• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    На Спартовай вулачцы стаіць хатка Якуба Пратасэвіча. Ён з жонкай, здаецца, найлепей прыстасаваліся да існуючага ладу. А на Карэліцкай вуліцы спаткаўся я з Юркам Дзяковічам, каторы таксама адбыў нямала гадоў у лагеры, хоць ніякай канкрэтнай віны ня меў.
    Акрамя іх, спаткаў яшчэ некалькіх былых вучняў нашай гімназіі. Нас злучала адно: ніводзін ня выракся роднае мовы, ніхто не палез у стукачы, нікому не прадаўся ні немцам, ні камуністам. Сумленне нас ня грызла. Дзялілі лёс свайго няшчаснага абдуранага народу.
    Нявесела было і дома. Пасьля сьмерці бацькі мама праз некаторы час змушана была запісацца ў калгас. Забралі гумно і манеж, малатарню, кабылу, засталася толькі кароўка і стары сад, палавіна хлява. Хлеб прышлося купляць у краме... А за што купляць?.. Калгас грошай не плаціўд трэба было гадаваць курэй, або цяля, ды прадаваць, каб купіць хлеба...
    Бяры, сказала мама, усё ў свае рукі і будзь гаспадаром. Мне ўжо не пад сілу... Восемдзесят гадоў адпрацавала, няма ўжо ні здароўя, ні сілы. Аж самой ня верыцца! Бывала, разам з мужыкамі мяхі цягала, не рассупоньваючы, каня запрагала... А цяпер...
    I маці выставнла вузлаватыя рукі, пачарнеўшыя, у жылах і гузах... Галава пасівела, маршчыны ўсыпалі змарнелы твар... Ледва спраўляецца каля печы. Нават вады з рэчкі прынясьці ня можа...
    Прыязджаў Алесь, жыў месяц, ці больш. Адгарадзіў маме ад кухні пакоік, абабіў фанераю, падлогу паслаў і пліту паставіў. Магла сама сабе зварыць, або сьпячы, калі хацела.
    А за сьцяною жыла дачушка з прымаком. Працавала ў краме, і жылі б нядрэнна, каб не расьпіўся прымак. А спыніць яго ня было каму. Амаль штодня авантуры, крыкі, лаянка. Малыя дзеці патрэбны догляд, а тут не сям’я, а жменя сварлівых людзей...
    Я скантактаваўся з дваюрадным братам Паўлам, што жыў (ажаніўшыся) на маёй кватэры ва Вроцлаве. Ён атрымаў паперы, што давалі мне права на выезд у Польшчу. “I там ёсьць беларусы; буду працаваць у школе, або на іншай рабоце, але сярод сваіх людзей. Надаела чужынцам служыць, думаў я. Паеду туды!”
    На другі дзень пасьля атрыманых папераў, якраз перад Вялікадням, з самай раніцы забрахаў сабака. Глянуўшы ў акно, я ўбачыў нашага (валеўскага) участковага і нейкага ваеннага, а разам з імі цывільнага здаравяка ў чорнай вопратцы. Побач стаяў наш сусед Уладак Баярын.
    “Госьці” прывіталіся і зайшлі ў хату. На стале стаялі звараныя памаляваныя яечкі, вялікодныя пірагі... Я адчыніў дзьверы да мацяры, дзе яна ляжала, прыхварэўшы.
    Вось і ўся наша гаспадарка! сказаў я наведвальнікам. Падлячу маму і паеду на даваенную работу ў Польшчу.
    Почему? запытаўся “цывільны” (пасьля я даведаўся, што гэта маёр КГБ). Разве в Советском Союзе вам плохо?
    А што ж мне тут рабіць? Напрацаваўся даволі у савецкай дзяржаве, а Польшча ж таксама не капіталістычная наш саюзнік. Там усе мяне знаюць, як парадачнага чалавека і добрага працаўніка... Цэняць так, як належыць.
    Тады гэты чэкіст запрапанаваў мне выйсьці надвор пагаварыць... Пачыналася вясна. На бярозках ужо распускаліся лісточкі, зяленая трава, на надворку грабліся куры і заўзята крычалі вераб’і.
    Вы в самом деле решнлн ехать в Польшу? спытаў “госць”.
    Паеду!.. Абрыдла мне вечная брахня, ашуканства, зьдзек з няшчаснага селяніна... Людзям жа адабранай зямлі не аддалі? Hi капейкі не заплацілі за адабраныя будынкі, сячкарні, хамуты,
    плугі, вазы і сані... Людзі мучацца, нават без права выязду, як у часе прыгону да панскай зямлі...
