• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    “Беларусь увайшла у маё сэрца”
    Харастэрыстыка беларускай нацыі (лічыць рэдакцыя) найболын справядлівая не паводле нас самых беларусаў, а паводле нашых суседзяў, у даным выпадку знанага на ўсёй планеце спецыялісталінгвіста праф. Д. Дынглі, чыстакроўнага ангельца. Прыводзім яго ацэнкі з многіх крыніц прэсы.
    Аўтару давялося ня раз сустракацца з шчыра паважаным прафэсарам і нечакана пачуць ад яго вельмі цёплыя адносіны і ацэнкі беларусаў. Характэрны факт, што ў яго сям’і дома карыстаюцца з трох моваў: ангельскай, беларускай і расейскай. Па-беларуску гавораць бегла і без акцэнту.
    “Я і жаніўся з беларускай, бо высока цаніў маральныя вартасьці вашага народу, яго працавітасьць, дабрыню і сумленнасьць”, — сказаў мне знакаміты навуковец.
    А вось што паказала мне рэальнае жыццё сярод розных народаў.
    Трапіўшы ў польскі унівэрсытэт (поўнасьцю асвоіўшы мову), я не хаваўся з сваёю беларускасьцю. I тым ня менш, ні ў унівэрсытэце, ні на разных работах (не адзін год кіраўнічых) ні аднаго разу, на працягу каля 10 гадоў, я не пачуў дрэннага слова пра беларусаў. I, наадварот, атрымліваў узнагароды за добрую работу (у Кракаве, Вроцлаве, Варшаве) і нават срэбраны медаль Прэзыдэнта Валэнсы за абарону Варшавы ў часе нападу гітлераўцаў.
    Калі мне давялося быць у бальшавіцкіх лагерах у Комі АССР і ў Дубраулагу (не далёка ад Саранску), нас, беларусаў, лічылі сумленнымі і працавітымі. На працягу 14 гадоў няволі я ня бачыў у лагерах жорсткага рэжыму ніводнага блатнога беларуса і ніводнага стукача.
    А ў часе палаблення лагернага рэжыму, калі можна было кантактавацца з свабодным насельніцтвам, мы, беларусы, вельмі высока былі ацэнены мясцовым насельніцтвам так у Комі, як і ў Дубраулагу.
    Між іншым, сярод сялянства Наваградчыны, Лідчыны, Беласточчыны і г.д., я часта наглядаў ня толькі чысьціню ў хатах беларусаў,
    але і ў іх характарах, сумленнасьці і працавітасьці. Характэрна, што на працягу ўсяго жыцця ні мае бацькі, ні браты і сёстры не прысвоілі ніводнага чужога прадмету. Укаранілася сумленнасьць маральная і матар’яльная.
    I я законна ганарыўся, што я беларус!.. I сёння ганаруся. Толькі шкада, што залішне мяккія і цярплівыя мы, беларусы...
    Венгры
    He наведаўшы ні разу Венгрыі (Бугоршчыны), давялося мне кантактавацца толькі выпадкова, сярод інтэлігенцыі, альбо ў лагерах і канцэртах. Тым ня менш, венгры народ настолькі арыгінальны, што памінуць іх было б крыўдна. Хоць бы з пункту гледзячы іх гісторыі.
    Шмат разоў з імі спатыкаючыся, у мяне асталося моцнае ўражэнне адносна іх адкрытасьці, шчырасьці, таленавітасьці і дынамічнасьці. Мяне ўражвала адкрытасьць венграў, іх дружалюбнасьць, музыкальнасьць, шматграннасьць іх талентаў. А перад усім іх справядлівасьць. Яны нікога ня крыўдзілі і з многімі шчыра сябравалі, але не цярпелі ашуканства і (крый Бог здрады!..)
    Мне давялося ў лагеры далучыцца да групы венграў, разам жыць з імі і працаваць. Я з радасьцю сядзеў з імі за сталом, дзе яны справядліва дзяліліся кожнай крошкай. Калі хтось атрымаў пасылку, альбо зарабіў лішні кусок хлеба, то скрупулятна дзяліўся з намі ўсімі пораўну\..
    Аднак, калі ты прысвоіў сабе лішні кусок хлеба, то бяжы ад іх без аглядкі!.. Бо найдуць цябе хоць на краю сьвета, і кара будзе вельмі суровая!.. I ніколі болып цябе ў сваю кампанію ня прымуць!.. Я іх любіў як родных братоў і ніколі венграў не забуду!.. Між іншым, яны былі вельмі дружнымі і ніколі свайго суайчынніка ў крыўду не давалі. Мы, беларусы, да гэтага узроўню не дарасьлі... Шкода... Будзем вучыцца ад сьмелых і дружных венграў.
