Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Партыйныя з беспартыйнымі яшчэ нідзе не прайгравалі... Аднак незадаваленне расло. Я неяк адмовіўся ад пабягушак у Грыгор’ева. Ён за гэта ня даў мне ў нова будаваным доме кватэры. Толькі мне... Стала ясна, што мне прыдзецца шукаць іншай работы. Ня мне, быўшаму з/к, уваходзіць у канфлікт з партыйным начальнікам!
Праца страціла свой бясклопатны, амаль вясёлы характар. У начальнікі аддзела меціла таксама дама-стукач, фаварытка
Грыгор’ева. У выніку гэтага падаў я заяву на звальненне (часова пераехаў у Ліду). А пасьля яшчэ трое найбольш вартасных працаўнікоў. У тым ліку Даўгашэй, які атрымаў месца выкладчыка ў Ашмянскай прафесіянальнай іпколе. Выехаў ён туды з сям’ёю, як кажуць плюнуўшы на новую кватэру і іншыя “ласкі” Грыгор’ева.
Нам адчыніліся вочы на бязграматнасьць партыйных “дактараў” і “прафесароў”. Яны ж не сваімі галовамі здабывалі навуковыя ступені... Хоць пры гэтым ня можна абвінавачваць усіх наменклатуршчыкаў. Здараліся і сапраўдныя таленавітыя навукоўцы.
Воранава аказалася трамплінам для майго пераезду ў Літоўскую (правільна Летувіскую) Рэспубліку. Непадалёк ад Воранава разьляглося раней беларускае мястэчка Эйшышкі. Выпадкова я даведаўся, што там даўно жывуць мае блізкія знаёмыя і землякі: др. Юльян Сак і Сланеўскі Ігнат, з жонкай Гаўрылічанкай. Адлегласьць недалёкая, і я каторагась дня заглянуў да гэтых сяброў.
Др. Сак жыў тут даўно. Ён збудаваў сабе добрую, прасторную хату, абсталяваў як належыць, вымаляваў і працаваў ня толькі ў раённай бальніцы, але і дома прымаў хворых. А іх нямала прыязджала з блізкай Беларусі, хоць ён і Эйшышкі лічыў беларускімі, бо яны толькі нядаўна былі далучаны да суседняй рэспублікі. Ажаніўся Сак з карэліцкаю дзяўчынай, медсястрою. Жылі дружна, гадавалі двух сыноў.
Амаль побач мелі кватэру Сланеўскія. Ігнат, пасьля Калымскіх лагераў, ня мог атрымаць адпаведняй работы (гісторык-філолаг) і працаваў касірам у Камбінаце бытавога абслугоўвання (зарабляў 60 рублёў у месяц). Выгадавалі добрага, здольнага і працавітага сына, які ўжо быў студэнтам. Анастасія Гаўрылічанка (Сланеўская) працавала завучам (зам. дырэктара) у мясцовай школе. Будучы добрым матэматыкам і выдатным педагогам, карысталася вялікім аўтарытэтам і пашанай усяго насельніцтва, так як Ігнат, які славіўся скрупулёзнай сумленнасцю. Сланеўскі быў высока адукаваным інтэлектуалам. Яму шмат добрага дала сям’я, Наваградзкая гімназія і Пражскі універсытэт. Добра знаў лацінскую мову, чэшскую, польскую і наогул славянскія мовы.
Ён па-філасофску трактаваў жыццё. Няглядзечы на зламанае жыццё, не наракаў і ня скардзіўся на свой лёс. Пасьля лагернага зьдзеку быў задаволены адноснай свабодай і спакойным бытаваннем. Ігнат
не зьвяртаў увагі на несправядлівасьці начальства (дырэктарам быў малаграматны калмык), на тое, што на працягу доўгіх гадоў незаганнай працы ніколі не атрымаў падзякі, ні палепшання умоваў і нікчэмнай зарплаты.
I вось так саўпала, што будучы ў Міністэрстве ў Вільні, дзе я даведаўся пра магчымыя варыянты працы, тут зьявіўся дырэктар Эйшыскага Камбіната. Ён прасіў прыслаць яму эканаміста. Пачуўшы нашу гутарку з кіраўніком аддзела Мінкявічусам, гэты дырэктар (Омараліеў) адразу стаў угаворваць мяне, дыпламаваннага эканаміста, ехаць адразу да яго, на работу старшага эканаміста... Доўга не думаючы, я пагадзіўся, і так распачалася мая дзейнасьць у Літоўскай Рэспубліцы, у якой я працую (нават пасьля выхаду на пенсію) звыш трыццаці гадоў. Гэты крок стаўся падвалінай усяго майго далейшага лёсу. Тут мы (быўшыя палітычныя вязьні) лічыліся амаль сапраўднымі людзьмі. Тут насельніцтва яшчэ памятала часы Смятоны і адноснага дабрабыту, свабоды, калі стукачы і энкавэдзісты не сядзелі на шыі, і людзі маглі спакойна, бяз страху і пагрозы працаваць і ня стаць “врагом народа” працаваць і думаць пра паляпшэнне ў будучыні.