    Я гаварыў сьмела, бо мы былі толькі ўдваіх, без сьведкаў. Ніхто не дакажа што я казаў забароненую праўду.
    Значыць вашае рашэнне цьвёрдае? яшче раз перапытаў ён.
    Безумоўна!.. Хачу рэшту гадоў папрацаваць спакойна, бяз страху і зьдзеку!..
    Хвіліну памаўчаўшы, кудлаты чалавек засунуў руку ў кішэню і выняў адтуль паперку, якую падаў мне. Я прачытаў:
    “Прокуратура Гродненской областн”. I далей было надрукавана, што “За веденне антнсоветской агнтацнн мера пресечення (для Алексея Степановнча Аншцнка) содержанне под стражей”... Мне ўсё стала зразумела.
    Мы у вас пронзведём обыск! сказаў маёр. I ў прысутнасьці суседа (панятога) яны пачалі ператрасаць усё ў хаце і хляве. У сенях стаяў цабэрак з брагаю на самагонку, бо якое ж сьвята бяз выпіўкі?.. Яе вылілі. 3 этажэркі параскідалі кнігі, забралі календар з ваенных часаў (беларускі), некалькі беларускіх журналаў і пісем. Напісалі пратакол, і на гэтым скончылася. Для мяне (гэта я ўжо зразумеў) пачыналася новая лагерняя галгофа...
    Сказаў сястры, каб нічога не казала маме ня трывожыла яе. Паведаміў хворую матку і разьвітаўся з ёю назаўсёды, сказаўшы, што ... хутка вярнуся... 3 невымоўным болем пакінуў бацькоўскую хату. Але не паказаў гэтага акупанскім наймітам.
    Мяне пасадзілі ў машыну, якая стаяла воддаль на дарожцы, і павязьлі ў Наваградак. Там яны пасьнедалі і простым шляхам завязлі ў Горадню. Турма “гасьцінна” прыняла мяне ў свае абдымкі.
    Пасадзілі ў камеру, з якой прыпадняўшыся да акенца, быў відны касьцёл, што недалёка маста, і вузкі кавалачак вуліцы, дзе хадзілі вольныя людзі. Зразумець і адчуть мой смутак і безнадзейнасьць, прыгнечанасьць змог бы толькі той, хто сам быў у няволі.
    Хто-хто, але сам я дакладна ведаў, што нідзе ні з кім ні слова я не гаварыў пра палітыку і пра бальшавіцкую сыстэму. I судзіць мяне нанава ня было ніякай падставы. Але пастанова пракурора арыштаваць?.. Нічога я ня мог зразумець. Меркаваў, што якаясь прадажная сволач напісала фальшывы данос. Тады мне і ў галаву ня пры-
    ходзіла думка аб сапраўднай прычыне. А калі ў чэкістаў ёсьць нейкая прычына, то яны, як той дзядзька: захочаш сабаку ударыць, то кій знойдзеш!
    Забягаючы наперад, паясьню, што гэта быў час, калі дзейнічала між Полыпчаю і СССР дамоўленасьць аб рэпатрыяцыі. 3 Полыпчы, хто меў нейкія падставы, людзі мелі права вяртацца на Беларусь, а з Беларусі у Польшчу. I тады якраз, калі тысячы беларусаў выязджалі цэлымі вёскамі, прышоў тайны загад затармазіць гэтую рэпатрыяцыю, ня пускаць больш нікога ў Польшчу. У такі момант і я падвярнуўся са сваім намерам выехаць туды.
    Але ж я быў не радавы грамадзянін, а чалавек адукаваны, журналіст-літаратар. I да таго шмат чаго пабачыўшы і перажыўшы на сваёй скуры... Такога выпусьціць на захад людзі з крывавымі ўчынкамі за плячыма не маглі.
    Вось гэта і было прычынай арэшту і пустога, безсэнсоўнага сьледзтва, каб знайсьці прычыну мяне ізноў загнаць у лагер. На гэты раз, трэба думаць, да канца жыцця.
    У малой камеры было нас тры ці чатыры асобы. Усе такія, як і я, паўторна арыштаваныя. Мы ўтрымлівалі ў камеры ідэальную чысьціню. Гутарыць было аб чым. Сьледзтва пачалося не адразу і вёў яго сьледавацель (нажаль, не памятаю фаміліі) даволі культурна, нават карэктна. Мне прызнавацца было не ў чым. Сьледавацель сам гэта ведаў. Але ад яго вымагалася абвінавачванне, і ён выконваў сумленна сваю працу.
    Мы закраналі няраз культурныя праблемы, гістарычныя, нават літаратурныя.
