Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
3 гэтымі дзяўчатамі Маня таксама ўтрымлівала добрыя і шчырыя адносіны. 3 часам дзяўчаты павырасталі, павыходзілі замуж. Асталася Люня, да якой я пасьля забягаў ня раз. Але Універсытэт (у Познані), а пазьней мая праца на Шлёнску, вайна ўсё перамяніла. I Люня таксама пайшла замуж. А старых у вайну забілі бандыты і хутар спалілі. Пасьля гэтага ніхто там не будаваўся. Тужліва шумелі бярозы, уцалеўшыя ад бандыцкага агню...
У часе вайны Маня з мужам прытулілі прыблуднага хлапчука. Гэта быў бяспрызорны падростак, які ўжо пабываў у турмах. Яго трактавалі як члена сям’і, прыадзелі, абулі, карміліся разам з усёй сямейкай. I вось аднаго вечара суседзі Рашэтнікі накіравалі на Тарасэвічаўскі хутар дэсантніка (партызана). Пасколькі ўжо было цёмна, чалавек папрасіўся паначаваць. У такіх выпадках беларусы ніколі не адмаўляюць. Гэты дэсантнік зьнюхаўся са шпаной (прыёмышам), даведаўся, што гаспадары нядаўна прадалі старую карову, і рашыў абрабаваць нічога не падазраваючых гаспадароў.
Хлапцу ён загадаў залезьці на склеп і пільнаваць, ці хто ня будзе набліжацца да хутара, а сам пайшоў “памагаць” уходжвацца гаспадару. У хлявушку ён прыхаванай сакерай ззаду, зьнянацку рассек гасьціннаму гаспадару галаву, а як той упаў яшчэ раз секануў па твары і, упэўніўўшыся, што ня жыве, пайшоў у хату. Маня была на печы яна там рыхтавалася спаць, уступіўшы свае ложка “госьцю”. Убачыўшы кроў і сакеру ў руках бандыта, Маня закрычала і зашылася ў куток. Бандзюга ўскочыў на палок і секануў гаспадыню па нагах, загадваючы злазіць з печы.
Анямелая ад жаху і болю жанчына, прыкрылася ватнікам і шчыльней уціснулася ў куток... Бандыт яшчэ некалькі разоў секануў і зваліў яе на падлогу.
Дзе грошы?!крычаў азьвярэлы вырадак. Але Маня ўжо толькі енчыла і ні слова не магла вымавіць. Садыст нанёс яшчэ некалькі
Сям’я замардаваных на пажарышчах Грабаўкі
ўдараў і, загнаўшы вастрыё у рот, зьнерухомеўшай ахвяры палез у шафы і скрынкі шукаць грошай.
Так устанавіла экспертыза. Павядомленая Анюта прымчалася з Наваградка, ад гэтага страшнага шоку страціла на пэвен час розум. На шчасьце недалёка была бабка і мондзінскія сваякі, а таксама цётка Зося (жонка Зюні). Яны заняліся парадкаваннем і паховінамі трагічных ахвяраў На Мондзінскіх магілках стаіць камень з надпісам: “Тут пахаваны трагічна загінуўшыя Марыя і Уладзімер Тарасэвічы. 1946 г.”.
Прыёмыш (шпана) зьнік бяссьледна. А грошы за прададзеную карову былі знойдзены на печы, закручаныя ў ганучку...
Цяпер я з цяжкім сэрцам набліжаўся да гэтага, так сьветлага і шчасьлівага калісь, дому. У старым доме Тарасэвічаў нікога не асталося з даўнейшых гаспадароў. Саша памерла (ад сухотаў?), таксама, як яе бацька. Зюня з Зосяю пераехалі ў Баранавічы і там гадавалі сына. Гаспадарыў у Грабаўцы нейкі Яўлаш з Валеўкі.
Сын Мані Леанід (Лёнік) злажыў галаву у Кракаве, ваюючы за славу крывавага узурпатара Джугашвілі (Сталіна). Як вядома, наступаючая чырвоная армія фармавала з беларусаў штрафныя батальёны і без ніякай падрыхтоўкі кідала іх у атаку на нямецкія доты... Больш 90 працэнтаў гэтых юнакоў гінулі ў першых баях, высвабаджаючы беларускую тэрыторыю для акупанта.
Анюта вышла замуж, узяўшы сабе прымака з недалёкага Парэчча. Гэта быў добры гаспадар, талковы і працавіты дзяцюк. I жылі б яны добра, калі б не згубіла Федзі гарэлка. Будучы брыгадзірам (Мірачыцкага калгаса), ён распараджаўся коньмі і тэхнікай брыгады і часта атрымліваў “пачастунак”, які пры савецкай уладзе не абходзіўся без гарэлкі. Часта не начаваў дома.
