Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Трэба яшчэ адзначыць існаванне катаржных лагераў. Такія былі на шахтах Варкуты, Інты ды іншых рудніках і шахтах СССР. Там лагернікі насілі (як жыды ў Гітлера) прышытыя наплячах і на штаніне намяры, закрываліся нанач на эамок і... крыху болып хлеба атрымлівалі асабліва пасьля паўстання ў Пячорска-Варкуцінскіх лагерах.
He ўнікаючы ў падрабязны разбор і характэрыстыку лагернікаў, адразу можна акрэсьліць найбольш тыповыя праслойкі гэтага падспуднага грамадзтва.
“Каралямі” аснаўной, агромнай колькасьці лагернікаў былі блатныя. Сярод іх выдзяляліся “мядзьвяжатнікі”, “воры в законе” і проста воры, або крыміналісты.
Бытавікі былі вялізнай шэрай масай, якой, як правіла, камандавалі блатныя. Зрэдку трапляліся арганізаваныя бытавыя брыгады, якія асьмельваліся непрызнаць улады крыміналістаў і тады воры, ці сукі (воры, вышаўшыя з закону) звычайна адступалі.
Палітычныя калоны, анават цэлыя лагеры (многатысячная сыстэма рэгіёну) пераважна мелі сваіх, пераважна былых афіцэраў, “камандіраў”. У Пячарлагу, дзеля прыкладу, вялікая калона Іжмы ніколі не дазваляла панаваць блатнякам. I туды блатныя нават баяліся зайходзіць, калі даводзілася быць у часе перасылкі. Здараліся аднак калоны, дзе мірна сумяшчаліся розныя катэгорыі зэкаў.
Калі гаварыць хоць аб кароткай характэрыстыцы блатных, то пераважна існуе думка: нібы гэтабяспрынцыпнае бандыцкае зьвяр’ё, якому ні ў якім выпадку ня можна верыць, а тым больш паважаць. Гэта ня зусім так. Сярод іх таксама бываюць розныя людзі, у тым ліку прынцыповыя і дысцыплінаваныя. I галоўнае, што ў іх (як і ў цыганоў) ёсьць свой закон, які яны строга выконваюць.
Напрыклад, вор ня мае права пакрыўдзіць бяспрычынна рабацягі, або пабіць яго. Калі пахан {кіраўнік блатных) даведаецца пра такі выпадак, парушыўшы гэты закон блатны будзе забавязаны перапрасіць пакрыўджанага, або вярнуць забраны прадмет. У выпадку невыканання гэтага загаду можа адбыцца суд над парушальнікам, і ён будзе сурова пакараны.
У выпадку абразы ці крыўды, зробленай сваяму ж (другому) блатняку, можа быць вызначана цяжкая кара, залежна ад ступені парушэння. Аўтар быў сьведкай наступнага факту.
Петунін быў сымпатычным дзяцюком. Яшчэ малады, даволі ўчынны і сяброўскі, карыстаўся сымпатыяй і спачуваннем многіх зэкаў. Я жыў з ім у тым самым бараку, і мы часта гаварылі пра розныя справы, як сапраўдныя сябры. Я ні разу ня бачыў, каб ён кагось пакрыўдзіў ці хоць бы абразіў.
I вось аднойчы, калі я, прыхварэўшы, быў у бараку (а усе брыгады на рабоце), адчыніліся дзьверы і вайшоў Петунін, а разам з ім знаёмы блатняк і нейкі трэці (з іншай брыгады) здаравяк.
Ну дык што будзем з ім рабіць? загаварыў незнаёмы. Мяса, ці як рашаеш?.. Бачу: Петунін стаіць блядны, а блатняк павольна і спакойна працадзіў:
Я сам...
У незнаёмага жалезны, гнуткі кій. Ён адступіў ад Петуніна на крок. Петунін голасна папрасіў:
— Толькі ня бей па галаве!... — і прыгнуўся, падстаўляючы плечы. Кій сьвіснуў у паветры і ўпіўся ў цела Петуніна. Той уздрыгнуў, але нават ня крыкнуў. Толькі зноў папрасіў ня біць па галаве. He памятаю, колькі разоў жалезны прут апускаўся на плечы і сьпіну Петуніна. Але ён нават ня спрабаваў уцякаць, або ўхіляцца. Зладзейскі суд за нейкае (можа справядлівае!) слова выконваўся няўмольна і няўхільна.
