• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Неяк, будучы у Надзеі Шнаркевіч (гэта была нарэдкасьць мудрая жанчына), я пачуў яе заклапочанае пытанне:
    Калі ж вы нарэшце думаеце жаніцца?...
    У гэтым часе я ўжо знаў што мая першая жонка Саша вышла замуж за Уладзімера Шастака педагога, дырэктара школы ў Вільні адзінага безпартыйнага дырэктара ў Вільні. Ён быў прыстойны ў поўным разуменні чалавек, і я да Сашы ня меў пратэнзій: у тыя часы гэта быў адзіны выхад (зьмяніць прозьвішча), каб ня быць вывезенай у лагер. Вялася заўзятая кампанія па зьнішчэнню беларускай інтэлігенцыі. А яна ж была жонкай удзельніка Другога Усебеларускага Кангрэсу!.. Паводле джугашвілі-кагановічаўскіх тупагаловых разуменняў усе сьвядомыя беларусы былі “врагамі народа”...
    Пытанне паважанай Надзеі Маркаўны падштурхнула мяне прыняць цьвёрдае рашэнне: пакуль ня позна трэба жаніцца. Плямяннік Шнаркевіча Тулейка Янка і яго жонка Соня адразу падтрымалі думку Шнаркевічыхі, і я сказаў:
    Ну, што ж? Паедзем у сваты!.. Мелася на ўвазе настаўніца палачанка, беларусачка, якую (сірату!) лёс закінуў на Віленшчыну. Мы з ёю пазналіся раней, перад выездам у Польшчу. Аднак пасьля першай, добрай і кахаўшай мяне жонкі, шмат гадоў я ня мог “замяніць” яе на іншую...
    Алена Зінкевічанка была, ці ня была рада нашаму прыбыццю, але (як заўсёды) прыняла вельмі ветліва і гасьцінна. 3 вачэй яе, здаецца, лілася глыбіня душы, незвычайная дабрата і ласка, ахвярнасьць і спагаднасьць. Па-беларуску гаварыла яна свабодна, хоць сям-там трапляліся русыцызмы шматгадовы уплыў расейскай акупацыі. Мімаволі ў сэрцы загарал ася цяпло, гледзячы на гэтую шчупленькую, безбаронную і па-крыўджаную лёсам дзяўчыну.
    Я ўжо быў немалады, меў вялікі жыццёвы досьлед і рэдка мыляўся ў ацэнках людзей. У даным выпадку ня толькі пачуцці, але і розум падказвалі, што я натрапіў на “пэрлу ў сьмецці”.
    Цераз месяц мы пажаніліся. Я меў у Шырвінтах добрыя перспектывы на далейшую працу і каапэратыўную кватэру (гэтае пытанне ўжо было вырашана з мудрым (хоць яшчэ маладым) Гілунасам кіраўніком гарадзкой управы. Але, абмеркаваўшы пытанне з жонкаю, мы рашылі што больш перспектыўнай для мае дзейнасьці зьяўляецца Вільня, калыска адраджэння беларускай культуры і палітычнага руху. Акрамя таго, з Вільні мне было бліжэй і прасьцей заглядаць у Наваградак і родны хутар Мондзіна.
    Па просьбе дырэкцыі камбіната я яшчэ папрацаваў у Шырвінтах і перабраўся ў Вільню. Калі гаварыць пра нашае сямейнае жыццё, трэба сказаць, што не адразу мы “прыцерліся”, згарманізавалі сумеснаё жыццё поўнасьцю здараліся непаразуменні, нават і крыўды: як ні як, але больш дваццаць гадоў я жыў “саламяным” удаўцом., бяз жонкі. А тут раптам запатрэбілася памятаць, што ты не адзін, што ёсьць блізкі табе чалавек, пра якога нельга забываць нават на паўдня. Што трэба бязупынна клапаціцца не аб сабе, але аб дваіх...
    Алена таксама, нямала гадоў пражыла адзінока, а цяпер трэба прывыкаць да штодзеннай прысутнасьці мала знанага і, часам, не зусім мілага чалавека... Што праўда то праўда, б’ю сябе ў грудзі: па дурасьці (дурнеюць часам ня толькі малыя, але і дарослыя...) я разоў два ці тры неабдумана крыўдзіў гэтую залатую жанчынку, чаго ніколі сабе не дарую. А яна адпавядала толькі сьлязамі... Прайшлі ад таго часу дзесяткі гадоў, але мне і сёння баліць душа, успамінаючы гэтыя, на шчасьце нячастыя, моманты.