Знайходзіліся “жонкі” паза домам. Для перажыўшай трагічную сьмерць бацькоў Анюты лаянка і пабоі п’янага мужа сталі прычынай цяжкага расстройства, што прывяло да бальнічнага лячэння. Але нейкая высшая справядлівасьць пакарала Федзю: ён, вяртаючыся з папойкі зімою, адмарозіў сабе руку. А цераз некаторы час, заснуўшы ў сьнежным кургане зусім акачанеў. Знайшлі яго назаўтра людзі. Пасьля сэкцыі ў бальніцы яго дастойна пахавалі.
Да гэтай гісторыі трэба дадаць, што, застаўшыся ўдавою, ачуняўшая Анюта не стала шукаць другога прымака. Яна купіла сабе ровар, стала працаваць на пошце (паштальёнам) і гадавала чацьвёра сваіх дзяцей. Сёння яе дочкі жывуць самастойна: адна ў Менску, другая ў Наваградку, замужам за былым вясковым дзяцюком (шафёрам). Жывуць добра і згодна.
Два сыны як дубы: адзін, адслужыўшы ў марскім флоце, ажаніўся на суседцы настаўніцы, якая адмовілася астацца ў Менску на асьпірантуру. Рашыла працаваць на вёсцы, у родным раёне. Гэта нарэдкасьць здольная, сумленная і працавітая жанчына, якіх многа на Беларусі толькі рэдка іх дацэньваюць... Жывуць і працуюць у Валеўцы. Саша (муж Ірэнкі) чалавек ініцыятыўны і знаёмы з тэхнікай. Часта наведваюць бацькоў у недалёкім Русаціне, за Міратычамі. Праўда, бацькоў ужо няма, але жывуць там маткі ў сваіх хатах...
Другі (старэйшы) сын Анюты даслужыўся ў арміі рангі палкоўніка. Яго без перабольшання можна назваць інтэлектуалам. Чалавек з шырокімі ведамі і шматбаковымі здольнасьцямі, не выключаючы мастацтва і музыкі. Цікавы субяседнік і сугуба прынцыповы беларус. Шмат дзе працуючы, ніколі не прадаваў сумлення. Мімаволі думаецца, што за цяжкія пакуты і незаслужаныя трагедыі, Анюце лёс дараваў добрых дзяцей і спакойную старасьць пад апекай блізкіх і родных.
Пабыўшы дома, адведаўшы блізкіх і далейшых сваякоў (усе яны прымалі мяне вельмі цёпла і шчыра), трэба было усталёўвацца на работу. Мне падсказалі, што каля Карэліч у Палужскім калгасе патрэбны эканаміст. Кіруе гэтым калгасам вядомы многім сумленны чалавек Іван Пахолак. Сам ён вясковец, а жонка працуе настаўніцай у Палужскай (ці Карэліцкай) школе.
Доўга не адкладаючы, я, сеўшы на ровар швагра, паехаў у Палужжа. Гэтая вялікая вёска знаходзілася амаль побач Руткавіч, у якіх жылі мае дваюрадныя браты: Юзік з выдатнай гаспадыняю жонкай Лідачкай і Паўлюк. 3 гэтым, малодшым, я вучыўся ў Наваградку. Ён быў актыўным камсамольцам, і ў канцы быў выдалены з гімназіі. У часе вайны ўвязаўся ў спрэчку з партызанамі (дэсантнікамі), і быў зьбіты імі да паўсьмерці (пасьля пусьціў легенду, што гэта палякі яго пабілі пры дапросе). Так і застаўся да канца жыцця нежанатым (пустацьветам, як гаварыў наш бацька).
Юзік быў здольным хлопцам і добрым гаспадаром. Яго хата, двор, гаспадарка прыцягвалі вока парадкам, чысцінёй, дагледжанасьцю. Усё ўмеў зрабіць сам, сваімі рукамі. Яго хата магла быць прыкладам рацыянальнага сялянскага быту, так як Мікалая Анішчыка унука дзядзькі Ігнася, пра якога гутарка будзе пазьней. Нават сама забудова была пастаўлена ў прыгожым закутку каля рэчкі Нёўды, абрамлёнай вербамі і алешнікам.
Амаль усё жыццё Юзіка Федаракі, так як і яго бацькоў, было так чыстым і празрыстым, як воды гэтай сьветлай, незабруджанай ракі. Выгадавалі яны двое дзяцей. Дачка-педагог вышла замуж, а сынінжынер пераехаў у Віцебск на работу ў электрыфікацыі горада.