У даным выпадку, як відаць, судовая пастанова давала права “пакрыўджанаму” самому вырашаць лёс “крыўдзіцеля”. Калі б ён зарэзаў Петуніна, забойца астаўся б непакараным. Пракуратура мала такімі справамі цікавілася, ды й ніколі не даведалася б, хто забіў. А зладзейскі суд заўсёды застаецца ў вечнай тайне.
3 паханамі стыкаўся многа разоў. На адной з калонаў я разгаварыўся з чалавекам старэйшым за мяне на дзесятак гадоў. Ён рыхтаваў і выдаваў квас у лагеры. Гэта было прэстыжнае, “цёплае” месца. Бо не патрабавала шмат клопату, і загадчык гэтага хлебнага квасу ніколі ня быў галодны. He памятаю адкуль ён паходзіў (здаецца, з Каўказу), але вёў сябе вельмі культурна і дастойна. Быў добрым эрудытам, калі не сказаць, інтэлектуалам.
Мы часта вялі гутаркі на філасофскія і бытавыя тэмы чалавек бываў у многіх гарадах і краях, меў нямала жыццёвых эпізодаў, і мы часта абменьваліся думкамі. Выглядаў ён, як патрыярх: рослы, крыху пасівеўшы, з доўгаю і дагледжанаю барадою. Апрануты таксама быў акуратна.
Якое ж было мае зьдзіўленне, калі я даведаўся, што яго адправілі на этап як аднаго з небясьпечных угалоўнікаў, на суд па”мокраму” дзелу...
Іншым разам трапіў я ў брыгаду, дзе брыгадзірам быў прыстойны і сымпатычны дзяцюк гадоў 30-ці, якога брыгада лічылася (справядліва!) адной з найлепшых. Тады я часам пісаў вершы ў лагерную газэтку, ці сябрам. Ен даў мне месца на нарах каля сябе. Здаралася, што пасылаў на лягчэйшую работу і ніколі ня ўрэзваў пайкі. Наогул быў справядлівым да ўсіх, і брыгада была дружнай.
Аднаго разу я быў сьведкай, як ад яго, нібы заяц, уцякаў вядомы блатняк. Тады мяне гэта зьдзівіла, але я не прыдаў такому факту значэння. Гэта ж лагер! Цераз некалькі дзён гэтага брыгадзіра ня стала. Яго адгіравілі на этап. I толькі тады я даведаўся, што тэта быў “вор в законе”...
Па сёнешні дзень мяне зьдзіўляе: паханы, медзвежатнікі, воры ў законе (прынамсі тыя, каторых я знаў) заўсёды вялі сябе дастойна, не крахаборнічалі, праяўлялі даволі высокую інтэлігенцкасьць і выклікалі пашану. Магчыма я ў многім памыляюся, але ў адным упэўнены: яны кіруюцца цьвёрдым законам, якому падпарадкуюцца ўсе злодзеі. У Расейскай імперыі стварылі асобны замкнуты клас насельніцтва. Традыцыйна моцны і спаяны.
ПАЛІТЫЧНЫЯ ВЯЗЬНІI... ПАЛІТБЮРО
Агромная большасьць палітвязьняў былі людзі выпадковыя. Пачынаючы ад вучняў (эС-Бэ-эМаўцы), студэнтаў і літаратараў і канчаючы прафесурай, гэта былі звычайныя “труженікі” сваіх прафесій і нават ня думалі ўмешвацца ў палітыку (тым больш дзяржаўную). Аднак “усердствуюшее” ведамства Ягад, Яжовых, Берыяў ды іх паплечнікаў, распараджаючыся агромнай сеткай стукачоў і мільённымі кадрамі супрацоўнікаў, стараліся даказаць, што іх “праца” неабходная для дзяржавы, і што праглынутыя імі мільярды народных грошай не змарнаваны і не накірованы на пакуты мільёнаў працоўных людзей. У гэтым напрамку працавалі цэлыя ведамствы, шматтысячная армія прадажных пісакаў (ад пісараў да літаратараў), якія стваралі фікцыйныя, няіснуючыя арганізацыі “нацдэмаў”, “шпіёнаў”, “врагов народа” і т.п... На гэтай аснове, пры дапамозе сярэднявечных метадаў катавання, Вышынскія і ім падобныя крэатуры праводзілі фікцыйныя працэсы і растрэльвалі тухачэўскіх, убарэвічаў, цьвікевічаў ды ластоўскіх, а мільёны “паплечнікаў” і “соучастннков” іх закабалялі ў рабскую катаргу рабоў.