    3 бегам часу, я ўсё больш і больш пераконваўся ў высокіх маральных вартасьцях жонкі. Mae пачуцці да яе узмацняліся з кожным годам. Прышла пара, калі яна стала для мяне самым дарагім і каханым чалавекам. I ня толькі маю душу яна паланіла так адданых ёй сяброў, вучняў і супрацоўнікаў я ні ў кога ў сваім жыцці не спатыкаў.
    Як жа ўлажылася маё жыццё ў галіне працы і творчасьці? Вільня апраўдала сваю славу выдатнага інтэлектуальнага цэнтра. Хоць з волі дэспатаў-фюрэраў (белых, жоўтых і чырвоных) мянялася дзяржаўная прыналежнасьць горада, фармаваліся розныя палітычныя напрамкі, дзейнічалі шавіністычныя групоўкі, аснаўныя прынцыпы жыц-
    Зінкевіч Алена у педвучылішчы (Полацк) на 2-м курсе
    ця і суадносін насельніцтва мала мяняліся. Нязьменна трывала шматвяковая талеранцыйцасьць, узаемная пашана розных нацыянальнасьцяў і розных веравызнанняў. Хоць сытуацыя беларускага насельніцтва пагоршала ў параўнанні з пануючымі нацыянальнасьцямі, аднак тут ніколі не даходзіла да генацыду джугашвілеўскага (сталіна-кагановіцкага) тыпу.
    У горадзе бадай ніколі не здаралася нацыянальна-рэлігійных эксцэсаў. Лепей горай, але людзі маглі жыць і працаваць спакойна. Чулася няраз з боку расейцаў і палякаў, што іх (калі народ вярнуў сабе дзяржаўнасьць) прасьледуюць летувісы.
    Мне аднак трудна было з гэ-
    тым пагадзіцца. Пражыўшы тут апошнія трыццаць гадоў і працуючы ў розных асяроддзях, я пераканаўся: калі ты вядзеш сябе дастойна, з пашанай да летувіскага народу і яго культуры,
    мовы, гісторыі, то да цябе ніводзін летувіс ня будзе чапляцца, a тым больш прасьледаваць. За ўсе доўгія гады працы ў гэтай дзяржаве я ня меў ніводнай сваркі, ці хоць бы спрэчкі з літоўскімі дзеячамі і радавымі людзьмі. I шчыра кажу: у даны момант у нас з жонкай на Віленшчыне больш шчырых сяброў, якія многа ў чым нам дапамагалі, чым нашы землякі беларусы.
    За гэта мы ні на кога ня крыўдзімся. Але факт астаецца фактам.
    Да гэтага пытання мы яшчэ вернемся.
    У Вільні мне ня проста было адразу знайсьці адпаведнюю работу. Выпадкова дапамог сусед па кватэры інж. Анікявічус. Леонас быў кіраўніком аддзела ГСКБ (Галаўнога Сельскагаспадарчага Канструктарскага Бюро), пазьней ператворанага ў Інстытут.
    Было там вольнае становішча інжынера па эканамічнай рабоце і, хоць аплата была невялікай, але я лічыў, што маю працу належна ацэняць і зарплату павялічаць. Генеральным дырэктарам быўінж. Кучынскі, а галоўным інжынерам Лапенас людзі фаховыя і непрыдзірлівыя. Сярод соцень працаўнікоў Бюро большасьць складалі высока-кваліфікаваныя, вопытныя канструктары. Узаемаадносіны добрыя. Начальнікам нашага эканамічна-аналітычнага аддзела быў Пакула немалады дзядзька (паляк па нацыянальнасьці).
    Маім першым рабочым заданнем была, калі так мовіць, распрацоўка кодэкса правоў і абавязкаў усіх кіраўнічых функцый Бюро: галоўнага інжынера, галоўнага энэргетыка, начальнікаў аддзелаў іт.п.. Праца нялёгкая, адказная. Прышлося дакладна азнаёміцца з работай усіх зьвенняў нашай вытворчасці, іх узаемасувязі, чарговай адказнасьці і тэрміновасьці. Амаль усе праекты, пасьля распрацоўкі, я узгадняў перад аканчальным варыянтам з кожным канкрэтна зацікаўленым кіраўніком і канструктарам.
    Часам даводзілася рабіць папраўкі. Аканчальны варыянт зацьверджваў мой начальнік аддзела, а пасьля падпісваў генеральны дырэктар. I тады гэтыя правілы станавіліся абавязковымі.
