Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Пра адносіны ўрадавых чыннікаў да адраджэння ключавой праблемы роднай школы няхай сьведчаць выказванні тых людзей, якія першымі ўключыліся ў вір адраджэнскай барацьбы. Гэта былі скромныя і ахвярныя патрыёты, якія шчыра і сумленна, поўнасьцю аддавалі свае сілы для сьвятой справы. Да такіх, у першую чаргу, належаць Міраслава Русак, Алдона Папова, Галіна Сівалава, Валянцін Стэх і мы, старэйшага пакаленняАляксей Анішчык, Яраслаў Станкевіч, Лявон Луцкевіч, Багдановіч, а пазьней пераехаўшая з Менску Т. Каротчанкава. У розных мерапрыемствах актыўнай была Люда Кардзіс, Рулінскі, Жабінскі, Л.Плыгаўка і інш...
Намагаючыся актывізаваць школьную справу, мне ўдалося натрапіць на гарачых энтузіястаў-паплечнікаў У сябрыне актыўны спачатку і працавіты Мікола Матач пападаў часам пад спакусы “д’ябальскага зелля”, і актыйную ролю ўзяў на сябе сакратар Стэх. У цесным супрацоўніцтве з намі ён набіраў навыкі кіраўніцтва.
Адчынены ў часе фармавання сярэдняй школы факультэт беларусістыкі вёў сваю работу амаль без кантактаў з грамадзкімі арганізацыямі, калі не лічыць 2-3 сустрэч на працягу чатырох гадоў свайго існавання. Праўда, ня ўсе прэтэндэнты на кіраўніцтва маглі быць чымнебудзь карыснымі для далейшага разьвіцця факультэту. Так, напрыклад, на маё пытанне да сп. Сівалавай, ці яна зьвярталася ў пісьмовай форме да кіраўнічых уладаў ці Міністра асьветы ў фінансавых справах, адзін з “дзеячаў” сказаў: “А міністар ня носіць з сабою торбы з грашамі”... На такую “мудрую” рэпліку нічога не адказала ні дырэктар
школы, ні я болып разумнай парады ад такога мудраца чакаць ня прыходзіцца. I, сумеўшыся, кіраўнікі асьветных установаў толькі ў вынятковых выпадках запрашаюць нас на сустрэчы.
Мы многа трацілі на тым, што ня мелі свае прэсы, ніводнай, хоць бы маленькай газэткі. Адсутнасьць роднага друкаванага слова, а таксама даслоўна аптэчныя дозы выдзеленага нам часу на радыё і тэлевізіі пазбаўлялі нас кантакту з беларускім насельніцтвам. Гэта сыстэматычна выкарыстоўвалася агітатарамі варожых шавіністычных плыняў, якія бесцэрамонна заграбілі маласьвядомых беларусаў пад сваё імперыялістычнае крыло.
Падобным дзеячам хапала грошай з Варшавы ці з Масквы, і абдурванне насельніцтва пашыралася пасьпяхова. Усіх беларусаўкатолікаў ахрысьцілі “палякамі”, а праваслаўных (вядома!) “нстннно русскнмн”... Толькі жменька уніятаў утрымалася бяз страт. I вось, пагаварыўшы некалькі разоў на паседжанні Рады, мы рашылі актывізаваць справу стварэння роднай газэты. Было гэта ня проста: прышлося рабіць шмат захадаў, каб дабіцца хоць бы якогась мінімальнага рэзультату.
Персанальна заняліся гэтым я (як былы педагог і дырэктар школы) і Лявон Луцкевіч. Далучаўся да нашых “мытарстваў” Валянцін Стэх. Колькі разоў мы спатыкаліся на прыёмах у афіцыйных адміністрацыйных і асьветных установах трудна пералічыць. Урэшце ўдалося пераканаць гарадзкое і рэспубліканскае кіраўніцтва, што аплата штодзенных газэт на расейскай і польскай мове дзяржаўнай казною і адмова беларусам (аўтахтонам!) хоць бы мінімальнай падтрымкі -несправядліва. Што дзеецца гістарычная крыўда нашаму насельніцтву і фаварызацыя другіх, наплывовых элементаў. Пасьля гэтага частка прыхільных нам кіраўнікоў пагадзілася на друк адной беларускай старонкі (раз у месяц!) у расейскай газэце “Летувос Рытас”.
Практычна газэту прышлося рэдагаваць мне, як адзінаму на той час прафесійнаму журналісту. А зьмяшчалі мы розныя матар’ялы культурна-асьветнага зьместу, з перавагаю гістарычных, ідэовых і асьветных праблем і падзеяў. Выдзялялася крыху мейсца і інфармацыі, часам паэзіі і нават гумару.
