Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
вету, а тады яны выехалі б куды небудзь у прыгожае месца і жылі б шчасліва...
Брат цярпліва слухаў яе рамантычныя лятуценні, але катэгарычна адмовіўся ад жаніцьбы.
Мы ня пара! гаварыў ён гэтай дзяўчыне. Сёння ты кажаш так, бо мала прыглядалася да жыцця. Калі б мы пажаніліся (ды супраць волі тваіх бацькоў), пайшлі б дзеці, клопаты, а можа і недастача... Ты ж прывыкла жыць на шырокую ногу, а я сялянскі “мужыцкі” сын. Ад цябе б адсунуліся ўсе панскія сем’і і твае сябры. Ты пракляла б і мяне і сябе, зразумеўшы, што сама скалечыла сваё жыццё...
Ня ведаю, што ў іх было далей. Прышла вайна, анархія. Здаецца, яна разам з сям’ёй выбраліся кудысь. Але знаю одно: сэксам яны не займаліся.
I вось цяпер гэты брат, прафесіянальны фатограф, жыў на сваім невялічкім (тры гектары) хутары з жонкаю, дачкой суседа, у згодзе і спакоі. У хаце чыста і акуратна, Надзя як і матка, добрая гаспадыня. Усё ўмее нарыхтаваць, зварыць і сьпячы. Наогул, ня крывячы душою, трэба сказаць, што Анішчыкі больш глядзелі за чысьцінёю і парадкам, чым іхнія суседзі Машчонскія і Баярыны. Можа таму, што лепей гаспадарылі? Больш заможна жылі?..
Выяўлалася ў сям'і ашчаднасьць, але ня скупасьць. Відаць, гены шчодрага бацькі Адама перадаліся дачцы Надзі, а бязьмежная дабрата мамы на сына Віталія. Вядома, сустрэча была радаснай, і стол, як на тыя часы, багаты. Знайшлося ня толькі нарэдкасьць смачна засоленае Надзей сала, але і паляндвіца, дамовая каўбаса і нават чарка...
Гаспадары расказвалі пра Алеся і яго Ніну, якія прыязджалі з Растова ў адведзіны. Я сьціпла перадаў тое, што адбылося са мною. Пра ніякую палітыку нам не хацелася гаварыць. Ды і што можна было гаварыць? Мы ўжо ведалі, як жывуць людзі ў Фінляндыі, Францыі, Амэрыцы ды на ўсім сьвеце свабодна. Яны спакойна кладуцца спаць і спакойна ўстаюць. Іх не мардуе вечны страх і няпэўнасьць заўтрашняга дня. Там няма тысяч лагераў, і кожны чалавек працуе сам на сябе, а не для нейкага выдуманага “гасударства”, якое сядзіць у Крамлі і каго хоча таго арыштоўвае і расстрэльвае, каго задумае таго робіць “кулаком” і вывозіць на “белыя
мядзьведзі”, забіраючы гаспадарку і ўсё нажытае дзедамі-прадзедамі... Усе ужо зналі: хочаш выжыць то маўчы! Нічога нікому не гавары і не заікайся пра тых, хто царствуе у палітбюро, ня сьмей крытыкаваць партыйнага хапугу, або злодзея!.. Бо ўсю віну звяляць на цябе!.. Мы часам жартавалі і сьмяяліся, але у глыбіні душы сядзеу нясьціхаючы смутак і боль. Гэты смутак і безнадзейнасьць залівалі гарэлкай. Піць навучыліся ўсе, ня толькі мужыкі, але і бабы. Ніхто не ашукваў сябе нейкімі планамі паляпшэння на будучыню жылі з дня на дзень.
Весела было толькі партыйным (камуністам). Хто хацеў нечага дабіцца нацягваў на сябе шкуру пралетара і пралазіў (падхалімствам) у партыю. Падхалімства і лжывая брахня сталі адзіным шляхам да “посьпеху”.
Такі шлях сумленным людзям не адпавядаў, і яны ў партыю “ня лезьлі”. Іх ня можна было купіць ані абяцанкамі, ані гарэлкаю. Мы самі былі падобнымі людзьмі. He прадаваліся. За гэта нас (хто адмовіўся ісці ў партыю, ці ў стукачы) партыйная ўлада называла “ворагамі народу”, заганяла ў лагеры, шахты, капальні (руднікі), дзе людзі з голаду і холаду мерлі як мухі. Асабліва за часоў панавання Ёсіпа Джугашвілі (Сталіна).