Як вядома, ня было ў СССР ніводнай “стройкн коммуннзма” пабудаванай свабоднымі людзьмі. Нават Маскоўскі універсытэцкі комплекс будаваўся рабскімі брыгадамі палітвязьняў. Адноўленая ленінымі-троцкімі сярэднявяковая дыктатарская сыстэма ператварылася ў сусьветны сімвал няволі і рабаўладальніцкай дзяржаўнасьці. Агромныя шматміліярдныя фонды расейскай чырвонай імперыі подкупам стваралі “рэвалюцыі” на Кубе, ў Іспаніі, Афрыцы, Нікарагуі, Кітаі...
Прынцып “Весь мнр до основанья мы разрушнм, а затем”... Каб “затем” неагранічана карыстацца рабамі лагераў і калгасаў... Гэтая простая сыстэма паўнаўладзтва цалкам адпавядала дэспатам. Прыдумалі безадказнае Палітбюро, у якім усе рашаюць, a не адпавядае ніхто.
Каб жыць “лучше н веселей”, палітбюро дало сваім стражам неабмежаваныя правы і тыя кожнага, хто не падтрымліваў актыўнага камуністычнага прыгонніцкага ладу, пазаганялі ў лагерныя
загароды. Палітбюро з сваёй агромнай сыстэмай стражаў шырока карысталася бясплатнай працай рабоў-вязьняў і прыгоннікаўкалгасьнікаў. Проста і выгадна!.. Зразумела, што ў Нікарагуа, Іраку, на Кубе і г.д., за маскоўскую зброю і мільярды валюты бляялі пра “дэмакрацыю” і “шчасьлівае” жыццё ў рабаўладальніцкай імперыі...
Гэты фантастычны міф быў непрымальны для сумленных людзей, і яны апынуліся ў лагерах. 3 адным з такіх мне прышлося разам працаваць. Гэта быў супрацоўнік ЦК Гудовіч. Працаваў ён у лагеры столярам. Такія як ён, генералы і палкоўнікі, палітыкі, грамадзкія дзеячы станавілі верхнюю праслойку палітвязьняў. Ніжэй стаяла інтэлігенцыя: паэты, журналісты, педагогі, кампазітары і г.д...
Апошняю праслойкай былі ахвяры “АСО” так званых троек, якія без суда высылалі “неудобных” ім людзей у далёкія лагеры. Прыводжу некалькі даволі тыповых ахвяраў дыктатарскай сыстэмы.
Запамятаўся мне украінскі кампазітар Чэрвінскі, якога выслалі ў лагер разам з жонкай (у лагеры іх разьдзялілі). Гэта быў дырэктар Оперы ў Токіо, выдатны кампазітар (жонка яго была піаністкай). На дзень юбілею Тараса Шэўчэнкі наша самадзейнасьць рыхтавала канцэрт. Для хора і баяністаў Чэрвінскі напісаў і згарманізаваў музыку спецыяльна для гэтага канцэрта.
Эфект быў ашаламляючы. Нам на працягу ўсяго жыцця не давялося пачуць больш патрасаючага выканання шэўчэнкаўскай песні “Заповіт”... Гэта было штось незвычайнае, няземскае... Нешта падобнае да найдасканальшых твораў Бэтховена, ці Шопэна... Усе прысутныя былі да глыбіні ўзрушаны, зачараваны.
I мне мімавальна думалася: як можна было заганяць у лагер такога небывала даравітага кампазітара-музыканта?! Адначасна ўстала ў памяці сьпявачка салістка з хора Пятніцкага, майстраў опэры і балету, беларускага кампазітара Туранкова з Менску, Лідзіі Русланавай... Усплыла ў памяці постаць міфалагічнай маці, што пажырала сваіх дзяцей...
Сустрэўся я ў лагеры і з мастаком пляменнікам скульптара Мухінай. Гэты таленавіты мастак працаваў ў зоне, яго не ганялі з кіркой і рыдлёўкаю ў тундру, бо ... маляваў партрэты мясцовых Ka-
муністаў...Такі ж лёс спаткаў украінца Беліменко (здольнага пейзажыста) і многіх іншых.
3 паэтаў урэзаўся мне ў памяць Шагара, В.Петров (Пецябург), Алі Кафараў (Азейбарджан), Бугроў, Шчаглоў, Олег Белаусаў і нямала іншых. Для большай плястычнасьці, ніжэй падаю кароткія выняткі з іх творчасьці. 3 беларускай інтэлігенцыі давялося мне працаваць у Дубраўлагу (Мардовія). Працаваць з прафэсарам Ржэўскім Браніславам. Гэта быў чалавек сярэдніх гадоў. Спачатку ён працавў у Баранавічах, пасьля ў Педагагічным Інстытуце ў Горадні. Пасьпяхова выкладаў беларускую мову і літаратуру.