Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Старшыня разумеў маю наіўнасьць, маё слабое ўяўленне аб рэальным жыцці кагласьніка і наогул савецкага чалавека. Ён спачуваў мне, знаючы добра, што такое 58-ая “статья”... I шчыра хацеў мне дапамагчы. Але я упёрся ў сваім пошуку справядлівасьці, і праз два тыдні Пахолак мяне адпусьціў...
Здарылася так, што ў мяне па прыезьдзе ў Наваградак былі скрадзены 100 рублёў грошай і дакументы. Рассыпаліся усе мае планы. Трэба было вырабляць пашпарт і шукаць новай работы на месцы. Я падаў заяву ў міліцыю і пайшоў у Сельска-гаспадарчую управу, што мясьцілася ў былым “Ужэндзе Воевудзкім”. Там был! добрыя хлопцы, усе маладзейшыя за мяне. Я расказаў пра сваю бяду і спытаў, ці не памаглі б мне знайсьці адпаведную працу.
Загадчык аддзела сказаў, што ў некалькіх калгасах Наваградчыны патрэбныя эканамісты. I далі мне сьпісак гэтых калгасаў.
Як вырашыце, куды вам найзручней, прыходзьце і мы сазвонімся. Клопату ня будзе. Выпадкова сустрэўшы мяне, былы вучань парадзіў ехаць да яго ў вялікае сяло Сенную, дзе ён працуе касірам. Там даволі добрае кіраўніцтва (старшыня), зладжаны адміністрацыйны апарат і даволі заможнае насельніцтва. Можна працаваць спакойна, з неблагім зарабаткам.
Пасколькі я ведаў наднёманскія аколіцы Любчы (ураджайную зону), а да таго ж побач будуць блізкія, добра мяне пазнаўшыя з ранейшых гадоў, я пагадзіўся з такім варыянтам. Як ні як, але ж буду сярод сваіх, беларускіх людзей. Можна папрацаваць на карысьць сваіх землякоў.
Паехалі мы разам, і ў цікавай гутарцы хутка праляцеў час. Нейкіх 25 кіламетраў нядрэннай дарогі занялі ня больш гадзіны. Паначаваў-
шы ў гасьцінным доме, назаўтра пайшлі мы ўдваіх у кантору. Выявілася, што тут кадрамі займаецца сакратар парткома, нейкі балбатлівы выскачка гадоў сарака.
Пазнаёміўшыся, ён адразу стаў распытваць мяне адкуль і ў якой сям’і радзіўся, дзе я працаваў, чаму мяне забралі ў лагер і г.д.. Адным словам, выварочваў душу, што мяне нэрвавала і выклікала ня вельмі дыпламатычныя паясьненні. Аднак сакратар цягнуў гэты допыт больш паўгадіны і сказаў, каб я перабіраўся да іх, а справа прыёму і варункаў працы вырашыцца на праўленні калгаса. Я аднак зрабіў іншыя вывады: калі другая асоба (пасьля старшыні) адразу пачынае чапляцца і “спавядаць”, то супрацоўніцтва не атрымаецца. Аб гэтым я сказаў свайму сябру і неадкладна выехаў у Наваградак. Там расказаў пра няўдачу, і мне сымпатычны кіраўнік сельгассектара запрапанаваў работу ў прыгарадзе Наваградка Гарадэчне. Праўда, гаспадарка там запушчаная, прыдзецца добра папрацаваць, каб вывесьці яе на адпаведні узровень, але ёсьць нядрэнныя перспектывы. Зямля ураджайная, будынкаў хапае, толькі кіраўніцтва не спраўляецца... Аплата будзе як і ўсім. Хоць эканамісты ў нас яшчэ
недацэньваюцца...
Гарадэчна, як і ўсе прыгарады Наваградка, я ведаў. Туды нават пешшу меней гадзіны хады. А калі на ровэры... Можна і з горада даязджаць. Мы адразу пагадзіліся, мне далі накіраванне і я адразу падаўся ў калгас. Быў там старшынёй нейкі Кірын з “25-тысячнікаў”, калісь выдзеленых партыяй у калгасы, якія ўсюды “кульгалі”, а часам і развальваліся на “укрепленне хозяйства”. Кірын быў чалавекам прыблудным і амаль зусім няграматным у галіне сельскай гаспадаркі. Ды ён ёю і не цікавіўся.