Але, як кажуць, “жывым у магілу не палезеш”, трэба было неяк жыць, дзесь уладкоўвацца. Пасколькі я меў дыплом эканаміста (закончыўшы універсітэт), цяжкасьці ў гэтым напрамку ня было. Хоць завуч школы Міхась Петрыкевіч прапанаваў вярнуцца на педагагічную працу, я рашыў накіравацца ў калгас там ніхто да мяне не будзе чапляцца, завідаваць мне.
Сястра, ці хтось з сяброў падсказаў мне: эканаміст патрэбны ў Палужжы (каля Карэліч). Адпачыўшы, адведаўшы брата Валянціна ў Радагошчы (ён перабраўся туды, калі танна прадавалася добрая хата сярод вёскі, побач з хатаю бацькоў Гэлі, яго жонкі). Яна яго ўгаварыла, і пры дапамозе сваякоў перавёз, разабраўшы, свае мондзінскія будынкі (а іх было няшмат) у знаёмую з вечарынак Радагошчу. Гэта быў нядрэнны варыянт. Соткі свае пакінуў, але атрымаў іх на новым месцы. Шкада было добрага саду, але яшчэ карыстаўся з яго нямала гадоў, згодна з устаноўленым законам.
Валянцін таксама быў добрым фатографам, і да яго нямала людзей прыходзілі рабіць паспартныя картачкі, вясельныя і т.д„ Акрамя таго, ён так, як Віце, меў “залатыя рукі”. Меў раней свой матацыкл, дома кравецкую машыну і наогул цікавіў-ся рознай тэхнікай. Гэтыя мае браты умелі адрамантаваць любы механізм, пачынаючы ад ручнога і насьценнага гадзінніка, ровэра і матацыкла, да самых мініятурных і вялікіх механізмаў. Знаў нядрэнна сталярную работу, аграномію (вучыўся ў Сельскагаспадарчай школе у Кашалеве. Яе спалілі ў часе вайны бандыты) і наогул, як у Наваградчыне кажуць, быў змыслым дзяцюком. Любіў музыку і надрэнна граў на гармоніку, баяне.
Мы былі вельмі рады доўгачаканай сустрэчы. Шмат аб чым гаварылі, і Валянцін расказаў нямала цікавых эпізодаў. Да яго багатага рознымі выпадкамі жыцця мы яшчэ вернемся пазьней. А цяпер я аглядзеў яго “гаспадарку”: агарод, хлеў з паветкай, соткі, фатаграфіі.
У агародзе ён завёў некалькі нязнаных тут раней расьлін. Расьлі агуркі даўжынёй у паўмэтра і больш, якія можна было адразаць па куску для стала, не марнуючы ўсяго гурка. Расьлі вялізныя гарбузы і салодкія дыні, няведамыя раней сарты капусты...
Каля паветкі была ўстаноўлена механічная піла для распілоўкі дроваў і патрэбных матар’ялаў. Недалёка стойла каровы, мясьціліся клеткі для трусоў, у якіх гадавалася пару дзесяткаў жывін. Побач забудоваў красаваліся яблыны і грушы, якія добра пладаносілі што год. Так як і ў Віця, стаялі вуллі з пчоламі, што год на лекі ды на куццю быў свой мядок...
Гадаваліся дзьве дачкі Маня і Люба. Старэйшая паехала ў Іўе, дзе паступіла ў Медыцынскае вучылішча. А Люба бегала ў мясцовую школу. Маня пасьля атрымала дыплём фэльчара, вышла замуж і выехала ў падмаскоўе. А малодшая да навукі не гарнулася. Падросшы, скончыла кулінарныя курсы і таксама вышла замуж за прапаршчыка мясцовай ваеннай часьці, засталася жыць у Наваградку.
Гэта сталася пасьля. А тады, у 1957 годзе я паначаваў у Валянціна, перагледзеў яго неўпарадкаваны збор фатаздымкаў. Былі сярод іх цікавыя матывы, мясцовыя пейзажы, бытавога зьместу сцэны і розныя аб’екты. А пасколькі я яшчэ ў Польшчы займаўся (як аматар) фатаграфікай, брат мне паясьніў некаторыя “тонкасьці”фатаг-
рафічнага жанру. На працягу будучых гадоў ён мне нямала нарыхтаваў патрэбнага мастацка-бытавога, рэгіянальнага матар’ ялу.
У паэме “Мондзінская балада” аснаўная колькасьць ілюстрацый яго работа. Хоць некаторыя матар’ялы былі Віцевага і майго выканання.
Пасьля я, прыязджаючы ў Мондзіна, часта заглядаў да Валянціна. Туды ад Валеўкі вялі аж дзьве сьцежкі: адна, больш рамантычная, бегла каля рэчкі, якая ў мінуўшчыне нератваралася ў возера (з млыном Брычкоўскага). А далей, абыходзячы Чамброва, былы двор Карповічаў, дзе цяпер бальніца, і, перацінаючы цераз масток рэчку, вяла нас у Радагошчу.
