Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Усе людзі ў чырвонай імперыі жылі паводле прынцыпу: “He украдешь не прожывешь”. Пасколькі рэлігія была аплёвана і патоптана, нічога сьвятога не аставалася, стала ўсеагульным законам (няпісаным) красьці. Бо ні адна маці не магл а вытрымаць гібелі сваіх дзяцей ад голаду.
Такія вось вобразы “шчаслівага дзяцінства” (падоранага народам імперыі яе “бацькам” Джугашвілі-Сталіным) засталіся ў памяці з тых дзіцячых гадоў.
Аднак чалавек дзіўная істота. Ён да ўсяго можа прывыкнуць. Уцякае за мяжу, хаваецца ў горадзе, навучваецца ашукваць, красьці і... выжывае.
Я патрапіла закончыць у Нарачы (1972 г.) сярэднюю школу і была прынята ў БДУ (Менскі дзяржаўны універсытэт). А у 1977 годзе, папрацаваўшы год у Мядзельскім раёне, пераехала да мужа у Вільню.
Майму сыну — Паўліку ўжо 14 гадоў. Вучыцца ў дзевятым класе сярэдняй школы, у якой працую і я. Выкладаю гісторыю. Чуюся свабодным і паўнапраўным грамадзянінам. У нас няма стукачоў, працуем дружна, сумленна і пасьпяхова. Збылася мая даўнейшая мара быць настаўніцаю. 3 працы я поўнасьцю задаволена”.
Як вядома, пасьля вайны ўсе беларускія установы і школы былі зьліквідаваны. Парадокс: “акупанты-фашысты” дазвалялі мясцоваму насельніцтву карыстацца роднай мовай у школах і установах (беларусаў было тады на Віленшчыне 56 працэнтаў). А нахлынуўшыя “освободнтелн” (не “акупанты”) родную мову насельніцтва заўзята карчуюць. I, як усім вядома, ад 1945 году да 1992-га Летува была поўнасьцю пазбаўлена роднай школы.
Як пачыналася, пасля вызвалення Летувы з-пад маскоўскага ярма, адбудова родных арганізацый і беларускай школы, успамінае далей Алдона.
Я добра памятаю, як у адзін студзенскі дзень 1990-га году паклікаў мяне дырэктар школы Казімір Машара. У чым справа? думала я. Здаецца, ні ў чым не правінілася?.. Зайходжу. За сталом сядзяць незнаёмыя людзі...
Пазнаёміліся: Аляксей Анішчык, Валянцін Стэх і нейкі барадаты дзядзька. Выясняецца, што яны прышлі ў канкрэтнай справе дагаварыцца пра адкрыццё пры нашай школе беларускіх класаў...
У многіх педагогаў даўно існавала думка аб неабходнасьці нейкім чынам аб’яднаць дзяцей беларускай нацыянальнасьці. Такіх дзетак было нямала ў школах. А тут канкрэтная прапанова рэалізацыі гэтай задумы. Абяцанне грунтоўнай дапамогі...
Так пачалася гэтая справа. Разуменне і падтрымку сустрэлі мы і са стараны адміністрацыі 37-май школы. Для заняткаў выдзелілі нам адзін клас. Сфармавалі гурток сьпярша з некалькіх чалавек, a пасьля далучыліся болей. У сярэдзіне году было ўжо каля 20 навучэнцаў. 3 боку педагогаў узяліся актыўна за навучанне я і Галіна Сівалава.
Аснаўной мэтаю заняткаў мы ставілі азнаямленне вучняў з правіламі роднай беларускай мовы, звычаямі, гісторыяй Бацькаўшчыны. Для некаторых беларускае слова гучала як замежнае, язык ня слухаўся пры вымаўленні беларускіх гукаў. Нават са старэйшымі вучнямі пачыналі мы з буквара, ці з вельмі простых дзіцячых кніжак. Але якой радасьцю сьвяціліся вочы дзяцей, калі з бегам часу яны змаглі размаўляць на больш-менш чыстай беларускай мове!..
Стварылі даволі грунтоўную бібліятэку роднай літаратуры ня так мастацкай, як слоўнікаў і падручнікаў Найбольш кніжак нам прысылалі з Менску цераз “Сябрыну”. Шмат кніг падаравала пісьменніцаВольга Іпатава, якая была ў нас на адкрыцці школкі. Яна і пасьля пра нас не забылася.
Урачыстае адкрыццё школкі адбылося ў палове лютага 1990га году. Мела яна характар факультатыву лекцыі адбываліся два разы ў тыдзень, пасьля заняткаў аснаўной школы.