    На працягу мае двухці трох-гадовай працы ў ГСКБ я не меў ніводнай вымовы, ці хоць бы дакору за няякаснае выкананне рабочых заданняў. Аддзел наш быў невялікі (7-8 асобаў), але даволі кампактны, дружны ў паводзінах і супрацоўніцтве. Наогул пэрсанальны склад быў даволі стракаты нацыянальна. Найбольш было летувісаў, расейцаў, палякаў, але нямала і беларусаў. Працавала пэўная колькасьць украінцаў, татараў і караімаў, жыдоў.
    Нацыянальная прыналежнасьць бадай ня мела значэння, мы пераважна і ня ведалі, хто прыналежыць да якой нацыянальнасьці. Выдавалася даволі ліберальная насьценгазэта, час ад часу ладзіліся супольныя вясёлыя вечарыны з музыкай, танцамі і г.д...
    Нашае бюро падлягала непасрэдна міністэрству ў Маскве, яно працавала паспяхова і заканамерна лічылася Галаўным. I ўсё было б добра, калі б не два мінусы: мясьцілася бюро далёка за горадам, і даезд туды трываў каля гадзіны (хоць нас прывозіў і адвозіў фірмовы аўтабус); а па-другое абяцанай падвыжкі зарабатнай платы ня было. Пакула тлумачыу, што ня было фонду на гэта. Ад-
    Зінкевіч Алена
    нак для нашай прыгажуні супрацоўніцы„. фонд знайшоўся.
    Мне стала няпрыемным супрацоўніцтва з няшчырым начальнікам і пры першай нагодзе падаў я заяву на звальненне. Генеральны інжынер, а нават і Генеральны дырэктар устрымлівалі мяне ад гэтага, але я ўжо меў на ўвазе запэўненае мейсца ў Праектна-Канструктарскім Тэхналагічным Інстытуце, у центры горада, і заявы назад не ўзяў.
    На працягу гэтых гадоў было мною напісана нямала журнальных зацемак, а таксама акалічнасьцявых вершаў. Пісаў я тады, калі быў адпаведны настрой, ці
    як іншыя гавораць сьпявала душа. Пераважна ў лірычным, часам гумарыстычным стылі. Сотні іх асталіся на руках сяброў і знаёмых у розных мейсцах і рэспубліках. Але некаторая частка пазьней была надрукавана ў раённых газэтах і ў Вільні.
    У цэнтральнай прэсе Беларусі мае матар’ялы зьяўляліся рэдка пэўнымі органамі праводзілася даволі строгая ізаляцыя быўшага (нерэабілітованага!) з.к.. Як жа ж?.. Быўшы удзельнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ды раптам мог быць прыняты ў саюз Пісьменнікаў?!.. Гэта ж “враг народу”!!! Ён не прызнае геніямі ня толькі шаўца-Джугашвілі, ці Кагановіча Лейзара, але і самога Ульянава-Леніна і Маркса з яго “класамі і іх грызнёю”...
    I каля сотні беларускіх пісьменнікаў загінуўшых, ці пакутуючых у flare­pax, былі адсунуты ад беларускага Парнасу... Газэты і журналы баяліся выклікаць гнеў узурпатараў і іхніх шасьцёрак. Між іншым, паводле “тайны палішынеля”, даносчыкі і сёння жыруюць пры Саюзе пісьменнікаў...
    Мне, так як Сяднёву, Сяргею Хмары і ім падобным, трэба было апыніцца за мяжою, каб разьвіваць і публікаваць свае творы. Для Вінцука Грышкевіча, Мерляка ці Хмары другой Бацькаўшчынаю стала Амэрыка, а для мяне Летува. Тут можна свабодна пісаць, а цяпер і друкаваць. Тады, калі на Беларусі свабодны друк і крытыка
    ўрадавага беззаконня караецца дзікімі штрафамі і арыштамі.
    Бяда толькі, што кальпартаж роднага слова тут для нас вельмі вузенькі, а беларускі рынак закрыты.
    У Праектна-Канструктарскім Інстытуце я атрымаў пробнае заданне: “Аналіз прычын стратнасьці (убытачнасьці) фабрыкі...”. TaTae заданне даручалася ўжо дваім працаўнікам па чарзе. Аднак мінула больш паўгода, а заданне ня было вырашана. Начальнік аддзела, дасьведчаны, з пабялеўшымі скронямі эканаміст, даручыў гэтую тэму мне, даючы тры месяцы часу на апрацоўку. Я зрабіў работу і здаў яе цераз два месяцы. Праца была прынята і пазытыўна ацэнена.