• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    ЗАПАЛЯРНАЯ КАТАРГА
    У Пячорска-Варкуцінскіх лагерах існавалі дзьве сыстэмы: лагерная і катаржная. Мне не давялося быць у катаржным лагеры, але я ведаў, як там жылі і мімаволі зайздросьціў. Катаржане, колькі памятаю, былі ў Варкуце і Інце. А рэшта соцень (ці тысяч) латерных пунктаў (“калоніяў) лічыліся лагерамі строгага рэжыму, не гаворачы пра “спецлагеры”.
    Мы, ідучы на работу, няраз міналіся з катаржанамі і бачылі, што яны былі апрануты ў бушлаты “первого срока”, г. зн, новыя, альбо мала зношаныя. Мы ж усе хадзілі выключна ў “б.у.”паношанай і рамантаванай вопратцы. Гэта азначала, што катаржане ня мерзлі так, як мы. Тое самае было і з абуткам.
    Кармілі іх таксама лепей. Усе катаржане атрымлівалі на суткі па 800 гр. хлеба гэта была “гарантаваная” пайка. А хто перавыконваў норму, той меў 1000-1200 грамаў. Катаржа-нам таксама плацілі значна больш грашыма за выкананне і перавыкананне нормы, некаторыя зараблялі ў месяц да 100 рублеў старымі грашыма.
    А мы, лагернікі, мелі гарантаваную пайку 400 гр. хлеба і за двайную норму 900 гр.. Апрача таго, пасьля канца Джугашвілі, памёршых варкуцінцаў хавалі ў труне, а нашых лагернікаў проста засыпалі ў ямах, бяз труны і крыжа.
    Але вернемся да падзеяў. Пасьля нашага прыезду на “сваю” калону, пачалася страшная пурга. Як кажуць, сьвету Божага ня было відаць. Жудасная, з моцнымі парывамі ветру, яна валіла з ног адышоўшыся на тры крокі чалавек чалавека ня бачыў. I ўсё ж такі на трэці дзень нас пагналі на работу.
    Аб’ектам працы быў невялікі узгорак, які трэба было раскапаць і правясьці траншэю для чыгункі. Пасьнедаўшы (такое “сьнеданне”, што ўставалі ад стала галодныя), вышлі на вахту. Наш брыгадзір “сука” (былы блатны) выстраіў нас каля вахты, па камандзе вышлі за вароты, пры чым абмацвалі кожнага з нас ад ног да галавы, каб чаго ня вынес. Там пералічылі і перадалі канвою. Канвой складаўся з двух аўтаматчыкаў (часам з сабакаю). Канвой перад маршам папераджваў:
    “Ндтн не разговарнвать! Шаг вправо, шаг влево н конвой стреляет без предупреждення!.. Марш!.. “
    I нас пагналі... Пурга даслоўна асьляпляла, залеплівала вочы, зьбівала з ног. Нарэшце, па сьнежным бездарожжы дапляліся да месца працы. Спыніліся і паставілі калочкі, вызначылі межы, за каторыя нам забаронена выходзіць. Кожнаму далі лом, або кірку і рыдлёўку. Брыгадзір пазначыў участкі для кожнага з нас і адыйшоў. Пурга не сьціхала. Бушаваў наравісты вецер, нібы жменямі кідаў сьнег у вочы, сыпаў за каўнер, пранізваў усю нашую “х.б.” вопратку. Аднак і ў такіх умовах трэба было выконваць вызначаную норму.
    Побач са мною быў Мікола Булахаў рослы і дужы дзяцюк. Пакуль я не надумаўся, што і як рабіць, Булахаў ужо рыдлёўкаю выкідваў глыбокі сьнег, пад якім зелянеў ягель мох для аленяў. Зацішку тут ня было, навокал тундра, ніводнага дрэўца. Пачаў выкідаць з пад ног і я. Хоць рыдлёўка была даволі вялікая (шуфлёвая), пурга ў момант засыпала выбраную ямку... Доўга мардаваліся мы, пакуль дабраліся да моху і зямлі. Многія паскідалі бушлаты, пот заліваў вочы, макрэла сьпіна.
    Нарэшце дабраліся да зямлі... мёрзлай! Яе лапатай не ўкапаеш... трэба выдзёўбваць вечную мерзлату, а ня толькі зьверху замёрзшую скарынку. Хто ломам, хто кіркою альбо проста востраю рыдлёўкай зьнялі і выкінулі верхні слой зямлі. А далей работа застапарылася. Нават найлепшыя спецыялісты-землякопы за дзень не маглі больш адолець мерзлаты, чым паўкубаметра.