Першымі вучнямі былі: Дамбаровіч Жанна, Магер Наташа, Малышка Люда, Мінкоўская Эдзіта, Захарэвіч Пётр, Сінкевіч Оля, Сканіскайце Рута, Тальціско Аксана і ўсьлед за імі іншыя. Што год беларускамоўныя класы рэгулярна наведвала каля 20 школьнікаў.
Усвоіўшы літаратурную беларускую мову, значная частка нашых навучэнцаў перайшла на далейшае навучанне у адкрытую пазьней Сярэднюю Беларускую школу (планаваную як гімназія). Месьціцца яна ў асобным будынку і мае 68-й нумар. Нашая Рута Сканіскайце і сёння ў гэтай школе адна з найлепшых вучаніц. Яна вельмі актыўная і здольная дзяўчынка старшыня школьнага самакіраўніцтва. Але пра гэта пазьней.
А ў нашай тагачаснай факультатыўнай школцы праца пасьпяхова прадаўжалася. Мы удзельнічалі ў многіх мерапрыемствах і самі наладжвалі розныя сустрэчы і мастацкія выступленні. На пачатку актыўна дапамагалі нам Янка Мятлеўскі і Люда Кардзіс, a часам і Валянцін Стэх, Нонна Якшцене (Русак) і інш..
3 якой цікавасьцю вучні удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях: “Яварок”, “Груша”, вадзілі “Мядзьведзя”, а пасьля на вуліцы “Чучала білет”. Гэтае мерапрыемства, праводжанае сіламі беларускага класа, было традыцыйным на працягу некалькіх гадоў.
Вялікае ўражанне на вучняў зрабіла сьвяткаванне 500-годдзя дня нараджэння Францыска Скарыны. Адбылася імша. У Катэдры (служыў кс. Чарняўскі на беларускай мове), на якую сабралася столькі беларусаў, што зопоўнілі гэтую цэнтральную сьвятыню, у якую да гэтага часу дапускаліся толькі з барэльефам Ф.Скарыны, на вуліцы Вялікай, дзе калісь мясьцілася друкарня Скарыны. А на заключэнне цікавы канцэрт у доме мастацтва.
У школе была адкрыта выстаўка кніг і гравюр, прысьвечаных Скарыне. У 37-ай школе А.Папова прачытала для ўсіх вучняў школы лекцыю пра дзейнасьць і значэнне Скарыны як першадрукара Усходняй Еўропы. А пасьля выступіўз канцэртам беларускі школьны ансамбль.
Бязумоўна, падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць росту пачуцця гонару беларускіх дзяцей, іх пашаны да свае нацыі.
Бачыце? Наш, беларус першадрукар на тэрыторыі ВКЛ... A беларуская мова была дзяржаўнай!... Шмат для каго гэта было сапраўднае адкрыццё.
Ахвярна, побач Алдоны Паповай працавала Галіна Сівалава. Шмат часу яны прысьвячалі падрыхтоўцы да сваіх заняткаў. Падбіралі неабходную (абавязкова цікавую!) літаратуру, матар’ялы для кожнай лекцыі. Вывучалі ня толькі мову і літаратуру, але таксама родную гісторыю, нацыянальныя танцы, гульні, звычай...
Да 1994 году праводзілі заняткі з абітурыентамі нашай школы (і іншых). Гэта была дадатковая грамадзкая праца, каб дапамагчы моладзі паступіць у ВНУ Беларусі і на факультэт беларускай мовы, нядаўна адчынены ў Вільні. Кожны год здавала туды экзамен 5-6 асобаў. А Павел Кунюта паступіў у Горадзенскі Медінсты-
тут. Яшчэ сёння рыхтуецца ў Віленскі Педуніверсытэт (на беларускі факультэт) Інга Хвалько. Мы ня только дапамагалі ім удасканаліць сваю родную мову, але таксама прывіць любоў і пашану да гэтай мовы, якую так высока ацанілі Адам Міцкевіч і ангельскі прафесар Дынглі.
Для цяснейшага кантакту з роднай мовай і сваім народам, мы ня раз праводзілі зкскурсіі ў Менск, Наваградак, Нарачанскі край. Уражанні з гэтых краязнаўчых адведзін застануцца для юнага пакалення на ўсё жыццё.
У стварэнні беларускай школы актыўны ўдзел прынялі настаўніцы: А. Папова, Г. Сівалава, а пазьней Т. Каротчанкава. Канкрэтную ініцыятыву праявіла Ніна Афонька, якая тады працавала ў школе.
Адбыліся сустрэчы з дырэктарамі сярэдніх школ № 32 і № 37. Асабліва прыхільна аднёсся да стварэння беларускай клясы дырэктар 37й школы Казімір Машара. Тут у лютым 1990 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё беларускага класа (2 разы на тыдзень, па 2 гадзіны), над кіраўніцтвам Алдоны Паповай.