    3 венграмі (мадзярамі) давялося ня раз у жыцці спатыкацца і супрацоўнічаць. К маёй радасьці, гэта былі людзі сумленныя (на волі і ў лагерах).
    Адважныя і рашучыя, вельмі справядлівыя (іх ня любілі цыганы).
    Характар цьвёрды і моцны. Яны працавітыя і дружныя. Але ня церпяць гультаёў, трывалыя ў дружбе: абсалютна ня церпяць абману, няшчырасьці. У глыбіні душы (як і ў эстонцаў) многа спагаднасьці і чалавечнасьці. Ніколі не ўхіляюцца дапамагчы людзям у бядзе. Сьмелыя і моцныя ў дружбе. Але беражыцеся, калі вы іх ашукалі!.. Альбо штось укралі... Тады, закрыўшы вочы, бяжыце хоць на край сьвету!.. Помста можа быць жахлівай!
    Венгры (як у значнай меры эстонцы) былі для мяне крыніцай цьвёрдай дабрыні і сумленнасьці. Я іх любіў як родных, а яны мяне таксама... Хоць я быў намнога слабейшага характару.
    Расстаючыся з імі, я (прабачце) ня мог стрымаць сьлёз. Вельмі хацелася, каб беларусы перанялі іх характар!!!
    Армянская нацыя
    Як ні дзіўна, але давялося мне выпадкова пазнаць глыбей цікавую армянскую нацыю. Пазнаючы дакладней гэты высока вартасны народ, я толькі зьдзіўляўся цудам прыроды і гісторыі.
    Як вядома, Арменія і Беларусь далёка ад сябе знаходзяцца. Ды і гісторыя іх розная.
    Тым ня менш, у многім яны да сябе падобныя.
    Пазнаёмлю Паважаных чытачоў з асаблівым выпадкам, які змусіў мяне задумацца. Гэта было ў цэнтры Ерэвана, цудоўнай сталіцы Арменіі. Выпадкова, праходзячы побач цэнтральнага рынку, я пачуў нейкія крыкі і азірнуўся. На тратуары стаяў, апусьціўшы рукі. нярухомы малады, рослы дзяцюк, а побач яго невялічкі пажылы, сухашчавы дзядзька і нешта крычаў. Хлопец нерухома стаяў і маўчаў. Раптам стары чалавек моцна ўдарыў па твары дзяцюка, а пасьля яшчэ раз і два, нешта крычучы. Малады, здаровы дзяцюк толькі пахіліўся, нават рукою не засланіўся.
    Я, ня знаючы армянскай мовы, рвануўся спыніць гэтае пабоішча, але армяне ў момант затрымалі мяне і сказалі: “Малады дзяцюк парушыў закон свайго народу, і бацька справядліва яго павучае. На гэта ён мае права!.. He мяшайцеся!..”
    Я ўспомніў, як мой бацька (граматны селянін) палажыў на зэдлік майго старшага браціка Валянціна і рэменям па голай задняй часьці
    Вальдо Калінін: “У свеце няма такога па-дзіцячаму добрага народу, як беларусы.”
    моцна лупіў яго і крычаў:
    Будзеш больш шкоднічаць?!..
    Ня буду!!! крычаў мой брацік. Але ня выцерпела мама, падбегла да бацькі і з крыкам “Годзе ўжо,годзе!..” спыніла пакаранне.
    Значна пазьней я зразумеў: у Арменіі так, як і на Беларусі, за парушэнне ўсенарод-
    нага закону няўхільна надыходзіць кара. Непазьбежна! У выніку на Беларусі няма зладзейства, і людзі, як правіла, жывуць мірна, спакой-
    на і, наадварот, амаль усе, у выпадку бяды, лічаць абавязкам памаг-
    чы...
    Мімаволі ў душы спарадзілася сымпатыя да высока культурнага, сумленнага і мудрага народу. Стаў больш цікавіцца іх гісторыяй і старажытнай культурай.
    Мне здалося, што армянскі народ вышэй, чым беларусы. I з большай цікавасьцю стаў углядацца ў Арарат...
    У бытавым і грамадзкім жыцці мяне армяне проста зачаравалі. Ім (здалося мне) няма патрэбы вучыцца ад Еўропы ў галіне культуры і маралі. На вуліцы, у транспарце, у працы ці адпачынку, у грамадзкіх суадносінах армянская нацыя маглаб служыць для многіх народаў як добры прыклад!..