Недалёка ад Руткавіч (за узгорачкам) сярод зялёных прысадаў размясьціліся Савашы радзіма Ганны, мае маткі, і дзеда Паўла (фенаменальнага сілача). Гэта быў сапраўдны асілак, якога знаў ня толькі весь Карэліцкі раён.
Даволі прывясьці прыклад, калі ён, у канфлікце з жыдоўскімі гандлярамі, сарваў перадок воза з калёсамі і, ўзяўшыся за аглоблі, крутануў перадком наўкруга сябе так, што ўвесь рынак разьбегся... Адораны такой нязвычайнаю сілай, дзед Павел быў чалавекам унікальнай цярплівасьці і дабраты.
Яго ўсе навокал зналі і ніхто не ўваходзіў у спрэчкі. А калі прыставаў якісь п’яніца, то Павел зараз жа адыходзіў ад яго як найдалей. Каб ня было граха... Некаторы час мне давялося паначаваць у сваякоў Пятра і Параскі ў Савашах. Там Пётр уладкаваўся на добрую працу на заводзе і стаў паважаным, самастойным чалавекам. Пару разоў яго дачка Галя наведвала нас у Вільні.
СТАРШЫНЯ КАЛГАСА ПАХОЛАК
Старшыня калгаса Пахолак быў сапраўды добрым і мудрым кіраўніком. Яго нязьменным правілам падыходу да людзей было: “Дай чалавеку жыць, а тады вымагай ад яго належнай работы!”.. Сын беларускай вёскі, ён добра ведаў і вычуваў патрэбы сяла, яго крыўды і балячкі. I калі я залішне дакладна трымаўся літары законаў, то ён па-бацькоўскаму мяне папраўляў, павучаў:
Калі чалавек робіць на зямлі, то ён павінен штось з яе мець. Скажам, малоцім збожа, і малацьбіт адбярэ сабе дзесятак кулёў залатаць прагніўшую страху... Ці ж я павінен адабраць у яго гэтую салому? Альбо конюх, які трымае і корміць каня, едучы з сенавання возьме пару абярэмкаў сена... Як жа ад яго адбярэш? Каня ж трэба карміць!.. Таксама і баба, якая возьме хвартух капусьцянага ці бурачанага лісьця для каровы...
Ня трэба забывацца, што людзям трэба жыць. У кожнага сям’я, якую таксама трэба карміць...
I я пачынаў разумець прыказку, знаную кожнаму жыхару Савецкага Саюза: “Закон что дышло: куда повернул туда н вышло!”.. Факты паказалі, што партыйнаму можна красьці, яго суд ня мае права судзіць! Калі яго людзі прыловяць на крадзяжы, то яму будзе “партнйное взысканне” (вымова), або “предупрежденпе”, якое праз паўгода, або год будзе зьнята.
А калі прыловяць безпартыйнага, яму адразу суд дасьць некалькі гадоў зьняволення. Вось такая “дэмакрацыя” камуністычнага рэжыму... I калі здараліся ў калгасе выпадкі абнаглелага крадзяжу (мяшкамі), то праўленне калгаса само вызначала кару здымала брыгадзіра з работы, або вызначала штраф ці іншую меру, але ў суд не перадавала.
I усё ж такі я не адразу прывык да такога амаль штодзеннага ламання законаў. Былі выпадкі, калі я пра жульніцтва дакладаў старшыні Пахолку. Вядома, знайшліся незадаволеныя, якія напісалі данос на мяне дзяўчыне, якая была сакратаркай камсамолу. Я нават ня ведаў пра гэта. I, калі яна зьвярнулася да мяне з закідам, што я за бутэльку самагону камусьці зьменшыў норму (я выконваў і работу нарміроўшчыка), я абурыўся і адразу зьвярнуўся да старшыні.
Пахолак аднак ня прыняў ніякіх мераў і проста сказаў:
Плюнь ты на ўсё гэта!.. He зьвяртай увагі... He адмыліся мы яшчэ ад такой гразі...
Я палічыў гэты крок старшыні несправядлівым і падаў заяву аб звальненні. Пахолак заяву прыняў і палажыў пад сукно. Цераз пару дзён я зноў яму напомніў, што прашу звольніць з работы.
Ну куды ты паедзеш? з дасадаю сказаў старшыня. Думаеш, у іншым месцы лепей будзе? Усюды гэта самае... Тут я за цябе, a ў іншым мейсцы можа ніхто за цябе не заступіцца!.. Нідзе праўды ня знойдзеш...