• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Пададзеныя сумы былі толькі часткай злоўжыванняў. Караваму было загадана спыніць далейшыя рассьледаванні, каб “не раздзьмухваць” брыдкай справы. Такім чынам быў пасьля трох гадоў панавання 25-тысячнік, які здорова “украпіў” (лепш сказаць, акрапіў) Гарадэчанскі калгас, пакараны зьняволеннем.
    Разам з Кірынам зьніклі і яго сынкі, якіх прылавілі на акраданні падвалу і магазінаў, бо яны ж былі “непаўналетнія”. Адзін з іх, між іншым, украў мой ровар, і міліцыя адмовілася прыняць меры, бо быў “малолетка”...
    Новае раённае начальства назначыла гэтым разам старшынёю калгаса Івана Бурлыку, які быў перад тым другім сакратаром райкома. Родам ён быў з Ваўкавіч (каля дзесяці кіламетраў ад Наваградка). Яшчэ малады (гадоў пад 40) рослы і моцна скроены, гэта быў чалавек іншага складу.
    Я не распытваў Івана Бурлыкі пра яго жыццё. Тым ня менш злажылася ў мяне думка, што ён патомак людзей (гаспадароў), вывезеных у мінуўшчыне ў Сібір. Вельмі ж яго характар і паводзіны непадобны былі да нікчэмных 25-тысячнікаў і наогул партыйнай хэўры. Прарабіў я з ім тры з палавінаю гады. Працавалі мы вельмі дружна і актыўна. Кіраваліся мы не этыкай якогась прыдурка “зьверху”, а логікай эканомікі і справядлівага падходу да чалавека. А тым болып нашага калгаснага працаўніка.
    Мяне зьдзіўляла працавітасьць і акуратнасьць гэтага чалавека, а таксама яго рэдкая сумленнасьць. Ён першы зьяўляўся на работу (з усходам сонца!). Аб’язджаў на сваім старшынаўскім “казьле” брыгады і фэрмы, тады накіроўваўся ў кантору, дзе правяраў выкананне ўчарашніх рашэнняў, ход работ і прымаў інтарасантаў (без ніякай сакратарскай бюракратыі). Пасьля ізноў падаваўся ў поле, альбо будову. I зноў жа дзіва: гэты старшыня выязджаў з работы апошнім.
    Ён ня меў шафёра, кіраваў машынай сам. I яшчэ адно дзіва: яго машына, хоць ня новая, ніколі не псавалася. Я часта з ім езьдзіў, амаль на ўсе брыгадныя сходы, на сустрэчы з асобнымі калгаснікамі і г.д.. I з прыемнасьцю назіраў, як ён умела і асьцярожна абмінаў ямы і глыбокія каляіны, калі дарогі яшчэ ня ўсюды былі папраўлены.
    На працягу некалькіх гадоў супрацоўніцтва і частых супольных паездак, я мог пераканацца, што Бурлыка ніводнага разу не зайшоў у суседзкую калгасную сям’ю дзеля “выпіўкі”, хоць ён ня быў абстынэнтам. На майскай сустрэчы з актывам (ці ў іншае дзяржаунае сьвята) ён выпіваў адну-дзьве чаркі, але ніколі не напіваўся. I на сёнешні дзень не магу зразумець: як магло здарыцца, што ў нас былі з ім амаль поўнасьцю аднолькавыя прынцыпы ў характары, паводзінах і працы... Існавала толькі адна сур’ёзная розьніца: я быў “гарачы”, эмацыянальны, а ён ніколі не павышаў голасу, ня страчваў раунавагі. У гэтым старшыня намнога мяне перавышаў.
    Пачаўшы працу ў Гарадэчне, я ўладкаваўся на кватэру пры канцы вулачкі, што вяла на Брацянку. Гэта была маленькая хатка з агародам і хлявушком, у якім гаспадыня трымала карову і сьвінку. Яе муж памёр, і жыла адзінокай.
    Мяне прывёў да яе брыгадзір і запрапанаваў узяць на кватэру. Пагаварыўшы, яна ня толькі згадзілася, але і ўзяла на сябе абавязкі аджыўлення за вельмі памяркоўную аплату. Трэба сказаць, што гэтая маладзіца Марыя Собаль была вельмі акуратнай і чыстай гаспадыняй. Хата яе, вокны, падлога, надворак усё было ў незаганным парадку. Суседзі да яе адносіліся з пашанай, бо вяла сябе дастойна ва ўсіх адносінах. 3 бегам часу мне і ў галаву ня прыходзіла думка мяняць кватэру.