На адкрыцці прысутнічалі а. Базыль Нявінскі і пісьменніца з Беларусі — Вольга Іпатава.
Удала выступілі з канцэртам менскія “артысты” ансамбль “Лялькі А пры сярэдняй школе №32 настаўніца Матусэвіч стварыла дзіцячы гурток беларускай самадзейнасьці. Там нашы дзеткі таксама выступілі пасьпяхова.
I ўсё ж такі гэтыя дасягненні аснаўной праблемы не вырашылі. Прадаўжаліся далейшыя пошукі вырашэння праблемы адкрыцця поўнай сярэдняй школы, тыпу існаваўшай раней Віленскай Беларускай гімназіі.
Неаднаразовыя сустрэчы ў Міністэрстве асьветы Летувы пажаданых вынікаў не далі.
Прышлося зьвярнуцца да Старшыні Вярхоўнага Савета РБ праф. Шушкевіча, і той ад спадара Ляндсбэрга атрымаў адказ: беларусы на Летуве ня могуць сабраць дастаткова заяваў ад бацькоў на адкрыццё беларускай школы.
У гэтым часе у складзе некалькіх беларускіх спецыялістаў, прыбыўшых з Беларусі, ужо была супрацоўніца адкрытай беларускай кафедры Педінстытута Лілія Плыгаўка. Створаная ініцыятыўная
група сабрала звыш 200 бацькоўскіх заяваў, і зьявілася рэальная магчымасьць адчыніць беларускую школу.
Задзейнічаў яшчэ адзін немалаважны фактар: арганізавалася ў Вільні Пасольства Рэспублікі Беларусь. Тармазіла справу адсутнасьць памешкання для школы. Пасколькі мы асобнага будынку не атрымалі (у гэтым часе было ў Вільні некалькі дзесяткаў польскіх школаў, таксама расейскіх і жыдоўская),
наша першая школа мясцілася (ад Вольга Іпатава 1.09.1993 г.) пры расейскай СШ № 17, у дзіцячым садку № 37.
Далейшыя захады і звароты да ўладаў, нават да Прэзыдэнта, ня мелі посьпеху. Канчаткова пад беларускую школу быў выдзелены ў 1994 годзе асобны будынак дзіцячага садка, дзе па сёняшні дзень працуе Беларуская школа імя Францыска Скарыны.
Было нямала клопатаў і з друкарняю, тым больш, што ўсе тэхніка-арганізацыйныя справы прышлося мне вясьці ў адзіночку. Луцкевіч адмовіўся дапамагаць у друкарскіх справах (зрэшта тут патрабаваліся фаховыя веды), тым болып, што ня было нават гутаркі пра хоць бы мінімальныя ганарары за друкаваныя матарыялы і адміністрацыйныя функцыі. Работа “Сябрыны” і іншых нашых арганізацый (згуртаванняў) вялася бясплатна, без хоць бы аднаго аплачванага працаўніка. I толькі значна пазьней дапамога амэрыканскіх і канадскіх сяброў, а таксама літоўскіх уладаў (аднойчы пасольства РБ) дала невялікія магчымасьці ў гэтым напрамку.
I вось нарэшце, пасьля шматлікіх перагавораў між намі, уладамі і рэдакцыяй газэты “Летувос Рытас” (рускага выдання) зьявілася першая у Літве пасьля вайны беларуская старонка, вялікага фармату з ілюстрацыямі (здымак Данчыка ў Наваградку і амэрыканскага ансамбля “Васілёк”, а таксама групы беларусаў з “Полацка”). Тады мы цешыліся з аднаўлення кантактаў Беларусі з эміграцыяй. Бо раней усіх, хто меў сувязі з Амэрыкай, залічвалі да “ворагаў народу”.
Старонка зьмясьціла дзевяць артыкулаў (у тым ліку адзін верш) і тры фотаздымкі. Гэта быў пачатак 1990-га году.
Для рэгулярнага выпуску старонкі ня было патрэбных умоваў, a перашкодаў хоць адбаўляй! I наступны нумар “Пагоні” вышаў толькі ў маі месяцы. На гэты раз старонка мела дзесяць артыкулаў (адзін верш) і чатыры фотаздымкі. На адным з іх мы бачым вэтэрана беларускай музыкі кампазытара Галкоўскага, папулярнага і любімага на Беларусі сьпевака Забейду-Суміцкага і Рыгора Шырму (Вільня, 1963 год). Усе зьмешчаныя матар’ялы адзначаліся ідэовасьцю і гістарычным зьместам, а таксама інфармацыяй адносна бягучых падзеяў у жыцці беларусаў Віленшчыны.