Насколькі патрэбная была газэта сьведчылі даволі лічныя пісьмы з розных канцоў Віленшчыны.
НАРАЧАНСКІ КРАЙ I АЛДОНА ПАПОВА
Хто ня чуў пра цудоўны Нарачанскі край? Пра яго бязьмежныя лясы і бяскрайныя азёры?.. Пра моцных духам і гарачых сэрцам рыбакоў і сялян гэтага унікальнага рэгіёну Беларусі?..
Пра гэтых людзей і іх нялёгкае жыццё многа пісаў Максім Танк і плеяда іншых літаратараў, а чароўныя пейзажы і скарбы рэгіёну сталі вядомымі ня толькі ўсёй Беларусі, але і многім замежным народам і асабліва турыстам.
Адтуль якраз паходзіць адна з пачынальніц адраджэння беларускай школы на Віленшчыне выдатны педагог-гісторык Алдона Папова. Яна з першых дзён аднаўлення незалежнасьці Летувы, побач з іншымі патрыётамі-беларусамі, усю сваю кіпучую энэргію пасьвяціла адраджэнню роднай школы на Віленшчыне.
Вільня, сярод грамадзтва якой ён узгадоўваліся, фармаваліся як мастак слова Ільяшэвіч, Машара, Васілёк, Ніна Тарас, Наталля Арсеннева, Максім Танк і дзесяткі іншых паэтаў і празаікаў беларускай літаратуры, дзе фармаваўся геній вялікага матэматыка будучага акадэміка касманаўтыкі др. Барыса Кіта, цёпла і гасьцінна прыняла дастойнага працаўніка асьветы Папову. Няхай яна сама скажа пра свае жыццёвыя сьцежкі і адраджэнскую дзейнасьць.
“Я нарадзілася ў халодны студзеньскі месяц 1955 году, каля аднаго з прыгажэйшых на Беларусі Мядзельскага возера, у прыбярэжнай вёсачцы Скары.
Навек засталіся ў памяці сонечныя ўспаміны, лагодныя напевы крыштальна чыстай галубой вады (часам чорна-сіняй і грознай) і тужлівы пошум пушчы... Тут жылі мае дзяды і прадзеды, тут іх захапіла крывавая бойня Першай сусьветнай вайны. 3 аднаго боку возера закопваліся ў землю расейскія палкі, а з другога нямецкія ахвяры дэспатаў імператараў. Сюды, на беларускую землю прышлі чужыя людзі спраўляць свае крывавыя парахункі.
У маленстве мы разам з брацікам знайходзілі там асколкі снарадаў, патроны і кулі ды іншыя атрыбуты вайны. Гулялі па нямецкіх бятонных дотах на дзедавай зямлі... Але гэта ўжо была адабрана ў нас калгасная зямля. На ёй гаспадарыў раней наш дзед Васіль (сын Сьцяпана)нашчадак многіх сялянскіх пакаленняў, які меў глы-
бокае перакананне, што “свая зямля гэта аснова”. Ён, як сапраўдны гаспадар, любіў зямлю і клапаціўся аб ёй.
У тыя гады (пачатак дваццатага веку) нямала беларусаў выязджала ў Амэрыку. Дзед Васіль рашыў таксама падзарабіць за акіянам. Сабраўшы неабходныя грошы на дарогу, дзед, поўны ружовых надзеяў, разам з іншымі перасяленцамі вырушыў у далёкую дарогу. Тады ён быў дужы, яшчэ малады і даволі хутка знайшоў работу на вялікай фабрыцы.
Праца была цяжкай. Ня ўсе закантрактованыя рабочыя здолелі пасьпяхова закончыць свой тэрмін і, падзарабіўшы некалькі соцень даляраў, вярнуцца на сваю Бацькаўшчыну. Некаторыя нажылі “кілу”(грыжу), або іншае калецтва. Тады абарона правоў працаўніка, асабліва імігранта, была не такой як сёння. Стаўшы інвалідамі, зараблялі менш і нават на дарогу, каб вярнуцца, ім цяжка было зарабіць. I ўсё ж такі нават інваліду там жылося лягчэй, чым селяніну на Беларусі. Дзед быў упарты і напорысты. Ён ажно тры разы езьдзіў на зарабаткі ў Амэрыку і нават сям’ю хацеў забраць. Аднак бабка з малымі дзецьмі не рашылася туды ехаць. I дзед вырашыў заробленыя грошы выкарыстаць на куплю зямлі на Бацькаўшчыне.