Многія наадварот, даведаўшыся, што мы быўшыя савецкія вязьні, пачыналі больш нас шанаваць і дапамагаць. He цяжка зразумець, што гэта выклікала цёплыя пачуцці з нашага боку. Мы стараліся працаваць больш актыўна і хоць чымнебудзь адудзячыцца летувіскаму народу.
У камбінаце працавала нямала беларусаў, частка якіх (каталікі) лічыла сябе “палякамі” (хадзіла ў “польскі” касьцёл). Былі і сапраўдныя палякі, нават акоўцы. Трапляліся і іншыя нацыянальнасьці. Але усе мы жылі згодна, і не памятаю ніводнага канфлікту ў галіне веры і нацыянальнасьці. Спрыяла такой атмасферы і само мястэчка, заселеннае кангламератам народнасьцяў, уключаючы нават даволі прыкметную праслойку цыганоў.
Эйшышкі даволі прыгожы гарадок. Шмат зелені, сады, агароды. Маяк — нібы прыгарадны парк, са сьлядамі колішняга замчышча, азярцо і параўнальна нядрэнная апратнасьць стваралі прытульны клімат і спакойны бег жыцця. Будучы эканамістам камбіната, я змог павысіць стаўку зарплаты Ігната да 70 рублёў. Палепшыць яго Ba-
рункі маглі толькі прэміі, але іх начальства давала толькі заслужаным для партыі “дзеячам”. Гэта, нажаль, была ўсеагульная сыстэма.
У міжчасе мясцовая міліцыя выдала мне новы пашпарт, дзе не была адмечана “суднмость”. Мала тага, мне ўдалося атрымаць дазвол на 30-днёвы побыт у Польшчы. А там, як раней упаміналася у мяне было многа сапраўдных, шчырых сяброў як беларусаў, так і палякаў. Гэта былі сапраўдныя дэмакраты, якія не прызнавалі лжывасьці і ашуканства ні савецкіх, ні польскіх палітыкаў і іх дыктатарскага курсу.
Атрымаўшы паложаны штогадовы адпачынак, я выехаў на запросіны зямлячкі з Катлова Фені Урбановіч у горад “Зялёна Гура”. Гэта быў добра і акуратна забудаваны абласны (ваяводзкі) цэнтр. Старанна дагледжаныя даліны і ўзгоркі, вінаградныя плантацыі, парк стваралі прыгожы пейзаж і чыстае паветра ў горадзе. Прамысловасьці тут было няшмат, яшчэ ня ўсё было належна загаспадарана пасьля вайны. Гэтыя (пасьлянямецкія) абшары адраджаліся значна павальней, чым суседняя Нямеччына (ГДР). Даводзілася нават бачыць часам, як марнаваліся здабыткі культуры, помнікі старыны, збудаваныя немалымі затратамі, працаю выдатных мастакоў і спецыялістаў.
Феня працавала ў школе, вяла сябе дастойна, мела добрыя знаёмствы, але амаль цалком адарвалася ад беларускага жыцця. Існаваў варыянт нашага жанімства, аднак нічога рэальнага не атрымалася, і я паехаў да блізкіх сяброў беларусаў у вялікі горад Вроцлаў.
У гэтым часе я атрымаў адрасы маіх студэнскіх сяброў: Юркі Грудзіньскага, Станіслава.Пазнаньскага, Станіслава Ціхоўскага, беларуса Міхася Шэўка аднакашніка з Наваградзкай гімназіі; ранейшага супрацоўніка з газэты ў Катавіцах Юрку (Ежы) Яніцкага і др.. Прынялі яны мяне вельмі гасьцінна, сказаў бы, як роднага. Рэдактар варшаўскага журнала і сталы супрацоўнік Польскага Радыё (творца шматгадовай перадачы “Матысякі”) Яніцкі пры першай жа сустрэчы заявіў (усе яны жылі у Варшаве):
Ты затрамаешся у мяне! На столькі, на сколькі будзе патрэба... He пярэч, я і слухаць не хачу!
