павінны асвабадзіць занятыя імі памешканні.
    У адказ я сказаў, што ні літоўскія ўлады, ні духавенства не ўлажылі ў куплю гэтай нярухомасьці (33 тысячы злотых) ніводнай капейкі. Грошы сабраны беларусамі і павінны служыць беларускай справе. Хто можа прад’яўляць пратэнзіі, калі ні даў ні цэнта і калі ніхто яму данага аб’екту не падараваў?..
    Я на далейшыя юрыдычныя доказы летувіскай стараны выказаў яшчэ адзін аргумэнт.
    Калі ў беларусаў пасьля перамены дзяржаўнасьці забрана ўсё: памешканне беларускай друкарні, памешканне Гімназіі і бібліятэкі, амаль усе экспанаты багатага археалагічна-этнаграфічнага музея (а іх было каля 40 тысяч), разабрана будынак рэдакцыі, цэнтра беларускага адраджэння і калі нават ад беларускіх кнігарняў не пакінута сьледу адбіраць домікі, закупленыя Цікотай для духоўных патрэбаў беларускай дыяспары,
    проста ненармальна! Гэта тое самае, што здзіраць з голага апошнюю сарочку...
    I калі пры дапамозе юрыдычнага кручкатворства летувіскае духавенства адбярэ гэтыя няшчасныя домікі ад нас і выкіне беларусаў на вуліцу, то я сам асабіста, калі ня зробіць гэтага арганізацыя, зьвярнуся да кардынала ў Варшаве і да Сьвятога атца ў Ватыкане. Няхай яны скажуць, ці прыстала хрысьціянскай царкве замест дапамогі адбіраць у людзей апошняе!..
    У выніку духавенства пагадзілася атрымаць ад горада іншы аб’ект, а домікі (частка, якую мы адрамантавалі) чакаюць юрыдычнага завяршэння. Тым больш, што ў гэтым часе зьявілася ў Вільні Пасольства Рэспублікі Беларусь і таксама падтрымала наш пункт гледжання. У адным з домікаў (палавіна будынку) да сёнешняга дня месьціцца Таварыства Беларускай Культуры і бібліятэчка, а таксама невялікая заля для масавых сустрэч. А ў палавіне другога доміка працавала “Наша Ніва”, каторую выселілі гарадзкія ўлады (паліцыя), і памешканне асталося пустым. Там таксама праведзены намі неабходны рамонт.
    Пасколькі ў Павільнюсе домік Якуба Коласа (яго жонкі) быў раней разабраны, а сад гарадзкімі ўладамі падзелены і разданы іншым уладальнікам, мы нічога рэальнага дабіцца не змаглі. А Базылянскія муры, дзе мясьцілася наша Гімназія, былі заняты архівамі Інстытута таксама не перайшлі на наш баланс. Зрэшта там патрэбен капітальны рамонт і немалы фонд для яго выканання.
    Трэба адзначыць, што наогул значная частка насельніцтва Летувы прыхільна адносіцца да беларусаў. Калі, напрыклад, спатрэбілася для правядзення зьезду БНФ дазвол і адпаведная заля, мы хутка атрымалі патрэбную дапамогу. А для начлегу удзельнікаў Зьезду запрапанавалі свае кватэры каля 400 сямей сталіцы (бясплатна!). Падобнае было ў часе зьезду беларускіх супалак моладзі. Аўтару гэтых слоў прыходзілася (на працягу 30 гадоў) шмат разоў сутыкацца з мясцовымі ўладамі і тысячамі прыватных і афіцыйных грамадзян. Аднак за ўсе гэтыя гады між намі ня было ніводнай сваркі.
    Пакуль ня было беларускага Пасольства, мы дабіваліся саматугам адраджэння ў першую чаргу беларускай школы. Пасколькі
    Першы старшыня Беларускага згуртавання ў Літве
    найбольш густым беларускім насельніцтвам была Новая Вілейка (Новая Вільня), мы запрапанавалі заняцца арганізацыяй роднай школы (хоць бы пачатковай) іменна там. Але “дзеяч” ізноў, як кажуцьна сваю руку, даручыў гэтую нялёгкую
    справу прыбыўшаму з Менску новаму чалавеку, Шаўцову. Гэта было непрадуманае памылковае рашэнне. Шаўцоў некалькі месяцаў змарнаваў і да пачатку школьнага году нічога не зрабіў.
    Ён, як бадай усе прыбываўшыя з Менска беларусы, разьлічваў на нейкую дапамогу і платную працу, а мы самі працавалі на грамадзкай аснове, не маючы ніводнай капейкі толькі страты. Палякі, патрывожаныя пагрозай выкрыцця іх фальшывага метаду апалячвання “польскай” вярай, заварушыліся і распусьцілі сярод беларусаў-католікаў антыбеларускую агітацыю. Якія ў іх на гэта метады ўсім вядома. I справа адкрыцця беларускай школы у Новай Вілейцы была прынамсі на гэты раз пахавана.
    Аднак гэты “першы блін комам” ня здолеў нас знеахвоціць. Тым больш, што ў іншамоўных школах працавалі сумленныя педагогі і ў іх ліку беларусы-патрыёты. Калі (крыху пазьней) мы сабралі сход беларускіх настаўнікаў Вільні, зьявілася некалькі дзесяткаў аднадумцаў, і завязалася ажыўленая дыскусія на тэму адраджэння роднай школы. Нажаль, нашае кіраўніцтва (“Сябрыны” і ТБК) не патрапіла выкарыстаць належна гэтага ўздыму, і наступных сходаў ня было. ТБК актыўнасьці не праявіла.
    Актыўнасьць наша ўсё ж такі нарэшце дала вынік. Паабіваўшы парогі ўрадавых кабінетаў (сустрэчы з Міністрам асьветы, кіраўніцтвам гарадзкіх уладаў), а таксама рэспубліканскіх (Юстасам Палецкісам, Кіркіласам), мы прабілі сьцяну бюракратычнага супраціву і абыякавасьці. У часе вялікага адраджэнскага пад’ёму летувіскага народу “Саюдзіса” мы некалькі разоў сустракаліся з непахісным змагаром за вызваленне і дзяржаўную суверэннасьць Вітаўтам Ландсбергісам. У простай і шчырай гутарцы мы высоўвалі нашы праблемы і прапановы і ў шэрагу выпадкаў мелі падтрымку. 3 гэтым пасьлядоўна актыўным патрыётам Летувы мы ўтрымліваем добрыя адносіны на сёнешні дзень.