    А мае жыццё яшчэ ня мела цьвёрда вызначанага накірунку. У пашпарце лічылася, што быў жанатым, а жонка ўжо вышла замуж за другога... Пасьведчання аб разводзе я ня меў (магчыма, і жонка яго не афармляла). Мне не хацелася варушыць мінулых падзеяў ды так неакрэсленая сытуацыя ўжылася. Старшыня і яго жонка (доктарка) раілі мне запазнацца з іх знаёмай аптэкаркаю са Уселюба добрай і сумленнай жанчынай. Але неяк не здарылася адпаведнай аказіі, а ехаць спецыяльна ў сваты, не запазнаўшыся бліжэй, неяк не выпадала... Так і не збылася такая магчымасьць.
    Акрамя таго, стаў я сур’ёзна задумвацца пра магчымасьць сужыцця з Марыяй Собаль. Была яна нябрыдкай і вельмі добрай жанчынай. Праўда, ёй не хапала асьветы, але я лічыў, што мае асьветы хопіць на дваіх. Магчыма так бы яно і сталася, калі б не зьмяніліся акалічнасьці.
    Тымчасам жыццё бегла сваім пратораным шляхам. Я пакрысе вяртаўся да нармальнага псыхічнага стану (пасьля лагерных перажыванняў). Многа мне памагла ў гэтым Марыя сваімі вельмі ўважлівымі і цёплымі адносінамі, і нармальная праца побач Бурлыкі. Карыстаючы з добрых парадаў і падтрымкі старшыні, я сур’ёзна заглыбіўся ў эканамічную працу. Часам чытаў даклады для людзей, уносіў абаснованыя папраўкі ў нарматывы сельска-гаспадарчых работ, а нават дапамагаў асабіста адзінокім жанчынам і старым працаўнікам пры афармленні пенсій.
    I вось нечакана ўзьнік “канфлікт” са старшынёй адносна аплаты маёй працы. Я атрымліваў мізэрную аплату за маю працу, але ў канцы года дабаўлялася даплата натурай (бульба, збожжа). Наогул у калгасе аплата была нізкая, і людзі часьцей абапіраліся на свае агароды, дамашнюю гадоўлю сьвінчаці, курэй і т.д„ Пры чарговай сустрэчы Каравы даў станоўчую параду, каб я ў гадавы план, дзе устанаўляецца таксама аплата ўсіх працаўнікоў, упісаў і дастойную выконванай працы аплату эканаміста. Я паслухаў яго і паставіў цыфру 180 рублёў.
    Аднак, даведаўшыся пра гэта, сакратар парткома (рыжанькі, малаграматны) зажадаў ад старшыні, каб той панізіў мне (“турэмшчыку”) прапануемую стаўку. Пасколькі я ня пасьпеў яшчэ абгаварыць праект плана з Бурлыкай (часу яшчэ хапала), ён завочна зьніжыў мне аплату ў два разы. Растлумачыў мне постфактум, што ў канцы года будзе ўсё выраўнена натурай.
    Тым ня менш, я пачуўся расчарованым яго рашэннем і падаў заяву аб звальненні. Гэты дробны факт стаўся прычынаю дальнейшых падзеяў, якія прывялі мяне ў Вільню. Так часам непрыкметныя здарэнні мяняюць у корані далейшыя шляхі людзкога жыцця.
    Перад выездам з Гарадэчні Бурлыка прапанаваў мне застацца, не выязджаць. Аб’язджаючы апошні раз кагласныя паселішчы, назіралі, дзе мы разам многае зрабілі. Але я свайго рашэння не зьмяніў. Рассталіся мы бяз злосьці, захоўваючы надалей нармальныя адносіны. I ўсё ж такі лёс у далейшым ня зьвёў нас на супольную сьцежку. Ведаю, што ён, хутка пасьля майго выезду, быў пераведзены ў Ліду на становішча сакратара райкома, ці райвыканкома.
    За тры-чатыры гады мы нямала зрабілі. У калгасе былі збудаваны: новы будынак для ацёлу кароў, крытая пабудова для сушкі зернавых культур, перакрыты кароўнікі і цялятнікі (змантавана абсталяванне для прадукцыі ўласнай шчапы (дранкі). Выплачана зарабатная плата калгасьнікам за тры гады (скрадзеная Кірыным, бухгалтэркай і касіршай і інш...). Асушана і насыпана утрамбованым пяском вуліца старога Гарадэчна, і на рахунку калгаса асталося звыш 300 тысяч рублёў свабодных фондаў... Сапраўды, наша работа стала прыкладам для насельніцтва. Мы рэальнай працаю даказалі людзям, што не зьбіраемся іх шальмаваць, ні абкрадаць, і аснаўная маса народу стала ахвотна і сумленна працаваць. Людзі нам паверылі, і супольная праца дала належны плён. Павесялела сяло. Зьявілася перспэктыва выхаду з ганебнага тупіка, як ня стала ашуканца і казнакрада. Мы супольна даказалі ісьціну, што кадры вырашаюць усё!..