Яго жонка прыгожая і вельмі зграбная Крыстына (дачка міністра Прамысловасьці) таксама катэгарычна “ўзяла мяне ў палон”... Была яна нарэдкасьць павабная, абаяльная і шчырая. Можна было адразу закахацца...
Грудзінскі былы дыпламат (амбасадар) у Індыі, пасьля ў Мексіцы, а цяпер займаючы высокае становішча ў прамысловай кампаніі, таксама цьвёрда загадаў:
Калі ўжо абсталяваўся з кватэрай, то памятай: для цябе мае дзьверы адкрыты дзень і ноч. Калі б ты ні прышоў, ці не прыехаў! I без ніякіх “цэрагеляў”!.. Яго дачка вучылася на універсытэце ў Мексіцы, а жонка дзесь працавала, кватэра мясцілася ў камфартабельным цэнтры на Кошыковай вуліцы, дзе жылі “арыстакраты” (грамадзка-палітычная эліта).
Але ў мяне быў ячшчэ адзін пункт прыпынку у Віктара Казака, майго былога вучня. Працаваў ён у тэхнічнай школе, выдау кнігупадручнік для сваіх вучняў і наогул быў талковым і аўтарытэтным дзяцюком. Наведваў яго я даволі часта, і вось сябры надумалі мяне затрымаць тут надаўжэй (або і назаўсёды).
Грудзіньскі быў знаёмы з усімі дыпламатамі. Ён скантактаваў мяне з жонкай міністра замежных справаў Польшчы, уплывовай жанчынай пані Марыяй, і яна пэўнага дня забрала мяне і, пасадзіўшы ў свой дыпламатычны лімузін, павязла ў савецкае пасольства. 3 выгляду я ўжо знаў гэты агромны рэпрэзэнтацыйны савецкі камплекс, які займаў хіба паўгэктара прасторы.
Гледзячы на мітусьню і паклоны чыноўнікаў, я зразумеў, што тут добра зналі жонку Міністра Замежных справаў.
“Пані міністрову” адразу павялі ў кабінет Паўнамочнага Пасла СССР. Яна папрасіла мяне пачакаць у прасторнай пачакальні, a сама зьнікла за дзьвярыма савецкага дыпламата. Прыблізна праз паўгадзіны вышла ад яго і перадала мяне ў рукі якогась чыноўніка, які цераз шырокі панадворак павёў мяне да галоўнага савецкага консула. Адтуль мне насустрач ужо сьпяшаўся з ветлівым паклонам “товарыш” генеральны консул і запрашаў у свой кабінет. A пані Марыя паехала дамоў.
Вы хотнте здесь остаться на постоянное жнтельство, нлн временно? задаў ён мне, сеўшы і пасадзіўшы мяне, пытанне.
- Яшчэ і сам ня ведаю. Залежыць, як складуцца абставіны...
- Тогда может быть мы договорнмся так: мы вам продолжнм пребыванне в стране на трн месяца... Таков у нас порядок...
Я пагадзіўся з гэтай прапановаю і, атрымаўшы свой замежны пашпарт, падзякаваў Генеральнаму консулу і разьвітаўся.
- В случае надобностм заходнте к нам без стесненяя, дадаў ён. Всегда будем рады помочь. Но вам нз Вроцлава блнже к Познанн. Он вам продолжнт без всякнх проволочек, мы даднм ему указанне.
У выніку гэтай сустрэчы я прабыў у Польшчы замест аднаго двадцать месяцаў!.. Аднак, усё па парадку. He ўваходзячы ў падрабязнасьці, затрымаемся толькі над галоўнейшымі падзеямі гэтага перыяду.
Ларыса Геніюш беларуская Ахматава.
Яе лёс можна параўнаць з лёсам Еўфрасініі Полацкай. Патрыётка сваёго народу, рэдкай якасьці чалавек. Нажаль, большая частка яе вершаў загінула ў лагерах... Гэта адзін з захаваўшыхся вершаў.
Я з вамі ў няволі, я з вамі усцяж У смелых сваіх летуценнях, Я з вамі у кожнай гадзіне жыцця, У кожнай мінуце цярпення. Пяцёрачным строем я з вамі іду, Хоць штык нада мною узняты, Я шлю вам прылівы хвалюючых дум, Апёршысь аб чоран лапаты.
Я з вамі у шахтах, пры працы цяжкой, Калі чало потам абліта.
Тужу і сумую збалелай душой, Калі хоць адзін з вас нясыты.