Прыкупленая зямля была заросшай лесам і хмызьнякамі. Прышлося яе паступова карчаваць, каб выкарыстаць для пасеваў, або санажаці. Гэтага дзед не баяўся.
Надышоў час “вызвалення” Заходняй Беларусі з-пад польскай акупацыі. Нажаль “вызваліцелі” (камуністычныя акупанты), аграбіўшы начыста сялянства, упрагло насельніцтва ў такі хамут, рассупоніць які не ўдавалася ніводнаму народу. Шчасьлівай была толькі Фінляндыя, якая вызвалілася з-пад імперыі яшчэ пры цары... На дадатак незадоўга наступіў выбух Другой сусьветнай вайны. I хоць пры нямецкай уладзе пачалі адраджацца мова і родная культура, гаспадарка не магла падымацца.
Амэрыканская ваенная і матар’яльная дапамога вырашыла лёс вайны. Беларусь надоўга апынулася пад камуністычнай уладай чырвонай імперыі. Прышлося жыхарам Заходняй Беларусі аддаць без капейкі (зусім дарма) нажытыя крывавым мазалём землі, будынкі, скаціну, транспарт (сані, вазы, збрую), малатарні, сячкарні, плугі на
Першая беларуская старонка ў Вільні пасьля вайны
растрату прысланым агітатарам і ня знаючым сялянскай працы расейскім “дзеячам”. Амаль усе кіраўнікі сельскай гаспадаркі былі расейцы і жыды.Яны нідзе і ніколі не карысталіся беларускай мовай, зьнішчалі цэрквы і капліцы, не прызнавалі ніякіх народных сьвят і прывучалі народ да мата, лжывасьці, падхалімства.
Там, дзе новыя “гаспадары” прапілі, або замарылі голадам жывёлу, зьнішчылі каштоўны інвентар вышуквалі“врагов народа” (па прынцыпу: дрэннаму
танцору і я...а перашкаджаюць), выганялі “няўгодных” у лагеры...
Дзед, паглядзеўшы на гэтае бяспраўе і гібель нажытай крывавым мазалём маемасьці, ня вытрымаў зьдзекаў над чалавекам і гаспадаркай. Хутка занядужаў і памёр.
Пасьля сьмерці дзеда, прадаўжала расказ Алдона, мой бацька пайшоў у калгас. Ён быў талковы і граматны гаспадар, згодна з жаданнем людзей быў назначаны брыгадзірам. Жылі мы тады яшчэ на сваім хутары. Але хутарная сыстэма не адпавядала праграме камуністаў і расейскіх шавіністаў. Ім трэба было сагнаць народ у кучу, каб лягчэй іх абдурваць і шпіёніць. Бо акрамя бяскультур’я (у хаце ня здымалі шапкі, курылі, ня спытаўшы гаспадара, брудна лаяліся) хутка была ўведзена сыстэма густой сеткі “стукачоў” (даносчыкаў). Даносы былі амаль заўсёды выдуманыя. Але іх не спраўджалі і трактавалі як дакумент. Нават нікім не падпісаныя даносы служылі прычынай “законнага” арышту...
Замест судоў таксама пераважна вырашалі справу “тройкі”: тры камуністы пісалі прысуд аб высяленні і высылцы любога, не-
ПАГОНЯ
адпаведняга ім чалавека. У 1963 годзе аканчальна ліквідавалі хутары.
Рабілася гэта проста. Прыганялі брыгаду рабочых, якія зрывалі з хаты страху і пакідалі сям’ю пад голым небам... А ў нас тады было чацьвёра малых дзяцей і старая бабуля... Начаваць пад дажджом і сьнегам было немагчыма. I сям'я змушана была перасяліцца ў вёску. Такім чынам мы апынуліся ў Нарачы. Наглядзеліся тады на калгаснае “шчаслівае” жыццё... Калі хтось ехаў на возе, у якім замест кола быў прымацаваны дручок, або на кані вупраж была з вяровак, то ўжо ведалі гэта калгасныя...
Людзі перасталі пячы хлеб, ці булкі — ня было з чаго.
Акрамя хаты кожны мог мець 30 сотак зямлі (пад агарод). На іх не пасееш грэчкі, жыта ці пшаніцы. Хлеб трэба было купляць у краме. A калі няма грошай, то жыві бяз хлеба... А дзе тыя грошы ўзяць?.. Калгасы амаль усюды не плацілі нічога за “трудадні”. Толькі ў канцы года давалі па 200 300, часам па 500 грамаў збожжа за трудадзень. А мала хто (паводле строгіх нормаў) мог вырабіць за год нават 200 працадзён. Вось і пракармі сям’ю 100 ці 200 грамамі кожны дзень...