    Ледва жывыя дачакаліся вечара. Брыгадзір замераў зробленую работу у кожнага з нас і ўздыхнуў:
    — Плоховато!.. Но сегодня будет вам скндка по прпчнне пургн. Так что не слншком волнуйтесь. Поправнтся погода н работа пойдёт!
    Пляліся мы да свае калоны паўжывыя. Пурга яшчэ бушавала, але з меншай сілай. На вахце нас доўга не трымалі, і, хутка пераапрануўшыся, хто меў у што, пасунуліся ў сталоўку. Хоць былі згаладалыя, але нават баланда ня лезла ў горла. Здаўшы абутак і вопратку ў сушылку, заваліліся на нары. I рукі, і ногі, ўсё цела ныла, саднілі рукі. Амаль адразу адалеў глыбокі сон. Кармілі палітвязьняў вельмі дрэнна. Штодзенна давалі міску “баланды”капустнаго супу, нішчымнага, у якім плавалі рэдкія сьляды шаткаванай капусты. I дзьве ложкі ячменнай кашы. Хлеба на ўвесь дзень 400 грамаў. А каб атрымаць болып, трэба было перавыконваць устанаўленую норму працы, якой
    практычна ніхто не выконваў (прынамсі ў першыя гады няволі). Зрэдку дабаўлялася крыху бульбы. У выніку людзі часта хварэлі і многія паміралі.
    У памяці паўстае стройны, здаровы украінскі спартовец (прозьвішча не памятаю). Прывязьлі яго ў турму ў скураным спартовым шлёме, поўнага сіл праз паўгода даведваюся, што гэты юнак памёр...
    Астаўся ў памяці другі выпадак, калі побач са мной (як я захварэў плеўрытам) ляжаў здаравенны каваль. Лячыў яго лагерны доктар, якому я памагаў, паправіўшыся, разносіць лякарства.
    Чаму ж вы прыпісалі гэтае лякарства? спытаў я аднойчы, зірнуўшы на рэцэпт (назначэнне) для гэтага каваля. А я тады ўжо крыху разьбіраўся ня толькі ў дыягностыцы, але і ў фармакалогіі. Яму ж такія лекі супрацьпаказаны?..
    А мы клін клінам!, адказаў лекар Платонаў. А вось як вылячым яго, тады я дысертацыю напішу. Толькі спачатку трэба спрактыкаваць!
    Цераз тыдзень каваль паслабеў, уздуўся жывот, але моцны арганізм не паддаваўся. “Лячэнне” працягвалася. Выпампоўвалі яму ваду некалькі разоў. Урэшце ён зьлёг зусім, а праз тры ці чатары тыдні памёр... Доктару Платонаву не давялося пісаць дысертацыі...
    Цераз некаторы час ізноў я трапіў у бальніцу. На гэты раз захварэў жаўтухай. Агледзіўшы мяне, лекар палажыў у вялізную “палатку”, дзе мясьцілася каля паўсотні хворых. Былі тут толькі ніжнія нары, бо з верхніх хворы мог зваліцца, а наверх таксама ня кожны мог залезьці. Чуліся мы тут нядрэнна. Маглі выспацца палюдзку, ня трэба было хадзіць на цяжкую работу (з лапатай і ломам, або на лесапавал) у нас гэтага ня было навокал балоцістая тундра. А калі выздараўліваючых ганялі на работу, то толькі ў зоне, што нікога не палохала.
    Калі загадчык бараку для хворых даведаўся, што я азнаёмлены з лацінай, а да таго ж у пэўнай меры абзнаёмлены з хваробамі і лячэннем, дык запрапанаваў мне выконваць ролю медбрата. Зразумела, я на гэта згадзіўся і пачаў раздаваць хворым лякарствы, выконваць лячэбныя працэдуры (уколы, паласканні). A таксама дапамагаў пры неадкладных прасьцейшых аперацыях.
    Я-ДОКТАР
    3 бегам часу я стаў выконваць фэльшарскія функцыі, і мне была даручана праца “лекпома”, так у лагеры (не ў бальніцы) зваўся намесьнік загадчыка медпункта.
    Калі мяне ўрэшце рэшт выпісалі з бальніцы і вярнулі ў лагер, я нядоўга пахадзіў на агульныя работы і некаторы час працаваў лекпомам. Самастойна вёў прыём хворых, назначаў лячэнне, пры высокай тэмпэратуры звальняў прыхварэўшага ад працы.