Добрая калісь гаспадарка (амаль уся зямля ураджайная) развальвалася на вачах. Я, сялянскі сын, быў узрушаны і абураны страшэнна запушчанымі ўсімі галінамі кагласа. У гумнах стрэхі прагнілі і працякалі, сена, якога не хапала зімою, гніло і ім кармілі скаціну... Летам нарэзвалі галля, высушвалі і зімою кармілі каровы венікамі!.. Якое ж магло быць тое малако?.. Якое мяса?..
Калі зайшоў я ў цялятнік (пярэзімкі) жахнуўся: цяляты стаяць па калені ў гнаю! Без падсьцілу, бо саломы і на корм не хапае!.. A пра сена і канюшыну нават мовы няма! Тое ж самае ў сьвіней у
хлеў страшна ўвайсьці: сьвінні равуць, як бы хто іх рэзаў!.. На платы лезуць ад голаду!.. Здаецца, вось-вось іх пераскочаць... Жах!..
Калі я пра гэта намякнуў старшыні Кірыну, ён толькі адмахнуўся:
“Для этого есть зоотехннк н агроном. За что мы нм деньгн платнм?..” Пусть делают своё дело! Я за всем усмотреть не могу!..
Хутка я даведаўся, што калгаснікі ўжо год, іншыя і больш двух гадоў не атрымліваюць зарплаты за свае заробленыя працадні... I нічога дабіцца ня могуць. Іх скаргі ў раён вяртаюцца назад да старшыні, а той іх аддае бухгалтару, ці прафсаюзнаму сакратару, і пасылаецца ў раён адпіска, што ўсё тут робіцца законна... Такі ж самы вынік бывае, калі прыязджае хтось з раённых кантралёраў. Яго накормяць, напояць і падпісваецца акт, што скарга не абаснованая...
Старшыня гэтым часам, пасябраваўшы з раённымі ўладамі, штогод наладжвае паляванне. Выязджаюць машынамі са стрэльбамі ў лясныя масівы на тры-чатыры дні, бяруць з сабой скрынку (яіцнк), або больш гарэлкі і ганяюць зайцоў або дзікаў... Справы пасеву, тэхнікі, скаціны, будынку іх мала хвалююць. Ёсьць чым замазаць рот і вышэйшым уладам! Будзе гарэлка, шынка, паляванне ці рыбалка і для іх!..
Аднак здарылася нечаканае, Магчыма, хтось напісаў у якісь больш уважлівы цэнтральны орган, а можа з іншых прычын пачалася чарговая рэарганізацыя.
Зьмянілася ўлада. Замест ранейшага сакратара райкома прыслалі карэліцкага, з якім Кірын ня меў кантактаў і паляванняў. Галоўная апора абласны начальнік (Міцкевіч) таксама быў пераведзены ў Віцебск. Сталі выплываць цёмныя справы Гарадэчанскага старшыні. Скаргу ў раён падаў чалавек з вёскі Мотча, у якога калгас забраў карову, а грошай ужо больш году не плаціць і старшыня пра гэта і слухаць ня хоча. Скарга трапіла ў рукі новага сакратара райкома, пасыпаліся іншыя “жалобы”, была прызначана камісія спецыялістаў для праверкі усёй дзейнасьці Гарадэчанскага старшыні.
Денег не жалеть! загадаў старшыня, пачуўшы аб прыездзе камісіі. I пачаліся пачастункі і выпіўкі... Раз нечакана зайшоўшы ў
кабінет старшыні, я там застаў на стале бутэлькі і закуску каўбасы, шынку, агуркі г. д.. Заатэхнік спаў на канапе, а другі “спецыяліст” драмаў, схіліўшы галаву на стол.
Трэці калупаўся ў нейкай падшыўцы дакументаў... Мне усё стала ясна. Але я не забываўся, што нада мной яшчэ вісіць меч Дамокла: нядаўні лагер!.. I мне не было магчымасьці залішне афішавацца. Кірын быў партнйны! Хто мне захоча паверыць?.. Ня толькі беспартыйнаму, але і “рэцыдывісту” (два разы быў засуджаны і вывезены на калючыя драты!).. У вачах партыі і чэкістаў я быў закаранелы “враг народа”. Адразу, між іншым, дабаўлю: мінулі дзесяткі гадоў ад таго часу, але ня было ніводнага чалавека ў Мондзіне, Наваградку, Беластоку, Менску, Горадні, у Польшчы і на Беларусі ды наогул на сьвеце, які б назваў мяне ворагам беларускага, польскага, расейскага, літоўскага ці іншага народу. Наадварот, акрамя гэтых нацыянальнасьцяў, у мяне ёсьць нямала шчырых сяброў сярод украінцаў, грузінаў, малдаванаў, жыдоў і нават цыганоў.