    Чэхі і славакі
    Як ведама, кожны народ мае свае асаблівасьці, гісторыю і характар. Дзіўна, найбольш заслужылі грамадзкай увагі не імперскія наро-
    Андрэй Чэмер складае падзяку Пралату Васіляускасу за дазвол на правядзеннне багаслужэння ў Віленскай Катэдры біскупам Кандрусевічам і кс. Чарняўскім на беларускай мове
    ды, а, наадварот, самыя малыя па колькасьці і прасторы, да якіх аўтар залічае: Чэхію, Бельгію, Нідэрланды, Эстонію, Латвію, Швецію.
    Гэтыя народы перажылі няволю, акупацыйныя рэжымы, крывапралітныя эпохі, зьнішчальны націск на поўную ліквідацыю і выстаялі!..
    Мала таго, яны шмат у чым аперадзілі сваіх суседзяў (каторыя прадаўжаюць эканаміч-
    ны грабеж)!..
    Зьдзіўляючым прыкладам зьяўляюцца чэхі... Аўтар пераканаўся ў гэтым
    асабіста. Але перш у крыху гісторыі.
    Старэйшымі суседзямі былі кельты. 3 бегам часу (феадалізм) прышлося змагацца з габсбургамі (немцамі), з аустрыякамі. Прыходзілася вытрымаць большыя страты, чым беларусам. Ахвяры і розум, адвага і вялікі патрыятызм Масарыка, а пазьней Бэнэша прынясьлі аканчальную свабоду. I гэта была сапраўдная свабода, эканамічная, палітычная і ... гераічная!..
    Маленькая Чэхія гэта прыклад і дапамога Беларусі ды іншым народам сьвету. Высокая культура, разьвітая гаспадарка і гармонія грамадзтва бязспрэчны прыклад для Еўропы!..
    Аўтару даводзілася ня толькі пробаваць піва і віна чэскай прадукцыі, але палюбавацца Татрамі, спортам (чэмпіёнамі сьвету) і... працай (радавы шавец Бата прадукаваў для нашай планеты мільёны рознага абутку)!..
    Мне паказалася, што славакі аддзяліліся ад чэхаў, каб даказаць, што яны ня горшыя...
    Працавітасьць, культура, тэхнічны і навуковы узровень, рэдкасная гасьціннасьць змушаюць гэты народ ня толькі шанаваць, але і любіць!..
    Украінцы
    Кажны аматар музыкі і песьні ня можа памінуць украінскай песьні ды украінскага гопака! Хоць мы, беларусы, вельмі багатыя народным фальклёрам, аднак, змушаны ўступіць народнай песьні украінцам.
    Будучы ў Кіеве ды раёнах Укпаіны, я быў прыемна зьдзіўлены асаблівай чысьцінёй у вялікіх сем’ях. Таксама быў захоплены сялянскімі гаспадаркамі, агародамі і садамі. I ўспомніліся мне гады студэнцкай навукі, дзе я далучыўся да арганізацыі сотні ‘Тромады”, дзе культурна і дастойна вялі сябе украінцы, а я быў прыняты як родны брат.
    Сустрэўшыся пазьней у лагерах жорсткага рэжыму ў Комі, сярод катаржан Варкуты, нямала сустрачаў украінскіх катаржан. I там быў прыняты як родны брат. Былі яны дружныя і працавітыя. Сустрэў там і цудоўнага украінскага кампазытара, якога жонка недалёка мучылася ў жаночым лагеры. Характэрна, сярод зьняволеных украінцаў-катаржан, не сустрэў (так як і сярод беларусаў) “блатных”, што мяне прыемна зьдзівіла.
    Наогул, з імі было працаваць у няволі лепей,чым са многімі іншымі. Былі дружныя і працавітыя, у часе адпачынку сьпявалі, памагалі усім нам выжыць.
    Між іншым, выйшаўшы на волю, я быў запрошаны ў Кіеў, дзе прабыў каля двух тыдняў, і за ўсе затраты з мяне не ўзялі ні капейкі...
    Трактавалі мяне як роднага, і з той пары я высока іх цаніў, бяручы добры і карысны прыклад.
    Германія (немцы)
    Ацэнка немцаў справа нялёгкая. У гэтым вялікім краі (з шматвяковай гісторыяй) і стракатай картай насельніцтва (ад прусаў і германцаў да сьлёнзакаў і лужычан) складаны кангламерат адметнага рознымі рысамі характару германца. Тым ня менш, многія жыццёвыя факты і падзеі дапамогуць нам паказаць хоць галоўныя рысы цікавай і высокаразьвітай нацыі. Пяройдзем да жыццёвай мінуласьці.