    Мая работа была прэстыжнай, выгаднай, аднак мела і няпрыемныя моманты. У лагерах, ня толькі Пячорскіх, многа “калонаў” мела мяшаны характар. Разам з палітычнымі вязызямі былі ў значным працэньце бытавікі, а сярод іх крыміналісты (зладзеі, бандыты і г. д.). Сярод зладзейскага элемэнту было нямала наркаманаў. Яны звычайна заварвалі з гарбаты “чыфір”, але карысталіся і рознымі лекамі, асабліва кадэінам і настойкамі. Часта аптэка медпунктаў была галоўнай крыніцай гэтых “калікаў-маргалікаў”.
    У першы дзень мае работы на медпункце (прыём хворых) пры канцы падышлі двое блатных і, прапануючы некалькі рублёў грошай, папрасілі даць ім “калікі-маргалікі”. Адмаўляць ім было небясьпечна: яны маглі многа зашкодзіць, нават прырэзаць. Але і лезьці “на кручок” да іх таксама было справай небясьпечнай і гіблай. У такім выпадку я стаў бы іх паслугачом назаўсёды. I быў бы ўрэшце выдалены з трэскам.
    Тут прыходзіцца зрабіць агаворку. Сям’я і школа, гадуючы мяне, прывучалі да сумленнасьці і справядлівасьці усюды і са ўсімі. Гэтыя прынцыпы я захоўваў на працягу ўсяго папярэдняга жыцця. A будучы настаўнікам, сам стараўся прывіць сваім вучням. I вось цяпер, калі я амаль усё страціў, траціць нават сумленне? Тайна і нелегальна выдаваць ці прадаваць каму б то ні было медыкаменты?.. He... Гэтага ня будзе! I я цьвёрда і рашуча сказаў:
    Вось што, хлопцы... Я служка медыцыны. Далёкі мой прэдак і мудрэц, які лічыцца бацькам медыцыны Гіпакрат строга-настрага забараніў лекарам даваць людзям лекі, што могуць ім зашкодзіць. Калі я стану вам выдаваць калікі-маргалікі я нарушу прысягу лекара, пераступлю закон, які кожнага абавязвае на маёй рабо-
    це. Гэтага я не зраблю! Hi за грошы, ні ў знак дружбы ніякіх медыкаментаў я вам і нікому другому ня дам!
    Хочаце жыць па-харошаму будзем жыць, буду вам часам, па меры магчымасьці, дапамагаць. Ня хочаце можаце хоць зарэзаць: я свайго не зьмяню...
    I к майму некатораму зьдзіўленню, блатныя адчапіліся. Назаўсёды!.. Hi яны, ні іх “пабрацімы” ніколі больш да мяне з такім пытаннем не падходзілі. Тры разы я хварэў і тры разы вяртаўся пасьля гэтага на агульныя фізычныя работы. Аднак кожны раз раней ці пазьней мяне забіралі ў т. зв. “Санчасть”. Назначаныя туды вольнанаёмныя загадчыкі-фельчары не заўсёды адпавядалі свайму прызначэнню. Здаралася (і ня раз), што мы, звычайныя зэкі ведалі мэдыцыну ня горш, чым яны. А бывала, і значна лепей.
    Скончыўшы (яшчэ пры паляках) курсы супрацьхімічнай абароны, курсы першай дапамогі і пабываўшы (з цікавасьці) на сотнях лекцыяў медыцынскага факультэту, здабыўшы і перачытаўшы дзесяткі лекарскіх кніг, я, як гаворыцца, ня быў прафанам у гэтай галіне.
    Давялося мне ў Пячорскіх лагерах, а пасьля ў Мардоўскіх (ЯВАС385) супрацоўнічаць з такімі жякія зэкамі: Йозасам Рапкявічусам, Владасам Корсакасам, якія таксама былі “падкутыя” ў медыцыне япічэ лепей за мяне. Некаторы час працуючы разам, мы фактычна былі лекарамі 2000-га лагера. Вылечваць псорыяз (наскурная луска) да нас прыязджалі палкоўнікі (действптельной службы) з Масквы, нават у сваёй вайсковай форме. Бо тамтэйшыя дактары-прафэсары не маглі вылечыць гэтай дакучлівай хваробы.
    Мы нават самастойна рабілі лягчэйшыя аперацыі. Узамен нас лепей кармілі ў лагернай кухні і не ганялі на цяжкія фізычныя работы. 3 14-ці гадоў лагернай няволі мне прышлося каля 3^4 гадоў працаваць мэдыкам. Многае там перажылося.
    Памятаю, яшчэ ў першыя гады самай цяжкай і галоднай няволі ляжаў я ў бальніцы Ханавея. Там падлечвалі хворых зэкаў незалежна ад іх “рангі” і прыналежнасьці. Здаралася, што no634 палітычнага ляжаў “сука” (былы блатны, які стаў працаваць) альбо “вор в законе”...