    Толькі трэба, каб гэта былі кадры, а не змаскаваныя прахадзімцы і наменклатурныя злодзеі.
    Пасьля майго выезду людзям пашанцавала: Бурлыка знайшоў і прыняў на работу кваліфікаванага і сумленнага эканаміста па прозьвішчу Жыхар. Далейшыя лёсы гаспадаркі мне невядомы. Аднак пра “паляўнічыя оргіі” партыйнай групы я больш ня чуў.
    Ці не залішне пасьпяшаўся я, зьязджаючы з гэтага амаль роднага калгасу? He. Лёс вёў мяне да больш важнай і патрэбнай мэты, што выявіцца пасьля. Паехаў я ў абласны цэнтр Горадню. Там зайшоў у абласную Сельгасуправу да кіраўніка эканамічнага аддзелу. Выконваў гэтую функцыю даволі культурны і сымпатычны працаўнік Мозаль (ці Мазоль). Я яму расказаў пра сваю сытуацыю і трагічную біяграфію і спытаўся, ці мог бы ён парадзіць мне з уладкаваннем на работу. Паглядзеўшы на мой дыплом і характэрыстыкі, Мозаль сазваніўся з раённай сельгасуправай Воранава і паінфармаваў мяне, што там ёсьць свабоднае месца старшага эканаміста. Калі мне адпавядае, то ён напіша накіраванне.
    Пасколькі я праездам знаў гэты гарадок і ён мне падабаўся, я даў згоду. Такім чынам апынуўся я на пару гадоў у гэтым даволі ціхім, спакойным раёне Беларусі, у распараджэнні начальніка Грыгор’ева. Гэта быў тыповы наменклатуршчык, з невялікімі здольнасьцямі і шырокімі амбіцыямі. Жонка яго працавала тут у зоотэхнічным секта-
    ры, а нашым эканамічным аддзелам кіраваў добра адукаваны, яшчэ малады эканаміст Даўгашэй Франц Фэліксавіч. Быў ён родам з недалёкага ціхага мястэчка Радуні. Яго жонка была настаўніцай. Абодва шчырыя і простыя беларусы жылі дружна і сумленна. Мы шчыра і назаўсёды пасябравалі.
    Мне быў даручаны аб’ёмны сектар працы эканоміка калгасаў раёна. Я павінен быў кантраляваць і дапамагаць маладым эканамістам у іх працы, дапамагаць у нарыхтоўцы гадавых планаў і выкрываць ды выпраўляць памылкі і “недадзелкі” калгасаў. Работа даволі цікавая і жывая. Прыходзілася раз’язджаць па ўсім раёне, наведваць няраз вельмі глухія куткі. Падказваць старшыням гаспадарак іх недахопы і памылкі. Патрэбна была немалая энэргія, цярплівасьць і такт.
    3 Даўгашэем працавалася выдатна. Яго дэмакратызм, высокая духовая культура, прыхварбованая гумарам, стваралі ў аддзеле дружную і сяброўскую атмасферу. Пры любых клопатах ён гатоў быў дапамагаць і ўсё складвалася памысна.
    На бяду, я прыхварэў. Давялося легчы ў шпіталь. Пасьля бадай двух месяцаў я вярнуўся на работу. Якраз у гэтым часе Грыгор’еў рашыў афармляць сваю кандыдацкую працу.
    Абмеркаваўшы тэматыку свае дысертацыі з выпускніком Горацкай Сельгасакадэміі -Ганчарэнкам (калі памяць ня мыляе), начальнік разьдзяліў сваю працу на часткі і даручыў па “куску” апрацоўваць Даўгашэю, мне і яшчэ дваім супрацоўнікам... Гэта азначала, што акрамя свае працы, мы павінны былі тварыць начальніцкую дысертацыю... Зразумела, насколькі мы былі “задаволеныя”. Аднак пратэставаць супроць такога метада прахода ў кандыдаты, ці дактары не рашыліся. Нам было ясна, што мы маглі ў такой спрэчцы толькі прайграць.