Можа таму, што я ад маладых гадоў не ацэньваў людзей паводле партыйнага або іншага ярлыка, а паводле яго дзейнасьці, учынкаў, сумленнасьці і працавітасьці. Жыццё мне даказала, што агромнай вартасьцю на ўсім працягу існавання зьяўляецца праўда, сумленнасьць і дабрата. Яны амаль ва ўсіх людзей знайходзяць зразуменне і ўзаемнасьць. Многім памагаў, і справядлівыя людзі, якія сваё жыццё і дабрабыт здабываюць сваёю працаю, мяне добра знаюць.
А зладзеяў і ашуканцаў я стараюся абмінаць. I хоць часам адчуваю да іх злосьць, то не паддаюся пачуццю нянавісьці. Бо ведаю: яны радзіліся добрымі і хацелі быць добрымі, але жыццёвыя умовы іх скалечылі, адабралі веру ў дабро і справядлівасьць на сьвеце, іх скалечыла фальш дрэнных законаў (альбо генаў). I ў глыбіні душы я ім спачуваю.
Двухтыднёвая рэвізія ў калгасе скончылася тым, што называюць “пшык”. Акт рэвізіі выявіў нешта на 13 рублёў і т.д... Агулам парушана фінансавая дысцыпліна на суму 34 рублі... Акт падпісалі, і рэвізоры, апошні раз выпіўшы, паехалі ў Наваградак.
Аднак, спакойнае жыццё ў калгасе было парушана. Людзі што раз больш сталі дамагацца аплаты за сваю працу, сталі голасна гаварыць пра акрадванне.
Паплылі лісты і заявы ў Горадню (абласны цэнтр). Адтуль прышоў загад неадкладна правясьці паўторную рэвізію, накіраваўшы для гэтага найлепшых спецыялістаў. I праз дзесятак дзён зьявілася новая камісія, якую узначальваў знаны з непадкупнасьці (не выпіваючы) гадоўны бухгалтар-рэвізор Каравы. Выпадкова мы з ім пазналіся раней. Гэта быў нявысокі, накульгваючы (інвалід трэцяй групы) дзяцюк. Кучаравы, цёмнавалосы, з адкрытым тварам і стрыманай гаворкай ён выклікаў давер і сымпатыю з першага погляду.
Вычуваю, што тут ня ўсё ў парадку, сказаў ён мне цераз пару дзён дакументальнага аналізу. Але не магу напасьці на прычыну, на сьлед. Хоць даслоўна чую пад пальцамі нейкае ашуканства... Аж сам сабе дзіўлюся... Што вы думаеце?... У чым тут крыецца прычына?..
На другі дзень, пагаварыўшы з некаторымі суседзямі, я сказаў Караваму:
Трэба шукаць фалыішвых ведамасьцяў па аплаце працы. Бо, як бачыце, даходы касы, за апошнія гады няшмат зьмяніліся, а калгасьнікі (асабліва паляводы) перасталі атрымліваць зарплату.
Бадай у той жа дзень Каравы натрапіў на сьлед знайшоў дзьве ці тры ведамасьці на даволі вялікія сумы, з фальшаванымі подпісамі. Ён праверыў некалькі прозьвішчаў і выявілася, што гэтыя людзі грошай, паказаных у ведамасьці, не атрымлівалі... У некалькіх выпадках фальшаванне пацьвярдзіла экспертыза. Сума украдзеных грошай пераваліла за 30 тысяч рублёў.
Каторагась дня я прылавіў касіршу, як яна папраўляла цыфры ў галоўнай кнізе бухгалтэрыі. Паказаў яшчэ нявысахшае чарніла Караваму, і касірша, як гаворыцца, аканчальна раскалолася. Скандал нарастаў. Кірын спробаваў замятаць сьляды. Памчаўся ў Горадню, Менск, нават у Віцебск, аднак на пачатку нейкіх рэформаў партыйныя “покровнтелн” адмовіліся рызыкаваць сваім крэслам нават для “друга”.
Хутка распачаўся суд, які цягнуўся тры дні. Праслухана каля сотні сьведкаў. Устаноўлена абкраданне калгаснай касы на 150 тысяч рублёў (у тым ліку звыш 20 тысяч налічнымі). Кірыну “далі” шэсьць (ці восем) гадоў зьняволення, бухгалтару (Лёдзі) 8 гадоў, касіршы (Лапата) 12 гадоў. А Соні Лукашэвіч (якая фалыпавала
подпісы) нешта умоўна (папужалі). Чамерку, які быў партыйным і краў, толькі папалохалі.