    -	Вельмі шкада!гаварыў ён неяк, гартаючы тамы мае першай судовай справы.
    -	Вось перада мной пратакол. Вы ж маглі быць сапраўдным беларускім паэтам. Але вось трапіўся неспрыяльны лёс і, магчыма, не давядзецца вам вярнуцца на гэты шлях... Але ўпадаць у паніку ня трэба. Кожнае жыццё гэта непаўторны калейдаскоп...
    Адбываліся дапросы, састаўляліся пратаколы, і толькі тут я даведаўся, што да маяго цяперашняга “дзела” далучаны данос, напісаны ў Запаляр’і Ксенжуком, Шаўчэнкам і яшчэ адным (добра мне вядымым) іх сабутыльнікам, што я нібы то “клеветал на со-
    ветскую власть”, на партыю і г.д.. Гэты данос прапойцаў і шкурнікаў і зьявіўся тым кіем, якім энкавадзісты рашылі мяне ўдарыць заканапаціць нанава ў лагер, як рэцыдывіста!
    Але... Перашкода была ў іншым: данос і “клевета” адбыліся не на Беларусі і ў мінулым часе... Як жа іх цяпер прышыць да крымінальнай справы?.. I быў знайдзены геніяльны выхад: просты і лагічны. Хто быў адрасатам даносу, той няхай і судзіць!
    Мне думаецца, што гарадзенскі сьледчы ня страціў чалавечага аблічча і сумленнасьці, і не захацеў браць на сябе задачу губіць нявінаватага чалавека. Бадай што ён пераканаў у гэтым пракурора, і праз нейкія тры месяцы мяне адправілі назад у Сыктыўкар, сталіцу запалярнай рэспублікі.
    Там я са зьдзіўленнем спаткаў Віктара Станкевіча, з якім працаваў на Мульдзе. А пасьля яшчэ некалькіх былых зэкаў... Яны, як відаць, таксама спрабавалі рэпатрыявацца ў Польшчу. У камерах Сыктыўкара было свабодна, але стаўшы “царом” (генсэкам), Мікіта выразна вяртаўся да метадаў Джугаіпвілі. Турмы і лагеры ізноў пачалі запаўняцца... Патрэбны былі “трудовые резервы”, бясплатная рабская праца, якая была адной з немалаважных апораў савецкай улады.
    У гэтым глухім закутку чырвонай імперыі расправа адбывалася хутка і няхітра. Сьляпы на адно вока “суддзя” бяз доўгай гутаркі прыляпіў “рэцыдывісту” дзесяць гадоў строгага лагера і спакойна пашоў абедаць. Гэта быў вядомы ў Комі “партызан” (чэкіст)...
    Адраджалася чырвоная чарнасоценшчына. Турмы даволі шпарка нанава запаўняліся, вузкі пучок дэмакратызацыі, што засьвітаў пасьля канца праклятага Джугашвілі, ізноў пагасаў. Але гэтыя дзевяць гадоў няволі мяне загартавалі. Нават у турмах і лагерах зьмяніліся людзі, зьнік панічны страх перад сярэднявяковым катаваннем, галадухай і няспынным дзікім гвалтаваннем элементарных правоў чалавека. Людзі перасталі адсякаць сабе рукі, рашацца на самагубства.
    3 Запаляр’я мяне хутка адправілі ў Мардоўскія лагеры, у Дубраўлаг, недалёка ад Саранска. Клімат быў тут такі, як на Беларусі. А насельніцтва мардва маральна намнога перавышала расейцаў. Жылі бедна, але так і ня навучыліся лгаць і ашукваць: простыя, працавітыя і сумленныя людзі.
    Патрапіў я напачатку ў невялікі лагер для... духавенства. Бо ў маіх паперах чамусьці была якаясь блытаніна, і мяне прыраўнялі да іегавістаў, ксяндзоў ды іншых “веруюіцнх преступннков”. Гэта была (як пазьней аказалася) удача.
    Тут я хутка запазнаўся з ксяндзом-летувісам, ад якога крыху навучыўся гаварыць па-літоўску, а таксама даведаўся многа цікавага і новага. Гэты ксёндз пабываў у Рыме, у Францыі, Англіі ды іншых краінах. Нашыя гутаркі былі цікавыя, карысныя.
    У гэтых лагерах было нямала летувісаў, але таксама беларусаў, украінцаў, грузін ды людзей іншых нацыяльнасьцяў. Працавалі ў асноўным на сталярных работах. Наўкруга былі сплашныя лясы, пераважна хвойныя, але трапляліся і бярозавыя масівы. Працавалі TapTaxi, выкарыстоўваючы свой і прывазны (з Балгарыі) лес.