На пэвен час я прывёз да Валя сваю скрыпку, і мы часта гралі (кожны сваю партыю) народныя танцы і песьні, рамансы і г.д., выклікаючы зацікаўленасьць мясцовых жыхараў Сюды любілі зайходзіць суседзі, пагаварыць, пакурыць, паслухаць музыкі. Са сваім гармонікам, нават з валачобнікамі, Валянцін хадзіў віншаваць суседзяў з вялікім сьвятам. Пазьней ён здабыў сабе магнітафон, але нядоўга ім карыстаўся. Пасьля сьмерці сваёй гаспадыні жонкі Гэлі страціў веселасьць. Ды гэта ўжо іншая гісторыя.
Ў паэтыцы Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, сацыялынасць, аб чым сведчаць яго творы і асабліва ягоная сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію.
Злуюцца, крычаць: ’’Дакуль ты іх будзеш сьніць— Вершы аб волі?” Злуюцца... А хіба ж я Снам у сьне загадаю?
Задыхаюся.
He хапае паветра — Бы ў душагубцы.
А стаю на пагорку, Пад небам, сярод палёў.
ГРАБАЎКА
Ад Валянціна, праз даволі вялікі сад і абмінаючы бальніцу на ўзгорку, пайшоў я проста на Мондзіна, каб адтуль ужо заглянуць на хутар пакойнай сястры Мані ў Грабаўцы. Яе трагічны лёс апісан ў “Мондзінскай баладзе”, але і тут мы успомнім пра жыццё гэтай мудрай і прыгожай жанчыны, нявінна загінуўшай ад бандыцкай рукі, разам з мужам Уладзімерам Тарасэвічам.
Вышла яна замуж рана у дзевятнаццаць год, і да таго ж у кепскі пасьляваенны час. Нават пасагу ёй добрага не далі не карову, a цялушку і пару авец, бо ў 1920 годзе яшчэ ня ўсе гаспадары абжыліся пасьля вайны, памалу станавіліся на ногі.
Але сьвёкар Мані, стары Тарасэвіч, паходзіў з даўнейшай шляхты, і ў сям’і захоўваліся прадзедаўскія традыцыі культуры і ўзаемнай пашаны. Равесьніца Мані швагерка Саша была добрай дзяўчынай, і яны адразу шчыра пасябравалі. Жыццё складалася памысна. Абое працавітыя і акуратныя ў рабоце, стараліся дагадзіць старому “пану”, і ў хаце панавала згода.
У нядзельку ці ў іншае сьвята, Маня прыбягала дадому. Нашы гаспадаркі дзяліла дворская Трасьцянка вялізная, незагаспадараная тады плошча. Некалькі гадоў мы тут пасьвілі каровы. Між Трасьцянкай і Мірачыцкімі шнурамі была праяздная вясковая дарога. Па гэтай дарозе ўсе мы і бегалі ў Грабаўку, а яны адтуль цераз Мондзіна ў Валеўку.
Прайшоўшы каля дарожкі, якая паварочвала налева, проста на Тарасэвічаўскі хутар. Ён пышна зелянеў у вянку высачэнных стогадовых бяроз і топаляў. Тут усё было дагледжана: добрая прасторная хата, гумно з малатарняй, хлеў. Быў і садок, некалькі вулляў пчол. Матка Сашы даўно памерла, і бацька другі раз ня стаў жаніцца гаспадыняю была Саша. Маладая, спраўная і прыгожая.
Цераз некалькі гадоў Уладзё аддзяліўся ад бацькі, паставіў сабе новую хату з дабудаваным хлявом, а гумном карыстаўся тым самым бацькоўскім. Толькі склеп сабе паставіў недалёка ад хаты і выкапаў (і накрыў) студню.
Найчасьцей мы адведвалі Маню ўдвох з Валянцінам. Яна моцна нас меншых любіла. Заўсёды цешылася з нашага прыходу і частава-
ла, чым толькі магла. Швагер таксама вельмі цёпла да нас адносіўся. Неблагія былі адносіны і з яго братам Зюняй (Юзікам). А ў ста метрах ад новай хаты зелянеў сярод густых бяроз хутар Зайкаў (Ігнатовічаў). Там гадаваліся тры прыгожыя дзяўчыны: Надзя, Соня і Люня. Гаспадар быў тыповы беларус, спакойны і працавіты, нядрэнны гаспадар. А домам запраўляла маці з шляхоцкімі замашкамі.